Наступленне каталіцтва ў Рэчы Паспалітай увасобілася таксама і ў заключэнні Берасцейсай царкоўнай уніі 1596 г.

У першай палове XVІ ст. Рэфармацыя з’явілася на тэрыторыі ВКЛ. Прычынамі для яе распаўсюджвання можна лічыць крызіс каталіцкай і праваслаўнай цэркваў, распаўсюджванне ў краіне рэнесансава-гуманістычных ідэй, вальнадумства, кнігадрукавання, пашырэнне міжнародных сувязей, у першую чаргу з Заходняй Еўропай. Распаўсюджванню ідэй Рэфармацыі садзейнічала ў першую чаргу моладзь, якая вучылася ў еўрапейскіх універсітэтах ці знаходзілася пры еўрапейскіх каралеўскіх дварах.

З канца XІV ст. на Беларусі і ў Літве пачалі ўзнікаць каталіцкія манаскія ордэны, непасрэдна падначаленыя папе рымскаму. Гэта былі ў асноўным “жабрацкія” ордэны францысканцаў(Ліда, Ашмяны, Пінск), аўгусцінцаў(Берасце), бернардзінцаў(Полацк).

Пры падтрымцы вярхоўнай улады пачала стварацца арганізацыйная структура каталіцкай царквы. У 1387 г. была створана Віленскае каталіцкае біскупства, якое ахапіла амаль усю тэрыторыю Беларусі. Толькі Берасцейшчына ўвайшла ў склад Луцкага біскупства. Шырокі размах атрымала будаўніцтва касцёлаў. Да сярэдзіны XVІ ст.на Беларусі было створана 259 парафій(каталіцкіх прыходаў).

Рэлігійнае становішча ў ВКЛ змянілася пасля Крэўскай уніі. Гэтая унія з’явілася своеасаблівай мяжой у гісторыі распаўсюджвання каталіцызму на тэрыторыі Беларусі. Пасля Крэўскай уніі падтрымліваць каталіцкую веру пачала сама вярхоўная ўлада, і каталіцтва набыло статус дзяржаўнай рэлігіі. Прывілеем 1387 г. Ягайла абавязаў усіх жыхароў перайсці ў каталіцтва і забараніў шлюбы католікаў з праваслаўнымі. У адпаведнасці з прывілеем Ягайлы феадалы-католікі атрымлівалі неабмежаваныя правы валодання і распараджэння сваімі вотчынамі, а таксама вызвалялася ад выканання шэрагу дзяржаўных павіннасцей. На праваслаўных феадалаў гэтыя вольнасці не распаўсюджваліся.

Праваслаўная царква адыгрывала значную ролю ў грамадскім жыцці ВКЛ. Да прыкладу, полацкія архіепіскапы ўваходзілі ў савет полацкага князя, прысутнічалі на з’ездах мясцовай знаці, падпісвалі дагаворы з іншымі княствамі. Важнай сферай дзейнасці праваслаўнай царквы было судаводства. Царквой разглядаліся сямейна-бытавыя справы (шлюбы “не па закону”, распуста, святатацтва, ерасі). Вялікую ролю адыгрывала царква ў духоўным жыцці: захаванні і пераемнасці культурнай спадчыны, пашырэнні кніжнай справы і асветы, развіцці мастацтва. Духоўныя дзеячы актыўна займаліся летапісаннем, палемічнай і літургічнай пісьменнасцю, перакладам біблейскіх кніг. На тэрыторыі Беларусі існавалі даволі буйныя манастыры – Троіцкі ў Вільні, Благавешчанскі ў Супраслі, Лешчанскі каля Пінска.

Праваслаўная царква ў ВКЛ з’яўлялася адной з асноўных хрысціянскіх канфесій. Яна пачала сваю дзейнасць на ўсходнеславянскіх землях яшчэ з часоў Старажытнай Русі. Пануючае становішча за праваслаўнай царквой на беларускіх землях захоўвалася і ў другой палове ХІІІ – XIV ст. Праўда, яе арганізацыйна-іерархічная падначаленасць змянілася, таму што кіеўскі мітрапаліт у XIV ст. зрабіў сваёй рэзідэнцыяй Уладзімір, а потым Маскву. У выніку Масква стала рэлігійным цэнтрам усіх усходнеславянскіх зямель, у тым ліку і тых, што ўваходзілі ў склад ВКЛ. Гэта садзейнічала ўмацаванню ўплыву Масквы ў Літве не толькі ў рэлігійных пытаннях, але і палітычных.

Этнічныя працэсы

 

1. Праваслаўе і каталіцызм у XIV – XVІ стст.

2. Рэфармацыя ў ВКЛ.

3. Контррэфармацыя. Распаўсюджанне уніяцтва на Беларусі.

4. Культура Беларусі ў другой палове ХІІІ – XVІІІ стст.

5. Этнічныя працэсы на Беларусі ў другой палове ХІІІ – XVІІІ стст.

 

Каб пазбавіцца ўплыву з боку Масквы, вялікія князі рабілі спробы стварэння асобнай царкоўнай арганізацыі на землях ВКЛ. Ужо ў часы праўлення Гедыміна была створана Літоўская праваслаўная мітраполія з цэнтрам у Наваградку. Літоўскія мітрапаліты сталі прысутнічаць на канстанцінопальскіх патрыяршых саборах 1317, 1327, 1329 гг.

Пры Альгердзе з 1355 г. літоўскім мітрапалітам з’яўляўся Раман. Пасля яго смерці асобныя мітрапаліты ў ВКЛ не прызначаліся. Толькі ў 1415 г. пры Вітаўце ў Наваградку адбыўся царкоўны сабор, які прызнаў новым мітрапалітам Рыгора Цамблака. Канчатковае адасабленне праваслаўнай царкоўнай арганізацыі ВКЛ ад маскоўскай адбылося ў 1458 г. З гэтага часу на ўсходнеславянскіх землях сталі дзейнічаць дзве асноўныя арганізацыі праваслаўнай царквы, з якіх адна захоўвала традыцыйнцю назву – “мітраполія Кіеўская і ўсяе Русі”, а другая стала называцца мітраполія “Масквы і ўсяе Русі”.

Тэрыторыя Беларусі ўваходзіла ў склад Полацкай, Турава-Пінскай, часткова Уладзіміра-Берасцейскай, Смаленскай і Чарнігаўскай епархій. Ніжэйшым структурным элементам праваслаўнай царкоўнай арганізацыі з’яўляўся прыход з мясцовым храмам.

У XV – XVІ стст. праваслаўная царква вяла барацьбу супраць пашырэння ўплыву каталіцкай царквы ў ВКЛ. Пачынаючы з Ягайлы, праваслаўнае духавенства паступова стала губляць свае пазіцыі ў дзяржаве. Але, улічваючы, што большасць насельніцтва ВКЛ складалі праваслаўныя, вялікія князі да сярэдзіны XVІ ст. у дачыненні да царквы праводзілі адносна талерантную палітыку. Становішча праваслаўя значна пагоршылася пасля Берасцейскай уніі 1596 г. Большасць епіскапаў на чале з мітрапалітам перайшлі ва уніяцтва.

Крызіс праваслаўнай царквы быў абумоўлены наступнымі фактарамі. Па-першае, дзяржава забараняла праваслаўным чынам засядаць у паны-радзе (гэта адбывалася з-за таго, што па сацыяльнаму складу епіскапы і мітрапаліты былі шляхціцамі сярэдняй рукі – ніводнага магната сярод іх не было!). Адсутнасць доступу да ўлады, зразумела, не спрыяла ўзвышэнню царквы. Па-другое, з праваслаўя ў каталіцызм пасля прывілея Ягайлы 1387 г. і Гарадзельскага прывілея 1413 г. перайшлі многія праваслаўныя магнаты. Яны перасталі фінансава падтрымліваць царкву і тая пачынала бяднець. Па-трэцяе, праваслаўная царква была занадта традыцыйнай, не ўспрымала перамен у грамадстве, выкарыстоўвала ў набажэнстве царкоўнаславянскую (незразумелую простым людзям мову!). Па-чацвёртае, узровень адукацыі праваслаўных святароў быў ніжэйшым, чым каталіцкіх. Праваслаўная царква не давала магчымасці атрымаць добрую адукацыю (існавалі толькі пачатковыя прыходскія і брацкія школы). Вышэйшую адукацыю трэба было атрымоўваць за мяжой, у каталіцкіх навучальных установах.

У адрозненні ад праваслаўя распаўсюджанне каталіцызму на Беларусі пачалося значна пазней – у пачатку ХІІІ ст. Тады насадзіць каталіцызм на тэрыторыі Беларусі імкнуліся самыя разнастайныя сілы – Лівонскі ордэн, Польскае каралеўства і сам Ватыкан. У сярэдзіне ХІІІ ст. па палітычных матывах каталіцтва прыняў князь Міндоўг, і тады ж у Наваградку быў адчынены першы каталіцкі касцёл. Разам з тым ваенна-палітычная барацьба з крыжакамі доўгі час перашкаджала распаўсюджанню і афіцыйнаму зацвярджэнню ў ВКЛ каталіцызму як дзяржаўнай рэлігіі.

Хутка расла зямельная ўласнасць каталіцкай царквы. Віленскае біскупства ў сярэдзіне XVІ ст. значна пераўзыходзіла ўладанні ўсіх праваслаўных епархій ВКЛ.

Як бачна, усталяванне каталіцызму на Беларусі адбывалася вельмі хутка. Гэтаму ў значнай ступені садзейнічала знешнепалітычная сітуацыя, якая прымушала ВКЛ шукаць саюзу з Польшчай.

 

2. У XІV-XV стст. у Заходняй Еўропе ўзнікла, а ў першай палове XVІ ст. набыла сапраўдны размах Рэфармацыя. Менавіта ў гэты час абвострыліся адносіны паміж духоўнай іерархіяй і феадаламі, узрасла незадаволенсць розных пластоў насельніцтва каталіцкай царквой. Рэфарматары выступалі супраць гандлю індульгенцыямі (граматамі, якія адпускаюць грахі), усеўладдзя і разбэшчанасці каталіцкй царквы, пышнай абраднасці (храмы павінны быць сціплымі – пурытанскімі!), царкоўнага землеўладання (царква не павінна быць багатай, яна не можа эксплуатаваць сялян). Дзеячы Рэфармацыі не прызнавалі пастаноў Усяленскіх сабораў, вучэнняў айцоў цэрквы, выступалі супраць дагмата, што толькі каталіцкая царква з’яўляецца пасрэднікам паміж чалавекам і Богам. Рэфарматары выступалі за перабудову царквы, аднаўленне чысціні хрысціянскай рэлігійнасці, лічылі, што асновай сапраўднай веры з’яўляецца толькі Біблія (Евангелле). Асноўнымі еўрапейскімі плынямі Рэфармацыі былі лютэранства, кальвінізм і цвінгліянства. Для вызначэння ўсіх плыняў Рэфармацыі выкарыстоўваецца тэрмін пратэстантызм (гэты тэрмін узнік у 1529 г., калі насельніцтва Свяшчэннай Рымскай імперыі германскай нацыі выступіла з пратэстам супраць рашэння імператара аб забароне далейшага распаўсюджання некаталіцкіх рухаў).

Рэфармацыя ў ВКЛ мела шэраг асаблівасцей. Па-першае, яна не стала народнай, ахапіла толькі магнатаў, шляхту, часткова гарадскія вярхі. Магнаты пад крылом новай веры хацелі адгарадзіцца ад каталіцкай Польшчы і аслабіць уладу князя, якога падтрымлівала каталіцкая царква. Шляхту прываблівала тое, што царква адмаўлялася ад землеўладання і можна было за кошт яе фондаў пашырыць свае ўладанні. Гарадскія вярхі змагаліся супраць прывілеяў каталіцкай царквы, якія ўшчамлялі іх сацыяльна-эканамічныя правы, супраць канкурэнцыі царквы ў сферах гандлю і рамяства (у каталіцкай царквы былі свае юрыдыкі!) Па-другое, значны ўплыў на Рэфармацыю аказалі рэнесансава-гуманістычныя павевы. У выніку фарміравалася талерантнае грамадства (у той час, як у Заходняй Еўропе пачыналіся рэлігійныя войны). Па-трэцяе, у пэнай ступені на Рэфармацыю ў ВКЛ аказалі ўплыў гусіцкі і анабаптысцкі рухі (анабаптысты выступалі за хрышчэнне людзей у свядомым узросце). Па-чацвёртае, на тэрыторыі ВКЛ Рэфармацыя (“ерась”) праходзіла і ў праваслаўнай царкве. Яна выявілася праз рух несцяжацеляў, якія выступалі супраць накапіцельства, царкоўнага землеўладання. У ВКЛ з Масквы збеглі старац Арцёмій, Феадосій Касы, Фама.

Найбольшае распаўсюджанне на Беларусі атрымаў кальвінізм. Прыхільнікам Рэфармацыі былі даспадобы рэспубліканскія прынцыпы, якія прапагандавалі кальвіністы. Кальвінісцкія абшчыны (у адрозненні ад лютэранскіх) былі больш самастойнымі: феадалы ці гараджане самі збіралі сродкі на ўтрыманне храмаў, выбіралі святароў – міністраў.

Сярод рэфарматараў у першую чаргу трэба назваць віленскага ваяводу, канцлера ВКЛ М.Радзівіла Чорнага. У рэфармацыйным руху ён адыгрываў ролю не толькі мецэната, але і з’яўляўся адным з яго ідэолагаў і арганізатараў. Менавіта пры яго непасрэдным удзеле ў 1553 г. у Вільні была заснавана першая кальвінісцкая абшчына (збор). У XVІ ст. на Беларусі існавала каля 85 кальвінісцкіх цэркваў.

Дзейнасць кальвіністаў не абмяжоўвалася толькі рэлігійнай барацьбой. Пры кальвінісцкіх зборах адкрываліся школы, шпіталі, друкарні. Адна з першых школ з’явілася ва ўладаннях жмудскага старасты Яна Кішкі. Рэктарам гэтай школы быў вядомы гуманіст Ян Ліцыній Намыслоўскі. У 1553 г. пад апекай М. Радзівіла Чорнага ў Брэсце была адкрыта першая на тэрыторыі Беларусі друкарня.

Кальвінісцкія абшчыны хоць і праявілі вялікую актыўнасць, у іх асяроддзі разгарнуліся вострыя спрэчкі як па царкоўна-рэлігійных, так і па сацыяльна-палітычных пытаннях. Гэта прывяло да таго, што ў 60-я гг. XVІ ст. у кальвінісцкім руху Беларусі адбыўся раскол – у ім вылучылася асобная радыкальная плынь пад назвай антытрынітарыяў, ці арыян.

У Беларусі арыяне называлі сябе братамі літоўскімі. Яны выступалі за рэфармаванне рымска-каталіцкай царквы, крытыкавалі асноўныя догмы хрысціянскай рэлігіі, у тым ліку вучэнне аб адзінасутнасці троіцы. Асабліва актыўным дзеячам быў Сымон Будны – выдатны рэлігійны дзеяч, мысліцель, асветнік. Ён быў аўтарам шэрагу твораў (каля 30), некаторыя з якіх (“Катэхізіс”, “Апраўданне грэшнага чалавека перад богам”) былі выдадзены на беларускай мове. Вялікай заслугай С. Буднага з’яўляецца тое, што ён упершыню даў навуковы і крытычны аналіз “Бібліі”. С. Будны браў актыўны ўдзел у спрэчках, вёў перапіску з многімі вядомымі еўрапейскімі рэлігійнымі дзеячамі. У сацыяльным плане С.Будны разам з В.Цяпінскім (памяркоўныя арыяне) выступалі за паступовыя перамены ў феадальным грамадстве, асветніцтва пануючых саслоўяў і ўсяго насельніцтва. Сацыяльныя праблемы найбольш актыўна ставілі прадстаўнікі левага, плебейска-сялянскага крыла антытрынітарыяў – Марцін Чаховіц, Павел з Візны, Якуб з Калінаўкі, Пётр з Ганёндза. Яны выступалі супраць прыгнёту, войнаў, за ліквідацыю прыватнай уласнасці.

Рафармацыя мела важныя вынікі ў плане грамадска-палітычнага, сацыяльнага і духоўнага развіцця зямель ВКЛ. Па-першае, Рэфармацыя садзейнічала пашырэнню асветы (была зроблена спроба заснаваць у Вільні ВНУ – рэфармацыйную Акадэмію, пры зборах адкрываліся школы), актывізацыі духоўнага жыцця грамадства, распаўсюджанню ідэй гуманізму, чалавечай роўнасці, дабрачыннасці. Пры зборах ствараліся шпіталі і друкарні. Па-другое, Рэфармацыя садзейнічала рэлігійнай талерантнасці. З дапамогай пратэстантаў-магнатаў былі прыняты Віленскі (1563 г.), гарадзенскі (1568 г.) прывілеі, якія ўраўноўвалі ва ўсіх правах шляхту “хрысціянскай веры”. У 1573 г. у Рэчы Паспалітай быў прыняты акт Варшаўскай канфедэрацыі аб свабодзе веравызнання. Па-трэцяе, Рэфармацыя садзейнічала барацьбе магнатаў ВКЛ за палітычную адасобленасць ад Польшчы. Па-чацвёртае, Рэфармацыя садзейнічала пашырэнню сувязей з краінамі Цэнтральнай і Заходняй Еўропы.

Разам з тым Рэфармацыя не дасягнула такога высокага ўзроўня, што ў краінах Заходняй Еўропы. На гэта былі свае прычыны. Па-першае, аграрны характар гаспадаркі ВКЛ, шырокія прывілей феадалаў тармазілі развіццё гарадоў і тых гандлёва-прадпрымальніцкіх колаў, якія былі сацыяльнай асновай Рэфармацыі. Па-другое, Люблінская унія і ўтварэнне Рэчы Паспалітай, дзе вядучыя пазіцыі займалі каталіцкая царква і шляхта, падарвалі асновы Рэфармацыі.

 

3. Контррэфармацыя – рэлігійна-палітычны рух супраць Рэфармацыі. Ён разгарнуўся ва ўсіх краінах Еўропы. У 40-я гады XVІ ст. былі створаны інквізіцыя і ордэн езуітаў, якія сталі асноўнымі сродкамі барацьбы з Рэфармацыяй. У Польшчы Контррэфармацыя пачалася ў 1564 г., а ў ВКЛ у 1569 г. (пасля заключэння Люблінскай уніі). Контррэфармацыя ў ВКЛ мела свае асаблівасці. Тут не было такіх жорсткіх падзей, як Варфаламееўская ноч 1572 г. у Еўропе, кастроў інквізіцыі. Паступова зачыняліся пратэстанцкія храмы, друкарні, прыхільнікі найбольш радыкальных рэфармацыйных рухаў высяляліся за межы Рэчы Паспалітай. Контррэфармацыя ў ВКЛ выявілася ў місіянерска-прапаведніцкай дзейнасці каталіцкай царквы, у пашырэнні функцый і ўладанняў касцёла, стварэнні новых рэзідэнцый, манаскіх ордэнаў, узрастанні ўплыву католікаў у палітычным жыцці дзяржавы.

Контррэфармацыя аказала адмоўны ўплыў не толькі на пратэстантызм, але і на праваслаўе. Справа ў тым, што многія праваслаўныя магнаты пад уплывам Рэфармацыі спачатку сталі пратэстантамі, а затым пад уплывам езуітаў перайшлі ў каталіцызм.

Спробы аб’яднання праваслаўнай і каталіцкай цэркваў адбываліся адразу пасля царкоўнага расколу 1054 г. Папа рымскі неаднойчы прапаноўваў канстанцінопальскаму патрыярху ўмовы аб’яднання пад сваім верхавенствам (асабліва ў крытычныя для імперыі часы!), аднак той адмаўляўся. Пасля крушэння Візантыйскай імперыі (1453 г.) аўтакефальныя (самастойныя) праваслаўныя цэрквы (Маскоўская і Кіеўская мітраполіі) таксама адмаўляліся ад такога саюзу (уніі).

У ВКЛ ідэя уніі ўзнікла ў канцы XIV ст., калі Княства пачало збліжэнне з каталіцкай Польшчай. Так, першай спроба была зроблена Ягайлам і мітрапалітам Кіпрыянам, якія ў 1396 г. прапанавалі склікаць уніяцкі сабор у “рускіх” землях ВКЛ. У 1418 г. на Канстанцкім Усяленскім Саборы ад імя Вітаўта мітрапаліт Рыгор Цамблак вёў перагаворы аб уніі. У 1439 г. адбыўся Фларэнтыйскі сабор, дзе унія была абвешчана, аднак падтрымкі з боку праваслаўнага насельніцтва ВКЛ яна не атрымала. У канцы XV – пачатку XVІ ст. спрабавалі абвясціць унію Аляксандр разам з мітрапалітам Іосіфам Булгарыновічам, аднак гэта толькі абвострыла рэлігійнае становішча на Беларусі.

Новы этап ў развіцці уніяцкай ідэі адносіцца да 80 – 90-х гг. XVІ ст., калі ўжо была ўтворана Рэч Паспалітая і актывізавалася дзейнасць каталіцкай царквы. У гэты час ідэолагі каталіцызму прыйшлі да высновы, што прымусам насадзіць каталіцкую рэлігію ў ВКЛ немагчыма, што трэба мяняць тактыку, улічваць рэальныя абставіны. Ватыкан стаў разглядаць уніяцтва як пераходны “мосцік” у каталіцызм. Каталіцкія іерархі праз унію хацелі падпарадкаваць сабе праваслаўных вернікаў, канчаткова дамагчыся перамогі над праваслаўем.

Да уніі схіляліся і кіруючыя колы ВКЛ, частка магнатаў і шляхты. Яны лічылі, што аб’яднанне цэркваў будзе садзейнічаць спыненню рэлігійных спрэчак, умацаванню дзяржаўна-палітычных асноў Княства.

Змянілася ў гэты перыяд у адносінах да царкоўнай уніі і пазіцыя праваслаўных іерархаў, у тым ліку і мітрапаліта. Яны не маглі не ўлічваць тое цяжкае становішча, у якім апынулася праваслаўная царква ВКЛ. Апошнім штуршком да рэалізацыі ідэі царкоўнай уніі стала ўтварэнне ў 1589 г. маскоўскай патрыярхіі Цяпер праваслаўная арганізацыя ВКЛ павінна была падпарадкоўвацца не аслабленаму Канстанцінопалю, а моцнай Маскве. А гэтага кіеўскі мітрапаліт не хацеў, таму і пайшоў у падпарадкаванне папе рымскаму, які абяцаў шэраг ільгот. Такім чынам, праваслаўныя дзеячы праз унію хацелі дабіцца ўзвышэння праваслаўнай царквы, вяртання ёй былой моцы і ўплывовасці.

У рэшце рэшт пасля доўгай падрыхтоўкі кіеўскі мітрапаліт Міхаіл Рагоза звярнуўся да папы рымскага з праектам уніі і той у 1595 г. гэты праект зацвердзіў. Засталося толькі правесці царкоўны сабор у самой Рэчы Паспалітай. Гэта адбылося 5 кастрычніка 1596 г. на Берасцейскім царкоўным саборы. Міхаіл Рагоза, Іпаці Пацей, Кірыла Цярлецкі і яшчэ 5 епіскапаў падтрымалі унію, а Гедэон Балабан і Міхаіл Капысценскі выступілі супраць яе. У выніку ў Рэчы Паспалітай замест праваслаўнай царквы ўтварылася новая грэка-каталіцкая (грэка-рымская ці уніяцкая) царква.

Умовы Берасцейскай уніі былі выкладзены яшчэ ў кнізе П.Скаргі “Аб адзінстве царквы Божай” (1577 г.). Кіеўскі мітрапаліт цяпер атрымліваў блаславенне не ад канстанцінопальскага патрыярха, а ад папы рымскага, праваслаўныя вернікі прызнавалі вяршэнства Рыма, але пры гэтым захоўвалі праваслаўныя абрады. Мова богаслужэнняў па-ранейшаму была царкоўнаславянскай.

У той час, калі вышэйшыя праваслаўныя іерархі пайшлі на падпісанне уніі, то праваслаўныя брацтвы, а таксама святары сваёй фанатычнай дзейнасцю настройвалі паству супраць уніі. Па Беларусі пракацілася хваля антыуніяцкіх выступленняў. Так, у 1623 г. у Віцебску быў забіты уніяцкі архіепіскап Іясафат Кунцэвіч. У выніку замест міру ў дзяржаве, на які разлічвалі вярхоўныя колы грамадства, пачалася рэзкая канфрантацыя на рэлігійнай глебе.

Пасля гэтых падзей у 1620-1630-я гады кіруючыя колы і уніяцкія іерархі спынілі жорсткі ўціск супраць праваслаўя. Урад Рэчы Паспалітай быў вымушаны прызнаць дзейнасць праваслаўнай царквы. Гэтаму спрыялі так званыя артыкулы прымірэння, зацверджаныя Варшаўскім соймам 1633 г. Разам з тым рабілася ўсё, каб падтрымаць уніяцкую царкву. Пачаліся рэформы, якія праводзілі мітрапаліты Р.Корсак, І.Руцкі, А.Сялява. Рэформа ўключала наступныя напрамкі: падрыхтоўка вопытных уніяцкіх святароў, стварэнне сістэмы школьнай адукацыі, выкарыстанне беларускай мовы на службе. У пачатку XVII ст. быў створаны уніяцкі манаскі ордэн базыліян. Хуткае распаўсюджанне уніяцкай царквы было выклікана і тым, што захоўвалася праваслаўная абраднасць. Толькі Замойскі сабор 1720 г. крыху наблізіў уніяцкую абраднасць да каталіцкай. Як бачна, адбываўся паступовы рост уплыву уніяцкага духавенства ў шырокіх народных масах. У выніку уніятамі да канца XVІІІ сталі 80 % (3/4) хрысціянскага насельніцтва. На Беларусі было заснавана больш за 1000 прыходаў. Разам з тым уніяцкая царква не стала пануючай у Рэчы Паспалітай. Уніяты не былі прадстаўлены ў Сенаце, а дзяржава хоць і падтрымлівала уніяцкую царкву, але лічыла яе другараднай.

 

4.Беларускаякультура ў другой палове ХІІІ – XV ст. мела сярэдневяковы характар, развівалася пад вялікім уплывам з боку царквы. Праваслаўная царква была носьбітам старажытнарускіх традыцый, а каталіцтва ўносіла элементы еўрапейскай культуры. Пісьменнасць была распаўсюджана ў асноўным толькі сярод класа феадалаў, школы існавалі пераважна пры кляштарах і цэрквах і былі мала даступныя народу.

У ХІІІ – XV стст. на Беларусі па-ранейшаму распаўсюджвалася царкоўна-рэлігійная літаратура з яе асноўнымі жанрамі. Гэта – кнігі Бібліі, жыціі святых, апокрыфы. Творы былі перакладныя ці арыгінальныя. Урачыстае красамоўства развівалася слаба. У гэтым плане варта адзначыць толькі асобу Рыгора Цамблака, які стварыў шматлікія пропаведзі, пахвальныя “словы” і жыціі. З арыгінальных твораў неабходна адзначыць “Хаджэнне ў Царград і Іерусалім” Ігната Смаляніна. Яго апісанне падарожжаў мела пазнавальны характар. Сярод свецкіх літаратурных твораў асаблівай папулярнасцю карысталіся такія перакладныя творы, як “Александрыя”, “Троя”, “Трыстан і Ізольда”.

З усіх жанраў найбольш дынамічна развіваліся беларуска-літоўскія летапісы. Сярод іх можна назваць: “Летапісец вялікіх князёў літоўскіх”, “Беларуска-літоўскі летапіс 1446 г.”, “Хроніка Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага”, “Хроніка Быхаўца”.

Выдатнымі ўзорамі кніжнай справы з’яўляюцца рукапісныя Лаўрышаўскае і Друцкае евангеллі XIV ст., Жыровіцкае евангелле XV ст., якія змяшчаюць мініяцюры. Вокладкі рукапісных кніг рабіліся з дошак, абцягваліся скурамі і ўпрыгожваліся выявамі, металічнымі пласцінкамі, каштоўнымі камянямі.

У замкавым будаўніцтве XIV-XV стст. пераважаў раманскі стыль. Збудаванні мелі масіўны і суровы выгляд. Падобныя замкі маюць назву кастэлі. У раманскім стылі пабудаваны замкі ў Крэве, Лідзе, Віцебску. У царкоўным будаўніцтве на змену раманскаму стылю прыходзіць готыка. Для гэтага стылю характэрны вастраканечныя вежы, вузкія вокны, стральчатыя аркі. Яркім прыкладам з’яўляецца Троіцкі касцёл XV ст. у вёскі Ішкалдзь Баранавіцкага раёна. Гэты касцёл уяўляе сабой абарончы храм. У канцы XV ст. быў перабудаваны ў храм-крэпасць Сафійскі сабор у Полацку. Падобная царква-крэпасць была ўзведзена ў 1407 г. у в. Сынковічы (Зэльвенскі раён).

Прыкладам жывапісу XIV-XV стст. з’яўляюцца фрэскі і абразы. У фрэсках капліцы святой Тройцы ў Люблінскім замку, што захаваліся да нашага часу, адлюстравана выява Ягайлы – адна з першых партрэтных выяў у беларускім мастацтве. З помнікаў партрэтнага мастацтва таксама трэба назваць партрэт Ульяны і Альгерда на сцяне царквы ў Віцебску (Верхні замак). Найбольш славутым творам жывапісу гэтага часу з’яўляецца ікона “Маці Божая Замілаванне” з Маларыты. У XIV-XV стст. у касцёлах з’яўляюцца драўляныя скульптуры. Найбольш ранні помнік – “Распяцце” XIV ст. з в. Галубічы (Віцебская вобласць). Пачынаючы з XІV ст. шырокае распаўсюджанне атрымоўвае кафля – керамічныя пліткі. Ёю абкладвалі сцены печаў, выкарыстоўвалі для абліцоўкі сцен будынкаў.

Беларускую культуру не абмінула і такая агульнаеўрапейская з’ява як Адраджэнне або Рэнесанс. Адраджэнне было абумоўлена якаснымі зменамі ў эканамічным і палітычным жыцці краін Еўропы: зараджэннем капіталістычных адносін, фарміраваннем нацыянальных дзяржаў, узмацненнем антыфеадальнай і рэлігійнай барацьбы. Вялікія геаграфчныя адкрыцці, з’яўленне кнігадрукавання, развіццё навукі і тэхнікі прывялі да ўзнікнення новай пераважна свецкай культуры. Філасофска-светапогляднай пазіцыяй Адраджэння з’яўляўся гуманізм – ідэалогія, якая абвяшчае высокую годнасць чалавека, прызнае яго правы на свабоднае равіццё здольнасцей. Адраджэнне – умоўная назва, звязаная з памкненнем адрадзіць антычную спадчыну. Але гэта было не простай рэстаўрацыяй, а спосабам фарміравання новай культуры, буржуазнай па сваёй сутнасці.