БАРШЧЭЎСКІ
БАРТЭЛЬС
БАРТОЛЬД
Кароль (1680—1745)
Выкладчык у вышэйшых езуіцкіх навучальных установах Рэчы Паспалітай. Нара-дзіўся ў Мазовіі. На працягу многіх гадоў выкладаў у навучальных установах Варшавы i Вільні. У 1735—37 быў рэктарам Ві-ленскай акадэміі, у 1738—41 займаў пасаду правінцыяла Літоўскай правінцыі езуітаў. Б. накіроўваў барацьбу езуітаў з піярамі за ўплыў на народную асвету. Па яго ініцыя-
тыве ў езуінкіх навучальных установах уве-дзена выкладанне гісторыі i геаграфіі як асобных прадметаў. У 1721, калі быў пра-фесарам Віленскай акадэміі, у Брунсбергу выйшаў яго твор «Апісанне дзяржаўнага ладу Польскага каралеўства...», які ўяўляў сабой кароткую гісторыю Полылчы. Пра цікавасць да гэтага твора ў Рэчы Паспалі-тай сведчыць тое, што ён вытрымаў 5 вы-данняў. Б. не ўзнімаў пытанне пра змену дзяржаўна-прававога ладу Рэчы Паспалі-тай, выступаў за захаванне шляхецкіх сва-бод.
Літ.: Бирало А.А. Философская и общественная мысль в Белоруссии и Литве в конце XVII —середине XVIII в. Мн., 1971. С. 43—44.
В. В. Краснова.
Артур (1818—23.12.1885)
Беларускі мастак-карыкатурыст, ілюс-тратар, п&іьскамоўны паэт-песеннік. Нара-дзіўся ў Вільні. Вучыўся ў Пецярбургу, Па-рыжы. Удзельнік паўстання 1863—64. Пас-ля задушэння паўстання ў эміфацыі, дзе напісаў паэму «Палескі тыдзень». Вярнуў-шыся з-за мяжы, жыў у Лагойску, Гарадку, Вільні. Літ. творы i малюнкі друкаваў у ві-ленскіх выданнях Я.Вільчынскага (1850) i Ю.Крашэўскага. У 1859 выдаў зборнік «Драмы i камедыі». Многія яго песні сталі народнымі. Частка Lx надрукавана ў зборні-ку «Песні i сатыры» (1888). Ф.Багушэвіч пераклаў на беларускую мову яго байку «Свінні i бараны». Аўтар сатырычных ма-люнкаў i карыкатур (серыі «Чалавек высо-кага паходжання», «Суседскі абедзік», «Пан Яўген», «Скнара», «Пропаведзь» i інш., надрукаваныя ў «Віленскім альбоме» ў 1858). Да малюнкаў рабіў рыфмаваныя подпісы, у якіх высмейваў застарэлыя звычкі дваран i местачковай шляхты. На выстаўцы 1891 у Мінску экспанаваліся яго малюнкі, у т.л. «Цыганскі табар».
Літ:. Орлова М.А. Искусство Советской
Белоруссии: Очерки. М. 1960. Л.Н.Дробаў.
Ян (1790, паводле інш. крыніц 1794, ці 1796—12.3.1851)
Беларускі i польскі мысліцель, пісьмен-нік, выдавец, адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры. Нарадзіўся ў в. Му-рагі Полацкага пав. Віцебскай губ. ў сям'і збяднелага шляхціца. Вучыўся ў Полацкай
езуіцкай калегіі, дзе набыў вядомасць чы-тальніка i вершапісца. Выступаў з уласнымі арацыямі i вершамі, напісаў у класічным стылі паэму «Пояс Венеры» (на польскай мове, не захавалася). Студэнцкія канікулы найчасцей праводзіў у вандроўках па нава-коллі возера Нешчарда. Дзякуючы сваёй схільнасці да паэтычных экспромтаў быў жаданым госцем на сямейных урачыстас-цях вясковай шляхты. Першыя вядомыя вершы, напісаныя па-беларуску — «Дзе-ванька» (прысвечаны каханай дзяўчыне Максімавічанцы) i «Бунт хлопаў» («Рабункі мужыкоў», «Размова хлопаў»). Займаўся таксама жывапісам (маляваў пейзажы i ка-рыкатуры, яго мастацкія творы карысталіся папулярнасцю сярод мясцовых жыхароў). Перыяд пасля заканчэння Полацкай калегіі (1820—30-я гады) ахутаны рамантычна-ле-гендарнай заслонай. Вядома, што Б. доўгі час працаваў хатнім настаўнікам i гувернёрам у розных месцах. Потым трапіў у Пе-цярбург, дзе выкладаў грэчаскую і лацін-скую мовы ў некалькіх дзяржаўных устано-вах i сам вывучаў старажытныя літаратуры. Выконваючы даручэнні марскога ведам-ства, пабываў у Францыі, Англіі і Фінлян-дыі, падарожнічаў па Полаччыне i Мсці-слаўшчыне. У Пецярбургу ён пазнаёміўся з А.Міцкевічам i Т.Шаўчэнкам, якія, мярку-ючы па ўскосных звестках, высока ацанілі паэтычныя спробы маладога пісьменніка, падштурхнулі яго на шлях прафесійнай творчасці. Ю.Барташэвіч сцвярджаў нават, што А.Міцкевіч уласнай рукой правіў асоб-ныя яго вершы. У 1840—44 выдаваў у Пецярбургу штогадовы альманах «Niezabudka» («Незабудка») з дапамогай літаратурнага гуртка выхадцаў пераважна з Беларусі. Падтрымліваў творчыя сувязі з членамі гуртка i яго карэспандэнтамі — журналіс-там i крытыкам Р.Падбярэскім, літаратура-знаўцам i гісторыкам Ю.Барташэвічам, мастакам! К. i Р. Жукоўскімі, фалькларыстам Х.Храпавіцкім, пісьменнікамі Л.Штырме-рам, В.Рэутам, Т'.Лада-Заблоцкім, А.Грозам, В.Давідам, С.Ляховічам, А.Гротам-Спасоў-скім. Сярод самых блізкіх сяброў Б. пецяр-бургскага перыяду сучаснікі называлі Т.Шапя,гевіча, знаёмага з паэтам яшчэ з ча-соў вучобы ў Полацкай калегіі. Рэдкалегія часопіса мела кантакты з «Дэмакратычным таварыствам» (1836—38), прапагандавала (праз Ф.Лаўцэвіча) забароненыя патрыя-тычныя вершы. На старонках «Незабудкі» Б. друкаваў пераважна вершаваныя апавя-
данні. Ад класіцызму паступова перайшоў да рамантызму. У 1843 у часопісе «Rocznik literacki» («Літаратурны штогоднік») упер-шыню надрукаваны яго беларускія вершы — «Дзеванька», «Гарэліца», апрацаваная народная песня «Зязюля». У 1844—46 выдаў свой галоўны твор — празаічны зборнік «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фан-тастычных апавяданнях» (т. 1—4, на польскай мове, гравюры Р.Жукоўскага), асобныя часткі якога раней друкаваліся ў часопісе «Rubon» («Рубон»). Матэрыяль-ную дапамогу ў выданні кніг Б. аказаў ві-ленскі пісьменнік А.Здановіч. Па невядо-мых прычынах не выйшлі падрыхтаваныя аўтарам 5-ы i 6-ы тамы. Творы, сабраныя ў зборніку, напісаны пад відавочным уплы-вам беларускага фальклору.
У сярэдзіне 1840-х гадоў [1847(?)] па запрашэнні польскага пісьменніка Г.Жа-вускага i крытыка М.Грабоўскага Б. пера-ехаў у г. Чуднаў на Валыншчыну. Пасяліў-ся ў доме графіні Ю.Жавускай, дзе жыў i вядомы мастак-графік Н.Орда. Падтрымлі-ваў блізкія адносіны з польскім паэтам i перакладчыкам К.Пятроўскім i доктарам Г.Кёлерам, збіраў матэрыялы пра археала-гічныя аб'екты, падарожнічаў. У 1849 вы-даў у Кіеве 1-ю частку зборніка «Проза i вершы» (на польскай мове), куды ўвайшлі балады, паэма «Жыццё сіраты», аповесць «Душа не ў сваім целе». У канцы 1840-х га-доў захварэў на сухоты i пасля працяглай хваробы памёр. Пахаваны ў г.Чуднаў.
Б. займае надзвычай важнае месца ў гіс-торыі мастацкай культуры беларускага народа. На працягу ўсёй творчасйі кіраваўся рамантычна-ўзнёслым пачуццём любові да роднага краю. Як рамантык аддаваў пера-вагу выключным, святочным i трагічным аспектам вясковага жыцця, чым тлумачац-ца асобныя праявы старашляхецкага кан-серватызму, ідэалізацыі мінулай вольнасці і дабрачыннасці. Яго беларускія творы Hani-саны ў фальклорным стылі, маюць паву-чальны ці бурлескна-рэалістычны характар. Творы Б. распаўсюджваліся ў рукапісах або вусным шляхам як народныя. Верш «Бунт хлопаў» трапіў у фальклорныя запісы А.Се-мянтоўскага і П.Шэйна, зробленыя ў канцы 19 ст. У чытанні і перапісванні гэтага твора абвінавачваўся П.Багрым.
Те.: Бел. пер. — Шляхціц завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях. Мн., 1990; Санет: для В.П.Буйніцкай; Рыбак: (балада); За-рослае возера: Балада // Роднае слова. 1994.
№ 3; Дзве бярозы: Балала // Беларусь. 1995. № 4; Душа не ў сваім целе // Полымя. 1996. № 1.
Аповесць.
Літ.: Мальдзіс А. Падарожжа ў XIX стагоддзе. Мн., 1969. С. 25—39; Пачынальнікі. Мн.,
1977. С 39—84. Н.В.Тарэлкіна.