ГРАБНІЦКІ
ГОФМАН
ГОРСКІ
ГОРСКІ
ГОЛЬЦ-МІЛЕР
Іван Іванавіч (9.12.1842—17.8.1871)
Рускі паэт i тэатральны рэцэнзент, удзельнік рэвалюцыйнага руху 1860-х га-доў. Нарадзіўся ў сям'і чыноўніка ў г. Іа-нішкеліс (Літва). Потым сям'я пераехала ў Мінск. Ліберальна настроены бацька са-дзейнічаў выхаванню ў сына цягі да пера-давых ідэй эпохі. Скончыў Мінскую гімна-зію. У 1860 паступіў на юрыдычны факуль-тэт Маскоўскага універсітэта. Прымаў ак-тыўны ўдзел у рэвалюцыйным гуртку П.Р.Заічнеўскага, быў членам цэнтральнага рэвалюцыйнага камітэта, ад імя якога была надрукавана пракламацыя «Маладая Расія», што заклікала да звяржэння манархіі, зні-шчэння сям'і Раманавых. У ёй адзначала-ся, што рэвалюцыю павінны здзейсніць ін-тэлігенцыя i войска. Новая дзяржаўная па-будова меркавалася як федэратыўная рэс-публіка — саюз абласцей, што складаліся б з земляробскіх самакіроўчых абшчын. Аб-вяшчалася права ўсіх народаў на самавыз-начэнне i незалежнасць Польшчы ад Расіі. 26.8.1861 арыштаваны як удзельнік гуртка. Умела адмаўляў свой удзел у рэвалюцый-най рабоце i пасля 2 гадоў знаходжання ў турме быў асуджаны да 3-месячнага зняво-лення ва ўціхамірвальным доме. У ліпені 1863 вярнуўся да бацькі ў Мінск, адкуль быў высланы пад нагляд паліцыі ў г. Кор-сунь Самарскай губ. У 1865 па хадайніцтве бацькі залічаны ў Адэскі універсітэт, але ў 1866 выключаны i высланы з Адэсы. Пра-следаванне паліцыі, хвароба i нястача пад-штурхнулі Г.-М. да спробы самагубства. Памёр ад сухотаў на 29-м годзе жьшця.
Г.-М. друкаваўся ў «Современнике» (1863—65), «Отечественных записках» (1868—69), а таксама ў часопісах «Русское слово», «Вестник Европы», «Модный магазин». М.А.Някрасаў спрабаваў выдаць яго вершы, але сустрэў рашучае процідзеянне цэнзуры (выдадзены толькі ў 1930). У вершах Г.-М. гучаў голас разначынца-рэвалю-цыянера, моладзь спявала яго песню «Слу-хай!». У сваей лірыцы Г.-М. прытрымліваў
ся лепшых узораў рэвалюцыйна-дэмакра-тычнай паэзіі Някрасава i паэтаў яго школы, некаторыя вершы напісаны пад пра-мым уздзеяннем традыцый Някрасава. Уся лірыка Г.-М. дэмакратычная i рэвалюцый-ная. Паэт услаўляў розум, апяваў сурова-мужны патрыятызм, клікаў моладзь да ра-шучай барацьбы: «Труд, борьба — это наше призванье, и мы сильны для будущих битв» (верш «Бацькам»). Як перакладчык Г.-М. цікавіўся творамі з рэвалюцыйнымі матывамі. Пераклады з Гейнэ, Барб'е, Бай-рана i інш. друкаваў з 1863.
Те.: Поэт-революционер И.И. Голш-Миллер / Сост. Б.Козьмин, ГЛелевич. М., 1930.
Г.А.Маслыка.
Канстанцін Канстанцінавіч (13.6.1859—31.5.1924)
Музыкант, кампазітар, педагог. Нара-дзіўся ў г. Ліда. Яго брат Ян быў віяланчэ-лістам, сястра Ядвіга — піяністкай. Вучыў-ся ў музычным інстытуце ў Варшаве, по-тым удасканальваў іфу на скрыпцы ў Пецяр-бургу. Па кампазіцыі займаўся ў МАРымска-га-Корсакава. Пецярбургскую кансервато-рыю скончыў у 1881 з сярэбраным меда-лём. У 1885—87 выкладаў ігру на скрыпцы ў Пензе, Саратаве, Тыфлісе, Харкаве, выс-тупаў таксама як саліст i дырыжор. У Тыф-лісе быў пэўны час дырэктарам музычнай школы i мясцовай оперы. Там пазнаёміўся i блізка сышоўся з П.І.Чайкоўскім. У 1919 пераехаў у Варшаву, дзе перабіваўся часовым! заробкамі (іграў на скрыпцы ў кінатэ-атрах). У 1922 атрымаў месца канцэртмай-стра ў Пазнанскай оперы. Памёр у Позна-ні.
Аўтар 5 скрыпічных канцэртаў, мазуркі, паланеза, 12 песень на словы М.Канапніц-кай, У.Сыракомлі i Дубіцкага (выд. ў 1914), фантазіі для аргана, літургічных песень, сімфанічных паэм «На Алімпе», «Зачарава-нае кола», оперы «За хлебам» i інш.
Станіслаў Батыс (6.5.1802—3.5.1864)
Прыродазнавец, медык, педагог. Нара-дзіўся ў в. Дварэц Кобрынскага павета. Ся-рэднюю адукацыю атрымаў у навучальных установах Гродна i Свіслачы (1814—20). У Віленскім універсітэце напачатку вывучаў прыродазнаўчыя навукі (вучань С.Б.Юндзіла), потым медыцыну (1820—25) са спецы-ялізацыяй у фармацыі i фармакалогіі. Пас-ля заканчэння універсітэта атрымаў дып-лом лекара 1-й ступені. 3 1830 кіраўнік ба-танічнага саду пры Віленскім універсітэце. Пасля закрыцця універсітэта (1831) выкла-даў батаніку, фармацыю i фармакалогію ў Віленскай медыка-хірургічнай акадэміі. У 1840 напярэдадні закрыцця акадэміі выехаў за мяжу, дзе паглыблена вывучаў батаніку i энтамалогію. Пасля вяртання на радзіму ў 1842 пэўны час працаваў у Паставах з арні-толагам К. Тызенгаўзам. 3 1847 зноў за мя-жой, працаваў у музеях i бібліятэках Берлі-на. 3 1851 жыў у маёнтку А.Кубліцкага ў Свянйянскім павеце. дзе займаўся батані-кай i энтамалогіяй, бясплатна лячыў мяс-цовых жыхароў. Па падазрэнні ў спачуван-ні нацыянальна-вызваленчаму руху ў 1863 высланы ў Сібір. У ссылцы скончыў жыццё самагубствам.
Г. вывучаў мясцовую флору i энтамато-гію. Адзін з першых апісаў расліннасць Бе-лавежскай пушчы ў 1826. Яго асабліва ці-кавіла, чым корміцца зубр. Гэтыя матэрыя-лы выкарыстаў у 1830 Э.Эйхвальд у працах па гісторыі прыроды Літвы, Ваіыні i Па-долля. Асноўным яго клопатам было пад-трыманне ў добрым стане i развіццё бата-нічнага саду ў Вільні. У сваіх публікацыях Г. апісваў многія батанічныя сады Заход-няй Еўропы. Ён выступаў за цесныя сувязі з заходнееўрапейскай навукай, забяспечваў гербарыямі i ўзорамі расліннасці Беларусі i Літвы вучоных-прыродазнаўцаў Вены, Неа-паля, Палерма, Жэневы, Падуі, Фларэн-цыі; падрыхтаваў для дрэздэнскага прафе-сара Л.Рэйхенвальда ўзоры флоры для яго працы «Германскі гербарый», перадаў гер-барыі тутэйшай расліннасці музеям Берліна i Парыжа. Аўтар некаіькіх дзесяткаў публі-кацый па батаніцы i энтамалогіі. Многія адкрытыя ім новыя віды раслін названы яго імем (напр. Copaifera Gorskiana i інш.).
Пётр Іванавіч (1794—?)
Рэвалюцыянер-дзекабрыст. Ca шляхты Гродзенскай губ. Бацька — суддзя Гро-дзенскага суда. У 1806—16 выхоўваўся ў павятовым вучьшішчы мяст. Шчучын Лід-скага павета. У 1817 паступіў у Віленскі універсітэт; у 1819 залічаны юнкерам у Нясвіжскі карабінерны полк, дзе даслу-жыўся да падпаручніка (1824). Уступіў у тайнае Таварыства ваенных сяброў, створа
нае МА.Рукевічам, К.Г.Ігельстромам, А.І.Ве-геліным. Таварыства ставіла за мэту ба-рацьбу «за вольнасць» i «ўсеагульны дабра-быт», паводле палітычнай ідэалогіі было блізкае да Паўночнага таварыства дзекаб-рыстаў. 22.3.1826 Г. арыштаваны i знахо-дзіўся ў Беластоку пад следствам па справе аб выступленні Літоўскага піянернага ба-тальёна. Ваенным судом асуджаны да пака-рання смерцю, але па найвышэйшай кан-фірмацыі пазбаўлены чыноў i дваранства, пасля 6-месячнага зняволення ў Бабруй-скай крэпасці накіраваны на службу ў Гру-зію. Далейшы лёс невядомы.
ГРАБНІЦКІ(Дактаровіч) Адам Станіслававіч (6.1.1858—13.10.1941)
Памолаг (вучоны ў галіне садоўніцтва). Нарадзіўся ў маёнтку Цётшы Лепельскага пав. Війебскай губ. У 1883 скончыў Лясны інстытут у Пецярбургу, у якім з 1883 па 1922 выкладаў садоўніцтва i агародніцтва, прафесар. У 1890—1904 каля мяст. Дукшты (цяпер Дукштас, Літва) заснаваў памалагіч-ны сад, які назваў Раем. У ім было 1197 сартоў пладовых дрэў. Збіраў пладовыя дрэвы, даследаваў ix плоданашэнне, маро-заўстойлівасць, урадлівасць. У 1903—06 рэ-дагаваў дапаможнік па памалогіі «Атлас пладоў» (в. 1—4), у якім апісаў пладовыя дрэвы, пашыраныя ў Расіі, у т.л. на Бела-русі i ў Літве. Вылучаў новыя віды народ-най селекцыі. Асноўныя працы прысвеча-ны сортавылучэнню i апыленню пладовых культур. Удзельнічаў у стварэнні Поўнай энцыклапедыі рускай сельскай гаспадаркі. У мястэчку Дукштас Г. пастаўлены помнік.
Те.: Плоды-великаны и их выращивание. П., 1915; Уход за плодовым садом. 7 изд. М.; Л.. 1931.
Фларыян (16647—1762)
Царкоўна-уніяцкі дзеяч Рэчы Паспалі-тай. Паходзіў ca шляхецкай сям'і Полацка-га ваяводства. Скончыў Львоўскі папскі ка-легіум (паводле інш. звестак Віленскую акадэмію). Доктар багаслоўя. У 1709 усту-піў у ордэн базыльян, з 1713 ігумен Вілен-скага манастыра св. Тройцы i мітрапаліцкі афіцыял. у 1719 суфраган (памочнік) архі-епіскапа полацкага, епіскап віцебскі, у 1716—62 мітрапаліт кіеўскі. Пашыраў унію ў Полацкай архіепархіі, выкарыстоўваючы прымусовыя метады i місіянерскую дзей-насць. Удзельнік Замойскага сабора грэка-каталіцкай царквы (1720). Рэфармаваў ба-зыльянскія манастыры ў Полацкай архі-епархіі. Дбаў пра адукацыю кліра, апекаваў уніяцкія святыні. Ахвяраваў уласныя сродкі на адбудову Полацкага Сафійскага сабора (1738—50). Пахаваны ў гэтым храме.
Літ:. Б а н т ы ш-Ка м е н с к и й Н. Историческое известие о возникновении в Польше унии... Вильна, 1864; Арлоў У. Таямніцы полацкай гісторыі. Мн., І994. С.В.Казуля.