БЕЛАБЛОЦКІ

БЕКЮ

БЕКЕШ

БЕКАРЭВІЧ

БЕЗ-КАРНІЛОВІЧ

БАРЭЙКА

Ян, гл. Ходзъка Ян

Міхаіл Восіпавіч (10.10.1796—19.1.1862)

Беларускі гісторык, краязнавец i этно­граф, вайсковы тапограф, статыстык, гене-рал-маёр. Нарадзіўся ў дваранскай сям'і ў Магілёўскай губ. Скончыў 1-ы кадэцкі корпус (1816). Пад яго кіраўніцтвам у 1831—47 праводзілася тапаграфічнае i вай-скова-статыстычнае вывучэнне Мінскай, Наўгародскай, Віцебскай, Валынскай гу-берняў i Беластоцкай акругі. У час знахо-джання на Беларусі збіраў гістарычны i эт-награфічны матэрыялы, на падставе якіх выдаў кнігу «Гістарычныя звесткі пра вы-датныя мясціны на Беларусі...» (СПб.,

 

 

1855), дзе таксама разгледжаны пытанні эт-нічнай тэрыторыі, побыту i культуры бела-русаў. Тэрыторыю Беларусі абмяжоўваў Ві-цебскай i Магілёўскай губернямі, астатнія землі называў Літвой. Беларусамі лічыў толькі «нашчадкаў крывічоў», гаварыў пра беларусаў як пра асобны народ i ставіў ix у адзін шэраг з суседнімі народамі. Адзначаў згуртаванасць Полацкай зямлі ў 1230—40-я гады ў барацьбе з нямецкай агрэсіяй, да-казваў паходжанне вялікага князя Вялікага княства Літоўскага Віценя з роду полацкіх князёў. Даў даволі аб'ектыўную характа-рыстыку беларускага народа, апісаў яго цяжкае жыццё, аднак як памешчык для па-ляпшэння сялянскай гаспадаркі прапана-ваў ссяляць сялян у вялікія вёскі, захоўваць патрыярхальныя сем'і i нават злучаць у ад-ну сям'ю (адзін двор) невялікія сем'і сусе-дзяў. Асобныя раздзелы кнігі прысвяціў апісанню народных абрадаў, звычаяў, выт-ворчай дзейнасці, народнай метэаралогіі. М.Г.Чарнышэўскі лічыў гэту кнігу «не бес-карыснай для тых, у каго пад рукамі няма добрага збору кніг па рускай гісторыі».

Те.: Витебская губерния. СПб., 1852; Истори­ческие сведения о примечательнейших местах в Белоруссии с присовокуплением и других сведе­ний, к ней же относящихся. СПб., 1855 (репр. изд. Мн.. 1995).

Сцяпан Міхайлавіч

Краязнавец i этнограф сярэдзіны 19 ст. Быў свяшчэннікам Нежкаўскай царквы ў Магілёўскім пав., вывучаў сямейны побыт, абрады i вераванні сялян Магілёўшчыны. У

газеие «Могилевские губернские ведомос­ти» надрукаваў артыкулы «Сельскія нары-сы. Сяло Нежкава» (1864. №31, 33, 45), «Сель-скія нарысы. Вясельны абрад у сялян у прыходзе с. Нежкава Магілёўскага павета» (1865. №13), «Погляд на ўласнасць» (1867. №29) i інш.

Шт.: Бандарчык В.К. Псторыя бела-рускай этнаграфіі XIX ст. Мн., 1964.

Каспар (Bekiesz Gaspar; 1520—7.11.1579)

Ваенны, палітычны дзеяч, атэіст і матэ-рыяліст 16 ст. Паходзіў ca старадаўняга венгерскага роду. Бацька, Уладзіслаў, віцэ-бан лугоскі i нямецкі, шляхціц з мясцовас-ці Бекеш (адсюль прозвішча). 3 1557 слу-жыў у Сямігроддзі пры двары Яна Жыгі-монта. У 1565 узначальваў пасольства ў Канстанцінопаль, каб атрымаць ваенна-па-літычную дапамогу ад турэцкага султана супраць цэсара Свяшчэннай Рымскай ім-перыі. Падтрымліваў нацыянальна-вызва-ленчы рух у цэсарскай Венгрыі. У канцы 1560-х гадоў уступіў у новую палітычную кааліцыю i падтрымліваў Габсбургаў у ім-кненні падначаліць сабе Сямігроддзе (дага-вор падпісаны 16.8.1570 у Спіжы). Пасля абрання Стафана Баторыя каралём Рэчы Паспалітай у 1571 удзельнічаў у няўдалых палітычных інтрыгах i спрабаваў ваенным шляхам рэалізаваць свае планы. У 1575 яго войскі ўшчэнт разбіты, а досыць значныя зямельныя ўладанні канфіскаваны. Памі-рыўшыся са Стафанам Баторыем, Б. стала асеў у Рэчы Паспалітай. Ваеннымі талента-мі i асабістай мужнасцю вызначыўся ў аба-роне Эльбланга ў 1577 i ў полацкай кампа-ніі 1579. У час штурму Полацкай крэпасці ўзначальваў венгерскія харугвы i артыле-рыю. Карыстаўся павагай Стафана Бато­рыя. Па хадайніцтве мясцовай шляхты ў 1579 атрымаў шляхецтва Вялікага княства Літоўскага, дадатковыя маёнткі, у т.л. ў Га-родзенскім пав. Памёр у Гародні, пахаваны ў Вільні на Лысай гары, якую пазней наз­вал! Бекешавай (як арыянін пахаваны па-за межамі хрысціянскіх храмаў). На думку даследчыкаў, у апошнія гады жыцця нале-жаў да найбольш радыкальных атэістаў i матэрыялістаў Беларусі i Вялікага княства Літоўскага. Яму прыпісваецца ўласны над-

 

 

магільны надпіс, дзе ён рэзка адмаўляецца ад асноўных рэлігійных догматаў. «Усё маю з сябе, не веру ў Бога, Не прагну яго неба,

не баюся пекла, ... Жыў заўсёды сам па сабе i быў заўсёды старанным. Не турбуюся пра божы суд, Не трывожуся пра чела

i тым больш пра душу, Якая памерла разам са

мной...»

Те:. У кн.: Из истории философской и об­щественно-политической мысли Белоруссии. Мн., 1962. С. 92—99.

Jlim:. Merczyng H. Polscy deiści i wolnomyśliciele Jagiellonów // Przegląd Historyczny. 1911. T. 12. Nr 3; Szadeczrky Z. Kornyati BekesGaspar 1520—1579. Budapest, 1887.

Г.Я.Галенчанка.

Аўгуст (3.5.1771—26.7.1824)

Урач, педагог. Нарадзіўся ў г. Гродна. Айчым польскага паэта Ю.Славацкага. Ву-чыўся ў Гродне i Кёнігсбергу. Скончыў Га-лоўную Віленскую школу (з 1803 — Вілен-скі імператарскі універсітэт), дзе ў 1789 ат-рьі,.іаў ступень доктара філасофіі, у 1793 — доктара медыцыны. 3 1797 працаваў там ві-цэ-прафесарам паталогіі, тэрапіі i фармака-логіі, з 1806 прафесар паталогіі, філасофіі, гігіены. У 1804 пасланы ў Шатландыю для даследавання прышчэпкі воспы. Вярнуў-шыся адтуль, першы на Беларусі i ў Літве пачаў вакцынацыю супраць воспы. У 1807—12 быў членам школьнай камісіі, у 1809 папячыцелем школ. Асноўныя свае працы па шпітальнай справе i гігіене дру-каваў у часопісе «Dziennik Wileński» («Дзён-нік Віленскі»). Удзельнік ліквідацыі тайна-га патрыятычнага таварыства філаматаў у Віленскім універсітэце. Сярод абвінавача-ных за прыналежнасць да філаматаў быў i А.Міцкевіч, які ў драматычнай паэме «Дзя-ды» вывеў Б. пад імем доктара, якога за непрыстойныя ўчынкі забівае маланка. Б. сапраўды загінуў ад удару маланкі.

Te.: O wakcynie ciii tak zwanej ospie krowiej. Wilno, 1803; Rozprawa doskonałości szpitalów. Wilno, 1807; O porzadnem utrzymywaniu spitalów. Wilno, 1807; O łażeniu medycyny z chirurgia,Wilno, 1817.

Jlim.: Bieliriski J. Uniwersytet Wieleriski (1579—1831). T. 1—2. Kraków, 1899—1900.

 

БЕЛАБЛОЦКІ (Белабоцкі)

Андрэй (Ян) Хрыстафоравіч

Усходнеславянскі паэт i філосаф 2-й па-ловы 17 — пач. 18 ст. Скончыў слуцкую кальвінісцкую гімназію, вучыўся ў Фран-цыі, Італіі, Іспаніі, дзе авалодаў многімі мовамі. Быў кальвінісцкім прапаведнікам у Слуііку, настаўнікам у Магілёве. 3 прычы-ны праследаванняў езуітамі вымушаны быў пераехапь у Смаленск, a ў 1681 — у Мас-кву, дзе прыняў праваслаўнае веравызнан-не i змяніў сваё ранейшае імя (1682). У Маскве займаўся перакладчыцкай i літара-турна-педагагічнай дзейнасцю. У 1686—91 як перакладчык з лацінскай мовы з па-сольствам Ф.Галавіна наведаў Кітай. Аўтар твораў «Кароткая гутарка літасці з ісцінаю» (1685), «Вялікая навука Раймунда Люлія», «Кніга філасофская» (1698—99) i інш. Да пераходу ў праваслаўе не прызнаваў афі-цыйнай царквы, крытыкаваў Біблію. Веру лічыў асабістай справай кожнага чалавека. Філасофію ставіў вышэй за багаслоўе. У яго філасофскіх поглядах перапляталіся ідэі рацыяналізму, дэізму i пантэізму. Ад-стойваў адзінства душы i цела. Галоўны па-этычны твор Б. — паэма «Пентатэугум, або Пяць кніг кароткіх» — напісаны на стараславянскай мове, у якім адчуваецца ўплыў беларускай мовы. Крыніцамі пры напісанні «Пентатэугума» паслужылі творы нямецкіх паэтаў-лаціністаў М.Радэра, І.Ні-са i Я.Бальдэ, а таксама ix польскія апра-цоўкі. У паэме асуджаецца марнасць зям-нога быцця, несправядлівы падзел даброт

 

 

пры тагачасным ладзе, паразітызм паную-чага класа, прадстаўнікі якога заканамерна павінны трапляць у пекла. «Пентатэугум» напісаны эмацыяльным, тыпова барочным стылем. Пяру Б. належаць пераклад пер-шых дзвюх кніг трактата Фамы Кемпійска-га «Аб наследаванні Хрысту». У розных крыніцах Б. часта блытаюць з польскім па-этам Янам Белабоцкім (каля 1600 —пасля 1661), які не меў дачынення ні да Беларусі, ні да Расіі.

Те.: Краткая беседа милости со истиною: О божий милосердии и учении. [М.], 1712; Памят­ники древней письменности. Т. 18. М, 1878; Пен-татеугум // Русская силлабическая поэзия XVII— XVIII вв. Л., 1970.

Mim.: Мальдзіс А. На скрыжаванні сла-вянскіх традыцый. Мн., 1980. С. 53—57, 59—61; Прашковіч М. Ян (Андрэй) Белабоцкі // Гісторыя беларускай дакастрычнійкай літарату-ры. Мн., 1968. Т. 1;Горфункель А. «Пен-татеугум» Андрея Белобоцкого // Тр. Отдела древнерусской литературы. М.; Л., 1965. Т. 21; Дорошевич Э., Конон В. Очерк исто­рии эстетической мысли Белоруссии. М., 1972. С. 104—105; Подокшин С. Вольнодумец из Белоруссии Ян Белобоцкий // Молодые ученые и современная философская наука. Мн., 1964; Яго ж. ...Ян Белобоцкий // Очерки истории философской и социологической мысли Бело­руссии (до 1917 г.). Мн., 1973.

-14.4.1888)

 

Браніслаў

Рэвалюцыянер-дэмакрат, сацыёлаг, літа-ратурны крытык. Нарадзіўся ў в. Астрашын Слуцкага пав. Мінскай губ. ў збяднелай шляхецкай сям'і. Скончыўшы Мінскую гімназію, вучыўся на юрыдычным факуль-тэце Пецярбургскага універсітэта i аднача-сова ў Пецярбургскай акадэміі мастацтваў. Удзельнічаў у рабоце гурткоў «Народнай волі». На фарміраванне яго светапогляду паўплывалі творы А.Герцэна, М.Чарны-шэўскага, В.Бялінскага, М.Дабралюбава. 3 1882 у Варшаве, супрацоўнічаў з дзеячамі польскай рэвалюцыйнай партыі «Пралета-рыят» 1-ы, вёў рэвалюцыйную прапаганду. Друкаваўся ў часопісе «Ateneum» («Атэнэ-ум»), газеце «Przegląd Tygodniowy» («Што-тыднёвы агляд»), У літаратурна-крытычных творах выступаў за рэалістычнае адлюстра-ванне жыцця народа, заклікаў пісьменнікаў сваёй творчасцю служыць вызваленню пра-йоўных. У сацыялагічных даследаваннях крытыкаваў т.зв. «арганічную тэорыю гра-мадства» Г.Спенсера, адзначаў, што рухаю-чай сілай грамадства з'яўляецца класавая барацьба. Удзельнік гуртка, які перакладаў «Капітал» К.Маркса на польскую мову.

Te.: Szkice literackie / Oprać. L. Krzywicki. Warszawa, 1932; Szkice społeczne i literackie / Oprać. S. Sandler. Warszawa, 1954.

Літ.: Мальдзіс А. Верны вучань рэвалюпыйных дэмакратаў // ЛіМ. 1961. 21 лістап.;
Sandler S. U początków marksistowskiej krytyki literackiej w Polsce; Bronisław Bialobłocki. Wrocław,
1954; Krzywicki Z. Wspomnienia. T. 2.Warszawa. 1958. С.А.Малевіч.

 

БЕРАНТ (Berendt)

Андрэй (1734—1805)

Дзеяч рымска-каталіцкай царквы на Бе-ларусі. У маладыя гады прыбыў у Вільню i тут у 1754 уступіў у ордэн езуітаў. Быў нас-таўнікам у школах езуітаў у Навагрудку, Мінску, прафесарам філасофіі і матэматыкі ў Полацку. Пасля ліквідацыі ордэна езуітаў застаўся ў Мсціславе прыходскім ксяндзом. Адсюль СА.Богуш-Сесшранцэвіч перавёў яго ў Магілёў, наблізіў да сябе i прызначыў ка-нонікам толькі што арганізаванага магілёў-скага капітула. У далейшым Б. фактычна кіраваў епархіяй. Пасля ўзвядзення Богу-ша-Сестранцэвіча ў сан мітрапаліта быў прызначаны ў 1797 генеральным вікарыем, a затым магілёўскім епіскапам-суфраганам. За год да смерці пакінуў справы i жыў у вёсцы.