БЯ РЫНДА
Памва (7—23.7.1632)
Дзеяч усходнеславянскай культуры, ву-чоны-лексікограф, друкар, гравёр, пісьмен-нік. Звестак пра адукацыю, месца вучобы, нацыянальнасць, месца нараджэння не за-хавалася. Пісаў вершы, лісты, празаічныя прадмовы i пасляслоўі. 3 апошніх відаць, што Б. валодаў беларускай, стараславян-скай, украінскай, грэчаскай, лацінскай, яў-рэйскай i інш. мовамі. Пэўны час займаўся выдавецкай справай у Львове, потым быў
архітыпографам славянскай друкарні пры Кіева-Пячэрскай лаўры. Кніга Б. «На рождество господа бога и спаса нашего Ісуса Христа вірші» (Львоў, 1616) акрамя каляд-ных вершаў уключыла творы «На Стефана Первомученика», «На обрезаніе господне», «3 евангеліа на обрезаніе господне», «3 ла-менту над Васіліем вешким», «На святыя Феофаніа ачьбо богоявленіа». Яна мае прысвячэнне львоўскаму епіскапу Ераміі Цісароўскаму, у канцы якога аўтар выказ-вае думку пра патрэбу кнігадрукавання: «Кгды бы ся с книг хвала божаа помножала!» Верш «На Стефана Первомученика» характарызуе Б. як паэта-грамадзяніна. Евангелічная гісторыя сведчыць, что Ста-фан быў асвечаным эліністам, горача пра-паведаваў новае вучэнне, за што царкоў-ныя фанатыкі абвінавацілі яго ў богазнева-жанні. 3 евангельскага апавядання Б. бярэ толькі вобраз мужнага байца «Кротый крви своеі для веры не летовал // и для гонитв менжых сам ся впрод короновал. // Вше-лякую боязнь от себе отложивши, // 3 неп-рятальми ся Христовыми зразивши, // Фу-рій ся орхіереов не боячи, // ане о их ласку и бы наймней стоячи». Вобраз Стафана-першапакутніка выклікаў у сучаснікаў аса-цыяиыю з пісьменнікам-палемістам С. 31-заніем, які першы ўзняўся супраць украін-ска-беларускіх царкоўных іерархаў, што да-лі згоду на унію праваслаўнай i каталіцкай цэркваў. У вершы «На обрезаніе господне» Б. звяртаецца да дзяцей з просьбаю не за-бываць хрысціян, герояў i рабіць такія пат-рыятычныя ўчынкі, як яны. У Кіеве Б. вы-даў «Анфалагіён» (1619), «Гутаркі Іаана Златавуста на 14 пасланняў апостала Паула» (1623) i інш. Самы значны твор Б., над якім ён працаваў 30 гадоў, — двухмоўны «Лексіконь славеноросскій и имен тлъко-ваніе» (Кіеў, 1627, 2-е выд. ў 1653 у Куцей-не каля Оршы, пад рэдакйыяй i з прадмо-ваю I. Труцэвіна ).
У 16—17 ст. на Беларусі i Украіне шы-рока карысталіся кнігамі на царкоўнасла-вянскай мове. У школах на ёй выкладалі розныя дысцыпліны, вывучалі яе i як асоб-ны прадмет. Але для шырокага кола чыта-чоў многія словы i формы царкоўнаславян-скай мовы былі незразумелыя. Выкладчы-кам i вучням брацкіх школ i наогул пісь-менным людзям патрэбны быў перакладны слоўнік. Такія слоўнікі пачынаюць з'яўляц-ца ў 2-й палове 16 ст. Адной з найлепшых, самых поўных прац усходнеславянскай лексікаграфіі 17 ст. стаў «Лексіконь...» Б., які змяшчае каля 7000 слоўнікавых артыку-лаў. У ім 2 часткі — перакладны слоўнік іншамоўных слоў, агульных i уласных імё-наў, што сустракаліся ў тагачаснай літара-туры. Ён мае рысы тлумачальнага, энцы-клапедычнага i этымалагічнага слоўнікаў. Асноўны матэрыял аўтар сабраў з друкава-ных i рукапісных царкоўнаславянскіх кніг, але выкарыстоўваў i шмат даступных яму лексікаграфічных прац цалкам (напрыклад, «Лексіс» Л.Зізанія), кнігі Максіма Грэка, візантыйскага аўтара 15—18 ст., Мануіла Рытара, а таксама глосы (тлумачэнні на палях) з выданняў Ф.Скарыны, усходнесла-вянскія азбукоўнікі, заходнееўрапейскія лексіграфічныя выданні. Рэестр 1-й часткі слоўніка Б. складаюць царкоўнаславянскія i старарускія словы, сустракаюцца таксама словы з польскай, чэшскай, нямецкай, грэ-часкай i лацінскай моў, шмат слоў беларус-кіх i ўкраінскіх. Наяўнасць ix тут сведчыць аб тым, што дзеячы культуры 17 ст. не заў-сёды маглі правесці мяжу паміж царкоўна-славянскай i жывою народнай мовай, бо царкоўнаславянская зазнала значны ўплыў жывой народнай мовы, асабліва літаратур-най, якой карысталіся на беларускіх i ўкра-інскіх землях у Вялікім княстве Літоўскім. Абсалютная большасць 2-й часткі слоўні-ка — словы іншамоўнага паходжання. Б. не толькі прыводзіць, але i тлумачыць фразеалагізмы царкоўнаславянскай мовы. Праца Б. — важная крыніца вывучэння слоўнікавага складу беларускай i ўкраін-скай моў 17 ст. Яна мае вялікую каштоў-насць i таму, што ў ёй раскрываецца змест, які ўкладвалі ў царкоўнаславянскія словы культурныя дзеячы 16—17 ст. на Беларусі i Украіне, з'яўляецца добрым дапаможнікам для чытання белэрускіх, украінскіх, рускіх помнікаў, пісаных царкоўнаславянскай мовай. Як важны помнік усходнеславянскай лексікаграфіі i крыніца для вывучэння ста-ражытнай лексікі «ЛекЫконъ...» Б. перавы-дадзены з выдання 1627 факсімільным спо-сабам у Клеве (1961).
JTim.: Сычевская А.И. Памва Берында и его Вирши на рождество Христово и др. дни // Чтения в историческом обществе Нестора летописца. 1912. Кн. 23. Вып. 1; Коляда Г.И. Памва Берында и его «Лексикон славенорос-ский» // Уч. зап. гос. пед. ин-та им. Т.Г.Шевченко. Филол. сер. Сталинабад, 1953. Вып. 3; Н i м ч у к В.В. Памво Беринда i його «Лек-сиконъ славяноросскі и именов толкованіе» /
Лексикон славяноросский. Памва Беренди. Ки-'ів, 1961; Л е с i в М.Ю. Фонетйчні особлйвості віршів i передмов Памвы Беринди // Збірнйк праць аспірантів з філологіі (Кшвскій ун-т). 1961, № 16; Сенатович П. Причинки до життенису Памва Беринди // Мовознавство. 1970. № 6; Булахов М.Г. Восточнославянские языковеды: Биобиблиогр. словарь. Т. 1. Мн., 1976; Пригодич Н. Слово далекое — слово родное // Знамя юности. 1977, 12 июня; Питания східно-слов'янськоі лексикографы XI— XVII ст.: Матеріалй сймпозіуму. Кш'в, 1979; Саламевіч 1.У. «Лексікон славенароскі» П.Бярынды // Бел. мова: Энцыклапедыя. Мн., 1994; Я с к е в i ч А. «У потомных въдячность отнесетъ» // Наша слова. 1997. № 4; Я е ж. Паэтычная спадчына Памвы Бярынды i Івана Ушэвіча // Роднае слова. 1999. № 12.
І.У.Саламевіч.