АЗАРЭВІЧ

АЖЭШКА

АДЫНЕЦ

АДАМОВІЧ

Людвіг Фларыянавіч (1823—87)

Вучоны-медык. Нарадзіўся ў шляхецкай сям'і Ігуменскага пав. (зараз Чэрвеньскі р-н Мінскай вобл.). Пасля заканчэння ў 1849 С.-Пецярбургскай медыка-хірургічнай ака-дэміі служыў да 1861 у Севастопальскім ва-

 

 

енным шпіталі, потым у Мінгрэльскім егерскім палку i розных ваенных шпіталях. У 1863 атрымаў ступень доктара медыцыны за дысертацыю «Пра слупняк, асабліва траўматычны».

 

Антон Эдвард (псеўд. Інацэнты Старушкевіч; 25.1.1804—15.1.1885)

Паэт, перакладчык, мемуарыст, выда-вец. Нарадзіўся ў в. Гейстуны Ашмянскага раёна. Скончыў Віленскі універсітэт (1823) са ступенню магістра права. У Вільні сяб-раваў з А.Міцкевічам, Я.Чачотам, Т.Занам, І.Дамейкам, І.Ходзькам. У 1821 стаў членам таварыства філарэтаў, для якога напісаў «Песню філарэтаў» (пераробка яе — «Пес­ня» Ф.Багушэвіча ). У лістападзе 1823 — лютым 1824 зняволены ў турму па справе таварыства. У 1825—26 выдаў у Вільні 2-том-нік «Паэтычныя творы». Рэдактар аль­манаха «Мелітэле» (1829). У 1829—37 па-дарожнічаў па Заходняй Еўропе (часткова з А.Міцкевічам), жыў у Дрэздэне. У 1837 вярнуўся ў Гейстуны. 3 1838 у Вільні. У 1841—59 рэдактар газ. «Виленский вест­ник». У гэты час погляды А. сталі больш правымі: ён удзельнічаў у выданы «Альбо­ма» ў гонар Аляксандра II (Вільня, 1858). 3 1866 у Варшаве, супрацоўнічаў у розных газетах i часопісах. У 1884 разам з Дамей-кам наведаў Беларусь, пабываў у Крошыне, дзе, магчыма, сустракаўся з П.Багрымам. Аўтар мемуарных «Лістоў з падарожжа» (1875—78), «Успамінаў з мінулага» (1884), вершаваных драм «Феліцыта, або Карфа-генскія мучанікі» (1849), «Барбара Радзіві-лянка» (1860). Перакладаў на польскую мо-ву творы Дж.Г.Байрана, А.Пушкіна, Ф.Шылера i інш. А.В.Мсньдзіс.

 

(Orzeszkowa, дзявочае Паўлоўская) Эліза (6.6.1841—18.5.1910)

Польская пісьменніца рэалістычнага кі-рунку, палымяны гуманіст i дэмакрат. На-радзілася ў б. маёнтку Мількаўшчына Гро-дзенскага павета. Выхоўвалася ў манастыр-скім пансіёне ў Варшаве (1852—57). Да вяршынь тагачаснай еўрапейскай культуры паднялася дзякуючы самаадукацыі, назаў-сёды захавала веру ў навуку i чалавечы ро-зум. Выключную ролю ў фарміраванні яе светапогляду адыгралі нацыянальна-вызва-ленчая барацьба польскага i беларускага народаў i сялянская рэформа на Беларусі 1860-х гадоў, якія яна назвала «сваімі уні-версітэтамі». Яны вызначылі i яе пісьмен-ніцкае прызначэнне: «Гэты момант зрабіў рашучы ўплыў на маю будучыню... Гэты момант запаліў ва мне жаданне служыць Радзіме па меры сіл i характару маіх здоль-насцей; з яго агню i слёз узнікла ва мне жаданне прынесці хоць маленькую цаглін-ку для таго выратавальнага моста над без-данню, праз які павінен быў прайсці на­род... Пазней мяне апаноўвалі ўсякія сум-ненні, але ў ідэі любасці да Радзімы i аба-вязку служыць ёй я ніколі не сумнявала-ся... Усё гэта зрабіў ca мной i ва мне год 1863. Калі б не яго молат i разец, мой лес быў бы іншы і, відаць, я не стала б пісь-менніцай». У час паўстання 1863—64 А. была сувязной партызанскага атрада Р. Траўгута, які дзейнічаў на тэрыторыі Бе­ларускага Палесся, дапамагала медыкамен-тамі, харчаваннем, хавала ў маёнтку Траў-гута пасля разфому яго атрада, а потым, рызыкуючы жыццём, адвезла яго да фаніц Каралеўства Польскага. Перажыўшы горыч задушэння паўстання, яна займалася сама-адукацыяй, адначасова рабіла першыя спробы ў мастацкай творчасці. У 1869 пе-раехала на сталае жыхарства ў Гродна, дзе i памерла.

Літаратурную дзейнасць пачала ў 1866 апавяданнем «Малюнак з галодных гадоў», навеяным успамінамі пра голад беларускай прыгоннай вёскі. У далейшым А. звяртаец-ца да жанру аповесці і рамана. Аднак яе раннія раманы канца 1860-х гадоў: «Апош-

 

 

няе каханне», «У клетцы», «На правінцыі» — даволі маралізатарскія i схематычныя, у вобразах станоўчых герояў — капіталістыч-ных дзялкоў — адлюстраваны ідэалы «вар-шаўскага пазітывізму» наконт буржуазнага прагрэсу i ўсеагульнага дабрабыту. Рэчаіс-насць абвергла ix, а сама пісьменніца пера-гледзела канцэпцыю «тэндэнцыйнага» ра-мана, каб стаць мастаком-рэалістам. У яе раманах «Пампалінскія» i «Сям'я Брохві-чаў» (абодва 1876) сатырычна намаляваны саслоўная фанабэрыя, эгаізм i паразітычнае існаванне шляхецкай арыстакратыі. У 1870-я гады пісьменніца становіцца на чале жаночага руху ў Польшчы, выступае з ар­тикулам! «Аб жаночым пытанні» i «He-калькі слоў пра жанчын» (абодва 1870), у якіх вылучае дзве асноўныя праблемы: па-літычнага i сацыяльнага раўнапраўя жан­чын i карэннай змены ix выхавання, пад-рыхтоўкі да карыснай прафесійнай i гра-мадскай дзейнасці. Шырокую вядомасць на радзіме i за мяжой атрымаў раман «Марта» (1873), прасякнуты палымяным пратэстам супраць рабства жанчыны ў та-гачасным свеце. Імкненнем актыўна ўплы-ваць на грамадскую свядомасць пазначаны зб. апавяданняў «3 розных сфер» (т. 1—3, 1879—82), дзе пісьменніца выступіла ў аба-рону пакрыўджанай беднаты: «Я хацела ве-даць, як жыве, што думае i адчувае чалавек у маленькай хатцы з акенцам ля самай зямлі». 1880-я гады — час найвышэйшага ўздыму творчасці А., калі створаны раман-ны ^пас «Над Нёманам» (1887) i вялізнае эпічнае палатно — аповесці i апавяданні з жыцця беларускага народа. У рамане «Над Нёманам» яна ўзнімае надзённыя прабле­мы тагачаснай польскай рэчаіснасці. Шля-хецкі засценак, што жыве сялянскім жыц-цём з усёй яго паэзіяй працы, дэмакратыч-ная інтэлігенцыя двара Карчынскіх з моц-нымі традыцыямі нацыянальна-вызвален-чай барацьбы i фупа касмапалітаў-арыс-такратаў, адарваных ад народнага жыцця, — сюжэтныя лініі рамана, гарманічна сідягну-тыя ў адзін вузел. Палымяным гуманістыч-ным пафасам прасякнуты яе творы пра цяжкае жыццё беларускага народа, раскры­ты лепшыя рысы яго нацыянальнага харак-тару, сцверджаны задаткі вялікага развіцця, што тояцца ў прыніжаным, але стойкім i цярплівым беларускім народзе — аповесці «Нізіны» (1884), у якой чуюцца адгалоскі «Мужыцкай праўды» К.Кіш'ноўскага, «Дзюрдзі» (1885), «Хам» (1888), апавяданні «Рэха», «Тадэвуш», «У зімовы вечар», «На следстве» i інш. Палемічна завостраная назва аповесці «Хам» абумоўлена гуманіс-тычнай ідэяй сцвердзіць героем жыцця ча-лавека з народа, які ўвасабляе магутныя сі-лы, духоўнае багацце, хараство беларусаў. Фальклору беларусаў прысвечаны паэтыч-ныя нарысы «Людзі i кветкі па берагах Не­мана» (1888—91). У вуснапаэтычнай твор-часці А. бачыць выяўленне духоўнага ба-гацця беларусаў. Пісьменніца збірала i сама рабіла фальклорныя запісы. Бясспрэчнымі доказамі розуму i пачуцця прыгожага ў бе-ларусаў яна лічыла лірычную народную песню, баладу, паэтычныя назвы раслін, народную медыцыну. «Вельмі пашырана думка, — пісала А., — што сяляне зусім абыякавыя да навакольнай прыроды, яе ха-раства i не заўважаюць з'яў, што не ўплы-ваюць на ix штодзённае жыццё. Дзіўна, як такая думка можа існаваць, калі ёсць на­родная песня, у якой урыўкамі і ў рознай ступені пластычнасці, але густа рассеяны малюнкі прыроды i назіранні над яе з'ява-мі. Гэтай думцы без сумнення супярэчыць таксама i веданне народам расліннага све­ту, настолькі дакладнае, што смела можна сцвярджаць: ад самага высокага дрэва да найменшай былінкі, якія растуць на той жа зямлі. што i ён, няма такой расліны, якая ў яго мове не мела б свае назвы, a ўжо ў гэ-тых назвах выяўляецца назіральнасць, вы-казаная ў жывапіснай і паэтычнай, іншы раз грубай, але выразнай форме». У 1890-я гады творы А. часткова трацяць вастрыню сацыяльнай праблематыкі за кошт паглыб-лення маральна-этычных матываў (зборнік апавяданняў «Меланхолікі», 1896), але ў адмаўленні супярэчнасцей капіталістычнай рэчаіснасці i дэкадэнцкага мастацтва яс-крава выявіўся рэалізм пісьменніцы. Апошні зборнік навел «Gloria victis» («Сла­ва пераможаным!», 1910) услаўляе герояў паўстання 1863—64 i традыцыі нацыяналь-на-вызваленчай барацьбы.

Апошнія гады жыцця А. цесна звязаны з беларускай мясцовасцю Фларыянаў, дзе ў маёнтку Бохвіца (цяпер землі калгаса імя Ламаносава) у час летняга адпачынку пісь-менніца збірала польскую i беларускую ін-тэлігенцыю, там наладжваліся літаратурныя i музычныя вечары, спектаклі. Падтрымлі-ваючы творчыя сувязі з дзеячамі культуры славянскіх народаў, А. цікавілася беларус­кай i ўкраінскай літаратурай, вяла актыў-ную перапіску з I.Франко, сябравала з Ф.Багушэвічам, высока ставіла яго твор-часць i прапагандавала яе. «Быў у мяне ня-

 

 

даўна пан Багушэвіч, — пісала яна вучона-му-этнографу Я.Карловічу, — i чытаў мне казку — доўгую, поўную фантазіі, якую напісаў па-беларуску. Гэта прыгожы .та-лент. Польскія вершы яго слабыя, але бе-ларускія, на мой погляд, выдатныя. Трэба было б усімі сіламі заклікаць яго да рабо­ты ў гэтым кірунку». Творы А. стаяць каля вытокаў беларускага тэатра. Для беларус-кай сцэны былі зроблены інсцэніроўкі апа-вядання «У зімовы вечар» (драм, перапра-цоўка Власта — В.Ластоўскага) i аповесці «Хам». Яны ставіліся трупай \.Буйніцкага, шматлікімі самадзейнымі i паўпрафесійны-мі гурткамі. Спектаклем «У зімовы вечар» 14.9.1920 адкрыўся Беларускі дзяржаўны тэатр, у 1921 у БДТ пастаўлены «Хам» (рэж. абодвух спектакляў Ф.Ждановіч), у 1923 «Рысь» паставіла трупа У.Галубка. На беларускую мову перакладзены творы «Гэ-далі» (Вільня, 1907), «У зімовы вечар» (Вільня, 1927). Асобным выданнем у пера-кладзе Я.Брыля i Я.Бяганскай выйшла яе кн. «Выбранае» (1975). У Гродне ў доме, дзе з 1894 жыла А., адкрыта пастаянная эк-спазіцыя, на будынку — мемарыяльная дошка, пастаўлены помнік, адна з цэн-тральных вуліц горада названа яе імем.

Те:. Рус пер. Соч. Т. 1—5. М., 1953—54.

Jlim:. Г а п а в а В.1. Эліза Ажэшка: Жьшцё І творчасць. Мн., 1969; История польской литера­туры. М, 1968. Т. 1. С. 503—514; J ankowski Е. Eliza Orzeszkowa. Warszawa, 1964. В.І.Гапава.

 

Дзмітрый Іванавіч (1.11.1848—1912)

Юрыст, гісторык рымскага права. Нара-дзіўся ў г. Горкі Магілёўскай вобл, ў сям'і прафесара заканадаўства Горы-Горацкага земляробчага інстытута. Вучыўся ў Пецяр-бургскай Анненскай школе, потым у гімна-зіі. За конкурсную работу ў Пецярбургскім універсітэце ў 1870 атрымаў залаты медаль. У 1872 абараніў магістэрскую дысертацыю i накіраваны за мяжу. Служыў у якасці прафесара ў Дзямідаўскім юрыдычным лі-цэі ў Яраслаўлі; у 1877 атрымаў ступень доктара i з 1882 працаваў ардынарным пра-фесарам Новарасійскага універсітэта, паз-ней — прафесар Варшаўскага універсітэта.

Те.: История византийского права. Ч. 1—2. Ярославль, 1876—77; Античный мир и христи­анство. Ярославль, 1880; Система римского пра­ва. Т. 1—3. СПб., Варшава, 1887—89. АЗЁМША

Іван Паўлавіч (1851—1916)

Беларускі народны казачнік. Нарадзіўся ў в. Лучыцы Петрыкаўскага р-на Гомельс-кай вобл. У рэпертуары A. паданні, леген­ды, казкі, апавяданні на фантаст, i касма-лагічныя сюжэты. Яго цікавілі пытанні пра стварэнне свету i чалавека, пра душу, пра замагільнае жыццё i г.д. Яркай гутарковай мовай расказваў сатыр. і бытавыя казкі, у якіх маляваў каларытныя вобразы зай-здроснага папа, прагнага багацея i спрыт-нага мужыка («Мужык, пан i ксёндз», «За-відны поп», «Завісны багацей», «Вада па-магла», «Хаўрус» і інш.). 3 80 твораў у кн. А.К.Сержпутоўскага «Казкі і апавяданні беларусаў-паляшукоў» (1911) 32 запісаны ад А.