Пытанні для самакантролю

1. З чым было звязана закрыццё ў Беларусі бібліятэк вышэйшых навучальных устаноў у першай палове ХІХ ст.?

2. Калі ў Беларусі узнікаюць першыя публічныя бібліятэкі?

3. Якія функцыі выконвалі кабінеты для чытання пры кніжных лаўках?

4. Калі і дзе ў Беларусі была створана першая спецыяльная сельскагаспадарчая бібліятэка?

5. Як паўплываў на становішча публічных бібліятэк загадМ. Мураўёва ад 28 сакавіка 1864 г.?

6. Учыё падпарадкаванне перадаваліся гарадскія і грамадскія бібліятэкі ў адпаведнасці з царскім загадам 1867 г.?

7. Па чыёй ініцыятыве ствараліся грамадскія бібліятэкі і якія бібліятэкі гэтатага тыпу вы ведаеце?

8. Дзе была адкрыта першая бібліятэка пры народным вучылішчы (народная бібліятэка)?

9. Якімі дакументамі рэгулявалася дзейнасць народных бібліятэк і народных чытальняў пры навучальных установах?

10. Якія нелегальныя бібліятэкі вы ведаеце?

11. Калі былі адменены спісы забароненых кніг і правілы аб наглядзе за народнымі бібліятэкамі?

12. Якія публічныя бібліятэкі былі адкрыты ў Мінску на пачатку ХХ ст.?

13. Хто з’яўляўся ініцыятарам адкрыцця бясплатных народных бібліятэк?

14. Калі ўпершыню з’явіліся праекты арганізацыі сеткі бібліятэк?

15. Бібліятэкі якіх навуковых і культурных таварыстваў вы ведаеце?

16. Як вы разумееце ролю прыватных кнігазбораў як навуковых і культурных цэнтраў тагачаснай Беларусі, з чым гэта было звязана?