ВАШЧАНКА
Васіль Максімавіч
(2-я палова 17 — 1-я палова 18 ст.)
Беларуси друкар, ксілограф, адзін з ас-ноўных прадстаўнікоў магілёўскай школы гравіравання. Сын М.Я. Вашчанкі. Працаваў у 1694—1730 у друкарні Магілёўскага Бога-яўленскага брацтва. Творы з подпісам «Василий В.», «Василий Вошчанка» сустрака-юцца ў 7 кірылічных выданнях друкарні яго бацькі і Магілёўскага Богаяўленскага брацтва, датаваных 1699—1754. Аднак ары-гінальныя падпісаныя гравюры В. змешча-ны ў выданнях 1699—1730, a ў трох нас-тупных выданнях выкарыстаны старыя формы. Чатыры падпісаныя дрэварыты В. ўпрыгожваюць тытульныя лісты кніг
Іаанікія Галятоўскага «Неба новае» (1699), Кірылы Транквіліёна Стаўравецкага «Перла мнагацэннае» (1699), Дзмітрыя Растоўскага «Жыціі святых» (1702), «Актоіх» (1730). Рамка тытульнага ліста да кнігі «Неба новае» вызначаецца незвычайнай кампазіцы-яй у форме падвойнага круга з відарысамі сонца, месяца i зорак (побач з цытатамі з біблейскіх тэкстаў); у верхняй частцы зме-шчана выява Багародзіцы з анёламі. Рамку тытульнага ліста да кнігі «Жыціі святых» таксама вылучае трохчасткавая шматфігур-ная кампазіцыя, фігуры анёлаў i прапавед-нікаў ствараюць своеасаблівы пастамент, над якім узвышаецца «антаблемент» — Св. Тройца. У ніжняй частцы выгравіравана рэдкая ў кірылічным друку свецкая мінія-цюра з выявай Богаяўленскага брацкага манастыра, некаторых гарадскіх камяніц i надпісам «Град Могилев». Больш трады-цыйна, у пэўнай ступені пад уплывам ку-цеінскіх выданняў, аформлены тытульны ліст да кнігі «Перла мнагацэннае» — у выглядзе трохбаковай рамкі з медальёнамі, у якіх змешчаны выявы святых, архангела Гаўрыіла, Багародзіцы; у верхняй частцы Св. Тройца на своеасаблівым прастоле ў сонейкавым ззянні. Гэту гравюру ў спро-шчаным выглядзе крыху нагадвае рамка тытульнага ліста да кнігі «Актоіх» з выявамі евангелістаў, Іаана Прадцечы, Багародзіцы i Хрыста. Акрамя рамак тытульных лістоў В. належаць яшчэ 2 падпісаныя ілюстра-цыйныя гравюры: «Нараджэнне Хрыста» — добра скампанаваны маляўнічы дрэварыт з выявамі Багародзіцы, Св. Іаана, вешчуноў, укленчаных над спавітым дзіцем, а таксама буйнамаштабная ксілаграфія з відарысам Іаана Дамаскіна. Гэта лепшая з гравюр па выразнасці, экспрэсіўнасці, тэхніцы штры-хавога мадэліравання.
Паводле мастацка-стылявых прыкмет працамі В. лічаць яшчэ 15 дрэварытаў, зме-шчаных у памянёных выданнях i ў кнігах «Дыоптра» (1698), «Акафісты ўсесядміч-ныя» (1698), «Дабравешчанне», «Уваскрэ-сенне», «Успение», «Тайная вячэра», «Страшны суд» i інш. Дрэварытам В. ўлас-цівы пластычнасць, кампазіцыйная разнас-тайнасць, перавага постацей чалавека над іншымі планамі, своеасаблівая тэхніка гра-віроўкі, прастата ў трактоўцы вобразаў лю-дзей, што набліжае ix да народнага выяў-ленчага мастацтва. У некаторых даследа-ваннях да гравюр В. памылкова залічваюць ананімныя дрэварыты іншых магілёўскіх майстроў [напр., «Успение Багародзіцы» ў кнізе «Акафісты» (1698) мае подпіс магі-лёўскага гравёра Фёдара Ангілейкі]. Ціка-вым прыкладам выяўленчага мастацтва В. з'яўляецца «Палажэнне ў труну Хрыста» — тантымінс 1708, надрукаваны ў той жа брацкай друкарні.
Літ:. Жудро Ф. История Могилевского богоявленского братства. Могилев, 1890; Ш ч а -к a ц i х i н M. Васіль Вашчанка — магілёўскі гравёр канца XVII — пач. XVIII ст. Мн., 1925; Ш м a т a ў В.Ф. Беларуская кніжная гравюра XVI —XVIII стагоддзяў. Мн., 1984.
Г.ЯТалетанка.