ГУСАРЖЭЎСКІ

Тамаш (1732—1807)

Псторык, педагог, прадстаўнік асветніц-кага кірунку ў гістарычнай навуцы Поль-шчы, Літвы, Беларусі. Нарадзіўся ў Варша­ве ў шляхецкай сям'і, якая паходзіла з Вя-лікага княства Літоўскага. Адукацыю атры-маў у Варшаве, дзе стаў ксяндзом-місіяне-рам. У 1756—69 выкладаў у духоўных семі-нарыях Варшавы i Вены. Больш за 20 гадоў займаў пасаду рэгента Віленскай епархі-яльнай семінарыі, у 1783—1805 быў прафе-сарам кафедры ўсеагульнай гісторыі Вілен-скага універсітэта. Аўтар працы «Прадмова пры пачатку публічных лекцый па ўсе-агульнай гісторыі ў Галоўнай школе Вялі-кага княства Літоўскага» (Вільня, 1783). Пад кіраўніцтвам Г. навучэнцы Віленскай епархіяльнай семінарыі склалі i апублікава-лі твор «Уступ да ўсеагульнай гісторыі ў царкоўнай асаблівасці» (1775), у якім ад-люстраваны i погляды Г. За час выклад-чыцкай дзейнасці, якая працягвалася амаль 50 гадоў, погляды Г. зазналі значную эва-люцыю. Спачатку ён прытрымліваўся прын-цыпаў схаластычнай філасофіі, пазней ус-прыняў ідэі асветнінкай філасофіі i кіра-ваўся імі ў сваёй навуковай i выкладчыц-кай дзейнасці, што было прычынай яго канфліктаў з царкоўнымі вярхамі. Аднак ён канчаткова не парваў з феадальнай ідэало-гіяй i часам імкнуўся прымірыць рацыяна-лістычнае i рэлігійнае тлумачэнне з'яў прыроды i грамадства.

Зрухі ў сацыяльна-эканамічным жыцці садзейнічалі фарміраванню ў Г. i яго вуч-няў пераканання ў тым, што чалавецтва развіваецца па ўзыходнай лініі i разам з прагрэсам грамадскай свядомасці расце за-цікаўленасць да мінулага. У духу свайго ча­су яны лічылі, што гістарычная навука па-вінна канцэнтраваць асноўную ўвагу на дзейнасні выдатных асоб, аднак гісторыю яны разглядалі як апісанне шляху, пройдзенага ўсім чалавецтвам. Гістарычная навука — гэта «грамадская памяць», i яе задача высветліць прычыны ўзнікнення, развіцця, узвышэння i заняпаду дзяржаў. Г. падзяляў прыняты ў асветніцкай літара-туры падыход да яе як да навукі, якая мае адказныя i высакародныя мэты. На яго думку, гістарычная навука павінна таксама займацца вывучэннем права i звычаяў, по-быту i рэлігіі, палітыкі i культуры, навукі i мастацтва, быць маральнай i палітычнай навукай, што прыносіла б грамадству рэ-альную карысць. Г. i аўтары «Уступу...» зрабілі смелую на той час спробу секуля-рызацыі гісторыі, абвясціўшы незалеж-насць свецкай гісторыі ад гісторыі царквы. У адрозненне ад болыпасці гісторыкаў таго часу, якія бралі ў якасці крыніц толькі хро-нікі i старажытныя летапісы, Г. i яго вучні самымі дакладнымі крыніцамі лічылі даку-менты, ставілі пытанне пра абавязковы на-вуковы аналіз крыніц, крытычны падыход

 

 

да Lx. Аўтары «Уступу...» імкнуліся даць больш абгрунтаваную перыядызацыю ўсеа-гульнай гісторыі, высветліць асаблівасці кожнага з трох вызначаных імі перыядаў — старажытнай гісторыі, сярэднявечча i най-ноўшай гісторыі (раней перыядызацыя зво-дзілася да 2 перыядаў: старажытнага i нова-га). Г. i яго вучні станоўча ацэньвалі раз-віццё сучаснай ім Еўропы і, спадзеючыся на асветніцтва, аптымістычна глядзелі ў бу-дучыню. Аднак грамадства будучыні яны не ідэалізавалі, не ўяўлялі яго як нешта свабоднае ад супярэчнасцей i ўзрушэнняў. Праект вечнай згоды, прапанаваны Сен-П'ерам, Г., напрыклад, назваў утопіяй.

Г. зрабіў значны ўплыў на фарміраванне гісторыка-сацыялагічнай канцэпцыі ІЛяле-веля, які студэнтам у 1804—05 навучаль-ным годзе наведваў яго лекцыі i ў час пры-ватных кансультацый распытваў прафесара пра тэарэтычныя праблемы гістарычнай навукі i метады даследавання. Лялевель лі-чыў сябе вучнем Г. i сваю тэарэтычную працу «Псторыка» прысвяціў менавіта яму. Педагагічная дзейнасць Г. садзейнічала па-шырэнню ў Польшчы, Літве i на Беларусі асветніцкіх ідэй.

7І?.: Raport... o Kursie historii starożytnej w r. akademickim 1802—1803. Wilno, 1930.

Jlim:. Бирало А.А. Философские пробле­мы в науке эпохи просвещения в Белоруссии и Литве. Мн., 1979. С. 103—109.