ДЗМІТРЫЕЎ

ДЗМІТР0ВІЧ

Павел (7—1641)

Пісьменнік, педагог. Нарадзіўся ў сям'і беларускага дробнага шляхціца. Навучаўся ў кальвінісцкай гімназіі ў Вільні. У час за-межнага падарожжа, якое ён ажыццявіў як выхавацель у С.Прылюбскага, слухаў лек-цыі ва універсітэтах Франкфўрта-на-Одэ-ры, Ліпска, Гейдэльберга, Інгалылтата, Альтдорфа (1611—13). Пасля вяртання з-за мяжы быў памочнікам рэктара (1615), кі-раўніком двух вышэйшых класаў (1616), потым рэктарам кальвінісцкай гімназіі ў Вільні. Пазней выконваў функцыі выхава-целя І.Радзівіла ў Слуцку (1627), потым — В.Радзівіла. Пад канец жыідця быў свята-ром у Дубінках i куратарам Слуцкай гімна-зіі. Большую частку свайго жыцця быў звя-заны з мецэнатамі Радзівіламі; разам з Д. Набароўскім i С.Рысінскім належаў да вя-дучых літаратараў з акружэння К.Радзівіла. Пісаў пераважна на лацінскай мове. Апра-ча шэрагу твораў, прысвечаных Крыштофу i Янушу Радзівілам, выдаў на базе Вілен-скай гімназіі панегірыкі (з уласнымі прад-мовамі) знакамітым родам Вялікага княс-тва Літоўскага i інш. асобам (Галаўчын-скім, А.Храпавіцкаму, М.С.Масальскаму). У 1625 закончыў парадыйнае сачыненне «Кампендыум, або Кароткае апісанне як князёў i каралёў польскіх, так i ix спраў, асобных выпадкаў i даўніх падзей у Кара-леўстве Польскім паводле хронікі М.Кро-мера, біскупа вармянскага, i іншых».

Міхаіл Аляксеевіч (1832—26.5.1873)

Рускі i беларускі этнограф i фалькла-рыст, педагог. Нарадзіўся ў Пецярбургу. Скончыў Галоўны педагагічны інстытут у Пецярбургу. 3 1853 настаўнік дваранскага вучылішча, пазней дырэктар гімназіі ў На-вагрудку. У 1867—73 інспектар, потым ды­рэктар Гродзенскай дырэкйыі народных вучылішчаў. Член Рускага геаграфічнага та-варыства. Займаўся збіраннем беларускай вусна-паэтычнай творчасці, асабліва тапа-німічных i міфалагічных легенд, якія дру-каваў у газетах «Виленский вестник», «Минские губернские ведомости», часопі-сах «Вестник Западной России» i «Вестник императорского Русского географического общества». Апісваў таксама народныя звы-чаі, абрады, сялянскі побыт, цікавіўся жы-вой беларускай мовай — спрабаваў скласці паказальнік слоў і выразаў гаворак Нава-грудчыны. У архівах сабраў каштоўныя звесткі пра А.Міцкевіча, на радзіме паэта запісваў легенды i ўспаміны пра яго земля-коў-сучаснікаў. Выдаў зборнік беларускай народнай паэзіі «Вопыт збірання песень i казак сялян Паўночна-Заходняга краю» (1868) i «Збор песень, казак, абрадаў i звы-чаяў сялян Паўночна-Заходняга краю» (1869). У «Збор...» уключана 277 сямейна-бытавых, каляндарна-абрадавых i пазаабра-давых песень, 8 казак i апісанні абрадаў. У сваіх публікацыях Дз. нярэдка выкарыстоў-ваў запісы іншых фалькларыстаў. Шэраг тэкстаў песень у «Зборы...» запазычаны са зборніка Я.Чачопш «Вясковыя песні...» (1837—46), a апісанне хаўтурнага абраду — з працы А.Кіркора «Этнаграфічны погляд на Віленскую губерню» (1858). Частка фальклорна-этнафафічнай спадчыны Дз. не

 

 

надрукавана і зберагаецца ў архівах Геагра-фічнага таварыства i Бібліятэкі АН у Санкт-Пецярбургу, у Цэнтральным гіста-рычным архіве Літвы (Вільнюс).

І.К.Шшчанка.

 

ДЗЮПРЭ (Dupre)

Луі Максіміліян

(каля 1697 — кастр. 1774)

Танцоўшчык, бшіетмайстар i педагог. Адзін з заснавальнікаў мужчынскага сцэ-нічнага танца. Вучыўся ў Французскай ака-дэміі музыкі. У 1730—51 саліст тэатра «Ка-ралеўская акадэмія музыкі i танца» ў Па-рыжы («Гранд-Апера»). Гастраліраваў у Лондане, Варшаве, Дрэздэне, Вене. У 1756 запрошаны Г.Ф.Радзівілам у яго прыдвор-ны тэатр у Слуцку, разам з А.Пуціні стаў стваральнікам мясцовага балета. У 1756— 58 выкладаў у Слуцкай балетнай школе, выступаў у Слуцку i ў Белым (Бяла-Пад-ляска, Польшча). У сакавіку 1758 пераехаў у Нясвіж, дзе паводле дагавору з М.К.Ра-дзівілам Рыбанькай павінен быў да 1761 не толькі выступаць на сцэне, але i падрыхта-ваць да тэатра 8 дзяцей i вучыць танцам усіх, каго яму дадуць.