Развіццё беларускіх зямель (VI – сярэдзіна XIII ст.).

Семінар 1. – 2 гадзіны

Планы семінарскіх заняткаў і тэмы рэфератаў па гісторыі Беларусі для дзённай формы навучання

 

1. Перадумовы ўзнікнення беларускага этнасу. Балты і славяне.

2. Развіццё феадалізму: сельская гаспадарка і промыслы, узнікненне гарадоў.

3. Полацкае княства – першая беларуская дзяржава.

4. Рэлігія і культура на беларускіх землях у IX–XIII ст.

Тэмы рэфератаў

1. Паходжанне ўсходнеславянскіх народаў (беларусаў, рускіх, украінцаў).

2. Старажытныя Полацк, Тураў, Менск, Гродна і інш.

3. Полацкая княская дынастыя.

4. Хрысціянізацыя беларускіх зямель.

5. Ефрасіння Полацкая: жыццё і дзейнасць.

 

2. Палітычнае і сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у складзе Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага (сярэдзіна XIII – 1596 г.).

1. Праблема ўтварэння Вялікага Княства Літоўскага ў гістарычнай навуцы.

2. Унутрыпалітычнае развіццё ВКЛ у сярэдзіне XIII – першай палове XVI ст.

3. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў другой палове XIII – першай палове XVI ст.; аграрная рэформа, “валочная памера”, гарады.

4. Знешняя палітыка ВКЛ у XIV – першай палове XVI ст.

Тэмы рэфератаў

1. Арганізацыя ўлады і кіравання ў Вялікім Княстве Літоўскім.

2. Леў Сапега – выдатны беларускі дзеяч сярэднявечнай Беларусі.

3. Магдэбургскае права на Беларусі.

4. Грунвальдская бітва.

5. Саюз ВКЛ з Польшчай: яго плюсы і мінусы (Крэўская унія 1385 г.)