ВАЛОВІЧ

ВАЛІІЦКІ

Аляксандр (8.2.1826—1.6.1893)

Выдавец, музычны крытык i спявак, уладальнік мінскай кнігарні. Нарадзіўся ў Вільні, скончыў філалагічны факультэт Харкаўскага універсітэта. Вучыўся ігры на скрыпцы i фартэпіяна ў Слуцку, з 1847 вы-вучаў філасофію ў Віленскім універсітэце i браў урокі спеваў у вядомых майстроў мас-тацтва. Быў добрым выканаўцам песень С.Манюшкі, пазней стаў яго першым біё-графам, у 1873 выйшла яго кніга «Станіслаў Манюшка». У 1858—62 супрацоўнічаў са штотыднёвікам «Ruch muzyczny» («Музыч­ны рух»), пісаў для яго карэспандэнцыі пад псеўданімамі А.Жалязняк, С.Паўза i інш., апублікаваў артыкул «Мінская губерня з музычнага пункту гледжання» (1858. № 49). У 1863 заснаваў кнігарню ў Мінску. За ўдзел у паўстанні 1863 быў сасланы ў Там-боў. Пасля ссылкі з 1867 жыў у Варшаве, друкаваў музычныя рэцэнзіі i справаздычы ў штотыднёвіку «Kurier Warszawski» («Вар-шаўскі веснік»). 3 1872 працаваў карэкта-рам у друкарні В.Аншына. Аўтар некалькіх прац па стылістыцы, у тым ліку «Памылкі ў размове i пісьме...» (1886) i «Падарунак наборшчыку ад карэктара» (1886). Абагуль-ніўшы ў ix вопыт сваёй карэктарскай дзей-насці, выказаў шэраг слушных прапаноў па ўдасканаленні выдавецкай справы, павы-шэнні ўплыву друкаванага слова на духоў-нае i маральнае ўзбагачэнне людзей, раз-віццё асветы i адукацыі ў краіне. 3 1890 да апошніх дзён жыцця быў хавальнікам фон-даў бібліятэкі i архіва М.Радзівіла ў Нясві-жы. Кнігарню В. ў Мінску прыняла яго сястра Соф'я Савіцкая, якая валодала ёю на працягу некалькіх дзесяцігодцзяў. У 1882 яна набыла частку кнігарні Э.Ажэшкх ў Вільні, у 1890 адкрыла яе філіял у Баб-руйску, a ў 1894 з-за фінансавых цяжкас-цей абедзве кнігарні прададзены з аўкцыё-ну. Памёр В. ў Варшаве.

Літ.: Słownik muzyków polskich. T. 2. Kraków,
1967; Słownik pracowników książki polskiej. Warszawa; Łódź, 1972. Г.А.Маслыка.

 

Астафій Багданавіч

(каля 1520—1587 ці ў 1588)

 

Дзяржаўны i грамадскі дзеяч Вялікага княства Літоўскага, гуманіст, мецэнат-ас-ветнік. Нарадзіўся на Гродзеншчыне. Па-ходзіў са старажытнага беларускага шля-хецкага роду. Першапачатковую добрую адукацыю атрымаў у бацькаўскім доме. Потым, як мяркуе даследчык Г.Саверчан-ка, вучыўся ў адным з нямецкіх пратэстан-цкіх універсітэтаў, ёсць звесткі, што скон-чыў Падуанскі універсітэт. У 1540-я гады служыў сакратаром у віленскага ваяводы Яна Глябовіча. У 1552 ажаніўся з Фядорай, дачкой Сапегі. Пасада маршалка дворнага дала яму права ўвайсці ў склад гаспадар-скай рады. У 1552 каралеўскі пісар. У 1553 В. з полацкім намеснікам С. Давойнам i крамянецкім старостам, пісарам П. Ся-машкам быў пасланы ў Маскву, каб заклю-чыць мірнае пагадненне.

У час перагавораў дэлегацыя Вялікага княства Літоўскага рашуча выступіла суп-раць імперскіх прэтэнзій Івана IV Грознага называцца «царом усяе Русі», г. зн. не толькі рускіх, але беларускіх i ўкраінскіх

 

 

зямель. В. i яго паплечнікі даказвалі, што не толькі Смаленск, але Ноўгарад, Пскоў, Вялікія Лукі i інш. гарады спакон веку на­лежал! Вялікаму княству Літоўскаму. Ня-гледзячы на супярэчнасці, 12.9.1553 было падпісана перамір'е да 25.3.1556. Як узна-гароду за гэта В. атрымаў ад Жыгімонта II Аўгуста Магілёўскае староства. За паслугі каралеве Боне Сфорца ў правядзенні аг-рарнай рэформы В. атрымаў Усвяцкае i Езярышчанскае староствы. У 1558 разам ca сваім аднаверцам, евангелікам-рэфармата-рам, віленскім ваяводам Радзівіяам Чорным В. вёў перагаворы з маскоўскім паслом Ал-фёравым, пераконваючы апошняга ў неаб-ходнасці міру паміж Рускай i Беларуска-Лі-тоўскай дзяржавамі, саюзу хрысціянскіх народаў супраць Крымскага ханства i Typ-цыі. Але Іван IV у 1558 паслаў сваё войска на заваёву Інфлянтаў (Лівоніі). У выніку ўзнікла рэальная пагроза суверэнітэту Бе-ларуска-Літоўскай дзяржавы, бо на падста-ве пагаднення з Інфлянтамі ў лістападзе 1559 туды быў накіраваны беларуска-літоў-скі корпус на чале з Я.Хадкевічам i Ю.Зя-новічам. Усведамляючы, да чаго можа прывесці гэты канфлікт, дальнабачны В. усяляк імкнуўся яго нейтралізаваць. У Маскву з мірнай місіяй прыбыў велікакня-жацкі пасол М.Валадковіч, які перадаў Адашаву, што «віленскі ваявода Мікалай Радзівіл ды велікакняжацкі пісар Валовіч моцна стаяць на тым, каб між нашымі гас-падарамі панавалі мір i згода». Падтрымлі-ваючы намер Івана IV узяць шлюб з сяс-трой Жыгімонта II, В. абумоўліваў гэту ак-цыю падпісаннем «вечнага міру» i захаван-нем правоў Вялікага княства Літоўскага на Інфлянты. Аднак Іван IV, які здолеў ула-дзіць канфлікт са Швецыяй, узнавіў вайну. Вялікае княства Літоўскае вымушана было ў 1562 уступіць у вайну з Маскоўскай дзяр-жавай, якая ў хуткім часе захапіла Віцебск, Оршу, Дуброўна, Копысь, Шклоў, а 13.2.1563 —i ГТолацк. Зацяжная Лівонская вайна востра паставіла пытанне пра дзяр-жаўную унію Вялікага княства Літоўскага з Польшчай. Паміж беларускімі i літоўскімі магнатамі, з аднаго боку, i польскімі феа-даламі, з другога, разгарнуліся спрэчкі на-конт прынцыпаў аб'яднання. Разам з Ра-дзівілам Чорным, ¥.Хадкевічам i інш. В. быў сярод лідэраў беларуска-літоўскай апазіцыі, якая намагалася максімальна за-хаваць асноўныя атрыбуты дзяржаўнай не-залежнасці Беларуска-Літоўскай дзяржавы ў складзе Рэчы Паспалітай. На вальным сойме 1569 у Любліне В. з іншымі членамі беларуска-літоўскай дэлегацыі (віленскі ва­явода i канцлер Радзівіл Руды, жамойцкі староста Я.Хадкевіч, падскарбі Нарушэвіч) прапанавалі «Праект уніі» з 15 артыкулаў, якія гарантавалі адносную незалежнасць Вялікага княства Літоўскага. Аднак польс-кія магнаты i шляхта настойвалі на ўтва-рэнні унітарнай дзяржавы, што i бьгло за-фіксавана ў заключным «Акце аб уніі». У далейшым В. прыкладаў шмат намаганняў, каб аднавіць некаторыя яго пункты.

Актыўны ўдзел ён прымаў у аграрнай, судова-адміністрацыйнай i інш. рэформах 1550—60-х гадоў. В. разам з юрыстамі А. Ратондусам i П.Раізіелі рыхтаваў 2-е вы-данне Статута Вялікага княства Літоўскага, зацверджанага 1.3.1566 на Віленскім валь­ным сойме. Па яго прапанове ў тэкст Ста­тута быў уключаны артикул, якім «загра-нічнікам» (перш за ўсё меліся на ўвазе фе-адалы Польшчы) забаранялася набываць землі і займаць дзяржаўныя пасады ў ме­жах Вялікага княства Літоўскага (раздзел 3, арт. 4). 3 1561 В. займаў пасады маршалка дворнага, падскарбія земскага, падканцле-ра. Па яго ініцыятыве на мірныя перагаво­ры ў Маскву былі накіраваны 2 пасольствы (1566 i 1569). У складзе велікакняжацкай дэлегацыі В. прымаў удзел у выбарах нова-га караля Генрыха Валуа. Подпіс падканц-лера стаіць пад вядомай Варшаўскай кан-федэрацыяй, паводле якой прадстаўнікі ўсіх веравызнанняў атрымлівалі роўныя правы ў Вялікім княстве Літоўскім i Kapo-не. У 1576 каралём i вялікім князем стаў Стафан Баторый, што прынесла Вялікаму княству значныя палітычныя i ваенныя поспехі i карэнны пералом у Лівонскай вайне. Актыўны ўдзел прымаў В. у ваенных дзеяннях, у прыватнасці ў вызваленні По-лацка (1579), узяцці Вялікіх Лук (1580) i інш. Разам з Я.Сапегам ён стварыў у 1581 Трыбунал — вышэйшы апеляцыйны судо-вы орган Вялікага княства Літоўскага.

В. — адна з найбольш выдатных поста-цей у беларускай гісторыі 2-й паловы 16 ст.: памяркоўны i разважлівы дзяржаўны дзеяч, тонкі дыпламат, рэфарматар, мецэнат-ас-ветнік, талерантны чалавек, хоць сам быў евангелік-рэфармат (кальвініст) i застаўся верным гэтаму веравызнанню да смерці. Ён шмат зрабіў для пашырэння на роднай зямлі адукацыі, ведаў, кнігадрукавання. Ра­зам з Радзівілам Чорным, яго братам Радзі

 

 

вілам Рудым, Янам Юшкам i інш. В. быў апекуном беларуска-літоўскага рэфарма-цыйнага руху. На яго сродкі ў 1559 зробле-ны пераклад твора швейцарскага тэолага-кальвініста Генрыха Булінгера «Пра праўдзівае прыняцце цела i крыві Ісуса Хрыста». На сродкі В. заснавана друкарня ў Нясвіжы. Ён дапамог С.Буднаму, М.Кавя-чынскаму i Л.Крышкоўскаму прывезці з Вільні скарынаўскі шрыфт, каб у 1562 у Нясвіжы быў надрукаваны беларускі «Ка-тэхізіс». В. фінансаваў i іншыя беларускія кнігі, у т.л. «Пра апраўданне грэшнага ча-лавека перад Богам», у прадмове да якой С.Будны пісаў: «Часто бо от своей милости слышал есм, якобы рад есть мел подданым своим учителей верных и на размножение книг добрых, накладов обецуеш не жалова-ти. А не только обецуеш, но и початок сее друкарні нашее твоей милости наклады ис-перва ещё, якое некое основание уготовали и укрепили». Паводле сцвярджэння С.Буд-нага, у адным з маёнткаў В. прапаведнікам быў вядомы на Беларусі сацыяльны рады-кал Якуб з Калінаўкі, які сцвярджаў: «Не павінна быць сярод сапраўдных хрысціян розніцы паміж свабодным i нявольнікам, яўрэем i фэкам, a ўсе няхай будуць роў-ныя». В. падтрымліваў добрыя адносіны i перапісваўся з рускім праваслаўным бага-словам Арцеміем, які жыў у Слуцку пад апякунствам князя Ю.Аііелькавіча, прыязна ставіўся да рускага эмігранта праваслаўнага князя А.Курбскага. Калі гаворка ішла пра рэлігійныя погляды або светапоглядныя i палітычныя прынцыпы, не баяўся ўступіць у канфлікт нават з каралём. Так, ён адмо-віўся зацвердзіць прывілей С.Баторыя на адкрыццё езуіцкай акадэміі ў Вільні.

У тастаменце (завяшчанні) В. запісана, каб уфундаваныя ім «школу ды шпіталь не ліквідавалі», a калі «хтосьці з уладальнікаў наважыцца тое змяніць, дык у гэтым вы-падку Сідранскі маёнтак з усімі землямі павінен перайсці на агульнагаспадарскі ра-хунак», г.зн. стаць дзяржаўнай маёмасцю. Гуманістычны хрысціянскі запавет «любові да бліжняга» ён распаўсюджваў i на сваіх падданых, чэлядзь, сялян. У тастаменце пі-саў, што ва ўсіх яго маёнтках «нявольнікі ды іншыя несвабодныя паводле дзедзічнага права людзі, мужчыны i жанчыны, нават калі яны вязні ці даўжнікі, аб'яўляюцца вольнымі. Яны маюць права вольна слу-жыць альбо пайсці туды, куды пажадаюць». I далей: «...адносна маіх казнадзеяў для хвалы Божай, школ ды шпіталяў пастанаў-ляю: паўсюль, дзе ix маю, лік ix ні пры якіх умовах не змяншаць. Наадварот, належыць пашыраць ix... На шпіталь даваць чыншу 12 коп грошаў... Для школы выдзяляць 40 залатых польскіх. Бакалаўру, годнаму i ву-чонаму чалавеку, які будзе вучыць маіх на-шчадкаў i падданых, даваць на пражьщ-цё...»

Памёр В. у канцы 1587 ці на пачатку 1588 i пахаваны ў Сідранах «в склепе муро-ваном» побач з евангелісцка-рэфармацкім зборам.

Те.: Тэстамент // Саверчанка I. Астафей Ва-ловіч: (Пст.-бшгр. нарыс). Мн., 1992; Testament // Odrodzenie i Reformacja w Polsce. 1962. T. 7.

Літ.: Дневник Люблинского сейма 1569 г.Спб., 1869; Вилинский С.Г. Послания старца Артемия (XVI века). Одесса, 1906; Подокшин С.А. Реформация и общественнаямысль Белоруссии и Литвы (Вторая половина XVI — нач. XVII в.). Мн., 1970; Кміта-
Чарнабыльскі Ф.С. Лісты // Помнікі старажытнай беларускай пісьменнасці. Мн., 1975;
Саверчанка I. Астафей Валовіч: Гіст.-біягр. нарыс). Мн., 1992. С.А.Падокшын.