ВАШЧАНКА
Максім Ярмалініч (сярэдзіна 17 ст. — 1708)
Беларускі кнігавыдавец, друкар, гравёр. Паходзіў са старажытнага магілёўскага мя-шчанскага роду. Яго бацька Ярмола Амяльянавіч быў радцам магілёўскага ма-гістрата, гандляваў бабровым i інш. футрам з Масквой i інш. гарадамі. Купецкімі спра-вамі займаўся i В., член магістрата, які збі-раў падаткі з гараджан, суправаджаў абозы ў Варшаву з «квотай свентаянскай». Вучыў-ся ў Віленскай езуіцкай акадэміі, дзе атры-маў ступень бакалаўра філасофіі i вольных мастацтваў (1672), званне магістра навук (1673). У канцы 17 ст. В. наладзіў сувязі з Магілёўскім Богаяўленскім брацтвам, якое пасля Андрусаўскага перамір'я (1667) атры-мала магчымасць узнавіць сваю друкар-скую дзейнасць. Паводле прывілея караля i вялікага князя літоўскага Яна Сабескага (1676), брацтву дазвалялася заснаваць у «эканамічным горадзе» Магілёве друкарню для «вольнага» выдання кніг на польскай i «рускай» (беларускай, царкоўнаславянскай) мовах. На сродкі старэйшага i малодшага брацтваў друкарня была падрыхтавана да працы i часова перададзена пад кіраванне «шляхетнаму пану», радцу В. Ён перавёз друкарню ў свой дом i з 1690 перастаў пла-ціць за арэнду. Калі быў паслом ад Магілё-ва на каранацыі Аўгуста II (1698), атрымаў каралеўскі прывілей на друкарню. Пачала-ся доўгая цяжба з брацтвам. 10.12.1701 брацтва дамаглося новага прывілея на друкарню, у якім была засведчана юрыдычная неправамоцнасць іншых актаў. За проці-дзеянне брацтву ў яго друкарскай дзейнас-ці згаданы прывілей прадугледжваў значны штраф. Відаць, i пазней В. парушаў фінан
савыя правы брацтваў, нягледзячы на тое, што ў справу ўмешваўся мітрапаліт. У снежні 1704 брацтва выклікала В. на новы судовы працэс, абвінаваціўшы яго ў пры-сваенні прывілея брацтва i парушэнні яго-ных фінансавых інтарэсаў за апошнія 14 гадоў. Старасты старэйшага i малодшага брацтваў прасілі зачыніць друкарню. У апошнія гады жыцця В. быў адхілены ад кіраўніцтва друкарскімі справамі. Заняпад дзейнасці друкарні пасля смерці В. свед-чыць пра тое, што ў значнай ступені яна працавала дзякуючы яго нястомнай энергіі i сродкам. Захавалася 16 выданняў, надру-каваных В. у 1693—1704. На тытульных лістах 4 кніг ёсііь адзнакі «з друкарні Максима Вошчанки»: «Диоптра, или Зерцало живота во мире сем человеческаго» (1698; твор амаль поўнасцю ўзнаўляе папярэдняе куцеінскае выданне); «Небо новое з новыми звездами сотворенное» (1699; побач з палемічнымі тэкстамі ўключала апокрыфы, легенды, фальклорныя сюжэты); «Перло многоценное» (1699); «Ирмолой, или Ос-могласник» (1700). Разам з літургічнай і ву-чэбнай літаратурай В. друкаваў павучаль-ныя творы рэктара Кіеўскага брацтва, ук-раінскага пісьменніка Іаанікія Галятоўска-га, чарнігаўскага архімандрыта i прапавед-ніка Кірылы Транквіліёна Стаўравецкага. Мяркуючы па прадмове, выданне Стаўра-вецкага прызначалася прапаведнікам, шка-лярам i студэнтам.
На большасці магілёўскіх выданняў канца 17 — пач. 18 ст. былі адзнакі: «в богоспасаемом граде Могилёве в друкарни братства Богоявления господа Бога нашего Исуса Христа тщанием Максима Вошчанки» ці «...стараням и коштом Максима Вощанки». Верагодна, канфлікт з брацтвам вымусіў В. выпусціць адно выданне з фаль-шывымі выхаднымі звесткамі: «Кірыл Транквіліён Стаўравецкі. Евангелле вучы-цельнае. 3 друку на свет ново выдана. За позволенем старших в маетности ей милости княгине Вишневецкой Михайловой в Рохманове от Създания миру 7128, а от въплощения господня 1619». Фактычна, як устанавіў С.Маслаў, тэты збор пропаведзяў на царкоўныя святы надрукаваны ў Магі-лёве ў друкарні В. каля 1697.
Выданні В. ўпрыгожаны разнастайнымі застаўкамі, арнаментам, ініцыяламі, кан-цоўкамі; выкарыстоўваўся друк у 2 фарбы; пераважалі малыя, нават мініяцюрныя фарматы кніг (у 4°, 8°, 12°, 16°, 24°). Толькі 3 выданні выйшлі фарматам ў 2°: «Евангелле вучыцельнае» (1697), «Жыціі святых» (каля 1697) i асноўны твор Дзмітрыя Рас-тоўскага, надрукаваны па благаславенні мсціслаўскага, аршанскага, магілёўскага епіскапа Серафіёна Палхоўскага. Як гравёр В. працаваў пераважна ў тэхніцы медзяры-ту. На думку В.Шматава, з гэтай тэхнікай В. пазнаёміўся ў Віленскай акадэмічнай друкарні. У адным толькі выданні «Акафіс-ты i каноны» (1693) змешчаны 3 ілюстра-цыі-ксілаграфіі (адбіткі) i 42 металагравю-ры. Большасць гравюр па медзі пазначаны ініцыяламі або подпісам: «M.W.», «Seulp M.W.», «Maximus Woszczunka Inwen et Seulp».
Гравюры, што ілюструюць евангельскія тэмы, выкананы ў стылі барока, маюць ві-давочную сувязь з нацыянальнымі жыва-піснымі i іканапіснымі традыцыямі. Най-больш раннія з магілёўскіх медзярытаў В. датуюцца канцом 1670 —пач. 1680-х га-доў. У гэты ж перыяд сваёй дзейнасці ён актыўна супрацоўнічаў са Слуцкай друкар-няй, якую ўзначальваў Казімір Клакоцкі. В. выканаў заказ на афармленне кнігі сак-ратара англійскага пасла ў Турцыі Поля Рыкота, які пакінуў адно з найбольш дак-ладных, цікавых i разнастайных апісанняў Атаманскай Порты 2-й паловы 17 ст. Ме-дзярыты для «Манархіі Турэцкай, напіса-най Рыко» (Слуцк, 1678) В. выконваў у Магілёве. У сукупнасці гэтыя ілюстрацыі ствараюць арыгінальны цыкл розных груп турэцкага насельніцтва. Усе яны выкананы на асобных аркушах (19 ілюстрацый), вы-значаюцца дакладнай кампазіцыяй, плас-тычнасцю форм, маляўнічасцю. Многія фавюры В. (магілёўскіх цыклаў) выкарыс-тоўваліся ў брацкіх магілёўскіх выданнях да канца 1820-х гадоў. В. — заснавальнік ма-гілёўскай школы фавіравання, якая ў значнай ступені абапіралася на мясцовыя тра-дыцыі выяўленчага мастацтва i «артыстыч-нага» рамяства. 3 ім супрацоўнічалі яго сын Васіль, Фёдар Ангілейка i інш. май-стры-ксілографы. Упершыню ў беларускім кнігадрукаванні гравёры пачалі сістэматыч-на падпісвацца пад сваімі творамі, змяніўся знешні выгляд кнігі, тэхніка i стыль афарм-лення.
Шт.: Ж у д р о Ф.А. Богоявленский братский монастырь в г. Могилёве. Могилёв, 1899; М а с -лов С. К истории западнорусских типографий XVII века // Тр. XIV Археол. съезда в Чернигове 1909 г. М., 1911; Кацер М.С. Изобразительое искусство Белоруссии дооктябрьского периода: Очерки. Мн., 1969; П а р э ц к i Я., Прэнская Ю. Слуцкія гравюры Максіма Вошчанкі // Беларусь. 1969. №6; Шматаў В.Ф. Беларуская кніжная гравюра XVI—XVIII стагоддзяў. Мн., 1984; Кніга Беларусі, 1517— 1917: Зводны кат. Мн., 1986. С. 127—133.
Г.Я.Гаіенчанка.
ВАЯВОДКА (Wojewódka) Бярнард (? —ліпень 1554)
Матэматык, друкар i перакладчык. На-радзіўся ў Кракаве. Аўтар кнігі па матэма-тыцы «Алгарытм — навука лічбы» (Кракаў, 1553). Па запрашэнні дзеяча рэфармацыі ..-Мікалая Радзівіла Чорнага ў 1553 пераехаў у Брэст, дзе ўзначаліў першую на тэрыто-рыі Беларусі друкарню, якая дзейнічала ў 1550—70-я гады. Першыя выданні друкар-ні (Вялікі i Малы Катэхізісы, перакладныя тэалагічныя творы Крыштафа Імлера, Урбана Рэгіуса) адпавядалі патрэбам рэфар-мацыйнага руху, які быў накіраваны суп-раць каталіцкай царквы i меў антыфеадаль-ны характар. На думку даследчыкаў, В. прымаў таксама ўдзел у падрыхтоўцы да выдання Брэсцкай бібліі 1563 — помніка польскамоўнага кнігадрукавання на Бела-русі.
Літ.: Dnikarze dawnej Polski od XV do XVIII wieku. L. 5. Wielkie Księstwo Litewskie. Wrocław; Kraków. 1959.