АБУХОВІЧ

АБРАМОВІЧ

[Абрагамовіч (Ян); 7—19.4.1602]

Пісьменнік, выдавец, староста лідскі, ваявода мінскі (1593) i смаленскі (1596). Паходзіў са старажытнага роду Абрагамові-чаў, якія славіліся багаццем i адукаванас-цю. Удзельнічаў у кальвінісцкіх дыспутах з езуітамі, у Торуньскім сінодзе (1595), у на-радах з праваслаўнымі ў Вільні (1599). Вы-даў у Вільні (1598) евангелічны «Катэхізіс», які змяшчаў да 300 рэлігійных песень. Яму таксама прыпісваюць аўтарства твора «По-гляды літвіна на танную куплю i даражэй-шы продаж збожжа» (1595, на польск. мо­ве). дзе аўтар выступае асветным тлума-чаяьыікам i абаронцам свабоды гандлю. У мяст. Варняны (Гродзенская вобл.) засна-ваў кальвінісцкі сабор, бальніцу, школу, якія існавалі да сярэдзіны 17 ст.

 

Альгерд Рышардавіч (псеўд. Граф Бандзінелі; 6.8.1840—22.8.1898)

Беларускі пісьменнік. Нарадзіўся ў в. Калацічы Бабруйскага пав. (цяпер Глускі р-н) у радавітай памешчыцкай сям'і, звяза-най далёкім сваяитвам з італьянскім арыс-такратычным родам Бандзінелі (адсюль псеўданім). Вучыўся ў Слуцкай гімназіі. Шмат падарожнічаў, жыў у Жэневе i Па-рыжы, сустракаўся з вядомымі паліт. дзея-чамі (К.Кавур, Л.Мераслаўскі, А.Чарта-рыйскі). За ўдзел у паўстанні 1863—64 са-сланы ў Сібір. Адной з найважнейшых пры-чын няўдачы гэтага паўстання лічыў тое, што землеўласнікі баяліся ўзняць на яго беларусаў-сялян, бо тады б давялося аддаць ім частку зямлі. Пасля адбыцця пакарання i вяртання ў сям'ю А. паставіў пытанне, каб уласную зямлю раздаць былым пры-гонным. Супраць узнялася ўся радня i па-фажала абвясціць яго вар'ятам. У выніку ён вымушаны быў пакінуць родны дом. Стра-ціўшы маёнткі, займаўся рэпетытарствам у Слуцку, дзе вакол яго ўтварыўся гурток пе-радавой беларускай моладзі. Як пісьменнік прытрымліваўся прынцыпаў народнасці лі-таратуры, пісаў у рэчышчы крытычнага рэ-алізму, часам у рамантычнай манеры. Шмат перакладаў з рускай, польскай i за-ходнееўрапейскіх літаратур. Разам з Ф.Ба-гушэвічам адзін з пачынальнікаў жанру байкі ў беларускай літаратуры. У байках са-тыра на паслярэформенную Расійскую ім-перыю («Старшына»), праблемы свабоды чалавечай асобы («Ваўкалак») i інш. Верш «Дума аб Каралю XII», пабудаваны на кан-трастным паказе постацей Карла XII, Ма­зепы i Пятра [, сведчыць пра неардынар-насць i разам з тым супярэчлівасць яго гіс-тарычных поглядаў. Мемуары (1894, на-друк. ў 1916 у газ. «Гоман») вызначаюцца спавядальнасцю, багаішем зместу i стаяць ля вытокаў мемуарыстыкі i мастацкай про­зы новай беларускай літаратуры. Адначасо-ва гэта каштоўная гістарычная крыніца, у якой закрануты многія бакі тагачаснага жыцця (дваранскі побыт, становішча ся-лян, антыпамешчыцкі рух, праблемы род-най літаратуры i інш.). Пахаваны А. ў Слуцку.

Тв:. Творы. Мн., 1991.

Літ.: История белорусской дооктябрьской литературы. Мн., 1977. С. 372—373; Родч а н -к а Р. Аіьгерд Абуховіч-Бандынэлі: Нарыс жыц­ця i творчасці. Мн., 1984. Г.В.Кісяяёў.

 

АБУХОВІЧ

Міхал Лявон (7—22.10.1668)

Дзяржаўны i ваенны дзеяч Вялікага княства Літоўскага, пісьменнік-мемуарыст. Нарадзіўся ў сям'і П.К.Абуховіча. Скончыў філасофскі факультэт Віленскай акадэміі. У час вучобы пісаў панегірычныя вершы. Служыў пры двары караля Яна Казіміра

 

 

Вазы. У 1650 i 1653 каралеўскі дыплама-тычны ганец у Маскве. У 1656 удзельнічаў у бітвах супраць шведаў пад Варшавай. Пасля смерці бацькі (6.9.1656) камандаваў яго палком. Тады атрымаў ад караля маён-ткі Цырын (цяпер Карэліцкі р-н) і Гожу (Гродзенскі р-н). У адным з баёў захапіў частку архіва Я. i Б. Радзівілаў. 21.1.1660 у бітве з рускімі войскамі пад камандаваннем князя П.Хаванскага атрад A. быў разбіты, а сам ён узяты ў палон i вывезены ў Маскву. У 1662 A. абмянялі на 6 рускіх военачаль-нікаў. У 1662 ён заняў пасаду мазырскага, у 1665 навагрудскага падкаморага. У 1665 i 1666 ездзіў да караля Рэчы Паспалітай як пасол ад велікакняжацкага войска. У 1668 прызначаны стражнікам войска Вялікага княства Літоўскага. У той жа год захварэў у Дорагаве (цяпер Карэліцкі р-н) i пасля працяглай хваробы памёр. Пахаваны ў езу-іцкім касцёле ў Навагрудку. А. — аўтар 2 «Дыярыушаў» на польскай мове. У пер-шым, які ахоплівае час ад 21.1.1660 да 16.7.1662, даў бытавыя замалёўкі маскоў-скіх звычаяў i традыцый. У другім, што па-чынаецца з 1663 i даведзены да 3.7.1665, апісаў ваенны паход на Севершчыну ў 1664. У творах пададзены эпізоды з соймаў Рэчы Паспалітай, паказана палітычная ат-масфера ваеннага часу, падрыхтоўка, ход i вынік ваенных акцый, у якіх удзельнічаў аўтар. «Дыярыушы» маюць пазнавальнае i гісторыка-літаратурнае значэнне як творы мемуарнай літаратуры. Надрукаваны М.Ба-лінскім у кнізе «Гістарычныя нататкі да тлумачэння грамадскіх пытанняў у Поль-шчы XVII ст...» (Вільня, 1859).