ВОЛЬСКІ
ВІТАЎТ
(у хрышчэнні Аляксандр; 1350—27.10.1430)
Вялікі князь Вялікага княства Літоўскага ў 1392—1430. Сын князя Кейстута. Напа-чатку быў князем гарадзенскім (гродзен-скім), потым князем трокскім. Калі польс-кія феадалы, выкарыстоўваючы Крэўскую унію 1387 i каранацыю вялікага князя Ягашіы на польскі трон, наважыліся падпа-радкаваць сабе літоўскія, беларускія i ўкра-інскія землі, Вітаўт узначаліў супраць ix ба-рацьбу патрыятычных сіл Беларуска-Літоў-скай дзяржавы. 3 дапамогай рыцараў Лі-вонскага ордэна ён скінуў намесніка Ягай-лы на літоўскі трон — свай го дваюраднага брата Скіргайлу i стаў правіць дзяржавай незалежна ад польскага караля. У выніку ўзброенай барацьбы, а потым кампрамісна-га пагаднення 1392 з Ягайлам беларуска-лі-тоўскія феадалы адстаялі сваю самастой-насць, a Вітаўт пажыццёва прызначаны гаспадаром (вялікім князем) Беларуска-Лі-тоўскай дзяржавы. Ён праводзіў палітыку цэнтралізацыі дзяржавы i ўмацавання велі-какняжацкай улады. Да дзяржаўнага кіра-вання (удзел у соймах i радзе) ён далучаў ваенна-служылае саслоўе, за службу разда-ваў шляхце землі. Вёў актыўную знешнюю палітыку. Падтрымліваў сепаратысцкія тэн-дэнцыі рускіх княстваў (Цвярскога, Разанскага), што выступалі супраць аб'яднаўчай i цэнтралізаванай палітыкі Масквы. Ён умешваўся ў справы нямецкага ордэна i неаднаразовымі перамогамі ледзь не лікві-даваў яго. Для дасягнення палітычных мэт i замацавання саюзу з Тэўтонскім ордэнам двойчы (у 1384 i 1389) аддаваў яму Жмудзь. Вёў пастаянную барацьбу супраць татараў, ачыспіў ад ix усю тэрыторыю паміж Дняп-ром i Азоўскім морам i адтуль некалькі тысяч татараў перасяліў у Літву. У 1399 па-цярпеў паражэнне ад тамерланаўскага пал-каводца Эдыгея на р. Ворскла, у выніку праваліліся яго планы панавання над усімі землямі Русі i Залатой Арды. Нягледзячы на гэта, Вітаўт захаваў кантроль Беларуска-Літоўскай дзяржавы над Паўночным Пры-чарнамор'ем. Але паражэнне на Ворскле выкарыстала Польшча, прымусіўшы Вітаў-та падпісаць новую унію. Падпісаўшы пад націскам польскага кліру ў 1401 Віленска-Радамскую, a ў 1413 Гарадзельскую уніі, Вітаўт фактычна даў католікам перавагі ў дзяржаўным жыцці краіны, што стала ад-ной з прычын працяглай нацыянальна-рэ-лігійнай барацьбы ў Беларуска-Літоўскай дзяржаве i значна аслабляла яе. Каб дага-дзіць праваслаўнай большасці насельніцтва Літоўскай Русі, ён заснаваў у Вялікім княс-тве Літоўскім пасаду мітрапаліта незалежна ад Маскоўскай дзяржавы. Першым мітра-палітам праваслаўнай царквы Княства на Новагародскім саборы быў выбраны былы кіеўскі мітрапаліт Грыгорый Цамблак. Ві-таўт значна пашырыў тэрытарыяльныя ме-жы дзяржавы. У 1395 ён уключыў у склад сваей дзяржавы г. Смаленск, у выніку вай-ны з Вялікім Маскоўскім княствам у 1408 вызначыў мяжу па рэках Угра i Ака. У час Грунвальдскай бітвы 1410 Вітаўт узначаль-ваў літоўска-беларускія войскі (Полацкая, Віцебская, Гарадзенская, Пінская, Ваўка-выская, Лідская, Новагародская, Смален-ская, Слонімская, Старадубская, Кіеўская, Мсціслаўская i інш. харугвы), якія былі ас-ноўнай сілай у разгроме крыжакоў. Пасля гэтай перамогі паводле Мельнскага дагаво-ра 1422 Вялікаму княству Літоўскаму вер-нута Жмудзь. Пры В. Беларуска-Літоўская дзяржава дасягнула найбольшай магутнасці i памераў: ад Пскоўскай мяжы да Чорнага мора i ад Акі i Курска да Галіцыі.
3 мэтай узмацніць міжнародны прэстыж дзяржавы i сваё становішча ён двойчы (у 1429 i 1430) рабіў захады і ўчыняў з'езды наймагутнейшых правіцеляў Еўропы, ка б
прыняць каралеўскі тытул i карону. Але гэ-таму перашкаджалі магнаты Польшчы, якія не адмовіліся ад намеру аб'яднаць Поль-шчу з Літоўскай Руссю. Падчас княжання Вітаўта беларускім гарадам Брэсту (1390), Гродна (1391) i інш. прадастаўлена самакі-раванне паводле магдэбургскага права. У 1420-я гады Віцебск, Полацк і сталіцу Бе-ларуска-Літоўскай дзяржавы — Вільню на-ведаў Іеранім Пражскі — паплечнік Яна Гуса. У 1422 на дапамогу нацыянальна-вызваленчаму руху гусітаў у Чэхію прыбыў намеснік Вітаўта, унук Альгерда, Жыгімонт Карыбутавіч з 5-тысячным беларускім войскам. На чале сваіх гусіцкіх паплечнікаў у 1424 ён заняў Прагу, дзе абвясціў сябе ка-ралём i пэўны час імкнуўся ўмацаваць сваю ўладу. Але з-за ўскладненай сітуацыі ў Вя-лікім княстве Літоўскім вярнуўся на баць-каўшчыну. Пасля смерці Вітаўта вялікім князем быў прызначаны Скіргайла. У хут-кім часе яго скінуў i заняў велікакняжацкі трон брат Вітаўта Жыгімонт I Стары.
Літ.: Барбашев А. Витовт и его политика до Грюнвальдской битвы (1410 г.). СПб., 1885; Яго ж . Витовт: Последние двадцать лет княжения, 1410—1430. СПб., 1891; Любав-с к и й М.К. Очерк истории Литовско-Русского государства до Люблинской унии включительно. 2 изд. М., 1915; Пичета В.И. Белоруссия и Литва XV—XVI вв. М, 1961; Полное собрание русских летописей. Т. 17. СПб., 1907; Белоруссия в эпоху феодализма. Мн., 1959. Т. 1. С. 99—119; Ермаловіч М. Старажытная Беларусь: По-лацкі і новагародскі перыяды. Мн., 1990.
/. П.Хаўратовіч.
ВІТЭЛІЙ (Vitellius)
Эразм (Цёлк; 14747—9.9.1522)
Дзяржаўны, рэлігійны і культурны дзеяч Вялікага княства Літоўскага i Рэчы Паспа-літай, публіцыст; адзін з высокаадукаваных людзей свайго часу, мецэнат. Нарадзіўся ў Кракаве ў беднай мяшчанскай сям'і. У 1487 скончыў Ягелонскі універсітэт у Кракаве ў званні бакалаўра; у 1491 атрымаў на-вуковую ступень магістра. 3 1492 жыў у Літве. Быў служыцелем культу ў Вільні i Плоцку, сакратаром велікакняжацкай кан-цылярыі. У віленскі перыяд жыцця, паміж 1492—1501, завязалася дружба з Мікалаем Гусоўскім, які быў яго сакратаром i якога ён апекаваў. Як фаварыт вялікага князя Аляксандра В. хутка зрабіў бліскучую кар'е-ру — ад канцылярыста да біскупа, палітыка, дыпламатычныя здольнасці якога высока цанілі ў заходнееўрапейскіх краінах. Не-аднаразова (у 1501, 1505, 1518—21) узна-чальваў дыпламатычныя місіі Вялікага княства Літоўскага i Польшчы ў Ватыкан з мэтай стварыць кааліныі хрысціянскіх дзяржаў супраць Турцыі i Крымскага ханства. Бліскучыя палітычныя прамовы В. ў Ватыкане ў 1501, 1505 i ў Аўсбургу ў 1518 садзейнічалі росту яго вялікага міжнарод-нага аўтарытэту як дыпламата i прамоўцы. Вядомыя італьянскія i нямецкія паэты i ву-чоныя прысвячалі яму свае працы. На яго пасольскі двор, дзе знаходзіліся школа-гн-тэрнат, багатая асабістая бібліятэка, з'яз-джаліся славутыя людзі з Італіі, Германіі, Польшчы, Беларусі. Сваёй дзейнасцю, уз-вышэннем, дасягнутым дзякуючы ўласным здольнасцям, ён паказваў прыклад служэн-ня радзіме, адстойваў прынцып сацыяль-най роўнасці людзей у адпаведнасці з натуральным правам. Польская арыстакратыя i шляхта не маглі гэтага дараваць В. 1, калі ён пачаў дамагацца пунсовай мантыі кар-дынала, паўсталі супраць яго кандыдатуры на Петракоўскім сойме (1519). У 1521 Жы-гімонт I вызваліў В. ад абавязкаў пасла ў Рыме, i ён застаўся там як палітычны эміг-рант. На грабніцы В. ў храме св. Марыі дэль Попала ў Рыме выбіта эпітафія, напі-саная Мікалаем Гусоўскім.
В. славіўся як збіральнік рукапісаў. У яго бібліятэцы захоўваўся помнік беларус-ка-літоўскага летапісання 15 ст. «Origo regis». У публіцыстыцы выяўляў рэнесанса-ва-гуманістычныя грамадска-палітычныя погляды, абараняў прынцып роўнасці ў на-цыянальных адносінах. Адной з найваж-нейшых сваіх задач лічыў папулярызацыю на агульнаеўрапейскай арэне гісторыі i культуры Усходняй Еўропы, у прыватнасці беларускага i літоўскага народаў, увядзенне ix у летапіс гуманістычнай культуры Еўро-пы. Услаўляў гісторыю, побыт i культуру Беларусі i Літвы. Любіў Беларусь, шмат па-дарожнічаў, наведаў Мір, Слонім, інш. га-рады i мястэчкі, пра што сведчаць запісы ў яго дзённіку за 1499—1508. Яго эпісталяр-ная спадчына, дыпламатычныя прамовы i выступленні ў 1518 i 1519 выдадзены на ла-цінскай мове ў Аўсбургу i Рыме, а пазней у «Актах Таміцыяна» i інш. выданнях.
Mim.: Дорошкевич В.И. Новолатинская поэзия Белоруссии и Литвы. Первая половина
XVI в. Мн., 1979. З.П.Кузшічэнка
ВІШАВАТЫ
Андрэй (26.11.1608—29.7.1678)
Рэлігійны мысліцель i філосаф, адзін з вядучых дзеячаў беларускага, украінскага i польскага сацыніянства. Нарадзіўся ў ма-ёнтку Філіпава Трокскага ваяв, ў шляхец-кай сям'і. Бацька Станіслаў паходзіў з Пад-ляшша, маці Агнешка — адзіная дачка Ф.Соцына i шляхцянкі са знатнага роду Марштынаў. У 1619—30 вучыўся ў вядомай Ракаўскай акадэміі (школа ў Сандамірскім ваяв.), рэктарамі i выкладчыкамі якой былі сацыніянскія тэолагі Я.Крэль, М.Руар i інш. Скончыўшы вучобу, В. працаваў хат-нім настаўнікам у доме люблінскага ваяво-ды П.Тарлы. У 1631, атрымаўшы спецы-яльную стыпендыю, разам з іншымі здоль-нымі выпускнікамі Ракаўскай акадэміі вы-ехаў за мяжу, каб прадоўжыць адукацыю. У Гамбургу сустракаўся з Г.Гроцыем i вёў з ім рэлігійна-філасофскія размовы. Некаль-кі гадоў вывучаў вольныя навукі i тэалогію ў Лейдэнскім універсітэце. Пасля закан-чэння універсітэта наведаў Амстердам, у 1637 быў у Англіі, потым у Парыжы, дзе сябраваў з французскімі вучонымі i філоса-фамі Гасендзі i Мерсенам, наведваў лек-цыі, удзельнічаў у навукова-рэлігійных дыскусіях. У 1640—42 разам ca сваім вуч-нем кальвіністам А.Сухадольскім падарож-нічаў па Германіі, Галандыі, Францыі. Вяр-нуўшыся на радзіму, займаў пасаду мініс-тра (прапаведніка) сацыніянскага збору ў маёнтку Шэршні Кіеўскага ваяв., прапаве-даваў у зборах на Валыні (у Галічанах, Іва-ніцах, Кіселіне). Пасля забароны Люблін-скім трыбуналам сацыніянскіх збораў i школ В. ў 1648 пасяліўся з сям'ёй у Седлі-шчы. У час ваенных дзеянняў казацкіх войск Б.Хмяльніцкага супраць Рэчы Пас-палітай, вайны з Расіяй i Швецыяй, сялян-скіх бунтаў i паўстанняў В., ратуючы жыц-цё сваёй сям'і, пераязджаў з месца на мес-ца, страціў маёмасць, у т.л. бібліятэку. У 1655—57 ён жыў у Кракаве i працаваў над каментарыямі да Свяшчэннага пісання. Пасля прыняцця Варшаўскім соймам пас-тановы пра выгнанне сацыніян з Рэчы Паспалітай заставацца на радзіме стала не-бяспечна. У сакавіку 1660 ён удзельнічаў у дыспуце яго аднадумцаў з езуітам М.Ціхоў-скім i інш. па пытаннях інтэрпрэтацыі Свяшчэннага пісання i Боскай Тройцы.
Гэты дыспут апісаў А.Вянгерскі ў сваёй кнізе «Рэфармаваная Славонія». Пасля дыспуту адзін з езуітаў сказаў: «Калі б з пекла з'явіўся Д'ябал, ён бы не змог болын цвёрда i ўмела абараняць сваю веру, чым Вішаваты». Кашталян, які прысутнічаў на дыспуце, прапанаваў В. прыняць каталі-цызм i застацца на радзіме i нават хацеў падарыць яму фатьварак Гродзек, але той адказаў, што лічыць за лепшае «страціць маёмасць i грамадзянскі гонар, чым чыстае сумленне».
У 1660 В. разам з сям'ёй перабраўся ў Сілезію, потым у Венгрыю, Германію, у 1666 — у Амстэрдам. Галоўнай рысай рэлі-гійна-інтэлектуальнага жыцця гэтага горада была талерантнасць, што абумовіла наяў-насць тут людзей розных веравызнанняў, філасофскіх поглядаў, шматлікіх канфесій-ных плыняў i сектаў. Менавіта тут знайшлі прытулак многія сацыніяне з Вялікага княства Літоўскага i Польшчы. Апошнія 12 гадоў жыцця, якія В. правёў у Амстэрдаме, былі найбольш плённыя ў яго творчасці. Тут напісаны асноўныя рэлігійна-філасоф-скія творы. Ён падрыхтаваў i на працягу 1665—69 выдаў на лацінскай мове фундаментальную серыю твораў многіх сваіх ад-наверцаў пад назвай «Бібліятэка Польскіх Братоў» («Bibliotheca Fratrum Polonorum»), якая стала шырока вядомая ў Заходняй Еў-ропе. Каля 1677 В. напісаў свой галоўны твор «Аб рэлігіі, згоднай з розумам» («Preligio rationalis...», выдадзены ў 1685 пасля смерці аўтара). В. — аўтар шэрага прац па праблемах этыкі, логікі і філасофіі, з якіх захаваліся толькі асобныя. Перад смерцю ён раіў сваім сынам: «Трымайцеся ў жыцці, як i я, праўды i дабра».
Як мысліцель В. — прадаўжальнік ра-цыяналістычных рэлігійна-філасофскіх традыцый ранняга польскага i беларуска-літоўскага антытрынітарызму, галоўным чынам СБуднага, а таксама свайго дзеда Соцына. На яго тэалагічныя i філасофскія погляды паўплывалі найбуйнейшыя філо-сафы i вучоныя, у т.л. Галілей, Дэкарт, Га-сендзі, Спіноза, Кеплер i інш., творы якіх ён уважліва вывучаў. Рэлігійна-філасоф-ская дактрына беларускіх, літоўскіх i польскіх радыкальных рэфарматараў (ан-тьпрынітарыяў, або арыян, якія ў канцы 16 ст. атрымалі назву сацыніян) была рацыяна-лістычна-гуманістычнай рэакцыяй на тэ-алагічнае вучэнне пануючай у той час ката-ліцкай царквы i сярэдневяковай схаласты-кі. Яна была скіравана супраць традыцый i царкоўнага аўтарытэту, даючы індывіду
права самастойна вырашаць рэлігійна-фі-ласофскія i маральна-этычныя праблемы. На ix думку, змест i сутнасць тэалагічна-рэлігійных паняццяў павінны быць про-стыя, згодныя з розумам i тэкстамі Свя-шчэннага пісання. Аднак i Свяшчэннае пі-санне В. лічыў толькі нормай веры, згодна з якой індывідуальны розум можа мець сваё меркаванне, як у юрыспрудэнцыі, дзе норма права інтэрпрэтуецца суддзёй. В., як i ў свой час С.Будны, прыходзіць да выс-новы, што розум у стане аддзяліць рэлігій-ную ісціну ад памылковага погляду. Але ж ён мае свае межы, i таму боскае Адкрыццё, або Свяшчэннае пісанне, патрэбна для пазнання чалавекам таямніц веры, якія хоць i перавышаюць розум, але не супярэ-чаць яму. У рэшце рэшт розум здольны дайсці да галоўных рэлігійных ісцін улас-нымі сіламі, кіруючыся натуральнымі срод-камі. Каб гэта адбылося, ён павінен быць вызвалены ад афектаў i забабонаў. Паводле В., аб'ект веры ёсць ісціна пра боскія рэ-чы, адкрытыя праз Бога ў Свяшчэнным пі-санні. Хто не прымае ісціны Адкрыцця, та-го можна пераканаць толькі лагічнымі, ра-зумовымі аргументамі. Чалавечы розум — гэта натуральны інструмент, дадзены Богам для пазнання праўды i адрознення яе ад фальшу. Ён з'яўляецца інтэлектуальным святлом, унутраным вокам, таму абсурдным будзе прымаць за праўду тое, што су-пярэчыць розуму.
Такім чынам, працэс веры В. параўноў-ваў са звычайнай інтэлектуальнай дзейнас-цю. Што датычыць звышнатуральных та-ямніц, то ix праўдзівасць грунтуецца на наступных лагічных перадумовах: усё, што сказаў Бог, ёсць праўда; што змяшчаецца ў Свяшчэнным пісанні, сказаў Бог. Як філо-саф В. прыходзіць да высновы, што розум можа дайсці да метафізічных ісцін i без да-памогі Адкрыцця. Але як хрысціянін ён лі-чыць, што ў справах веры Свяшчэннае пі-санне неабходнае i патрэбнае. Пад уплы-вам Дэкарта В. пастуліруе, што ісціна ёсць тое, што мае рысы відавочнасці, — выраз-насць i зразумеласць (яснасць). Гэтымі ры-самі валодаюць пэўныя ідэі і паняцці, якія маюць аксіяматычны характар i агульныя для ўсіх людзей. Менавіта яны адыгрыва-юць ролю крытэрыяў ісціны (праўды). Пад уплывам рацыяналізму 17 ст. В. паступова пераходзіць з тэалагічных на філасофскія пазіцыі, прызнаючы, што па-за Свяшчэнным пісаннем i незалежна ад яго чалавечы розум здольны да пазнання праўды і што гэта праўда, або ісціна, грунтуецца на пад-ставах, уласцівых самому розуму. Па сут-насці гэта было абгрунтаванне незалежнас-ці філасофскага i наогул навуковага мыс-лення. У духу картэзіянскай філасофіі В. зрабіў спробу выкласці некаторыя лагіч-ныя, метафізічныя і натуралістычныя аксі-ёмы розуму (тройчы адзін — тры, тры плюс адзін — чатыры, цэлае заўсёды боль-шае за частку, душа без цела не з'яўляецца чалавекам i т.д.), на што звярнуў увагу П.Бейль. 3 поглядамі В. наконт Святой Троицы палемізаваў Г.Лейбніц. 3 рацыяна-лістычных пазіцый В. вырашаў пытанні да-веру да індывідуальнага розуму, памылак у пазнанні, адносін філасофіі да рэлігіі і інш. Аспрэчваючы думкі сваіх апанентаў, В. сцвярджаў: адны лічаць, што магчымасці чалавечага пазнання абцяжараны перша-родным фахом, другія — што абмежаваны боскай воляй, трэція — што чалавечы розум схільны да памылак. Тым не менш, мяркуе В., усе яны здольныя пазнаць аб'ектыўную ісціну, пра што сведчаць пос-пехі навукі — матэматыкі, фізікі, астрано-міі i інш. Пры вырашэнні той ці іншай праблемы перш чым зрабіць выснову, не-абходна грунтоўна i дакладна ўзважваць усе аргументы «за» i «супраць». Гэта тычыцца не толькі навукова-філасофскіх, але i рэлі-гійна-тэалагічных пытанняў. Таямніцы веры могуць перавышаць здольнасці чалавечага розуму, але яны яму не супярэчаць. «Так, — піша В., — вечнасць Бога або стварэнне з нічога (неіснаванне пачатку) ёсць таямніца, паколькі некаторыя мярку-юць, што інтэлект не здольны гэтага зразу-мець. Аднак розум даказвае, што гэта не толькі магчыма, але i неабходна як пер-шапрычына. Тое, што Бог стварыў неба, зямлю, зоркі i да т.п., — гэта праўда, не-даступная чалавечаму розуму, аднак якая не супярэчыць яму, асабліва, калі мы лі-чым, што Бог стварыў Сусвет не з нічога, а з неўпарадкаванай матэрыі». Рацыяналіс-тычна-натуралістычны характар несла ін-тэрпрэтацыя сацыніянамі, і ў прыватнасці В., праблемы цудаў. I ў гэтым пытанні яны ішлі па слядах С.Буднага i па шляху Б.Спі-нозы, імкнучыся надаць біблейскім цудам натуралістычныя рысы. Так, В. наступным чынам тлумачыць евангельскі эпізод, калі раптоўна знікла сонца, каб супакоіць рас-пятага на крыжы Хрыста: «Гэта магло ад-быцца таму, што або сонца закрылася хма
рамі, або з прычыны выпарэнняў, якія не-каторыя матэматыкі называюць сонечнымі плямамі».
Такая пазіцыя не была выпадковай, а сведчыла пра тое, што В. набліжаўся да вытлумачэння навакольнага свету ў духу сучаснай яму новай філасофіі i прырода-знаўства. У лістах да свайго калегі С.Любя-нецкага-малодшага ў 1665—66 ён сцвяр-джаў, што філасофія Арыстоцеля мала да-памагае тым, «хто дамагаецца пазнаць на-туральныя рэчы на падставе даследавання саміх гэтых рэчаў i сузірання развіцця Вя-лікай кнігі Прыроды». Натуральныя з'явы, лічыў В., трэба інтэрпрэтаваць толькі пры дапамозе натуральных прычын. У прыват-насці, ён адхіляў думку тых вучоных, якія лічылі нябесныя каметы з'явай звышнату-ральнай, а рух ix тлумачылі дзеяннем вы-шэйшых сіл (анёльскіх духаў). Падставай прыроды, паводле меркавання В., з'яўляец-ца яе ўнутраны рух, а не якія-небудзь вон-кавыя, знешнія прычыны. Не адмаўляючы аўтарытэту Свяшчэннага пісання, В. тым не менш лічыў, што ўсе таямніцы Адкрыц-ця, якія не адпавядаюць патрабаванням выразнасці i яснасці, г.зн. асноўным прын-цыпам рацыянальнага мыслення, павінны быць адкінуты. Менавіта гэтыя падставы розуму з'яўляюцца для В. крытэрыямі ісці-ны. В. крытычна ставіўся да ўсіх, хто ім-кнуўся розум падпарадкаваць веры. Ён быў перакананы, што сляпая вера не сапраў-дная вера, a толькі легкавернасць i легка-думнасць, бо вера абапіраецца галоўным чынам на аўтарытэт, а веды — на прычын-на-выніковыя сувязі. Нягледзячы на тэта, яны павінны не супярэчыць, a ўзаемна ўдакладняць адно другое. Так, існаванне Бога абгрунтоўваецца не толькі Бібліяй, але i аргументамі розуму. I звышнатураль-нае (вера) i натуральнае (розум) святло па-ходзяць з адной крыніцы — ад Бога.
Пад псеўдафіласофіяй В. разумеў галоў-ным чынам схаластыку. Філасофія ж не толькі не перашкаджае, але i дапамагае пазнаваць тэалагічныя рэчы. Той, хто аду-каваны, ведае логіку, матэматыку i інш. на-туральныя навукі, здольны пазнаць таямні-цы рэлігіі, недаступныя чалавеку неадука-ванаму. Глыбокае пазнанне боскіх рэчаў немагчыма без ведання філасофіі. Больш таго, В. схіляўся да думкі, што чалавечы розум незалежна ад боскага Адкрыцця прыходзіць да некаторых метафізічных іс-цін, якія маюць фундаментальнае значэнне ў справе пазнання. Хоць Свяшчэннае пі-санне змяшчае ў сабе галоўным чынам ма-ральна-этычныя прынцыпы, тым не менш яно, на думку В., з'яўляецца разам з розу-мам асноватворнай падставай поглядаў на свет i чалавека. Такім чынам, погляды В. сведчаць, што думка сацыніян непасрэд-на наблізілася да філасофіі і навукі Новага часу.
Те:. О religii zgodnej z rozumem. Warszawa, 1960; Filozofia i myśl społeczna XVII wieku. Cz. 1—2. Warszawa, 1979.
Jlim:. Подокшин С.А. Реформация и общественная мысль Белоруссии и Литвы (вторая
половина XVI — начало XVII в.). Мн., 1970; Яго ж. Философские взгляды социниан //
Очерки истории философской и социологической мысли Белоруссии (до 1917 г.). Мн., 1973; Я г о ж. Філасофская думка эпохі Адраджэння ў Беларусі: Ад Францыска Скарыны да Сімяона
Полацкага. Мн., 1990. С.А.Падокшын.
ВОЛАН (В о л я н )
Андрэй (1530—6.1.1610)
Палітычны дзеяч, філосаф і правазнаў-ца, адзін з заснавальнікаў свеикага кірунку ў сацыяльна-палітычнай думцы, ідэолаг рэ-фармацыйнага руху на Беларусі i ў Літве. Адукацыю атрымаў ва універсітэтах Франк-фурта-на-Одэры i Кёнігсберга. Выбіраўся паслом ад шляхты Ашмянскага пав. ў сойм Рэчы Паспалітай. Быў сакратаром у вяліка-га князя літоўскага i караля Польшчы Жы-гімонта II Аўгуста. Зрабіў значны уклад у развіццё грамадскай, палітычнай i права-вой думкі на Беларусі i ў Літве. Аўтар каля 30 прац (палеміка-тэалагічныя творы, палі-тыка-прававыя i этычныя трактаты, прамо-вы). Пісаў на лацінскай мове. У рэлігійна-палемічных творах з пазіцый кальвінізму рэзка крытыкаваў асноўныя догмы, аргані-зацыйную будову каталіцкай царквы i пап-скай улады. Адстойваў прынцыпы верацяр-пімасці. Вёў палеміку з езуітамі, выкрываў рэакцыйны характар ix дзеянняў. Яго творы былі занесены ў Індэкс забароненых кніг. Антыкаталіцкія працы В. перавыдава-ліся гугенотамі Францыі i пратэстантамі Германіі. Гуманістычную накіраванасць маюць яго працы: «Пра палітычнуго або грамадзянскую свабоду» (Кракаў, 1572), «Прамова да сената...» (1572, выд. 1906, Кракаў), «Пра шчаслівае жыццё, або Най-вышэйшае чалавечае дабро» (Вільня, 1596), «Пра гасудара i ўласцівыя яму дабрачын-насці» (Гданьск, 1608). У ix выступаў за рэ
формы ў сацыяльных і палітычных адносі-нах, праве i дзяржаўным кіраванні, распра-цоўваў канцэпцыю свабоды чалавека (аба-рона маёмасці, асабістай бяспекі, усеагуль-най згоды i міру ў грамадстве). У творчасці В. развіты некаторыя ідэі, выказаныя ў свой час Ф.Скарынам. Ён імкнуўся да вы-рашэння грамадскіх супярэчнасцей на ма-ральным, фармальна-юрыдычным узроўні, рацыянальнай i мэтанакіраванай дзейнасці саслоўяў, сацыяльных груп, кіруючых ко-лаў на чале з манархам. Ідэалагічнымі лозунгам! абвяшчаў агульную карысць i са-цыяльную гармонію. Звяртаўся да тэорыі натуральнага права i выкарыстоўваў для яе характарыстыкі раннехрысціянскі мараль-ны прынцып: «I гэтак ва ўсім, як хочаце, каб з вамі абыходзіліся людзі, так i вы абы-ходзьцеся з імі». В. не абмяжоўваўся анализам сацыяльнай рэчаіснасці праз прызму абноўленага хрысціянства i асветніцтва, а імкнуўся знайсці натуральныя прычыны іс-навання рэчаў i з'яў. Таму дзяржаву, права i інш. сацыяльна-палітычныя інстытуты ён разглядаў як вынік чалавечай дзейнасці, аб'екты ўвасаблення рацыянальных пошу-каў i мудрасці людзей, што падкрэслівала яго прыхільнасць да свецкага складу мыс-лення.
Літ.: Сокол С.Ф. Социологическая и политическая мысль в Белоруссии во II половине
XVI века. Мн., 1974; Падокшын С.А.,Ш а т о н В.К. Андрэй Волан i яго трактат «Пра
шчаслівае жьшцё, або Найвышэйшае чалавечае дабро» // Весці АН БССР. Сер. грамад. навук.
1981. №1. С.Ф.Сомы.
Мікола (1762—1803)
Мысліцель, гісторык, літаратар. Пахо-дзіў са шляхецкай сям'і. Навучаўся ў Га-лоўнай школе Вялікага княства Літоўскага, дзе дзякуючы сваім станоўчым якасііям (добразычлівасці, добрай памяці i інш.), захапленню астраноміяй звярнуў на сябе ўвагу Ы.Пачобута-Адляніцкага i стаў яго любімцам. Не адну ноч правялі яны ва уні-версітэцкай абсерваторыі, назіраючы за зорным небам. В. — аўтар вершаў, пера-кладаў i твораў па гісторыі. Яшчэ студэн-там ён апублікаваў свой першы твор «Mowa zowierająca uwagi nad pierwiastekowemi dziejami świata...» («Прадмова, якая мае заўвагі пра першапачатковую гісторыю сусвету», Віль-ня, 1784). Пісаў вершы-панегірыкі, пры-свечаныя Т.Масальскаму, А.Сапегу i інш.,
перакладаў з Юнга, Вергілія, Бамаршэ. Па рэкамендацыі Пачобута І.Храптовіч запра-сіў В. на работу бібліятэкарам сваёй біблія-тэкі ў Шчорсах. Праз жаніцьбу з Красуц-кай, якая была прыяцелькай «першай кра-каўскай пані» І.Бранеўскай, i не без пра-тэкцыі Пачобута В. наблізіўся да караіеў-скага двара i ў хуткім часе ўвайшоў у ласку да Станіслава Аўгуста Панятоўскага, які надаў яму тытул камергера i прыцягваў да выканання розных даручэнняў ва ўрадавых камісіях, у прыватнасці да распрацоўкі мытных тарыфаў, цывільнага i крыміналь-нага кодэксаў. В. прымаў удзел у палітыч-най барацьбе, пісаў публіцыстычныя тво-ры, у якіх адстойваў праграму рэформ Рэ-чы Паспалітай, прапанаваную каралеўскім дваром. 3 Панятоўскім пасля яго адрачэн-ня ад прастола ў 1795 накіраваўся ў Пецяр-бург i знаходзіўся пры былым каралі да яго смерці. Пакінуў у рукапісе ўспаміны пра апошнія дні караля. У канцы жыцця В. жыў у Беластоку, дзе i памёр.
Прысвячэнне «Прамовы...», з якім ён звяртаўся да сваіх калег па вучобе ў Галоў-най школе, В. пачынаў словамі: «Няма болыл страшных для грамадзяніна свабод-нага народа тыранаў, чым увядзенне ў зман i неасвечанасць». Па яго перакананні, нізкі ўзровень культуры i няведанне мінулага абарачаецца для народа вялікімі бедствамі. Гісторыю, лічыў ён, трэба вывучаць не дзе-ля забавы ці пашырэння сваіх ведаў, а каб надаць гэтай навуны прыкладны характар, шырока выкарыстоўваць атрыманыя вынікі для ўдасканалення сацыяльнага жыцця. Псторыя павінна накіроўваць свае нама-ганні на пазнанне «чалавечай прыроды», высвятленне прычын шчасця або гора людзей, павелічэнне трываласці дзяржаў ці ix заняпаду, «адшуканне ісціны i выкарыстан-не яе з карысцю». В. зрабіў спробу адка-заць на пытанні пра пэўныя прычыны раз-віцця чалавечага грамадства i паходжанне дзяржавы. Ён лічыў найважнейшай задачай высветліць, у якой ступені са старажытных часоў рэлігія, земляробства, урад, гандаль, рамяство, мастацтва i навукі ўплывалі на ўдасканаленне чалавецтва. Ён надаваў вялі-кае значэнне ролі матэрыяльнай вытвор-часці ў развіцці чалавецтва. В. настойваў на крытычных адносінах да кожнай гіпотэзы наконт старажытнай гісторыі, патрабаваў рашуча адкідаць здагадкі i зыходзіць з фак-таў у пошуках праўды. У адпаведнасці з натуральным правам В. называў прычыны,
якія ўплываюць на ход гісторыі чалавецтва: нязменную прыроду чалавека, акалічнасці, у якіх ён знаходзіўся, i лёс ці нечаканасці, ад якіх ён залежаў. Чалавек яму ўяўляўся не вынікам гістарычнага развіцця, а яго зыходным пунктам; чалавечую прыроду выкладаў абстрактна ад сацыяльнай структуры грамадства i пэўнага дзяржаўнага ладу. Акалічнасці, у якіх жыве чалавек, па-водле В., не аднолькавыя i не пастаянныя. Чалавек жыве ў розных прыродных умовах, набывае неабходныя прадукты ў працэсе працы, яго здольнасці не заўсёды выкарыс-тоўваюцца надежным чынам, а некаторыя схільнасці накіраваны на зло. Таму немаг-чыма, каб усе былі роўныя, багатыя і шчаслівыя. Лес жа ў многім вызначаў і вызначае жыццё людзей i народаў. Паводле В., жыць асобна, без дапамогі іншых людзей чалавек не можа, таму людзі з самага пачатку жылі супольна. Нават у першапа-чатковым, прыродным стане людзі жылі гуртам. Яны аб'ядноўваліся для задаваль-нення элементарных патрэб, сярод якіх першай была ежа. Толькі сыты чалавек мог займацца іншымі справамі. У сваім развіц-ці чалавецтва прайшло тры вялікія стадыі: паляванне, пастухоўства i земляробства.
Пераход да земляробства В. тлумачыў павелічэннем колькасці насельніцтва, збяд-неннем прыродных паляўнічых i пашавых угоддзяў, неабходнасцю аседлага жыцця. 3 павелічэннем колькасці вырабленых пра-дуктаў i рэчаў узнікла патрэба ў ix абмене, што дало пачатак гандлю. Гандаль памна-жаў багацце, багацце нараджала новыя па-трэбы, у т.л. тыя, што прыносяць уцехі. Маёмасная няроўнасць, рознасць інтарэсаў i варожасць выклікалі неабходнасйь усталя-вання парадку i правоў. Так узнікла дзяр-жава. У «Прадмове...» В. на прыкладах Асі-рыі, Егіпта, Персіі i інш. («Што значаць законы там, дзе самадзержац гуляе лёсам i жыццём чалавека?») асуджаў дэспатычныя рэжымы i войны. Выказаныя ім смелыя погляды ў час, калі ў Рэчы Паспалітай да-сягнула вяршыні магнацкая алігархія, гуча-лі своечасова i садзейнічалі росту прагрэ-сіўных тэндэнцый i грамадскай думкі Бела-русі i Літвы.
Літ.: Бирало А.А. Философские проблемы в науке эпохи просвещения в Белоруссии и
Литве. Мн., 1979. С.В.Кузшш.