БАРАНОЎСКІ

БАРАНЕЦКІ

Восіп Васілевіч (1843—20.4.1905)

Прыродазнавец, педагог. Нарадзіўся на Гродзеншчыне ў дваранскай сям'і. Вучыўся ў Беластоцкай гімназіі. У 1860 паступіў на гісторыка-філалагічны факультэт Маскоў-скага універсітэта, але праз год перайшоў на прыродазнаўчае аддзяленне Пецярбур-гскага універсітэта, якое скончыў у 1866. У 1867—69 працаваў хавальнікам батанічнага кабінета ў гэтым універсітэце. У 1870 аба-раніў магістэрскую дысертацыю «Даследа-ванне дыёсмасу ў дачыненні яго да раслін» (1887) i накіраваны на 2 гады за мяжу для ўдасканалення ведаў. Працаваў з вучонымі-біёлагамі ў Германіі. Пасля вяртання ў Ра-сію абараніў у 1873 доктарскую дысерта­цыю «Аб перыядычнасці сцякання соку травяністых раслін i прычынах гэтай перы-ядычнасці» i выбраны экстраардынарным прафесарам на кафедры батанікі Кіеўскага універсітэта, з 1877 — ардынарны прафе-сар. Пасля 30-гадовай службы, у адпавед-насці з патрабаваннямі універсітэцкага ста­тута, пакінуў кафедру i чытаў курс батанікі на медьшынскім факультэце. У 1897 выб­раны членам-карэспандэнтам Акадэміі на-вук. У 1903 прызначаны дэканам фізіка-матэматычнага факультэта Кіеўскага уні-версітэта. У 1904 выбраны старшынёй Кі-еўскага таварыства даследчыкаў прыроды. Арганізаваў ва універсітэце лабараторыю фізіялогіі i анатоміі раслін. Яго навуковая дзейнасць вялася ў 3 кірунках: вывучэнне здольнасці ганідый лішайнікаў да сама-стойнага жыцця; фізіялагічныя працы; ана-томія раслін. Б. стварыў i ўдасканаліў нека-торыя фізіялагічныя прылады. Аўтар «Кур­са батанікі для студэнтаў медыцынскіх фа-культэтаў» (1879) i шэрагу навуковых пуб-лікацый у бюлетэнях Акадэміі навук, пра-цах Кіеўскага таварыства даследчыкаў пры­роды i ў іншых выданнях.

Літ.: Пуриевич К.А. О.В.Баранецкий // Зап. Киевского о-ва естествоиспытателей. 1910. Т. 20, вып. 4.

 

Ян Юзаф (7.9.1805—30.3.1888)

Інжынер-вынаходнік, эканаміст і пісь-меннік. Нарадзіўся ў мяст. Смілавічы Мін-скай губ. Сярэднюю адукацыю атрымаў у Мінскай класічнай гімназіі, затым у 1821 пераехаў у Вільню, дзе слухаў лекцыі па медыцыне i праве. У 1825 скончыў курс Ві-ленскага універсітэта i працаваў у Польскім банку ў Варшаве. Падзеі 1830 (паўстанне) вымусілі яго пакінуць Варшаву i пераехаць у Францыю. Служыў у банках, з 1843 ін-спектар бухгалтэрыі чыгункі. Там ён зай-маўся вынаходніцтвам. На сусветных выс-таўках у Парыжы (1849) узнагароджаны медалём за такс-машыну для кантролю праязных білетаў. Распрацаваў сістэму аў-таматычнай сігншіізацыі на чыгунцы. Аўтар праекта народнай французскай пазыкі. За прыстасаванне для друкавання ў некалькі фарбаў ён атрымаў у 1851 залаты медаль на сусветнай выстаўцы ў Лондане. У 1872 пе-расяліўся ў Лондан i быў там памочнікам сакратара ў «Польскім літаратурным тава-рыстве». Займаўся лексікаграфічнымі пра-цамі. Склаў «Англа-польскі лексікон» i «Польска-англійскі слоўнік», якія былі вы-дадзены ў Варшаве адпаведна ў 1883 i 1884.