Пытанні да заліку па гісторыі Беларусі
1. Навука і рэлігія аб паходжанні чалавека. Старажытнае насельніцтва на тэрыторыі Беларусі (100 тыс. г. да н. э.- к. 3 тыс. да н. э.).Рассяленне індаеўрапейцеў. Насельніцтва Беларусі ў бронзавым раннім жалезным веку (к. 3 тыс. да н. э.-5 ст. н. э.).
2. Лакалізацыя славянскай прарадзімы. Пачатак рассялення славян і іх з’яўленне на тэрыторыі Беларусі ў VІ-VІІІ ст. Балты і славяне.
3. Старажытнаруская дзяржава, яе сутнасць, шляхі фарміравання (ІХ-Х ст.). Беларускія землі ў яе складзе.Станаўленне і развіццё Полацкага і Тураўсткага княства ў ІХ-ХІ стст.
4. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у ІХ-ХІ стст. Перадумова феадальнай раздробленасці на беларускіх землях. Барацьба крыжацкай агрэсіі і нашэсце мангола-татараў.
5. Культура Беларусі ў ІХ-ХІІІ стст.
6. Утварэнне Беларуска-Літоўскай дзяржавы—асновы Вялікага княства Літоўскага. Пашырэнне тэрыторыі княства Літоўскага ў канцы ХІІІ-ХІV стст. Шляхі ўключэння беларускіх земляў у склад ВКЛ.
7. Крэўская ўнія 1385 г., яе змест і значэнне ў далейшым развіцці беларускіх зямель.
8. Органы дзяржаўнай улады, кіравання і судовая сістэма ў ВКЛ.
9. Знешняя палітыка ВКЛ у другой палове ХІV-першай палове ХVІ ст. Барацьба з крыжацкай агрэсіяй і татарамі, Вялікім княствам Маскоўскім.
10. Этнічныя працэсы на беларускіх землях. Культура ХІV-ХV стст.
11. Люблінская унія 1569 г.: вытокі, змест, вынікі. Палітычны лад і кіраванне Рэчы Паспалітай. Барацьба за захаванне самастойнасці Вялікага княства Літоўскага.
12. Падзеі і лёсы рэфармацыі. Берасцейская царкоўная ўнія 1596 г.: перадумова, сутнасць. Лёс ўніяцкай царквы на Беларусі.
13. Адраджэнне і гуманізм у Еўропе. Развіццё культуры на беларускіх землях у ХУІ ст.
14. Сельская гаспадарка і гарадское жыццё ў Беларусі ў другой палове ХVІ-ХVІІІ стст. Беларусь у войнах і палітычных канфліктах канца ХVІ-першай паловы ХVІІІ стст.
15. Барока і Асветніцтва. Развіццё культуры на Беларусі ў ХVІІ-ХVІІІ стст.
16. Сацыяльна-эканамічны і палітычны заняпад Рэчы Паспалітай. Уключэнне беларускіх зямель у складзе Расійскай імперыі. Змены ў сацыяльнай структуры насельніцтва Еўропы, барацьба за замацаванне палітычных і грамадзянскіх правоў. Адміністрацыйна-дзяржаўныя пераўтварэнні на тэрыторыі Беларусі пасля далучэння да Расійскай імперыя. Сутнасць палітыкі царызму ў заходніх губернях. Айчынная вайна 1812 г. на Беларусі і яе вынікі.
17. Сацыяльна-эканамічнае развіццё ў першай палове ХІХ ст. на Беларусі.
18. Рэвалюцыйныя падзеі ў Еўропе 1830-1831 гг. і 1848-1849 гг. Грамадскі і нацыянальна-вызваленчы рух на Беларусі ў першай палове ХІХ ст. Нацыянальнае пытанне. Паўстанне 1863 г. на Беларусі. К. Каліноўскі.
19. Адмена прыгоннага права на Беларусі ў 1861 г. і яе асаблівасці, іншыя буржуазныя рэформы і контррэформы. Развіццё эканомікі Беларусі ў другой палове ХІХ ст.
20. Беларускі нацыянальна-вызваленчы і рэвалюцыйна-дэмакратычны рух у другой палове ХІХ-пачатку ХХ ст. і ўплыў на яго з боку польскага нацыянальна-вызваленчага і рускага рэвалюцыйнага руху.
21. Культура Беларусі ў ХІХ ст. Фарміраванне беларускай нацыі. Культуране і нацыянальнае адраджэнне на Беларусі ў пачатку ХХ ст.
22. Першая руская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя 1905-1907 гг. Падзеі на Беларусі. Сталыпінская аграрная і земская рэформа. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў 1907-1914 гг.
23. Абвастрэнне супярэчнасцей наперададні І Сусветнай вайны. Асноўныя ваенныя падзеі на Беларусі. Заканчэнне І Сусветнай вайны і складванне Версальска-Вашынгтонскай сістэмы. Нацыянальны рух на Беларусі ў 1917 г.
24. Палітычныя змены на Беларусі ў часы Лютаўскай і Кастрычніцкай рэвалюцый 1917 г.
25. Брэсцкі мір. Першы Усебеларускі з’езд. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі.
26. Ваенная інтэрвенцыя з боку краін Антанты ў Савецкую Расію. Утварэнне БССР. (1919-1926 гг.).
27. Новая эканамічная палітыка і асаблівасці яе правядзення ў рэспубліцы (1921-1928 гг.). Індустрыялізацыя і асаблівасці яе правядзення на Беларусі, вынікі. Усеагульная калектывізацыя на Беларусі: перадумова, ход, вынікі.
28. Палітыка “беларусізацыі” і практыка яе правядзення ў жыцці ў 20-ыя гг. Усталяванне таталітарнага рэжыму. Масавыя рэпрэсіі на Беларусі ў канцы 20-30-ыя гг.
29. Эканамічнае і палітычнае становішча Заходняй Беларусі пад уладай Польшчы. Палітычнае становішча ў Еўропе напярэдадні ІІ Сусветнай вайны. Уключэнне Заходняй Беларусі ў склад БССР.
30. Пачатак ІІ Сусветнай вайны. Нападзенне фашысцкай Германіі на СССР. Абарончыя баі Савецкіх войск на тэрыторыі Беларусі.
31. Усталяванне акупацыйнага рэжыму на Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Народная вайна супраць фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі Беларусі.
32. Аперацыя “Багратыён”, вызваленне Беларусі ад фашысцкіх захопнікаў.
33. Змены ў міжнародным становішчы пасля ІІ Сусветнай вайны. Удзел БССР у стварэнні і дзейнасці ААН (другая палова 40-80-х гг.). Пасляваеннае аднаўленне і развіццё эканомікі Беларусі (1945-1955 гг.).
34. Сусветнай сістэма сацыялізму. Праблемы палітычнага жыцця, цяжкасці пасля ваеннага развіцця асветы і навукі (1945-1955 гг.).
35. Эканамічнае развіццё Беларусі 1955-1985 гг. Спробы рэформы. Грамадска-палітычнае жыццё на Беларусі 1955-1985 гг.
36. Адукацыя, навука і культура ў Беларусі ў 60-80-ыя гг. ХХ ст.
37. “Перабудова” і “новае эканамічнае мысленне”. Беларусь на шляху да суверэнітэту і незалежнасці (другая палова 80-х-першая палова 90-х гг. ХХ ст.). Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь.
38. Асноўныя напрамкі сусветнай культуры ў канцы ХХ-пачатку ХХІ стст. Развіццё беларускай культуры 90-е гг. ХХ ст-пачатак ХХІ ст.
39. Развіццё сусветнай эканомікі ў пачатку ХХІ ст. Праблемы глабалізацыі. Эканамічнае і сацыяльнае развіццё Беларусі 2000-2012 гг.
40. Беларусь у сусветнай супольнасці. Грамадска-палітычнае жыццё ў Беларусі 2000-2012 гг.