БРАНЕЎСКІ
БОХВІЦ
БОРЗАБАГАТЫ
Уладзіслаў Канстанцінавіч (5.5.1831—28.3.1886)
Рэвалюцыянер, адзін з кіраўнікоў паў-стання 1863—64. Нарадзіўся ў маёнтку Рутка Навагрудскага пав. ў шляхецкай сям'і. Вучыўся ў Слуцкай, а потым у Мін-скай гімназіі. Там у 1846 прымкнуў да тай-най арганізацыі «Братні саюз літоўскай мо-ладзі», дзе спачатку ядналася вучнёўская моладзь, a ў 1848 у яе ўліліся рамеснікі, разначыниы, аднадворцы, дробная шляхта. У ідэйнай праграме саюза былі патрабаван-ні ліквідацыі ўсіх саслоўных прывілеяў, вызваіенне сялян i надзялення ix зямлёй, вызваіенне Польшчы i абвяшчэнне яе са-мастойнай рэспублікай. За ўдзел у саюзе Б. быў выключаны з гімназіі (1849). 3 1856 слухаў лекцыі на медыцынскім факультэце Маскоўскага універсітэта, працаваў урачом у Навагрудку. У 1863 Б. прызначаны паў-станцкім камісарам Навагрудскага пав. Быў аднадумцам К.Каліноўскага, абараняў інта-рэсы сялян, патрабаваў экспрапрыяцыі па-мешчыцкай зямлі i маёмасці. За удзел у паўстанні завочна прыгавораны да пака-рання смерцю. 3 1865 у эміграцыі, займаў-ся медыцынскай практыкай. Удзельнік франка-прускай вайны 1870—71. У час Парыжскай камуны быў галоўным меды-кам парыжскага шпіталя. Пасля вяртання ў 1874 на радзіму высланы ў Кастрамскую губ., дзе працаваў земскім урачом. Памёр у Любяшове Пінскага пав. (ияпер Валынская вобл., Украіна). У Наваградку ў гонар Б. названа вуліца (1982).
Шт.: Восстание в Литве и Белоруссии 1863—64 гг. М., 1965 (Восстание 1863 г. Материалы и
документы); 1 г н а т о в i ч Ф.І. Уладзіслаў Борзабагаты. Мн., 1993. Г.В.Кісяяёў.
Фларыян (4.5.1799—9.8.1856)
Філосаф-мараліст, пісьменнік. Нарадзіў-ся ў мяст. Мір на Навагрудчыне. Баиька яго быў пратэстантам, але значнага уплыву на сына не меў, затое маці, шчырая ката-лічка, выхавала яго ў духу сваей веры, што ў далейшым адбілася на поглядах Б. Пачат-ковую адукацыю атрымаў у дамініканскай школе ў Нясвіжы. Пасля вучыўся на юры-дычным факультэце Кіеўскага універсітэта. Па заканчэнні універсітэта працаваў адва-катам у Навагрудку. Ажаніўшыся з П.Ма-еўскай, сястрой маці А.Міцкевіча, пасяліўся ў фальварку Васькаўцы, дзе i гаспадарыў да канца свайго жыцця. Заняткі адвакатурай не вельмі яму імпанавалі, i ўвесь свой вольны час ён аддаваў філасофскім i рэлі-гійна-маральным разважанням, спрабаваў сябе i на літаратурнай ніве. У 1838 ён вы-даў сваю першую кнігу «Форма майго мыс-лення» (без пазначэння прозвішча аўтара). Твор быў прыхільна сустрэты крытыкай, i ў наступным годзе Б. перавыдаў яго пад той
жа назвай, але з пазначэннем прозвішча. Пазней выйшлі яго працы «Сутнасць маёй думкі...» (ч. 1—3, 1838—41), «Асновы маіх думак i пачуццяў» (1842), «Думкі пра выха-ванне чалавека» (1847).
Са сваіх пазіцый Б. імкнуўся прымірыць філасофію i боскае адкрыццё, рэлігію з на-вукай. Процілегласць зыходных прынцы-паў абумовіла супярэчлівасць яго філасоф-скіх i эстэтычна-педагагічных поглядаў. Праграму навучання ён грунтаваў на прын-цыпах асветніцтва i рэлігійнай маралі, a ra-лоўнай мэтай выхавання лічыў удаскана-ленне розуму i пачуццяў. Выказваўся за не-абходнасць такой сістэмы выхавання, якая б рыхтавала людзей, карысных для грамад-ства. У яго доме заўсёды збіралася нава-кольная інтэлігенцыя. Пахаваны ў в. Дара-ва Ляхавіцкага р-на. На помніку надпіс: «Твой прыклад няхай паказвае нам шлях праўды».
Літ. Мохнач Н.Н. От Просвещения к революционному демократизму. Мн., 1976.
М., гл. Філалет Хрыстафор