ГУРЫНОВІЧ

Адам Гіляры Калікставіч (25.1.1869—4.2.1894)

Беларускі паэт-дэмакрат, фалькларыст, рэвалюцыянер. Паходзіў са шляхецкага ро­ду татарскага паходжання (герб «Праў-дзіц»), вядомага з 15—16 ст. Бацькі, Ка-лікст Іасафатавіч i Элеанора з Сяняўскіх (з гетманскага роду), мелі некалькі дробных фальваркаў. Спачатку сям'я жыла ў Кава-лях (Кавалькі, цяпер Мядзельскага раёна), пасажным фальварку маці, дзе нарадзіліся Адам i яго старэйшы брат Юзаф. Потым пераехалі ў Крыстынопаль, які быў суполь-най уласнасцю Калікста Іасафатавіча i яго брата Абдона. Тут нарадзіліся браты i сес­тры Адама. Бацька памёр рана, пакінуўшы маладую ўдаву з шасцю дзецьмі. Вырашана Чыло, одщ> Юза/фу ввйклкивую а&уквдша, з. Адаму i Яну — практичную (рэальнае ву-чылішча). Сям'я купіла ў Вільні невялікі дом, з якім i звязана пара духоўнага ста-наўлення Г. Афіцыйныя поспехі яго ў час вучобы ў Віленскім рэальным вучылішчы (1879—87, уключаючы гадавую спецыяліза-цыю на механіка-тэхнічным аддзяленні да-датковага класа) былі сярэднія, але ўжо та-ды ён пачаў ідікавіцца беларускім фалькло-рам, пытаннямі грамадскага жыцця, рабіць літаратурныя спробы. У 1887 Г. паступіў у Пецярбургскі тэхналагічны інстытут і, як i іншыя калегі-разначынцы, упарта пера-адольваў матэрыяльныя цяжкасці. Але зах-варэў на тыф i ў студзені 1888 быў выму-шаны часова звольніцца з інстытута i вярнуцца на радзіму. Увосень 1888 зноў пасту-піў на 1-ы курс. У студэнцкія гады шмат займаўся літаратурай, напісаў свае лепшыя творы. Захапляўся i тэхнічнымі навукамі. Паводле ўспамінаў блізкіх, спецыяльна займаўся паляпшэннем паравозаў i ў гэтым пытанні меў быць, як кажуць, на дарозе да важных i цікавых вынаходак. Адначасова штудзіраваў працы беларускіх фалькларыс-таў І.Насовіча, П.Шэйна, на канікулах па-паўняў у ваколіцах Крыстынопаля свае фальклорна-этнаграфічныя зборы. У 1890 ён даслаў узоры сваіх запісаў у Варшаву Я.Карловічу, які быў амаль суседам па Вішневе, i прасіў у яго парады па фальк-лорна-этнаграфічнай працы. Карловіч у сваю чаргу адаслаў матэрыялы Г. ў Кракаў-скую акадэмію навук, дзе яны былі надру-каваны ў 1893 у часопісе «Zbiór wiadomości do antropologii krajowej» («Зборнік паведам-ленняў па айчыннай антрапалогіі») і выда-дзены асобна.

У той жа час Г. напружана працаваў над пытаннямі грамадскага жыцця, выву-чаў перадавую філасофскую літаратуру, у т.л. марксісцкую. Ён прымаў актыўны ўдзел у рэвалюцыйным руху, у студэнцкім «Гуртку моладзі польска-літоўска-беларус-кай i маларускай», які ўтварыўся ў 1889 i хутка эвалюцыяніраваў ад зямляцкай арга-нізацыі культурна-асветнага характару ў бок падпольнай антыўрадавай арганізацыі, цесна звязанай з іншымі рэвалюцыйнымі арганізацыямі Пецярбурга, сярод якіх былі i фупы першых расійскіх марксістаў (у ix складзе блізкія сваякі Ф.Багушэвіча муж i жонка Г. i Ю. Радзевічы). Блізкімі тавары-шамі Г. па падпольнай рабоце былі Ю.Бу-рачэўскі, К.Акуліч i І.Непакайчыцкі. Як гда™ з та^уАжи1} туртъъ Ьл ^ дусда да zt&-роўкі С.Пяткевіч у Цюрых (1892) прасіў арганізаваць дастаўку для гуртка вялікай партыі рэвалюцыйнай літаратуры на бела-рускай, польскай, рускай i ўкраінскай мо-вах, прац Маркса, Энгельса, Пляханава, Ласаля, Лібкнехта. Пісьмо было перахопле-на паліцыяй, якая пачала сачыць за члена-мі гуртка. У 1893 Г. арыштаваны ў сваім доме ў Вільні, дзе пры вобыску знайшлі нямала забароненай літаратуры. Яго даста-вілі спачатку ў Віленскую цытадэль, потым неадкладна адправілі пад вартай у Пецяр-бург, дзе трымалі ў доме папярэдняга зня-волення, а па некаторых звестках у Петра-паўлаўскай крэпасці. У тым жа годзе ён выпушчаны з-за хваробы i высланы пад

 

 

нагляд паліцыі ў бацькоўскі фальварак Крыстынопаль, дзе неўзабаве памёр ад чорнай воспы.

Як беларускі дзеяч i паэт Г. сфарміра-ваўся пад уплывам народніцкага «Гомана» i творчасці Ф.Багушэвіча. Пэўны ўплыў на яго мелі таксама традыцыі паўстання 1863, ідэі К.Каліноўскага (сярод забраных палі-цыяй папер былі нататкі, звязаныя з гтаў-станнем 1863). Пад уздзеяннем марксісц-кай тэорыі ў поглядах Г. знайшлі далей-шае развіццё рэвалюцыйна-дэмакратыч-ныя, народніцкія ідэі. У гісторыю роднай літаратуры Г. увайшоў як паэт-рэвалюцыя-нер, пясняр народнай нядолі, які заклікаў да рашучай барацьбы з панамі i самаўлад-ствам, першы з беларускіх літаратараў звярнуўся да рабочай тэмы. Ён адзін з па-чынальнікаў беларускай дзіцячай паэзіі. Плённай была таксама спроба пісьменніка ў перакладах польскіх, рускіх, украінскіх аўтараў. Пераклаў на беларускую мову асобныя творы А.Пушкіна, I.Крылова, М.Някрасава, А.Талстога, А.Міцкевіча, Э.Ажэшкі, Я.Каспровіча, I.Франко. Знач-ная частка творчай спадчыны Г. загінула. Частка рукапісаў i пісьмаў зберагаецца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літа-ратуры i мастацтва i рукагтісным аддзеле Цэнтральнай бібліятэкі АН Літвы.

Те:. У кн.: Беларускія пісьменнікі другой па-ловы XIX ст.: 36. тэкстаў. Мн., 1956; Беларуская літаратура XIX ст.: Хрэстаматьм. 2 выд. Мн., 1988.

Літ:. Г a р э ц к i М. Псторыя беларускае лі-таратуры. Вільня, 1920. С. 101; Шутовіч Я. Адам Гурыновіч: Паводле старых i новых ар-хіўных матэрыялаў // Полымя. 1966. № 11; Гі-л е в i ч Н. 3 клопатам пра песні народа. Мн., 1970. С. 88—89; Семашкевіч Р.М. Бела-рускі літаратурна-грамадскі рух у Пецярбурзе (канец XIX—пачатак XX ст.). Мн., 1971; Л о й -к а А.А. Псторыя беларускай літаратуры. Дакас-трычнійкі перыяд. Ч. 1. 2 выд. Мн., 1989.

Г.В.Кісяіё'ў.