БАРОЎСКІ
БАРЗДЫНСКІ
БАРДЗІЛОЎСКІ
Іван Каятанавіч (26.9.1852—30.11.1903)
Прыродазнавец, педагог. Нарадзіўся ў в. Лучыцы на Мазыршчыне. У 1883 скончыў Кіеўскі універсітэт, у якім з 1884 i да канца жыцця працаваў спачатку лабарантам, по-тым хавальнікам батанічнага кабінета. Ак-тыўна ўдзельнічаў у працы Кіеўскага таварыства даследчыкаў прыроды, правадзей-ным членам якога быў з 1886. Яшчэ сту-дэнтам 3-га курса падрыхтаваў працу «Спо-саб развіцця ягадных i мясістых пладоў», якая была станоўча ацэнена прафесарам В.В.Баранецкім. Даследаваў развіццё не-калькіх відаў раслін. Падрыхтаваў да вы-дання рукапіс працы батаніка І.Ф.Шмаль-гаўзена «Флора Паўднёва-Заходняй Расіі» (1886).
Авіт Факудзьевіч (1838—1872)
Педагог i пісьменнік. Нарадзіўся ў дваранскай сям'і ў Барысаўскім пав. Мінскай губ. Адукацыю атрымаў у Мінскай гімназіі, потым на працягу года слухаў лекцыі ў пе-дагагічным ін-це. У 1862 скончыў курс прыродазнаўчых навук Кіеўскага універсі-тэта. Працаваў настаўнікам прыродазнаў-чай гісторыі, потым геаграфіі ў петразавод-скай гімназіі. Займаўся вывучэннем флоры i фауны Алонецкай губ., чытаў публічныя
лекцыі пра будову чалавечага арганізма, якія выклікалі цікавасць i збіралі шмат слу-хачоў. У 1867 пераведзены ў Кранштат на пасаду выкладчыка i выхавацеля ў пансіёне пры гімназіі. Займаўся таксама навукова-літаратурнай дзейнасцю. Аўтар прац «Аб складзе графіту, знойдзенага на рацэ Інгу-лец» (1862), «Матэрыялы для вывучэння рыбшіоўства i палявання ў Алонецкай гу-берні» (абедзве ў 1867), «Прыродазнаўча-гістарычныя нататкі з падарожжа па Алонецкай губерні», некалькіх артыкулаў у ча-сопісе «Семья и школа».
Каспар (1785—1854)
Бел. жывапісец, педагог. Нарадзіўся на Гродзеншчыне. У 1801 вучыўся ў Ф.Смуг-левіча. У 1811—12 працаваў настаўнікам малявання ў Мінскай гімназіі, з 1813 — у Беластоку. У 1835 напісаў абразы для кас-цёла ў в. Вялікія Эйсманты (Свіслацкі р-н). Аўтар шматлікіх бытавых замалёвак, у т.л. «Гарадская харчэўня», «Цыганы» i інш.
БАРОЎСКІ (Borowski) Леан
(27.6.1784—4.4.1846)
Літаратуразнавец, тэарэтык паэзіі i кра-самоўства, педагог, крытык i публіцыст. Нарадзіўся на Піншчыне. Скончыў Пастаў-скую гімназію, потым вучыўся ў Віленскім універсітэце. У 1803 атрымаў вучоную ступень кандыдата філасофіі, працаваў сакра-таром, бухгалтарам універсітэта (1801—07). У 1807—11 настаўнік рыторыкі i паэтыкі Свіслацкай, а пазней Віленскай гімназій. 3 1814 выкладаў літаратуразнаўства i краса-
моўства ў Віленскім універсітэце. Там ат-рымаў вучоную ступень магістра філасофіі (1816), званне экстраардынарнага (1821), ардынарнага (1823) прафесара. Доўгі час быў цэнзарам польскіх выданняў у Вільні. Пасля закрыішя універсітэта (1831) стаў прафесарам гісторыі літаратуры i гамілеты-кі (навукі пра асновы прапаведніцкага мас-тацтва) Віленскай духоўнай акадэміі (1833—42). У маладыя гады быў членам та-варыства шубраўцаў, а потым уступіў у масонскую ложу.
Сучаснікі характарызавалі Б. як пасля-доўніка памяркоўнай асветніцкай ідэалогіі, праціўніка цемрашальства, фанатызму i за-бабонаў. Як i ўсе віленскія масоны, ён ве-рыў у свабоду i роўнасць усіх людзей. Быў бліскучым лектарам, аўтарам шэрагу прац па педагогійы. Пераклаў на польскую мову камедыі Мальера «Скупы» i «Жанчыны-фі-лосафы», фрагменты з твораў У.Шэкспіра, Дж.Мільтана i Дж.Байрана; выдаў паэму І.Красіцкага «Манахамахія» са сваімі наву-ковымі каментарыямі. У 1815—26 супра-цоўнічаў у час. «Dziennik Wileński» («Вілен-скі веснік»), дзе ўпершыню друкавалася яго асноўнае даследаванне «Заўвагі аб паэ-зіі i рыторыцы ў сэнсе ix падобнасці i роз-ніцы» (асобным выданнем выйшла ў 1820 у Вільні). Аўтар падручніка «Рыторыка ў пы-таннях i адказах для павятовых школ» (Вільня, 1824), біяграфіі Ю.Славацкага.
Выхоўваўся на літаратурных густах 18 ст. Быў знаёмы з нямецкай класічнай эстэты-кай А.Баўмгартэна, І.Канта, Ф.Шылера і, магчыма, Г.Гегеля, хоць у яго «Заўвагах аб паэзіі i рыторыцы...» няма прамых спасы-лак на ix працы, але ў агульнай канцэпцыі адчуваецца ўплыў гістарызму, прыкметнага ў Шылера i І.Гердэра, а пазней распраца-ванага Гегелем. Сваім гісторыка-параў-нальным аналізам двух класічных відаў «мастацтва слова» Б. завяршыў традыцый-ную для Беларусі i Літвы школьную рыто-рыку i паэтыку i амаль цалкам пераадолеў ix, наблізіўшы сваю працу да жанру пра-блемнага гісторыка-тэарэтычнага даследа-вання. Развіццё навуковай i мастацкай творчасці, на думку Б., абумоўлена геагра-фічным асяроддзем i сацыяльна-палітыч-най структурай фамадства. Калі не прама. то ўскосна ён прызнаваў важную ролю эка-намічных фактараў у гэтым працэсе. Пра тое сведчыць яго інтэрпрэтацыя змешчана-га ў дыялогу Платона «Пір» міфа пра нара-джэнне мастацтва ад шлюбу Багацця i Пат
рэбы: менавіта чалавечыя патрэбы абумові-лі назапашванне матэрыяльных багаццяў, выкарыстаных пазней для стварэння навук i мастацтваў. У эстэтыцы i літаратурна-мас-тацкай крытыцы займаў пазіцыю паміж класіцызмам i рамантызмам. Ад класіцыз-му, відаць, застаўся ў яго толькі пэўны тып густаў, арыентаваных на узоры класічнага мастацтва. Рашучы адыход ад нарматыўна-схаластычных уяўленняў позняга класіцыз-му найперш адбіўся на даследчым метадзе Б.: мастацкую культуру ён разглядаў не ў статычнай форме раз i назаўсёды дадзенай сістэмы відаў i жанраў, а як гістарычны працэс, ступені якога абумоўлены сацыяль-нымі i культурнымі дамінантамі пэўных гістарычных эпох.
У першабытным грамадстве, адзначаў Б., паэзія i красамоўства яшчэ знаходзіліся ў сінкрэтычным адзінстве. Так званы «натуральны» стан жыцця людзей быў, на яго думку, «уласна паэтычным» перыядам гіс-торыі, калі нічым не стрыманая фантазія стварала міфы i слоўныя вобразы. Чалавец-тва ў сваім гістарычным развіцці ведала не-калькі тыпаў мастацкай культуры, i кожна-му з ix адпавядала свая марфалогія, у за-лежнасці ад якой мяняліся суадносіны па-між паэзіяй i красамоўствам. Пад краса-моўствам Б. разумеў не толькі вусную пра-мову, але i розныя жанры мастацкай прозы, публіцыстыкі, навуковай літаратуры. Ва ўсе перыяды гісторыі, на яго думку, вяду-чым відам мастацтва была паэзія, бо яе вы-яўленчыя сродкі практычна бязмежныя i заўсёды «пазычаліся» іншымі відамі мастацтва. Старажытнаўсходнія цывілізацыі стварылі яскравыя ўзоры паэзіі i нічога не далі для аратарскага мастацтва, бо паную-чыя там дэспатычныя формы кіравання не дапускалі свабоднага абмеркавання дзяр-жаўных спраў. Гарманічных суадносін па-між паэзіяй i красамоўствам дасягнула ан-тычнасць, калі чалавецтва, на думку Б., ус-тупіла ў росквіт сваіх творчых сіл. Шмат-граннасць эстэтычных пачуццяў тады выя-вілася не толькі ў мастацтве слова i скульптуры, але i ў іншых гатнах творчасці, якая стала моцным падмуркам для духоўнага прагрэсу ўсіх наступных эпох. Старажыт-нагрэчаскі эстэтызм, адзначаў Б., быў запа-зычаны Рымам, але не стаў сутнасцю яго культуры, бо рымскаму генію было больш характэрна «па-мужчынску прысвойваць, чым ствараць». Дамінантай рымскай душы былі ваяўнічасць i дзяржаўная воля з тэн-
дэнцыяй да утылітарызму i функцыяналь-насці. Рымскія паэты па сваёй сутнаці хут-чэй гісторыкі, a драматургі — аратары; рымскае красамоўства падпарадкавала паэ-зію. У імператарскую эпоху паэзія дасягнула найвышэйшай ступені чыста вонкавай вытанчанасці i паступова занепадала, пера-твараючыся ў сродак для школьных прак-тыкаванняў i падхалімства перад уладай, у забаўку пустой публікі. Дэспатычныя імпе-ратары лічылі сябе вялікімі паэтамі, арата-рамі i артыстамі, акружалі сябе бяздарнымі алілуйшчыкамі, якія дыскрэдытавалі мастацтва, асуджалі сапраўдныя таленты на пагібель. Састарэлы рымскі свет маглі пе-раўтварыць толькі новыя, незаняволеныя народы, якіх фанабэрысты рымскі натоўп называў «варварамі».
Насуперак тэарэтыкам класіцызму, якія бачылі ў сярэднявеччы толькі заняпад культуры, Б. ўслед за рамантыкамі здолеў разгледзець у ім прафэс у паступальным развіцці грамадства. У сярэдневяковай паэ-зіі, адзначаў ён, узніклі новыя, не харак-тэрныя антычнасці рысы — дух рыцарства, псіхалагізм, высакароднае схіленне перад жаночай прыгажосцю. Пад уплывам хрыс-ціянства ўзмацніўся маральны змест мастацтва. Але ўсё ж сапраўдны густ i прыга-жосць адрадзіліся толькі ў эпоху Рэнесансу: яе мастацкая культура разглядалася Б. як сінтэз антычнага эстэтызму i хрысціянскай маральнай узнёсласці, духоўнай напружа-насйі.
Да тагачаснай мастацкай культуры, у якой пануючым кірункам быў класіцызм, Б. ставіўся вельмі крытычна. Адзначаў, што яна сфарміравалася на аснове наследаван-ня i кіравалася нарматыўна-дагматычнай эстэтыкай. Гэтай штучнасцю i неарыгі-нальнасцю яна істотна адрознівалася ад антычнага мастацтва, якое арганічна вырасла з міфалогіі, народнай творчасці i мастацка-вобразнай язычніцкай рэлігіі. Творы сістэ-матызатара старажытнагрэчаскай літаратур-на-мастацкай думкі Арыстоцеля, адзначаў ён, садзейнічалі развіццю густаў новага часу, але нарматыўная эстэтыка Буало i ін-шых тэарэтыкаў класіцызму, якая ўзнікла на ix аснове, «стрымлівала свабоду творчага таленту». Эстэтыка, або навука пра добры густ, пісаў Б., павінна пазбягаць павярхоў-ных вызначэнняў творчага таленту, арыен-тавацца на розум i прыроду, «таму што творчая фантазія, калі яна верыць найвы-шэйшаму закону красы, можа далека вый-
сці за межы мастацкіх форм не толькі італьянскіх i французскіх, але i грэчаскіх» («Заўвагі аб паэзіі...» С 69—70). Асветніцкі светапогляд Б. выявіўся ў прызнанні неаб-межаваных правоў розуму i «натуральных законаў», да якіх прыраўнаваны законы мастацтва. Акцэнт жа на творчую фантазію i безумоўную арыгінальнасць мастацкага таленту збліжае яго з рамантызмам. Таму зусім не выпадкова два таленавітыя яго вучні Ю.Славацкі i А.Міцкевіч сталі пазней заснавальнікамі польскага рамантызму. Прадстаўнікі ранняга беларускага рамантызму — Ян Чачот, Ян Баршчэўскі i іншыя таксама многаму навучыліся ў Б. Магчыма, В.Каратынскі, В.Дунін-Марцінкевіч, А.Вяры-га-Дарэўскі i іншыя пачынаіьнікі беларус-кай літаратуры вывучалі эстэтыку i літара-туразнаўства па кнігах Б.
Літ.\ Конон В.М. Просветительская эстетика в Белоруссии в XVIII — первой половине
XIXв. // Историко-философские исследования:Ежегод. Мн., 1991. Вып. 1. У.М.Конан.
БАРТАШЭВІЧ (Bartoszewicz)
Антоні (13.6.1726—20.10.1768)
Педагог, доктар філасофіі, выкладчык граматыкі, рыторыкі і гісторыі ў езуіцкіх калегіумах у Вільні i Слуцку. Нарадзіўся на Віленшчыне. У 1764 — кіраўнік друкарні ў Нясвіжы. У сваіх прамовах, апублікаваных у 1759, выказаў думку пра навучанне i вы-хаванне моладзі. Лічыў, што ў рэфармава-ных езуіцкіх навучальных установах робіц-ца ўсё магчымае для найлепшага навучан-ня i выхавання. Абвінавачваў шляхту ў за-нядбанні школьнай справы, лічыў, што па-шыранае ў той час дамашняе выхаванне прывівае моладзі негатыўныя адносіны да навукі i школы.
Літ.: Бирало А.А. Философская и общественная мысль в Белоруссии и Литве в конце XVII —середине XVIII в. Мн., 1971. С. 127.