Утварэнне Вялiкага княства Лiтоўскага. Унутранняя i знешняя палiтыка ў канцы ХII - ХY ст.

Асаблiвасцю утварэння Беларуска-Лiтоўскай дзяржавы, якая адрознiвае гэты працэс ад аналагiчнага ў Заходняй Еўропе, з'яўляецца перавага палiтычных прычын над эканамiчнымi. Аб'яднанне лiтоўцаў i беларусаў у адной дзяржаве было паскорана неабходнасцю барацьбы са знешняй небяспекай. Небяспека зыходзiла з захаду ад нямецкiх рыцарскiх ордэнаў i з усходу ад Залатой Арды. Iстотнымi перадумовамі ўтварэння беларуска-лiтоўскай дзяржавы было iснаванне беларускiх гарадоў. Гарады мелi вялiкае значэнне як пункты абароны месцы накаплення i разгортвання сiл для баявых дзеянняў. Адсюль вынiкае ключавая роля гарадоў Беларускага Панямоння i, у першую чаргу, Наваградкаў пачатковы перыяд стварэння беларуска-лiтоўскай дзяржавы. 1230-я гады - перыяд аб'яднання беларускiх i лiтоўскiх зямель у адзiную дзяржаву. Першым летапiсна-вядомым князем Вялiкага княства Лiтоўскага быў Мiндоўг. Ен княжыў ў 1230-1263 гады. Поўная назва старажытнай беларускай дзяржавы, якая прыйшла на змену Полацкаму княству, - "Вялiкае КнястваЛiтоўскае, Русскае, Жамойдскае". Мiндоўг у 1252 годзе каранаваўся i прыняў тытул у сваей рэзiдэнцыі ў Наваградку. Пачынаючы з Мiндоўга Вялiкае Княства Лiтоўскае праводзiць актыўную знешнюю палiтыку. У 1262 годзе Мiндоўг з Аляксандрам Неўскiм прыняў удзел у паходзе супраць крыжакоў. Аб'яднанае войска акружыла горад Тарту, якi быў ўмацаваныў "тры сцяны" і ўзяў яго. У вынiку перамогi нямецкiм крыжакам тады не ўдалося пранiкнуць у землi сярэдняга цячэння Заходняй Дзвiны. У 1213 годзе Мiндоўг загiнуў ў вынiку змовы варожых яму лiтоўскiх князей. Вялiкiм князем абвяшчае сябе жэмайцкi князь Трайнат. Трайнат намагаўся надзейна замацавацца ў Беларускiм Панямоннi. Ен распаўсюдзіў сваю ўладу на Гарадню i амаль на ўсю Чорную Русь. У канцы ХIII ст. вялiкiм князем стаў Вiцень (1295-1316 гг.). Пасля смерцi Вiценя вялiка-княжацкi трон заняў яго брат Гедымiн (1316-1341гг.). Палiтыка Гедымiна была накiравана на далейшае ўнутранае i знешняе ўмацаванне Вялiкага княства Лiтоўскага i пашырэнне яго тэрыторыi. Гедымiн пачаў называць сябе "каралем Лiтвы i Русi". У ХIII пачатку ХIY ст. у склад ВКЛ увайшлi Полацкае i Вiцебскае княствы. У другой палове ХIII першай чвэрцi ХIY ст. адбываўся працэс уключэння Менскага княства ў склад беларуска-лiтоўскай дзяржавы. Васiль - Менскi князь стаў васалам Гедымiна. У першай палове ХIY ст. у Тураўскай зямлi канчаткова ўстанавiлася ўлада лiтоўскiх князеў. Гедымiн аддаў яе ва ўладанне сыну Нарымунту. Падчас княжання Альгерда Гедымiнавiча ўлада лiтоўскiх князеў была пашырана на Берасцейскую i Гародзенскую зямлю. Каля 1335 года быў далучаны Гомель, а ў 1358 годзе пад уладай Альгерда ўжо знаходзiлася Мсцiслаўскае княства. Альгерд праводзіў актыўную Усходнюю палiтыку. Разам з тым ён паспяхова змагаўся з крыжакамi. У 1348 годзе на рацэ Стрэва (прыток Нёмана) палкамi з Бярэсця, Вiцебска, Полацка, Смаленска былi разгромлены крыжакi. Пасля смерцi Альгерда вялiкiм князем стаў яго сын Ягайла (1377 г.). У гады княжэння Ягайлы ўзмацніўся нацiск крыжакоў (Тэўтонскi ордэн) на ВКЛ. Гэта абумовiла заключэнне ў 1385 годзе ў замку Крэва (Смаргонскi раён) вунii ВКЛ i Польшчы пад уладай Ягайлы, якi абавязваўся разам з падданымi прыняць каталiцтва. Ягайла быў абраны польскiм каралём. З 1392 па 1430 гады вялiкiм князем стаў Вiтаўт . Вiтаўт стаў энергiчна "уцiхамiрваць" васальных князёў. Пры Вiтаўце Вялiкае княства Лiтоўскае дасягнула найбольшай магутнасцi i памераў. Уключэнне ў склад ВКЛ паўдневай Падолii дало выхад дзяржаве i Вiтаўту ў Чорнае мора.