ДАМЕЙКА
ДАМБРОЎСКІ
ДАМБАВЕЦКІ
Аляксандр Станіслававіч (1840 —каля 1914)
Краязнавец iграмадскі дзеяч. Скончыў Кіеўскі універсітэт. Магілёўскі губернатар у 1872—93, сенатар з 1893. Дбаў пра развіццё сельскай гаспадаркі, будаўніцтва лячэбных устаноў, школ. Ініцыятар выдання i рэдак-тар калектыўнай працы «Спроба апісання Магілёўскай губерні ў гістарычных, фізіка-геаграфічных. этнаграфічных, прамысло-вых, сельскагаспадарчых, лясных, вучэб-ных, медыцынскіх i статыстычных адносі-нах» (кн. 1—3, 1882—84), у якой дадзена характарыстыка асноўных заняткаў насель-ніцтва, матэрыяльнай i духоўнай культуры жыхароў Магілёўшчыны. У працы змешча-на каля 500 калядных (зімовых), веснавых, летніх, вясельных iрэлігійных песень; апі-саны помнікі археалогіі, архітэктуры, ад-метныя мясціны губерні, гісторыя значных населеных пунктаў, гульні, забабоны; пры-ведзены назвы лекавых раслін. Ініцыятар стварэння губернскага гістарычна-этнагра
фічнага музея ў Магілёве (1879). Садзейні-чаў У.З.Завітневічу i М.В.Фурсаву ў выву-чэнні гісторыі i этнаграфіі Магілёўшчыны, археалагічных раскопак у Падняпроўі.
Г.А.Каханоўскі.
Васіль Фёдаравіч (1810—1845)
Псторык, педагог. Паходзіў з Беларусі. Вучыўся ў Магілёўскай гімназіі, Нежын-скай гімназіі вышэйшых навук (ліцэй Без-бародкі). Пэўны час працаваў выкладчыкам гісторыі ў навучальных установах Кіева. 3 1838 ад'юнкт, з 1840 экстраардынарны пра-фесар Кіеўскага універсітэта. 3 1843 член камісіі па разборы актаў i архіваў. Публіч-ныя лекцыі Д. (што было навінкай для кі-еўскай грамадскасці) прынеслі яму вялікую папулярнасць. Аўтар прац «Астрожская даўніна» i «Луцк» (у альманаху «Киевлянин» за 1840 i 1841), «Пра ямы да канца XVII ст.» (1841), «Нарыс г. Чарнігава і яго вобласці ў старажытны i новы час» (Кіеў, 1846), «Пра Крамянецкі замак» (1850) i інш.
Ігнат Іпалітавіч (31.7.1802—23.1.1889)
Вучоны-даследчык, геолаг. Нарадзіўся ў маёнтку Мядзведка Навафудскага павета Мінскай губ. 3 1812 вучыўся ў манастыр-скай школе ў Шчучыне. У 1816 паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Віленскага універсітэта, дзе поруч з прыродазнаўствам вывучаў гісторыю, літаратуру, слухаў лек-цыі вядомых прафесараў І.Лялевеля, Я.Снядэцкага i інш. Ва універсітэце разам ca сва-імі землякамі к.МіцкевЫам i Я.Чачотам прымаў удзел у тайным таварыстве філама-таў («што імкнуцца да ведаў»), асноўнымі лозунгамі якога было: айчына, навука, даб-рачыннасць. У 1822 Д. атрымаў ступень магістра філасофіі. Восенню 1823 разам з іншымі ўдзельнікамі патрыятычна-дэмак-ратычнага руху арыштаваны i пасля закан-чэння следства высланы з Вільні пад наг-ляд паліцыі ў в. Заполле на Лідчыне, а по-тым у в. Жыбуртоўшчына паблізу Дзятлава. Яму назаўсёды было забаронена паступаць на дзяржаўную службу i займацца грамад-скай дзейнасцю. Жыццё ў глушы было ня-лёгкім, i Д. ў сваёй гаспадариы распачаў доследы па вырошчванні жывёлы на наву-ковай аснове. Пазней Міцкевіч у паэме «Дзяды» паказаў Д. ў вобразе аканома Жэ-готы (так звалі Д. сябры па універсітэце). Д. прыняў актыўны ўдзел у паўстанні 1830—31 у Польшчы i на Беларусь Пасля паражэння паўстання разам з сябрамі вы-мушаны быў эмігрыраваць. У 1832 пе-райшоў граніцу непадалёку ад Круляўца і быў інтэрніраваны прускімі ўладамі. Выз-валіўшыся з палону, Д. ў Дрэздэне сустрэў-ся з Міцкевічам, i яны выехалі ў Францыю. У Парыжы Д. вучыўся ў Вышэйшай школе горнай справы Сарбонскага універсітэта, займаўся фамадска-палітычнай дзейнасцю, дапамагаў Міцкевічу перапісваць рукапісы паэмы «Пан Тадэвуш». Мэтанакіраваны i поўны энергіі, Д. ў сваіх лістах на радзіму піша, што марна шукае суцяшэнне ў кнігах i навуках. У ліст. 1833 ён разам з Мійкеві-чам i інш. эмігрантамі падпісаў зварот да былых паўстанцаў, у якім засцерагаў ix ад непрадуманых i паспешных дзеянняў. Пасля заканчэння вышэйшай горнай школы Д. займаўся даследаваннямі. У 1837 ён склаў геалагічную, гідраграфічную i гаспа-дарчую карты зямель былой Рэчы Паспалі-тай, напісаў геаграфічны каментарый да ix. У 1850 у Парыжы надрукаваны лепшы на той час геаграфічны атлас Польшчы, у якім без пазначэння аўтарства прадстаўлены яго карты i каментарыі да ix. Такім чынам, Д. можна лічыць заснавальнікам фізіка-геа-фафічнага раянавання Польшчы, Беларусі i Літвы. У снежні 1837 па рэкамендацыі па-рыжскіх прафесараў ён прыняў прапанову чылійскага ўрада i падпісаў кантракт на паса-ду выкладчыка Горнай школы ў г. Какімба на поўначы Чылі i 2.2.1838 адплыў туды. Д. прывёз з сабой багаж з кнігамі i абсталя
ваннем, за 3 месяцы вывучыў іспанскую мову i з гэтага часу ўсе свае веды, творчы запал i энергію пачаў аддаваць новай радзі-ме. У Какімба Д. чытаў лекцыі, займаўся з вучнямі. У 1840 у час канікул накіраваўся з геалагічнай экспедыцыяй у горы, дзе ад-крыў паклады невядомага навуцы альгама-ту серабра, які атрымаў назву аркерыт. Ён арганізаваў для моладзі курсы па вывучэнні фізікі i хіміі, заснаваў фізічную лабарато-рыю, навуковую бібліятэку, стварыў заала-гічную калекцыю.
Д. распрацаваў арыгінальную методыку навучання, сутнасць якой у практычным замацаванні ведаў, у паступовым i трыва-лым засвойванні вучнямі асноўных паняц-цяў i законаў хіміі, фізікі, геалогіі. Яго ву-чань Ніколас Нараньо знайшоў багатую срэбраносную жылу, якую назваў імем свайго настаўніка — «Міна дэ Дамейка». У 1845 Д. наведаў паўднёвую ўскраіну Чылі — аўтаномную зямлю Араўканію, дзе знаёміў-ся з побытам i звычаямі мясцовых жыха-роў, сабраў багаты фальклорны матэрыял. Па матэрыялах падарожжа ён напісаў i апублікаваў на іспанскай мове кнігу «Араў-канія i яе жыхары», у якой звярнуў увагу грамадскасці на становішча індзейцаў-араўканцаў, што на працягу 3 стагоддзяў не скарыліся іспанскім заваёўнікам i прасле-даваліся чылійскім урадам. Нягледзячы на абвінавачванні ў несправядлівых адносінах да абарыгенаў, кніга прыйшлася даспадобы чылійцам, была перакладзена на многія ін-шыя мовы, у 1860 перавыдадзена ў Вільні i распаўсюджвалася на Беларусі i ў Літве. Землякі Д. ўпэўніліся, што былы «мяцеж-нік», як i раней, змагаецца за свабоду пры-гнечаных людзей.
Пасля заканчэння тэрміну кантракта Д. запрасілі на працу ў сталічны горад Сант'яга з мэтай дапамогі ў правядзенні рэформы ва універсітэце, пра што ён раней пісаў міністру адукацыі Чылі. Універсітэт, заснаваны ў 1843, не з'яўляўся вышэйшай навучальнай установай, a выконваў фун-кцыі нагляду i кіравання школамі. Выка-рыстаўшы віленскі вопыт, Д. адрэдагаваў праект рэформ універсітэта i школ, прыняў удзел у ix правядзенні. У 1847 ён атрымаў ва універсітэце кафедру хіміі, займаўся на-вуковай i выкладчыцкай дзейнасцю. Пасля Сусветнай выстаўкі ў Парыжы ў 1867, дзе Д. прадстаўляў маладую прамысловасць Чылі, яго выбралі рэктарам універсітэта. Перыядычна на гэтай пасадзе ён быў у1867—83. Заслугі «Дона Ігнаціо» (так з па-вагай называлі яго ў Чылі) перад новай ра-дзімай нельга пераацаніць. У адчыненай паводле яго праекта Горнай школе былі падрыхтаваны першыя нацыяльнальныя кадры выкладчыкаў, геолагаў, мінералогаў. Яго вучні завяршалі адукацыю ў Еўропе i вярталіся ў Чылі, дзе займаліся педагагіч-най i навуковай дзейнасцю, станавіліся вя-домымі вучонымі. У сталіцы Чылі Д. арга-нізаваў службу метэаралогіі, стварыў i рэа-лізаваў праект новага водаправода. Упер-шыню ў Лацінскай Амерыцы ён увёў у Чы-лі метрычную сістэму мер i вагі. Д. займаў-ся бібліятэчнай справай, стварыў хімічную i горную лабараторыі, тры музеі, у т.л. мі-нералагічны i этнаграфічны, розныя наву-ковыя калекцыі. Для даследавання прырод-ных багаццяў Чылі i пошукаў новых кры-ніц сыравіны ён арганізоўваў навуковыя экспедыцыі ў пустыню Атакамі i ў горы, вывучаў вулканы, неаднойчы перасякаў Анды i Кардыльеры. 3 гэтай жа мэтай ён пабываў у Бразіліі, Уругваі, Перу, Аргенці-не i інш. i ўзбагаціў навуку звесткамі пра новыя расліны i мінералы ў гэтых краінах, шматлікія лекавыя крыніцы. 3 імем Д. звя-зана распрацоўка навуковай асновы эк-сплуатацыі прыродных багаццяў. У выніку даследаванняў ён прапанаваў здабываць прамысловым спосабам некаторыя мінера-лы. Сам займаўся будаўніцтвам шахтаў i капальняў, здаў у эксплуатацыю некалькі капальняў па здабычы медзі, серабра, зола-та. Яго нават выбіралі вярхоўным суддзёй па горных спрэчках. На Чылійскім узбя-рэжжы Ціхага акіяна Д. знайшоў значныя паклады салетры i прапанаваў выкарыстоў-ваць яе на ўгнаенне глебы. Ён першы рас-пачаў картаграфаванне i раянаванне геагра-фічных i геалагічных з'яў, у сваіх навуко-вых працах закранаў праблемы межаў геа-графічных арэалаў.
Д. распрацаваў арыгінальную на той час канцэпцыю пра залежнасць прадукцыйнас-ці геаграфічнага асяроддзя ад натуральных умоў: тапаграфічнага становішча краіны, геалагічнай будовы нетраў, гідраграфіі, рас-ліннасці i інш. Свае шматлікія творы, у т.л. падручнікі па хіміі, мінералогіі, фізіцы, Д. пісаў пераважна на іспанскай i француз-скай мовах. Выдадзены ў Чылі падручнік «Мінералогія» на працягу некалькіх дзеся-цігоддзяў выкарыстоўваўся ў многіх лаціна-амерыканскіх краінах. Вынікі навуковых пошукаў i адкрыццяў Д. апублікаваны на
розных мовах у 130 яго навуковых працах, якія прынеслі яму сусветную вядомасць i славу. Яны займалі ганаровае месца ў тага-часнай навуцы, сведчаннем чаго з'яўляецца выбранне Д. ганаровым членам шматлікіх навуковых таварыстваў. Яго навуковыя па-ведамленні абмяркоўваліся на пасяджэннях Парыжскай акадэміі навук, публікаваліся ў навуковых часогтісах Еўропы. Д. назаўсёды парадніўся з Чылі, быў жанаты з чылійкай, аіе ніколі не забываў сваю далёкую радзіму i заўсёды марыў пра яе. Так, апісваючы пейзажы Чылі, ён часам супастаўляў ix з Беларуссю ці адзначаў, што мясцовая рака «не шырэйшая за наш Буг каля Брэста». Толькі амаль у канцы жыцця яму было дазволена наведаць радзіму. У 1884 Д. разам з сынамі прыязджаў у родныя мясці-ны, наведаў Мядзведку, Мір, Навагрудак, Крошын, пасадзіў у Крошыне дубок, а мясцовы каваль П.Багрым высек памятны надпіс на камені. У канцы 1888, наведаў-шы іншыя краіны, Д. вярнуўся ў Чылі. Па-мёр Д. 23.1.1889. Дзень яго пахавання быў абвешчаны днём нацыянальнай жалобы. Чылійцы высока ацанілі яго заслугі. Д. быў абвешчаны народным героем. У гонар яго быў выпушчаны памятны медаль (да 30-год-дзя яго дзейнасці), прызначана самая высокая ў краіне пенсія. Яго імем названы адзін з партовых гарадоў (Пуэрта-Дамей-ка), вулканічны ланцуг гор у Андах працяг-ласцю каля 350 км, а таксама адкрыты ім мінерал (дамейкіт) і фіялкавая кветка (віё-ла дамейкона). У яго доме быў створаны музей, a ў Сант'яга пастаўлены помнік «Грандэ Эдукатору» («Вялікаму Асветні-ку»). Аўтар мемуараў «Мае падарожжы» (т. 1—3, 1962—63).
Літ:. К л е й н Б. «Грандэ Эдукатор» // Неман. 1965. № 6; Грицкевич В.П. Путешес
твия наших земляков. Мн., 1968. С. 96—119; Я г о ж. Геолог, минералог и этнограф Игнатий
Домейко // Изв. Всесоюз. геогр. о-ва. 1981. Т. 113, вып. 5; Мальдзіс А. Падарожжа ў XIX стагоддзе. Мн., 1969. С. 130—138; Куда- б а Ч. Вклад Игнатия Домейко в географию и геологию Белоруссии и Литвы // История геологического изучения территории Белоруссии. Мн., 1976; Brzoza J. Ignacy Domejko: Powieśćbiograficzna. Katowice, 1961. Т.І.Доўнар.
Даследчык гісторыі права Вялікага княс-тва Літоўскага, адзін з першых даследчыкаў заканадаўчых i летапісных помнікаў Бела-русі i Літвы. Прафесар права (1822). Нара-дзіўся ў в. Грынявічы Бельскага павета Падляшскага ваяводства. Скончыў Віленскі універсітэт (1812). 3 1814 выкладаў права ва універсітэтах Вільні, Харкава, Кіева, Масквы. У 1830—35 працаваў у камісіі М.М.Спяранскага па складанні «Збору мясцовых законаў заходніх губерняў», які меркавалася ўключыць у збор законаў Ра-сійскай імперыі. Як знаўца феадальнага права, даследчык помнікаў права Вялікага княства Літоўскага. ён падкрэсліваў усеба-ковую распрацаванасць права Вялікага княства Літоўскага, марыў вярнуць да жыцця мову Статута Вялікага княства Лі-тоўскага 1588, падтрымліваў ідэю аб адзін-стве славянскага права. Ён адзін з першых звярнуў увагу рускіх гісторыкаў права на неабходнасць дасканалага вывучэння гісто-рыі дзяржавы i права Вялікага княства Лі-тоўскага, на неабходнасць захаваць для на-шчадкаў гістарычныя помнікі права. Д. вы-явіў i апублікаваў новую рэдакцыю Судзеб-ніка Казіміра 1468, спісы Статута Вялікага княства Літоўскага 1529 на беларускай мо-ве, Супрасльскі летапіс («Летапісец Літвы i руская хроніка», 1827). Склаў «Пстарычны агляд літоўскага заканадаўства» (1857). Су-месна з Д.Абаленскім выдаў «Кнігу па
сольскую Метрыкі Вялікага княства Літоў-скага...» (т. 1, М., 1843). Пасля яго смерці надрукавана «Скарбніца грамат...» (т. 1 — 2, 1860—62), у якой ён апісаў i пераказаў змест каля 2500 сабраных ім крыніц па гісторыі дзяржавы i права Вялікага княства Літоўскага i суседніх дзяржаў ад выпісак з Герадота да актаў 1569.
Т.І.Доўнар.
ДАНІЭЛЬ 3 ЛЯНЧЫЦЫ,гл.
Лянныцкі Даніэль