Сацыяльна –эканамічнае развіцце Беларусі у першай палове XIX ст.

 

Першая палова XIX ст. адзначана працэсам разлажэння феадальна-прыгонніцкай сістэмы гаспадарання на Беларусі, для якой былі уласцівы наступныя асаблівасці:

1. Манапольнымі ўласнікамі капіталаў на Беларусі заставаліся памешчыкі. Імкненне да павышэння даходаў штурхала іх да арганізацыі ў сваіх маёнтках розных прамысловых прадпрыемстваў. Вотчынная прамысловасць выкарыстоўвала практычна бясплатную сыравіну і дармавую рабочую сілу прыгонных сялян і ў гэтых адносінах мела велізарныя перавагі над прамысловымі прадпрыемствамі, што належалі купцам і мяшчанам.

2. Панавала буйное дваранскае землеўладанне (3,6 % буйных памешчыкаў валодалі 50 % прыгонных сялян). Буйным памешчыцкім гаспадаркам было значна лягчэй прыстасоўвацца да патрэб рынку. Яны будавалі прамысловыя прадпрыемствы па перапрацоўцы сельскагаспадарчай прадукцыі і сыравіны — суконныя, вінакурныя, цукраварныя, смалакурныя, жалезаапрацоўчыя.

3. Асновай сялянскай гаспадаркі з'яўлялася земляробства, ад якога памешчыкі атрымлівалі галоўную частку сваіх даходаў. У сувязі з ростам попыту на збожжа ў Заходняй Еўропе плошча ворных зямель павялічылася ў 3 - 4 разы. Вырошчваліся жыта, авёс, ячмень. Увядзенне ў севазварот бульбы садзейнічала пераходу з трохполля на чатырохполле.

4. На тэрыторыі Беларусі існавала спецыялізацыя сельскай гаспадаркі. Вылучаліся рэгіёны, якія займаліся вытворчасцю льну, бульбы, цукровых буракоў, танкаруннай авечкагадоўляй.

5. Для павелічэння сваёй вытворчасці памешчыкі выпісвалі з Англіі сельскагаспадарчыя машыны, ўводзілі шматпольныя севазвароты, паляпшалі пароды жывёлы.

Асновай гаспадаркі селяніна з'яўляўся зямельны надзел, які ён атрымліваў у карыстанне ад землеўладальніка памешчыка або дзяржавы пры ўмове адбывання на іх карысць пэўных павіннасцей. У сувязі з гэтым сяляне дзяліліся на дзве асноўныя катэгорыі — памешчыцкіх і дзяржаўных (казённых). Памешчыцкія сяляне складалі больш за 3/4 усіх сялян, дзяржаўныя — 1/5 частку сялянскага люду, колькасць сялян, што адносіліся да вольных людзей, была нязначнай. Сялянскія павіннасці падзяляліся на галоўныя і дадатковыя. Галоўныя — паншчына, чынш, згоны (талокі, гвалты), дадатковыя — удзел у будаўніцтве гаспадарчых пабудоў, рамонт і будоўля дарог, мастоў, перавозка грузаў. 3 пачатку XIX ст. ішоў працэс пераводу сялян з чыншу на паншчыну, амаль усе памешчыцкія сяляне Беларусі (97 %) знаходзіліся на паншчыне. Норма яе павялічылася ўдвая. 3-за работы на панскай гаспадарцы амаль не заставалася часу на апрацоўку сваіх надзелаў. Ураджайнасць была вельмі нізкай. Існавалі так сама катэгорыі найбольш збяднелага сялянства - агароднікі, бабылі, халупнікі, каморнікі, якія мелі мала ці наогул не мелі зямлі. Становішча cялян даходзіла да крытычнага ў гады неўраджаяў, якія паўтараліся даволі часта. Асабліва страшным быў неўраджай 1844-1846 гг., які ахапіў усю Беларусь. Крызіс феадальна-прыгонніцкай сістэмы, які пачаўся ў 40-я гг. XIX ст., праявіўся ў: 1) скарачэнні прыросту сельскага насельніцтва; 2) рэзкім зніжэннем прыбытковасці памешчыцкай і дзяржаўнай вёскі, немагчымасці спагнання з іх дзяржаўных падаткаў; 3) абеззямельванні і збядненні сялянства; 4) росце канфліктаў паміж сялянамі і памешчыкамі. Усё гэта прымусіла царскі ўрад прыняць меры для выхаду з крызісу. Ініцыятарам рэформаў выступіў граф Пётр Кіеялёў — міністр дзяржаўных маёмасцей. У 1839 -1845 гг: ён здзейсніў рэформу кіравання дзяржаўнымі сялянамі. Мэтай рэформы з'яўлялася павышэнне дзяржаўных даходаў. Рэформы Кісялёва істотна палепшылі становішча дзяржаўных сялян на Беларусі. У дзяржаўных маёнтках былі ліквідаваны фальваркі і паншчына, зямельныя надзелы павялічыліся, зменшылася грашовая рэнта. Перавод на чынш (грашовая рэнта) садзейнічаў узмацненню сувязяў сялянскай гаспадаркі з рынкам, развіццю хатніх і адыходных промыслаў дзяржаўных сялян. Такім чынам, крызіс феадальна-прыгонніцкіх адносін у казённай вёсцы на Беларусі быў часова пераадолены, але вырашыць гэтыя праблемы ў памешчыцкай вёсцы не ўдалося. Эканамічны патэнцыял беларускіх гарадоў быў слабым. Гарадская прамысловасць у першай палове XIX ст. знаходзілася на стадыі дробнатаварнай рамеснай вытворчасці. Па звестках, у 1828 г. на Беларусі было ўсяго 104 мануфактуры. Пачатак фабрычнай вытворчасці быў пакладзены ўсталяваннем у 1825-1827 гг. паравых рухавікоў на суконных прадпрыемствах у мястэчках Косава Слонімскага і Хомск Кобрынскага паветаў.

 

Беларусь у перыяд вайны 1812 года.

 

12 чэрвеня 1812 года 600-тысячная армiя Напалеона без аб"яўлення вайны ўступiла ў межы Расiйскай iмперыi, на землi Беларусi i Лiтвы. 16 чэрвеня была занята Вiльня, 24 чэрвеня - Мiнск. Апалячаная беларуская шляхта сустракала французскiя войскi як вызвалiцеляў ад рускiх захопнiкаў. Войску Напалеона ў межах Лiтвы i Беларусi супрацьстаялi дзве рускiя армii: Першая (127 тыс.) - камандуючы Барклай дэ Толлi (штаб у Вiльнi); Другая (45 тыс.) - камандуючы генерал Баграцiён (штаб у Ваўкавыску). Пры такiх суадносiнах сiл, разрозненныя рускiя армii не маглi даць генеральную бiтву Напалеону. Галоўнай задачай рускiх армiй на першым этапе вайны (чэрвень-жнiвень 1812 года) было аб"яднанне 1 i 2 рускiх армiй i пазбегнуць разгрома паасобку. Руская армiя адступала, ведучы абаронныя баi. Наiбольш значнымi бiтвамi на беларускай тэрыторыi былi: каля мястэчка Мiр (27-28 чэрвеня), каля мястэчка Раманава (2 лiпеня), каля вёскi Салтанаўка (11лiпеня), каля мястэчка Астроўна (13 лiпеня 1812 года). К пачатку жніўня амаль уся тэрыторыя Беларусi была захоплена войскамi Напалеона. Адносiны насельнiцтва Беларусi да ваюючых бакоў былi неадназначнымi. Для сялян i гараджан i руская, i французская ўлада былi прышлымi, прыгнятальнiцкiмi, чужымi. I французы, i рускiя прымушалi працаваць на пана, плацiць велiзарныя падаткi, а падчас вайны забiралi апошняе. Але руская ўлада давала магчымасць беларускаму селянiну жыць у мiрных умовах. Французы прынеслi вайну. Гэта i абумовiла стварэнне партызанскiх атрадаў на Беларусi. Для барацьбы з партызанамi i забеспячэння армii фуражом Напалеон аставіў на Беларусi 100-тысячнае войска. Камандзiрамi партызанскiх атрадаў на Беларусі ў большасцi былi мясцовыя жыхары: Маркаў Максiм, Мiронава Фядора, Цiмафееў Iван Тарасавiч, Тарас-селянiн. Шляхта i магнаты Беларусi вiталi прыход французаў i паступалi на службу ў напалеонаўскую армiю. Яны вiталi акупацыйны рэжым з надзеяй на аднаўленне ВКЛ у межах Рэчы Паспалiтай. Сацыяльная палiтыка Напалеона цалкам задавальняла iх, паколькi французскi iмператар захоўваў прыгоннiцкiя парадкi i прывiлеi шляхты. Ён абяцаў магнатам Беларусi аднаўленне iх ранейшай дзяржавы. У пачатку кастрычнiка 1812 г. пачалося адступленне войск Напалеона з Масквы. Французы адступалі ў напрамку ўшачы-Лепель-Чашнiкi. 26 кастрычнiка рускае войска ўступiла ў Вiцебск, 4 лiстапада вызвалiлi Мiнск, 9-Барысаў, а 12 лiстапада Магiлёу. 14-15 лiстапада каля вескi Студзенкi, напоўнач ад Барысава, адбылася самая значная бiтва завяршальнага этапа гэтай вайны. Тут загiнула каля 20 тыс. французаў. Праз Бяразiну пераправiлася небольш 60 тыс войск. 24 лiстапда ў Смаргонi Напалеон пакiнуў армiю i ад'ехаў у Парыж. 8 снежня руская армiя без бою заняла Гародню. Да Немана дайшло каля 30 тыс. французаў, што было катастрофай для Напалеона. Вайна 1912 года на Беларусi пакiнула спаленыя, разрабаваныя гарады, мястэчкi, вескi. Холад, голад, хваробы прывялi да масавай пагiбелi людзей. У Мiнску ў 1811 г. налiчвалася 11 тыс чалавек, а ў канцы 1812 г. - 3 тыс. 480. У 1816 г. колькасць мужчынскага насельнiцтва ў параўнаннi з 1811 г. скарацiлася на 73 тыс. у Магiлеўскай вобласцi, на 37 тыс. у Вiцебскай. Пасяўныя плошчы скарацiлiся напалову. Ў грашовым вылiчэннi страта Беларусi ад вайны склала 51 млн. 882 тыс. 615 руб. серабром. Цар, дараваўшы здраду мясцовых памешчыкаў, нiчога не зрабіў для сялан, што змагалiся ў партызанскiх атрадах, або ў расiйскiх вайсках. Больш таго, прыгон у беларускiх весках пасля вайны1812 года рэзка ўзмацнiўся.