ГАЛАВАЧОЎ

ГАДЛЕЎСКІ

ГАВОРСКІ

Ксенафонт Антонавіч (1821—29.6.1871)

Археолаг, гісторык, выдавец. Нарадзіўся ў Кіеве? Скончыў Пецярбургскую духоў-ную акадэмію (1845). Працаваў выкладчы-кам Полацкай духоўнай семінарыі. У 1857—58 рэдагаваў неафіцыйную частку «Витебских губернских ведомостей», у 1862—69 рэдактар-выдавец час. «Вестник Западной России». У пачатку 1850-х гадоў даследаваў 10 курганоў на Полаччыне, упершыню апісаў ix будову. Вывучаў стара-жытную «Альгердаву» дарогу з Полацка на Вільню, рэшткі старажытных пабудоў По-лаччыны, некалькі гарадзішчаў, на якіх апісаў могільнікі больш позняга часу. Пісаў пра гісторыю праваслаўных цэркваў на Бе-ларусі.

Те:. Поездка (14 сент. 1852) из г. Полоцка по направлению, так называемой Ольгердовой до­роги; Археологические разыскания в окрестнос­тях г. Полоцка // Зап. имп. Археологического о-ва. Спб., 1853. Т. 5; Древние акты и докумен­ты XVI и XVII века... преимущественно относя­щиеся до Западного края, с примеч. и объяснен. К.Говорского // Витебские губернские ведомос­ти. 1858. № 3—8, 12—14, 22—28, 35, 38; Исто­рические сведения о Полоцком Софийском со­боре. С двумя отрывками из неизданной истории Полоцкой епархии // Там жа. № 39— 52; Историческое описание полоикого Борисо­глебского монастыря // Вестн. Западной России. 1865. Кн. 5, нояб.

Шт.: Каханоўскі Г.А. Археалогія і гістарычнае краязнаўства Беларусі ў XVI—XIX стст. Мн.,
1984. Г.А.Каханоўскі.

 

 

Вітальд Газдава (18.5.1879—24.5.1899)

Паэт. Нарадзіўся ў Мінску. Пісаў на польскай мове. Аўтар зборніка «Блудныя птахі» (1918). У сваіх вершах апяваў харас-тво беларускай прыроды (нізка «Пейза-жы»). Паэія Г. прасякнута песімізмам, ме-ланхоліяй, незадаволенасцю рэчаіснасцю.

Іван Паўлавіч (?—1891)

Беларускі грамадскі дзеяч i вучоны ў га-ліне эпідэміялогіі. Доктар медыцыны (1880). Скончыў Кіеўскі універсітэт (1859). 3 1863 намеснік губернскага ўрачэбнага ін-спектара ў Мінску. Аўтар навуковых прац па эпідэміялогіі, судовай медыцыне, антра-палогіі, гісторыі i тэорыі медыцыны. Рас-працаваў пытанні этыялогіі туберкулёзу (1880) i раскрыў сацыяльны характар гэтай хваробы. Апісаў рэфлектарны характар неўрозаў (1881). У 1871—78 прэзідэнт на-вуковага таварыства мінскіх урачоў.

ГАЛАМБЁЎСКІ(Gołębiowski)

Лукаш (13.10.1773—7.1.1849)

Гісторык, этнограф, архівіст. Нарадзіўся ў в. Пагост на Піншчыне. Навучаўся пры двары Ф.Друцкага-Любецкага ў Пагосце i ў піярскай школе ля Дубровіцы. Удзельнік паўстання А.Т.Касцюшкі 1794. 3 1790 пра-цаваў бібліятэкарам у польскага гісторыка Т.Чацкага, разам з якім дзеля адшукання i набыцця кніг i рукапісаў наведаў многія кляштары i касцёлы Польшчы. Склаў ката­лог гэтай бібліятэкі. Пасля смерці Чацкага, бібліятэку якога спадчыннікі прадалі А. Чартарыйскаму, Г. працягваў працаваць бібліятэкарам у апошняга ў Пулавах. У 1825 дапамагаў А.Хадкевічу апрацаваць спі-сы збораў яго бібліятэкі i калекцыі меда-лёў. У 1831 працаваў бібліятэкарам Публіч-най бібліятэкі Варшаўскага універсітэта i адначасова выкладаў там курс бібліяграфіі. У працах «Люд польскі, яго звычаі, забабо-ны» (1830), «Гульні i забавы розных саслоўяў ва ўсім краі або ў некаторых толькі правін-цыях» (1831), «Гісторыя Польшчы» (т. 1—3, 1846—48) апісаў жыццё, побыт, абрады, адзенне, народныя святы i фальклор роз­ных этнічных груп (палякаў, беларусаў, украінцаў, рускіх) Рэчы Паспалітай у ме­жах 1772. Пісаў пераважна на польскай мове, прытрымліваўся кансерватыўных поглядаў.

ГАЛОЎКА(Hołówka) Казімір (1718 —пасля 1773)

Педагог i выдавец, прадстаўнік свецкага кірунку ў гістарычнай i геаграфічнай наву-цы Беларусі i Літвы. Першапачатковую адукацыю атрымаў у Навагрудку i Гродне. Пасля заканчэння Віленскай акадэміі вы-кладаў у езуіцкіх навучальных установах Варшавы, Вільні, Пінска. Аўтар падручніка па геаграфіі, кніг «Геаграфія Польшчы» (1744), «Геаграфічныя карты Галіі, Герма-ніі, Польшчы i Вялікага княства Літоўска-га» (1750) i інш. Пачынаючы з 1747 на пра-цягу 8 гадоў выдаваў з асветніцкай мэтай «Пстарычныя календары». Быў прыхільні-кам парламенцкай формы праўлення. У 1753 апублікаваў кнігу «Сеймуючая Еўро-па», у якой параўноўваў еўрапейскі i польс-кі парламентарызм. У прадмове да гэтай кнігі ён адзначыў, што параўноўвае формы праўлення розных краін Еўропы з мэтаю палітычнай асветы моладзі. Ён таксама падрабязна апісаў структуру i правілы дзей-насці сойма Рэчы Паспалітай, дзяржаўны лад якой у той час знаходзіўся у стане поў-нага развалу.

Літ :. Бирало А.А. Философская и об­щественная мысль в Белоруссии и Литве в кон­це XVII — середине XVIII в. Мн., 1971.С. 115—116. В.В.Краснова

 

ГАЛУХОЎСКІ (Goluchowski)

Юзаф

(11 або 14.4.1797—22.11.1858)

Філосаф-ідэаліст, педагог. Нарадзіўся ў Лончках Кукарскіх Тарноўскага павета (Га-ліцыя). Вучыўся ў Варшаўскім універсітэце, дзе атрымаў ступень магістра права i нейкі час працаваў выкладчыкам. Калі быў у Эр-лангене (Германія), блізка пазнаёміўся з Ф.Шэлінгам i трапіў пад уплыў яго філасо-фіі. У сваёй працы «Філасофія ў яе адносі-нах да жыцця ўсяго чалавецтва i кожнага чалавека паасобку» (1822, на нямецкай мо-ве; рускі пераклад Д.Веланскага, Спб., 1834) горача ўсхваляў філасофію, навеяную трансцэндэнтальнымі поглядамі Шэлінга. Паводле яго сцвярджэнняў, філасофія ахоплівае ўсе сферы чалавечага жыцця, дае трывалашь усім грамадскім i прыватным адносінам, а таму павінна быць прадметам асаблівага клопату з боку дзяржавы. У 1823—24 ён быў прафесарам філасофіі ў Віленскім універсітэце. Яго лекцыі карыс-таліся незвычайнай папулярнасцю: на ix сыходзілася самая разнастайная публіка. Гэта занепакоіла ўлады, Г. было забароне-на чытаць лекцыі, а справу на яго перадалі сенатару М.М.Навасільцаву, якому было даручана расследаванне пра тайныя тава-рыствы. У праграме чытання, што прадста-віў Г., Навасільцаў не знайшоў нічога не-бяспечнага, але ў пазначанай вышэй працы былі заўважаны заганныя думкі пра «нацыя-нальную філасофію». Г. разам з Х.Лялеве-яем, І.М.Данілов/чам і М.К.Бароўскім быў звольнены з пасады i яму загадана выехаць за мяжу. Пасяліўшыся на радзіме, Г. напі-саў некалькі твораў па аграноміі i медыцы-не, а таксама сваю галоўную філасофскую працу «Разважанні над найгалоўнейшымі праблемамі чалавека...» (т. 1—2, 1861, на польскай мове). У апошнім творы выступіў праціўнікам матэрыялізму, заўзятым пасля-доўнікам філасофіі Шэлінга апошняга пе-рыяду. Разгледзеўшы філасофскія сістэмы, Г. прыйшоў да пераканання, што розум зу-сім не здольны вырашаць самыя важныя i надзённыя пытанні. Паводле Г., вышэй-шым органам пазнання з'яўляецца пачуц-цё. Быццё Бога i бессмяротнасць душы — вось тыя найвышэйшыя задачы, на выра-шэнне якіх i накіравана ўвага Г. Туга чала­вецтва, якое шукае Бога, праяўляецца ў да-пытлівасці, без якой не было б i навукі. Навукі імкнуцца да пазнання прыватных ісцін пры дапамозе розуму, a філасофія ім-кнецца да сузірання ўсіх ісцін у Богу. Чым мацнейшая любоў да Бога, тым лепш дася-гаецца мэта гэтага імкнення. Выказваў так­сама ідэі супрацоўніцтва, падтрымліваў прыгон i быў праціўнікам радыкальнага вырашэння сялянскага пытання. Адчуваль-ны яго ўплыў на філаматаў, філарэтаў i інш. таварыствы на Беларусі i ў Літве.