Методыка вызначэння почыркаў

Ідэнтыфікацыя і атаясамленне почыркаў падзяляецца на два этапы: 1) агульны скразны прагляд рукапісу (рукапісаў) з мэтай выяўлення асноўных палеаграфічных прыкмет гэтых рукапісаў, у тым ліку, і почыркаў і папярэдняга вызначэння межаў почыркаў; 2) дэталёвы аналіз почыркаў для канчатковага іх размежавання і атаясамлення ў рукапісу ці ў кожным асобна ўзятым рукапісу.

Даследчыкі ў галіне псіхафізіялогіі, судовага почарказнаўства і касмічнай медыцыны вызначылі, што почырк з'яўляецца адным з найбольш устойлівых індыфідуальных псіхафізіялагічных прыкмет, які з вялікай цяжкасцю паддаецца радыкальным зменам. У аснове выпрацоўцы почырка ляжыць дынамічны стэрэатып пісьма, г. зн. сістэма пэўных навыкаў, якія выпрацаваны пры навучанні і звязаны з вышэйшай нервовай дзейнасцю чалавека і яго індывідуальнымі асаблівасцямі. Змяніць стэрэатып пісьма вельмі складана. Нават калі чалавек будзе наўмысна спрабаваць змяніць почырк, ён не зможа цалкам змяніць выпрацаваны дынамічны стэрэатып. Яго поўная змена можа адбыцца толькі пры цяжкім пашкоджанні галаўнога мозгу і цэнтральнай нервовай сістэмы, якія вядуць да парушэння апорна-руховых функцый. Задача палеогарфа заключаецца ў тым, каб вызначыць гэты стэрэатып, г. зн. устанавіць, што з'яўляецца асноўным для дадзенага почырка, у чым заключаюцца яго характэрныя асаблівасці. З гэтай мэтай трэба вылучыць асноўныя і другасныя фактары, агульныя прыкметы пісьма і прыватныя прыкметы почырку.

1) Тып руху пяра.

2) Тып трымання пяра. Кожны чалавек па свойму трымае пяро: паміж вялікім і указальным, паміж указальным і сярэднім, каля кончыка пяра ці значна вышэй, пры сагнутых ці выпрастаных фалангах указальнага пальца і г. д. - і па свойму перасоўвае кісць: плаўна ці адрывачна.

1) Форма завастрэнне пяра. Гэта прыкмета адыгрывае немалаважную ролю. Адны пісары маглі карыстацца пяром з шырокім касым зрэзам. Пры пэўным спосабе трымання пяра пісьмо з такім пяром характарызуецца тлустымі вертыкалямі і тонкімі злучальнымі лініямі і вярхушкамі пяцель. У той жа час размашыстыя рухі края далоні павялічваюць памеры пяцель, а энергічны націск на пяро ствараюць шырокія тлустыя складовыя элементы літар. Іншыя пісалі пяром з вострым зрэзам, тады пры тых жа рухах літары накрэсліваліся з пэўнымі асаблівасцямі.

4) Вугал пісьма - становішча, у якім знаходзіцца інструмент пісьма ў адносінах да радка.

5) "вага" пісьма.

18) размеркаванне націскаў пяра.

3) вугал нахіла - вугал злева паміж вертыкаллю літары і гарызанталлю радка.

7) колькасць руху пяра.

8) свабода ўзмахаў пяра.

8) форма руху пяра.

9) месца і спосаб пачатку руху пяром пры напісанні літар і іх элементаў. Улічваюцца першыя літары слова ці літары, якія стаяць асобна. Пры ўстанаўленні месца пачатку руху прастора паміж двума лініямі ў думках падзяляецца напалам і месца размяшчэння пачатку руху адпаведнага элемента адзначаецца як высокае, сярэдняе і нізкае. Устанаўліваецца спосаб пачатку руху. У некаторых почырках для адзначаных літар уласцівы дададковы рух пяра да пачатку асноўнага элемента літары ў выглядзе рыскі, кропкі, завітка, дугі, пятлі ці нават спіралі.

9) месца і спосаб заканчэння руху пры напісанні літар і іх элементаў. Улічваюцца літары, якія стаяць асобна ці знаходзяцца ў канцы слова. Пры ўстанаўленні месца заканчэння руху прастора паміж двума лініямі ў думках падзяляецца папалам і месца заканчэння руху адпаведнага элемента адзначаецца як высокае, сярэдняе і нізкае. Устанаўліваецца спосаб заканчэння руху. У некаторых почырках адзначаныя літары могуць мець падаўжэнні ў выглядзе рысак, пяцель, дуг і г. д.

9) накірунак руху. Характаразуе ўзаемнае размяшчэнне месцаў пачатку і заканчэння руху ў літары. Праводзіцца вось літары. У гэтым выпадку размяшчэнне месцаў характарызуецца як права- і левабаковае ў адносінах да гэтай восі.

10) колькасць элементаў літары.

11) форма літары.

12) плошча літары. Устанаўленне плошчы можна праводзіць шляхам параўнання з геаметрычнымі фігурамі (кругам, авалам, эліпсам, трохвугольнікам). У пятлістых літарах параўноўваюцца плошчы, якія займаюць петлі. Формы апошніх залежаць ад працягласці руху і завяршаюцца перасячэннем з асноўным элементам літары. Дадаткова трэба ўлічыць таксама месца перасячэння элементаў, якія складаюць пятлю з мысленна правадзімымі лініямі, паміж якімі размяшчаюцца корпус літар. Гэтыя пункты перасячэння могуць быць над ці пад лініямі.

13) характар злучэння элементаў і літар і саміх літар. Пры ўстанаўленні характара злучэння літар трэба выявіць суадносіны злучаных літар ў аднолькавых словах ці аднолькавых злучэннях літар.

12) памер элементаў літар.

13) модуль. У літарах з верхнімі і ніжнімі элементамі вышыня разумеецца ў адносінах да сярэдняй часткі (корпуса) літары.

15) прапорцыі літары. Устанаўліваюцца без уліку верхніх і ніжніх элементаў.

17) вышыня літары з верхнімі элементамі.

18) вышыня літары з ніжнімі элементамі.

17) варыянтнасць літар.

19) адлегласць паміж літарамі і словамі.

20) Прывычныя асаблівасці почырку. Становішча літары ў радку, лігатуры і іх склад, выкарыстанне дыякрытычных знакаў, знакаў прыпынку, своеасаблівых прыёмаў, спосабаў і знакаў скарачэння, знакаў пераносу. Форма дыякрытычных знакаў, знакаў скарачэння і пераносу. Да другородных прыкмет адносяцца:

1) Выпрацаванасць - ступень выразнасці почырка.

2) Прылады для пісьма. Кожны пісар прыстасоўвываўся трымаць пяро так, як яму было зручней. І хаця становішча пяра і прылады пісьма мяняліся і аказвалі ўплыў на некаторыя почыркі, істотна яго змяніць яны не маглі.

3) Матэрыял пісьма. Дрэнна абязтлушчаны пергамін ствараў склізкую паверхню для пяра і перашкаджаў раўнамернаму размяшчэнню чарніла. Гэта пэўным чынам мяняла напісанне літар і парушала іх сувязь паміж сабой.

4) Поза таго, хто піша. Пісар стараўся заняць зручнае і прывычнае для яго становішча. Праўда, здаралася, што пэўныя абставіны прымушалі яго змяніць позу, што ўплывала на пісьмо, асабліва ў першы момант. Праз некаторы час ён прыстасоўваўся і выбіраў больш зручнае становішча.

5) Эмацыянальны стан таго, хто піша. На почырк пісара магла аказаць уплыў рэакцыя на змест тэксту, унутраны эмацыянальны настрой.

6) Знешнія ці ўнутраныя фізічныя раздражняльнікі.

Пры ідэнтыфікацыі рукі пісараў могуць быць выкарыстаны наступныя даныя:

1) Матэрыяле для пісьма. Некаторыя перапісчыкі кніг, якія працавалі на заказ маглі аддаваць перавагу альбо паперы, альбо пергаміну.

2) Тып сшыткаў. Фармат. Спосабы нумарацыі сшыткаў. Пісар, які працуе на заказ, можа адмовіцца ад прывычнага для яго тыпа сшытка і фармата з-за знешніх прычын, як напрыклад, асаблівыя пажаданні заказчыка, залежнасць ад зместу тэксту.

2) Арганізацыя старонкі: колькасць радкоў, памеры палей, размяшчэнне загалоўкаў.

3) Арнаментацыя "малых" ініцыялаў, якія пісаліся, як правіла, самімі перапісчыкамі, частата іх з'яўленняў і велічыня;

4) Памеры вялікіх ініцыялаў і іх размяшчэнне ў адносінах да тэксту, афармленне загалоўкаў; канфігурацыя пустот, якія пакінуты для ініцыялаў і загалоўкаў.

4) Змена колеру чарніла.

Пры ўстанаўленні працы асобных пісараў трэба звяртаць ўвагу на паралельную працу некалькіх перапісчыкаў. Каб падагнаць тэкст ў сваім сшытку да тэксту наступнага сшытка, які запаўняўся ці ўжо быў запоўнены іншым перпісчыкам, перапісчык мог пакінуць незапісаным цалкам ці часткова апошні аркуш сшытка, павялічыць у канцы сшытка колькасць літар ці, наадварот, павялічыць колькасць радкоў (па-за разліноўкай) ці зрабіць пісьмо больш дробным.

Пры ідэнтыфікацыі почыркаў важна ўлічваць выпадкі перахода пісара ад аднаго тыпу пісьма да іншага ў залежнасці ад мэтавага прызначэння тэксту: напрыклад, ад паўустава, якім напісаны загаловак да тэксту дакумента ў актавай кнізе, да скорапісу, якім напісаны тэкст дакумента. Такая з'ява называецца "поліморфізмам".

Важнае значэнне, асабліва для паўустава і скорапісу мае ўлік арфаграфічнай сістэмы, якой прытрымліваўся дадзены рукапіс: выкарыстанне ў дадзеным выпадку, напрыклад, "ѡ" замест "о", "ѣ" замест "е", "ѧ" замест "ӕ", "у" замест "ү" і інш. Праўда, гэта ўжо адносіцца ўжо да вобласці лінгвістыкі, чым палеаграфіі.

 

Бельгійскі вучоны Л. Жылісен паставіў метад Ж. Малона на матэматычную аснову. Л. Жылісен прапанаваў абзначаць тэрмінам "модульным адносіны вышыні і шырыні літары.

Для ўстанаўлення модульных суадносін вылічваецца адзінка разліноўкі (unité réglure). Пры падліку UR можна выкарыстоўваць адзін з варыянтаў: 1) вышыня тэкста, які заняты 1000 літарамі дзеліцца на колькасць радкоў з гэтымі літарамі; 2) вышыня поля тэкста адной старонкі дзеліцца на колькасць радкоў на старонцы. Для таго, каб знайсці сярэднюю вышыню корпуса літар вышыня літар дзеліцца на UR (пры гэтым элементы літар, якія выступаюць за корпус, не ўлічваюцца). Сярэдняя шырыня літар вылічваецца з 1000 літар. Вызначаецца памер радкоў з гэтай колькасцю літар (знакі пунктуацыі і скарочаныя літары не ўлічваюцца). Даўжыня радка дзеліцца на UR. Сярэдняя вышыня літары выводзіцца шляхам падзелу вышыні тэкста з 10 радкамі на колькасць радкоў. Для дакладнага вымерэння дробнага почырка выкарыстоўваецца макрафатаграфія. Для ілюстрацыі падліку Л. Жылісен прыводзіць наступны прыклад. Вышыня поля тэкста адной старонкі складае 264 мм. На ёй змяшчаецца 35 радкоў. Такім чынам, UR - 7,55 (264 : 35). Даўжыня радкоў з 1000 літарамі - 2744 мм. Дзелім даўжыню радкоў, якія заняты 1000 літарамі, на UR, атрымліваецца - 363,4 (2744 : 7,55) для 1000 літар, а для адной літары - 0,3634. Модульныя суадносіны вызначаюцца адносінамі сярэдняй вышыні і сярэдняй шырыні, г. зн. 0,4 : 0,3634 = 0,110. Пры павялічэнне на 1000 атрымліваецца 1,1. Для ўстанаўлення адхілення такія падлікі праводзяцца на некалькіх старонках, якія напісаны адным і тым жа почыркам. Параўнаўшы вынікі падліку на некалькіх старонак Л. Жылісен устанавіў адхіленне, якое складае 0,03. Такое адхіленне ён лічыць не істотным. Такім чынам, модуль пісьма у гэтага пісара раўняецца 1,1.

 

У XIV - XV ст. сярэдні памер кнігі быў 24х26, 27х19 см. Паколькі памер адной шкуры раўняўся каля 0,5 м2 або 70х50 см, на кнігу, напрыклад, у 150 аркушаў памерам 24х16 см неабходна было 10 - 12 скураў. Пергамін куплялі "звязкамі" па 12 скур, ці адну скуру, якая ўжо была складзена ў сшытак з 6-8 аркушаў.

 

Сшыткі складался з двух (binion ці bifolio), трох (ternio), чатырох (quaternio), пяці (quinion), шасці (sextion ці sexternion) аркушаў і г. д.

 

На адвароце апошняга аркуша сшытка ставілася кустода (рэклама) - першае слова наступнага сшытка. Кустода служыла арыенцірам для правільнага і паслядоўнага складвання сшыткаў пры брашуроўцы.

Як правіла, сшытак для кнігі рабілі з адной скуры. Гэта скура складвалася двойчы: спачатку ўпоперак, а затым уздоўж. Аркушы разразалі і такім чынам з двух бініонаў складалі кватэрніон. Першы згін пергаміна рабілі так, каб валасяны бок скуры аказваўся першай старонкай сшытка. Калі два такія бініоны злучалі, атрымліваўся сшытак, у якім разварот аркушаў меў аднолькавыя якасць. Для абазначэння такой сістэмы складвання аркушаў у сшытак можна карыстацца наступнай формулай: А (скура=аркуш пергамина)= 32/41. Уклаўшы два такіх бініоны адзін у іншы, ствараўся кватэрніон: А2 (2 - паказальнік колькасці бініонаў)=36/45+72/81, ці А=3672/4581. Бініон мог укладвацца іншым спосабам: С2=5436/8127. Формула А2 прысутнічае ў кнігах з аркушамі 25х35 см (ці меньш), г. зн. калі памер скуры невялікі, і + 75х95 см, калі пергамін вялікі. Сшытак у восьмую долю аркуша складваўся наступнымі спосабамі:

1. А=3672/4581, дзе АВ - першы згін, СD - другі і EF і GH - трэці;

2. B=7236/8145;

3. С=5436/8127, у гэтым выпадку першы згін праходзіць па вертыкалі CD;

4. D=3654/2781 (гэта формула выкарыстоўвалася рэдка).

У краінах Паўночнай і Цэнтральнай Еўропы (Францыя, Германія, Бельгія, Нідэрланды) сшыткі пергамінавых рукапісаў складаліся з 8 (4/4) аркушаў, у Італіі, як правіла - з 10 (5/5) аркушаў. У англійскіх рукапісах сустракаюцца сшыткі з 8 (4/4) і 6 аркушаў, у польскіх і чэшскіх - 8 (4/4), 6 (2/2+2), 10 (5/5).

Пры перапісцы кнігі магла выкарыстоўвацца тэхніка перапіскі ў неразрэзаны аркуш (па сучаснай друкарскай тэрміналогіі - "са спускам палос").

Перад тым як складваць пергамін, яго вымяралі і з дапамогай накола адзначалі сярэдзіну. Такі накол называецца канструкцыйным. Пасля таго як скура была складзена ў сшытак, апошні наколваўся ўнізе. Затым скуру разварочвалі, а наколы злучаліся лініямі. Такія лініі адмяжоўвалі поле тэксту.

Папяровыя рукапісы мелі фармат у ліст (2о) ці ў чацьвёрку (4о). Гэта значыць, што для іх падбіраліся вялікі - 70х50 і сярэдні - 50х30 см - памеры паперы. Колькасць аркушаў і сшыткаў: у Францыі і Германіі часцей за ўсё 12 (6/6) аркушаў, у Італіі - 10 (5/5) і 16 (8/8).

 

Падабенства перад усім выявілася ў італьянскіх рукапісах XIV -XV стст. у самых простых тыпах разліновак: поле тэксту, якое складаецца з адной калонкі, адмежавана справа і злева вертыкальнымі лініямі (00D1, 00E2); у французскіх XV ст.: поле тэксту ў адну калонку адмежавана вертыкальнымі і гарызантальнымі (уверсе і ўнізе) лініямі (P2 00D1).

У рукапісах паўночных рэгіёнаў Еўропы з'яўляюцца тыпы разліноўкі, якія адсутнічаюць у грэчаскіх рукапісах. Прычым найбольш простыя тыпы разліновак сустракаюцца як у XIV, так і ў XV ст. (P1a 00D1, P2a 00D1, P4 00D1), у астатніх выпадках адзначаюцца змены тыпаў разліноўкі ў кожным стагоддзі.

Да XII ст. для разліноўскі выкарыстоўвалі металічны стрыжань, з XIII - XIV стст. - свінцовымі алоўкамі