Агульнадаступныя бібліятэкі

ЛЕКЦЫЯ 10. Бібліятэчная справа ў XIX – пачатку XX стст.

10.1 Англа-амерыканская канцэпцыя публічнай бібліятэкі.У Еўропе найбольшае разуменне значымасці агульнадаступных бібліятэк было характерна для самай развітай у эканамічных адносінах дзяржавыа таго часу – Вялікабрытаніі, дзе яшчэ ў XVIII ст. шырокае распаўсюджанне атрымалі “абанементныя бібліятэкі” – камерцыйныя бібліятэкі, якія існавалі на сродкі чытачоў (на плата за права карыстацца кнігамі). Рабіліся спробы стварэння асветніцкіх перасоўных абанементных бібліятэк, арыентаваных на абслугоўванне сельскага насельніцтва.

З пачатку XIX ст. у Вялікабрытаніі ролю агульнадаступных бібліятэк сталі больш актыўна выконваць бібліятэкі “школ механікаў”,якія былі накіраваны на прафесійную адукацыю рабочых. Аднак паступова яны пачалі выконваць і больш шырокія асветніцкія задачы. На 1850 г. у Вялікабрытаніі (разам з Ірландыяй) налічвалася больш за 700 такіх бібліятэк з фондамі ў памеры каля 2 тыс. тамоў. Імі карысталіся звыш 100 тыс. чалавек. Актыўна стала выказвацца ідэя стварэння бясплатных муніцыпальных публічных бібліятэк.

У сярэдзіне XIX ст. у сувязі з прыняццем бібліятэчнага заканадаўчага акту сталі ўжываць тэрмін “бясплатная публічная бібліятэка”. На першым этапе вырашэння праблемы арганізацыі шырокага бібліятэчнага абслугоўвання жыхароў Вялікабрытаніі ў 1845 г. был прыняты закон аб музеях. Згодна якому ў гарадах з насельніцтвам звыш 10 тыс. можна было ствараць музеі, размяшчаючы ў адным будынку і музей, і бібліятэку. У 1850 г. прыняты закон аб публічных бібліятэках, у адпаведнасці з якім у гарадах з начельніцтвам звыш 10 тыс. дазвалялася ствараць муніцыпальныя бібліятэкі, якія павінны ўтрымлівацца на сродкі ад сабраных падаткаў. У 1855 г. дзеянне закона было расппаўсюджана на населеныя пункты з колькасцю звыш 5 тыс. жыхароў. Першая муніцыпальная публічная бібліятэка была адкрыта ў 1852 г. в Манчэсцеры. На працягу першых 12 год пасля прынятцця закона было адкрыта толькі 23 бібліятэкі, а на 1883 г. іх налічвалася 125. Паступова ў Вялікабрытаніі склалася мадэль публічнай бібліятэкі, якая застаецца практычна нязменнай і да сёняшняга часу. У адпаведнасці з гэтай мадэллю ствараецца сістэма публічных бібліятэк, у якую ўваходзяць буйнейшая цэнтральная бібліятэка і бібліятэкі-філіялы.

Асаблівасць брытанскіх публічных бібліятэк – арыентацыя пераважна на інтарэсы сярэдняга класа, адпаведна, развіццё бібліятэк як інстытута сярэдняга класа.

Адкрыццё публічных бібліятэк у Вялікабрытаніі садзейнічала аб’яднанню бібліятэкараў – у 1877 г. была створана Бібліятэчная асацыяцыя.

Яшчэ больш смелыя ідэі стварэння публічных бібліятэк быліажыццёўлены ў жыццё ў Злучаных Штатах Амерыкі. Атрымаўшы незалежнасць, ЗША па тэмпах свайго развіцця сталі апереджаць іншыя краіны свету. Так, у Дэкларацыі незалежнасці пяці паўночна-усходніх штатаў (Вермонт, Джорджыя, Масачусэтс, Пенсільванія, Паўночная Караліна) было заяўлена, што грамадства бярэ на себя адказнасць за асвету грамадзян. У 1840-я гг. узнік рух за стварэнне публічных бібліятэк для ўсяго насельніцтва. Спрыяльныя ўмовы для стварэння паўнавартаснай публічнай бібліятэкі склаліся ў сярэдзіне XIX ст. у Бостане, дзе ў 1848 г. заканадаўчы сход штата Масачусэтс прыняў закон, які дазваляў увядзенне ў Бостане спецыяльных падаткаў для фінансавання публічнай бібліятэкі, што і вызначыла механізм функцыянавання бібліятэк. Бібліятэка ў Бостане была адкрыта ў 1850 г. і пачала хутка папаўняць свае фонды. У 1860-е гг. яе фонд – 160 тыс. тамоў, у 1886 г. – 500 тыс. тамоў.

Першы закон, які дазваляў стварэнне публічных бібліятэк у гарадах штата, быў прыняты ў 1849 г. у штаце Нью Тэмпшыр. Аналагічныя законы былі прыняты і ў іншых штатах Новай Англіі – Масачасутэс (1851), Мэн (1854), Вермонт (1865), Канектыкут (1867). Пасля заканчэння Грамадзянскай войны (1861–1865) законы аб бібліятэках прымаюцца ў цэнтральных і заходніх штатах краіны.

Амерыканская публічная бібліятэка з самага пачатку існуе на грошы падаткаплацельшчыў пэўнай абшчыны і зарыентавана на бібліятэчнае абслугоўванне жыхароў гэтай тэрыторыі з улікам яе асаблівасцяў і мясцовай спецыфікі. Часта іх называюць “месцовымі бібліятэкамі”. Спецыфіку работы той ці іншай мясцовай бібліятэкі вызначае Савет апекуноў бібліятэкі (першы быў створаны ў 1852 г. у Бостане).

Шляхам стварэння публічных бібліятэк планавалася вырашыць у першую чаргу прагматычныя пытанні, якія ўзнікалі пры з’яўленні неабходнасці ствараць установы для пазашкольнай адукацыі насельніцтва. Амерыканская публічная бібліятэка (як і брытанская) арыентавалася на інтарэсы сярэдняга класса, была цесна звязана са школай. Пры гэтым публічная бібліятэка разглядалася як прынцыпова новы і вельмі важны грамадскі інстытут, звязаны з непрарыўнай адукацыяй і развіццём асобы. Акрамя таго, у ЗША публічная бібліятэка фармавалася як грамадскі інстытут у адпаведнасці з важнейшым прынцыпам амерыканскай канстытуцыі – правам на свабодны і адкрыты абмен ідэямі: “Наша свабода і наша сістэма заснаваны ў немалой ступені на свабодным доступе грамадзян да інфармацыі, сабранай у публічных бібліятеках”. Прынцыпова важнай асаблівасцю публічнай бібліятэкі з’яўляецца адкрыты доступ. Адкрыты доступ адлюстроўваў не столькі пэўны метад расстаноўкі фонду і абслугоўвання чытачоў, колькі стаў адлюстраваннем пэўных педагагічных уяўленняў аб тым, што даючы чытачам літаратуру з фондаў, агульнадаступная бібліятэка павінна быць абсалютна нейтральнай. Чытач павінен мець права выбору, і бібліятэка не павінна аказваць на яго ціск. Прынцып адкрытага доступу – галоўны прынцып арганізацыі і функцыянавання амерыканскай (і англа-амерыканскай) публічнай бібліятэкі. Даведачная бібліятэка – важнейшы і абавязковы элемент публічнай бібліятэкі.

У перыяд з 1850 да 1875 гг. у ЗША было адкрыта 2240 публічных бібліятэк (з іх у 1875 г. 18 было адкрыта на грамадскія сродкі). Працэс фармавання і развіцця публічных бібліятк па ўсёй краіне стаў хуткім і паспяховым дзякуючы вялікім сродкам, укладзеным у гэтую справу шматлікі мецэнатамі. Лідэрам па размаху мецэнацтва стаў амерыканец шатландскага паходжання Эндру Карнэгі (1835–1919), уладальнік буйных сталеліцейных заводаў. На яго сродкі ў ЗША і іншых англамоўных краінах было ўзведзена 2509 бібліятэчных будынкаў, у іх ліку ў ЗША – 1681, Вялікабрытаніі і Ірландыі – 660, Канадзе – 125, Новай Зеландыі – 18, Паўднёвай Афрыцы – 12, Вест-Індыі – 5, Аўстраліі – 4, а таксама па аднаму на Сейшэльскіх астравах, Маўрыкіі і Фіджы. Значную фінансавую дапамогу аказвалі (разам з Нью-Йоркскай карпарацыяй Карнэгі) фонд Ракфелера, фонд Форда і іншыя фонды, агенцтвы і мецэнаты. Публічныя бібліятэкі імкнуліся, у сваю чаргу, ўвекавечыць памяць тых, хто ўнёс уклад у іх развіццё (прысвойвалася імя мецэната або бібліятэцы, або адной з яе залаў, а таксама ўстанаўлівалі памятныя дошкі). Што, у сваю чаргу, пабуджала на новае мецэнацтва.

Інтэнсіўны працэс стварэння публічных бібліятэк садзейнічаў фармаванню ў ЗША прафесійнай бібліятэчнай грамадскасці. У 1876 г. у Філадэльфіі па ініцыятыве дырэктара бібліятэкі Калумбійскага універсітэта ў Нью-Йорку Мэлвіла Дзьюі (1851–1931) было створана прафесійнае аб’яднанне бібліятэкараў – Амерыканская бібліятэчная асацыяцыя. Асацыяцыя пачала выдаваць прафесійны “Бібліятэчны часопіс”. У 1887 г. па ініцыятыве М. Дзьюі пры Калумбійскім універсітэце была адкрыта прафесійная бібліятэчная школа, пры гэтым асаблівую ўвагу ён удзяляў прыцягенню ў бібліятэчную прафесію жанчын.

10.2 Канцэпцыя “Народнай бібліятэкі”.Інакш фармаваліся агульнадаступныя бібліятэкі кантынентальнай Еўропы. Кожная еўрапейская краіна прайшла свой шлях, і сфармаваныя ў той ці іншай краіне агульнадаступныя бібліятэкі мелі свае асаблівасці. Аднак іх агульныя рысы дазваляюць адзначыць своеасаблівы тып агульнадаступных бібліятэк Еўропы – гэта народныя бібліятэкі.

Найбольш цікава праходзіў працэс фармавання народных бібліятэк у Прусіі, Саксоніі і некаторых іншых германскіх дзяржавах, а пасля аб’яднання Германіі ў 1871 г. – цалкам у краіне. З’яўленню народных бібліятэк у Германіі папярэднічалі раннія формы першых агульнадаступных бібліятэк – чытацкія таварыствы і платныя камерцыйныя бібліятэкі. Сам этот термин “народная бібліятэка” з’явіўся спачатку ў назве бібліятэкі, адкрытай у 1838 г. у г. Заксэнхаузэн, у 1843 г. – у Франкфурце-на-Майне. Акрамя таго, фармаванне ў Германіі канцэпцыі “народной бібліятэкі” было цесна звязана з ідэямі народнай педагогікі, якія ў адрозненні ад англа-амерыканскіх “нейтральных” адносін да чытачоў, адмовы ад уздзеяння на яго пры выбары літаратуры, былі заснаваны на прадастаўленні чытатачам толькі “добрай” літаратуры.

Стварэнне народных бібліятэк у Германіі звязана ў першую чаргу з імем аднаго з буйнейшых дзеячаў народнай асветы Карла Беньяміна Прэйскера (1786–1871), які з’яўляўся прыхількам ідэй нямецкага асветніка Іагана Готфрыда Гердэра (1744–1803), упэўненага ў тым, што чалавек павінен быць усебакова адукаваным. Спрабуючы ўпэўніуь сваіх сучаснікаў у неабходнасці развіцця народнай адукацыі і стварэння бібліятэк для народа, Прэйскер звяртаў увагу на тое, што “існуюць два сродкі трымаць народ у падпарадкаванні: бізун (або штык) і народная адукацыя”. Аднак гэта канцэпцыя не стала жыццядзейнай, бо не улічвала палітычную рэальнасць. Тым не менш менавіта па ініцыятыве Прэйскера ў 1833 г. у саксонскім горадзе Гросенхайме была адкрыта першая ў Германіі агульнадаступная гарадская бібліятэка,арганізаваная на базе школьнай бібліятэкі (1828 г.). Народныя бібліятэкі адрозніваліся ад агульнадаступных бібліятэк англамоўных краін (публічных бібліятэк) і тым, што арыентаваліся на абслугоўванне не толькі сярэдняга класу, адрозніваліся і магчымасцямі абслугоўвання, вызначанымі іх фінансаваннем.

Супярэчлівае становішча нямецкіх бібліятэк праяўлялася ў наступным: з аднаго боку, узнікла сетка народных бібліятэк, абмежаваных у сваім развіцці нязначнымі сродкамі, але развіваўшыхся ў адпаведнасці з вызначанымі дзяржаўнымі ведамствамі ўяўленнямі аб народнай адукацыі, а з другога боку, у многіх гарадах працягвалі працаваць буйныя старыя гарадскія бібліятэкі з багацейшымі фондамі, якія ў гэты час сталі пахлдзіць на музеі. У выніку бурных дыскусій (перш за ўсё, на старонках створанага ў 1884 г. прафесійнага часопіса “Zentralblatt fur Bibliothekwesen”) узнік рух за пошук новай канцэпцыі агульнадаступнай бібліятэкі, арыентаванай на ідэалы амерыканскай публічнай бібліятэкі. Так, на 25-м агульным сходзе Таварыства распаўсюджання народнай адукацыі было прапанавана нават адмовіцца ад самаго паняцця “народная бібліятэка” і замяніць яго на тэрмін “кніжная зала”. “Кніжныя залы” разглядаліся як інстытут, які выконвае не толькі адукацыйную, але і функцыю патрыятычнага выхавання. Прыклад “кніжных залаў” спрыяў таму, урад Прусіі значна павялічыў сродкі на патрэбы народных бібліятэк, аднак сама канцэпцыя “кніжных залаў” таксама аказалася нежыццяздольнай.

Актыўным дзеячам рузу за развіццё народных бібліятэк Германіі быў Вальтер Хофман (1879–1952), у будучым дырэктар гарадскіх бібліятэк у Лейпцыгу і кіраўнік Нямецкага цэнтра народнай бібліятэчнай справы. Пры яго непасрэдным удзеле ў Германіі і склалася сістэма народных бібліятэк, кожная з якіх была звязана з інтарэсамі свайго рэгіёну і з яго чытачом. Нямецкая народная бібліятэка не толькі не адмовілася ад педагагічнага ўздзеяння, а, насупраць, больш поўна выкарыстоўвала яго магчымасці.

Арганізаваная ў 1906–1908 гг. свабодная агульнадаступная бібліятэка ў Дрэздэн-Плаўэне і сетка народных бібліятэк Дрэздэна сталі прынцыпова новай мадэллю народной бібліятэкі. У яе аснову былі пакладзены патрабаванні да фонду, які павінен быў быць максімальна вызвалены ад “нізкапробнай” літаратуры. Бібліятэка не павінна, па меркаванні Хофмана, арыенттавацца на так званага “макулатурнага чытача”. Асабліва ён падкрэсліваў неабходнасць стварэння кніжнага ядра бібліятэкі, якое ўключала б усё найбольш цікавае і каштоўнае ў літаратуры ўсіх часоў і народаў. Хофман лічыў, што бібліятэка не можа быць нейкай нейтральнай асветніцкай установай, якая “не служыць нейкім палітычным і рэлігійным мэтам”. Сам жа бібліятэкар павінен, паводле Хофмана, імкнуцца не да колькаснага, а да якаснага чытання. Кіраванне ж бібліятэкай для яго азначала збор і аналіз статыстычнай інфармацыі, эканамічны аналіз дзейнасці бібліятэкі. Хофман аказаў вялікі ўплыў на развіццё бібліятэк іншых краін, у прыватнасці, дрэздэнская мадэль была ўзята за аснову арганізацыі работы Гарадской бібліятэкі Будапешта.