БЫЧКОВЫ
БЫХАВЕЦ
Юзаф Уладзіслаў (1778—1845)
Філосаф, пісьменнік, перакладчык. На-радзіўся ў Слонімскім пав. Вышэйшую адукацыю атрымаў у Віленскім універсітэце (1794). Пасля 2 гады правёў у замежнай камандзіроўцы ў Германіі, дзе ўдасканальваў свае веды ў Франкфурцкім-на-Одэры i Кё-нігсбергскім універсітэтах. У Кёнігсбергу слухаў лекцыі І.Канта. Пераклаў на польскую мову i выдаў некаторыя яго навуковыя творы («Да вечнага свету», 1796, i інш.). У сувязі ca службай у французскім войску ў 1806 прыпыніў заняткі па філасофіі. Выні-кам вайсковай службы з'явілася яго праца «Ліст пра вайну i прызначэнне жаўнера» (1809). Пасля звальнення з арміі працаваў
чыноўнікам у міністэрстве ў Варшаве. Пераклаў на польскую мову французскае вы-данне «Цывільная працэдура i матывацыя да кодэкса Напалеона». У 1812 удзельнічаў у вайне супраць Расіі (быў ад'ютантам Мюрата). Пасля вайны нейкі час жыў у Варшаве, a потым пераехаў у Вільню, дзе прысвяціў сваё жыццё навуковай дзейнас-ці. У 1816 надрукаваў працу «Слова пра фі-ласофію...», каб атрымаць кафедру філасо-фіі ў Галоўнай школе ў Варшаве, але ў вышку конкурсу гэту пасаду атрымаў іншы вучоны. Б. працягваў сваю асветніцкую дзейнасць. Яго філасофскія погляды фар-міраваліся пад уплывам Канта, але сваім ідэалам лічыў яго вучня Ф.Бутэрвека, які пераасэнсоўваў вучэнне Канта ў духу ідэа-лістычнага антрапалагізму i псіхалагізму. Аўтар працы «Агляд Расіі ў плане гістарыч-ным, статыстычным, матэрыяльным i наву-ковым...» (1817) i інш., перакладаў Лафан-тэна, I.Вашингтона, Гердэра i інш. Памёр i пахаваны ў Вільні.
Літ:. Dzieje filozoficznej myśli polskiej. Kraków, 1912.
Рэвалюцыянеры-народнікі 1870—80-х га-доў. браты.
Яўген Іванавіч (1858—?). Нара-дзіўся ў г. Горкі Магілёўскай вобл. Аргані-зоўваў у Кіеве ваенныя гурткі нарадаволь-цаў. 11.4.1881 арыштаваны i сасланы пад нагляд паліцыі ў Падольскую губ.
Уладзімір Іванавіч (1861 — 18.8.1883). Нарадзіўся ў г. Горкі Магілёў-скай вобл. У 1879 арганізаваў у Кіеве тэра-рыстычны гурток нарадавольцаў. Вёў прапаганду сярод рабочых, вайскоўцаў, мола-дзі, падрыхтаваў замах на жандарскага падпалкоўніка. 11.4.1881 арыштаваны i сасланы ва Усходнюю Сібір. Уцёк з турмы, уз-началіў Харкаўскую фупу нарадаволыдаў. У 1883 спрабаваў арганізаваць уцёкі ссыльных у Томску, пры арышце застрэліўся.
Аляксандр Іванавіч (1862— 27.9.1925). Нарадзіўся ў в. Ябланаўка Лы-сянскага р-на Чаркаскай вобл. Член Кіеў-скай групы нарадавольцаў. 11.4.1881 арыштаваны, сасланы пад нагляд паліцыі ў Ма-гілёўскую губ. У студзені 1882 прыгавораны да катаргі i ссылкі ў Сібір; у студзені 1888 уцёк з турмы. Намагаўся аднавіць «Народную волю». У верасні 1888 зняволены ў Петрапаўлаўскую крэпасць. Удзельнік рэвалюцыі 1905—07, у 1918 член Харкаўскага Савета рабочых дэпутатаў.
БЯЛІНСКІ (Bieliński)
Даніэль
Дзеяч рэфармацыйнага руху ў Польшчы i Вялікім княстве Літоўскім. Паходзіў з сі-лезскіх мяшчан ці шляхты. 3 1554 вучыўся ў Кракаўскім універсітэце. Служыў прапа-веднікам пры касцёле св. Барбары ў Крака-ве. У канцы 1550-х гадоў адкрыта пе-райшоў у Рэфармацыю. Выконваў абавязкі прапаведніка i святара («міністра») пры рэ-фармацыйных зборах у Бжэзінах, Кракаве, з 1563 у Шыдлоўцы, маёнтку Мікалая Ра-дзівіла Чорнага, з 1570 у Олтушы. У 2-й палове 1570-х гадоў вярнуўся ў Кракаў. У канцы жыішя пераехаў у Вільню, дзе i памёр.
Сваю рэфармацыйную дзейнасць распа-чаў пад уплывам Гжэгажа Паўла. Сярод ан-тытрынітарыяў Польшчы i Вялікага княс-тва Літоўскага вылучаўся найбольш рады-кальнымі поглядамі: ад трыдэізму эвалю-цыяніраваў да дытэізму, унітарызму i ана-баптызму. За свой твор, у якім паказаў шматлікія супярэчнасці Новага Запавету ў параўнанні са Старым, часова быў адлуча-ны ад кальвінісцкага руху. Кнігі Б. не заха-валіся i вядомы толькі па звестках іншых аўтараў, апанентаў i палемістаў. С.Будны рэзка крытыкаваў творы Б. ў сваёй кнізе «Пра найважнейшыя артыкулы хрысціян-скай веры». 3 канца 1570-х гадоў Б. пры-трымліваўся даволі памяркоўных кальвініс-цкіх поглядаў. У 1603 яго творы ўвайшлі ў Індэкс забароненых кніг Рэчы Паспалітай.
Літ.: Парэцкі Я.І. Сымон Будны. Мн., 1975; Подокшин С.А. Реформация и общественная мысль Белоруссии и Литвы (Вторая половина XVI —нач. XVII в.). Мн., 1970.
Г.Я.Гсыенчанка.