Фашысцкі Акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі

На працягу чэрвеня — жніўня 1941 г. на тэрыторыі Беларусі быў усталяваны жорсткі акупацыйны рэжым. Асноунай яго мэтай была татальная эканамічная эксплуатацыя Беларусі дзеля патрэб Германіі, паступовая каланізацыя яе тэрыторый, германізацыя, высяленне і у значнай ступені знішчэнне карэннага насельніцтва. У плане аператыўнага кіравання тэрыторыя Беларусі была раздзелена. Паўночна-заходнія раёны Брэсцкай вобласці і Беластоцкую вобласць з гарадамі Гродна і Ваўкавыскам акупанты далучылі да Усход-няй Прусіі: паўднёвыя раёны Брэсцкай, Пінскай, Палескай і Гомельскай абласцей па лініі 20 км на поўнач ад чыгуначнай лшіі Брэст—Гомель адышлі да рэйхскамісарыята "Украіна": паўночна-заходнія раёны Вілейскай вобласці ўключылі у генеральную акругу Літвы, Віцебскую, Магілёускую, боль­шую частку Гомельскай і ўсходнія раёны Мінскай абласцей перадалі у зону аператыўнага тылу групы армій "Цэнтр". У склад генеральнай акругі Беларусі ўвайшлі Баранавіцкая, частка Вілейскай, Мінскай, Брэсцкай, Пінскай і Палескай абласцей, пгго складала 1/3 даваеннай тэрыторыі БССР, Гэга тэрыторыя была ўключана у склад рэйхскамісарыята Остланд і падзелена на 10 акруг: Баранавіцкую, Бары-саўскую, Вілейскую, Ганцавіцкую, Глыбоцкую, Лідскую, Мінскую, Навагрудскую, Слонімскую, Слуцкую.

Да верасня 1941 г. тэрыторыя Беларусі была падпарадкавана вайсковай адміністрацыі, яе кіраванне захавалася пазней на значнай частцы Усходняй і Цэнтральнай Бела­русі. 3 1 верасня 1941 г. у межах генеральнай акругі Беларусі была ўсталявана ўлада цывільнай адміністрацыі на чале з В. фон Кубэ. Аднак функцыі цывільнай улады былі абмежаваны дзейнасцю сіл паліцыі і СС, якія вырашалі пытанні бяспекі і барацьбы з антыфашысцкім рухам. На акупіраванай тэрыторыі дзейнічала мноства будаўнічых, дарожных арганізацый, гаспадарчых служ-баў, якія займаліся арганізацыяй харчовых і фуражных паставак і мабілізацыяй мясцовага насельніцтва на выка-нанне неабходных вайсковых работ. Была закладзена сістэма паралельнага кіраўніцгва, якая часам не дазваляла органам акупацыйнай улады працаваць скаардынавана.

Палітычныя планы Германіі-ў дачыненні да Беларусі, нягледзячы на спробы іх абмеркавання, засталіся нявызна-чанымі. Нямецкае кіраўніцтва вельмі спадзявалася на хут-кую перамогу у вайне і песімістычна ўспрымала здольнасці беларускага насельніцтва да нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва з-за слабасці этнічнай самасвядомасці, у сувязі' с чым быў распрацаваны генеральны план "Ост", які прадугледжваў праграму каланізацыі акупіраваных тэры-торый, германізацыі, высялення і знішчэння зняволенага насельніцтва. У прыватнасці, планавалася выселіць і знішчыць 75 % беларусаў.

Да правядзення канкрэтных акупацыйных мерапрыемстваў на тэрыторыі Беларусі праявіліся два падыходы, прадстаўленыя цывільнай адміністрацыяй, з аднаго боку, і сіламі СС і паліцыі—з другога. Агульным для іх было тое, што яны аддана служылі інтарэсам Германіі. Але В. фон Кубэ рабіў стаўку на мясцовы нацыянальна-патрыя-тычны рух, не цураўся пэўных папулісцкіх крокаў з мэтай аслаблення сацыяльнай базы для разгортвання антыфа-шысцкай барацьбы і ўмацавання яго пазіцый, стварэння пэўнага аўтарытэту акупацыйных органаў для больш эфек-тыўнай эксплуатацыі Беларусі. Эсэсаўскае кіраўніцтва безразважліва арыентавала свае войскі выключна на жорсткае масавае вынішчэнне партызан і мірных жыхароў.

Вясной 1942 г. на тэрыторыі генеральнай акругі Беларусі была праведзена зямельная рэформа. Усе калгасы былі ліквідаваны, а іх зямля і інвентар перайшлі у сямейную ўласнасць сялян у рамках так званых зямельных кааператываў. На тэрыторыі ўсходняй часткі Беларусі калгасы яшчэ доўгі час захоўваліся як эфектыўны сродак задавальнення гаспа­дарчых патрэб Германіі. Наладжвалася работа прамысловых прадпрыемстваў, транспарту, якія павінны былі працаваць на карысць нямецкіх войскаў. Заработная плата на іх была мізэрная. Кіраўнікі прадпрыемстваў мелі права неабмежава-на павялічваць рабочы дзень, западозраных у сабатажах высылаць у канцдагеры, саджаць у турмы.

В. фон Кубэ меў намер прыцягнуць да супрацоўніцтва з акупацыйным рэжымам мясцовых жыхароў у рамках дапаможных органаў улады і паліцыі. Але большасць насельніцтва гэтыя мерапрыемствы ўспрыняла абыякава, затое польскае насельніцтва на тэрыторыі Заходняй Бела­русі да часу правядзення антыпольскай аперацыі у пачатку 1942 г. заняло асноўную частку выдзеленых месцаў у складзе акупацыйных органаў.

3 ліку беларускіх нацыянальных дзеячаў, якія звязвалі свае надзеі з фашысцкай Германіяй, 22 кастрычніка 1941 г. была створана Беларуская народная самапомач (БНС). Кіраўніком гэтай калабарацыянісцкай арганізацыі быў прызначаны І.Ермачэнка. Адзінай мэтай яе існавання абвяшчаўся клопат аб ахове здароўя і грамадская апека. Пазней да ліку функцый Беларускай народнай самапомачы былі далучаны пытанні адукацыі і культуры. Быў дадзены дазвол на адкрыццё пачатковых школ, дамоў культуры, чытальняў, бібліятэк і г.д. Рабіліся таксама крокі па беларусізацыі царкоўнага жыцця, выдаваліся чатыры беларускія часопісы, былі арганізаваны Беларускае навуковае таварыства, прафсаюзы, Жаночая Ліга, дадзены дазвол на ўжыванне бела­рускіх нацыянальных сімвалаў і г.д. Паступова быў створаны цэнтральны і мясцовы апарат Беларускай народнай самапомачы. 29 чэрвеня 1942 г. было абвешчана фарміраванне беларускага Вольнага корпуса самааховы з мэтай бараць­бы з узмацніўшыміся партызанскімі сіламі. Аднак яго арганізацыя засталася незавершанай па прычыне супраціўлення з боку кіраўніцтва СС, якое не жадала ствараць нацыянальныя фарміраванні. У выніку супраціўлення з боку сіл бяспекі Беларуская самаахова была распушчана, а дзейнасць БНС абмежавана ранейшымі функцыямі.

22 чэрвеня 1943 г. быў створаны Саюз беларускай моладзі (СБМ). Гэтую арганізацыю ўзначалілі М.Ганько і Н.Абрамава. СБМ займаўся шырокай выхаваўчай работай у бела-рускім нацыянальным духу, але рэалізацыя яго ідэй была ўтапічнай ва ўмовах акупацыйнага рэжыму. Па ініцыятыве В. фон Кубэ 27 чэрвеня 1943 г. было абвешчана аб скліканні Рады даверу пры Генеральным камісарыяце Беларусі. Гэты орган быў накшталт адміністрацыйнай камісіі. Адзінай яго задачай стала апрацоўка і прадстаўленне акупацыйным уладам пажаданняў і прапаноў ад насельніцтва. 21 снежня 1943 г. замест Рады даверу было абвешчана аб стварэнні Беларус­кай цэнтральнай рады (БЦР). Гэга было зроблена К.Готбэргам, які заняў пасаду генеральнага камісара Беларусі пасля забойства партызанамі у ноч з 21 на 22 верасня 1943 г. В. фон Кубэ. Прэзідэнтам БЦР быў прызначаны Р. Астроўскі — фігура вельмі адыёзная і беспрынцыповая у беларускім руху. Рада таксама стала дарадчым органам, аднак у пытан-нях сацыяльнай апекі, культуры і школьніцтва мела права на адносна самастойныя рашэнні. 23 лютага 1944 г. Готбэрг выдаў загад аб стварэнні Беларускай краявой абароны (БКА) і даручыў БЦР правесці вайсковую мабілізацыю. Сфарміраваныя да канца сакавіка 45 батальёнаў БКА былі кепска ўзброенымі. Паступова зніжалася іх дысцыпліна, не хапала афіцэраў. Пад канец акупацыі БКА па загадзе немцаў стала выкарыстоўвацца для барацьбы з партызанамі. Апошнім мерапрыемствам БЦР на Беларусі стала правядзен-не 27 чэрвеня 1944 г. у Мінску II Усебеларускага кангрэса, які намінальна абвясціў раду адзіным законным прадс-таўніком беларускага народа.

Акупацыйны рэжым прынёс Беларусі незлічоныя беды. У выніку вайны загінула звыш за 2 млн 200 тыс. жыхароў Бацькаўшчыны, 380 тыс. чалавек вывезена на працу у Германію. 3-за людскіх страт насельніцтва Бе­ларусі у 1945 г. складала толькі 6,2 млн чалавек. За час акупацыі у рэспубліцы было знішчана каля 9200 населе-ных пунктаў, з іх 627 вёсак раздзялілі лес Хатыні, 186 так і не былі адноўлены пасля завяршэння вайны. Нека-торыя вёскі палілі двойчы, тройчы.

3 першых дзён свайго гаспадарання акупанты праводзілі карныя аперацыі супраць партызан і мірных жы­хароў. Не шкадавалі нават старых, жанчын і дзяцей. За увесь перыяд акупацыі jia тэрыторыі Беларусі было спла-навана і здзейснена бйльш за 140 буйных карных экспеды-цый. Па няпоўных звестках, падчас 28 падобных аперацый у 1942 — 1943 гг. ад рук карнікаў загінула болып за 70 тыс. чалавек. Так, у жніўні — верасні 1942 г. акупанты правялі серыю аперацый пад назван "Зумпфібэр" ( Балотная ліхаманка"). Яна праводзілася на тэрыторыі Генераль-нага камісарыята Беларусі. У час яе правядзення у баях было забіта 389 партызан і 9624 цывілышя жыхары, 1217 чалавек захоплены для вывазу на працу у Германію.

За час акупацыі на тэрыторыі Беларусі было створана звыш за 260 лагераў смерці і іх філіялаў. Лагер смерці у Трасцянцы, што пад Мінскам, па колькасці знішчаных лю-дзей знаходзіцца на трэцім месцы пасля Асвенцыма і Майданэка. У ім было знішчана 206 500 чалавек. Акрамя таго, у сталіцы Беларусі і яе ваколіцах знаходзілася яшчэ некалькі лагераў смерці: на вул. Шырокая (знішчана 20 тыс. чалавек), у раёне Масюкоўшчыны (80 тыс. чалавек). У лагерах над зняволенымі праводзіліся доследы з заразнымі хваробамі, газамі і т.д., іх труцілі ў душагубках. Жудасным становішчам вызначаліся яўрэйскія гета. Адным з найбольш буйных з'яўлялася Мінскае гета. Яно начало дзейнічаць у жніўні 1941 г. У ім было загублена каля 100 тыс. яўрэяў. Усяго на Беларусі было створана 70 гета.

У гады вайны з Беларусі у Германію было адпраўлена шмат матэрыяльных і гістарычных каштоўнасцяў, знішчана каля 10 тыс. прамысловых прадпрыемстваў, вывезена 90 % станочнага і тэхнічнага абсталявання, кнігі, карціны, выдат-ныя помнікі старажытнасці з беларускіх бібліятэк, музеяў і многае іншае. Па ацэнках спецыялістаў, Беларусь больш чым якая-небудзь іншая краіна Еўропы пацярпела ад вайны.

Водгукам на акупацыйны рэжым сталі масавы антыфашысцкі рух, дзейнасць партызан і падпольшчыкаў. У заходніх абласцях Беларусі у 1942 — 1944 гг. змагалася з ворагам польская Армія Краёва (АК). Найбольш буйныя яе фарміраванні на тэрыторыі Беларусі былі сканцэнтраваны у Наваг-рудскай акрузе. Тут налічвалася звыш 7 тыс. байцоў АК. Акрамя таго, існавалі Палеская, Віленская і Вальшская акругі АК. Армія Краёва імкнулася ўзброеным шляхам вярнуць Польшчы дзяржаўныя межы, якія існавалі да 1939 г. У сувязі з гэтым атрады АК нярэдка праводзілі акцыі супраць той часткі беларускага насельніцтва, якая не падт-рымлівала ідэю ўзнаўлення Польшчы ў даваенных межах. Самых вялікіх памераў антыбеларускі тэрор дасягнуў у Лідскай акрузе. Тут было забіта каля 1200 чалавек. У кастрычніку 1943 г. камандаванне АК зацвердзіла план аперацыі "Бура", якая прадугледжвала захоп Заходняй Бе­ларусі, Заходняй Украіны і Віленшчыны у момант адступлення нямецка-фашысцкіх войскаў. Здзяйсняючы гэты план, часці АК спрабавалі авалодаць Вільняй. У гісторыі Арміі Краёвай на Беларусі былі і дзёрзкія напады на нямецкія гарнізоны і камунікацыі, і прыкрыя выпадкі супрацоўтцтва асобных камандзіраў АК з акупацыйнымі ўладамі. Савецкія партызаны да вясны 1943 г. падгрымлівалі саюзніцкія адносіны з атрадамі АК. Пасля разрыву дыпламатычных адносін паміж СССР і польскім эмігранцкім урадам у Лондане нярэдкімі сталі ўзброеныя сутычкі партызан з атрадамі АК.


55. 3 першых дзён фашысцкага нашэсця значная частка насельніцтва Беларусі начала барацьбу супраць акупантаў. Вялікі уклад у арганізацыю гэтай барацьбы ўнеслі партыйныя і камсамольскія органы. Аднымі з першых пачалі дзейнічаць Мінскі, Гомельскі, Пінскі абласныя і Гомельскі гарадскі падпольныя партыйныя і камсамоль­скія камітэты. Ужо у чэрвені 1941 г. работнік Пінскага абкама партыі В.3.Корж сфарміраваў партызанскі атрад. Увосень 1941 г . ён на чале атрада разам з партызанамі Палесся і Міншчыны прайшоў з баявым рэидам па захопленых ворагам тэрыторыях Палескай і Мінскай абласцей. У гэты ж час арганізаваў і ўзначаліў партызанскі атрад у Суражскім раёне Віцебскай вобласці М.Н. Шмыроў, у Акцябрскім раёне Палескай вобласці пачаў дзейнічаць партызанскі атрад пад кіраўніцтвам У.П.Бумажкова і Ф.І.Паўлоўскага.

Па няпоўных звестках, у 1941 г. у рэспубліцы было створана і дзейнічала 99 атрадаў і прыкладна столькі ж партызанскіх груп. Менавіта яны сталі асновай далейшага развіцця народнай барацьбы у тыле ворага.

Разам са стварэннем партызанскіх атрадаў і груп на тэрыторыі рэспублікі фарміраваліся буйныя цэнтры партызанскага руху. Нарастала баявая актыўнасць партызан. Так, прыкладам, партызаны Клічаўскага раёна Магілёўскай вобласці з верасня па снежань 1941 г. разграмілі 55 валасных упраў і паліцэйскіх гарнізонаў і раздалі насельніцтву хлеб, пад-рыхтаваны акупантамі для вывазу у Германію.

Восенню-зімой 1941 — 1942 гг. у гарадах і сёлах Бела­русі працягваўся працэс стварэння і ўмацавання падпольных арганізацый. Ва ўмовах нарастания супраціўлення насельніцтва рэс­публікі фашыстам бальшавікі ўзмацнялі кіраўніцтва падполлем і партызанскім рухам. 3 гэтай мэтай на акупіраванай тэрыторыі Беларусі была створана Шырокая сетка падпольных партыйных і камсамольскіх органаў, якія ўзначалілі барацьбу з нямецкімі акупантамі. Дзейнічалі 203 абкамы, міжрайкамы, міжрайпартцэнтры, гаркамы і райкамы КП(б)Б, больш за 1200 пярвічных партыйных арганізацый, 224 абласныя, міжраённыя, гарадскія і раённыя камітэты камсамола і звыш 5500 пярвічных кам­самольскіх арганізацый. У партызанскіх атрадах і пад-поллі знаходзілася 135 тыс. камуністаў і

Перамога савецкіх войскаў над нямецка-фашысцкімі захопнікамі пад Масквой, контрнаступление Чырвонай Арміі зімой 1941/42 гг. садзейнічалі актывізацыі партызанскага руху на Беларусі. 3 вясны 1942 г. партызанскі рух набыў больш масавы, народны характар. Да лістапада 1942 г. ужо налічвалася 430 партызанскіх атрадаў, на базе якіх стварыліся брыгады і злучэнні, якіх у канцы года было ужо 59. Першыя такія фарміраванні ўзніклі у Віцебскай і Мінскай абласцях. Стварэнне брыгад і злучэнняў давала магчымасць партызанам праводзіць буйныя аперацыі па знішчэнні гарнізонаў ворага і яго камунікацый.

Камандаванне партызанскіх злучэнняў надавала вялікае значэнне разгрому варожых гарнізонаў. Барацьба партызан з імі пачалася з першых дзён вайны. Спачатку гэтыя акцыі мелі эпізадычны характар. Аднак паступова удары партызан па фашысцкіх гарнізонах станавіліся ўсё больш масавымі і арганізаванымі. Дастаткова адзначыць, што у канцы першага перыяду Вялікай Айчыннай вайны партизаны разграмілі значную колькасць варожых гарні­зонаў, у тым ліку у 14 раённых цэнтрах рэспублікі. Важнай асаблівасцю гэтых аперацый з'яўлялася тое, што іх знач-ная колькасць прыходзілася на перыяды рашаючых ваен-ных дзеянняў Чырвонай Арміі на франтах. Напрыклад, у час баёў на Волзе, а потым зімовых наступальных апера­цый савецкіх войскаў у лістападзе 1942— сакавіку 1943 г. толькі партызаны 2-й Мінскай брыгады разграмілі больш за 20 варожых гарнізонаў і ахоўваемых аб'ектаў.

3 мэтай цэнтралізацыі аператыўнага кіраўніцтва партызанскім рухам у маі 1942 г. пры Стаўцы Вярхоўнага Галоўнакамандуючага быў створаны Центральны штаб партызанскага руху (ЦШПР, начальнік — першы сакра-тар ЦК КП(б)Б П.К.Панамарэнка). 3 верасня 1942 г. пачаў працаваць Беларускі штаб партызанскага руху (БШПР), які ўзначаліў другі сакратар ЦК КЩб)Б П.З.Калінін. Штаб накіроўваў дзейнасць партызанскіх атрадаў і брыгад, аказваў ім дапамогу кадрамі, зброяй, боепрыпасамі, сувяззю і інш.

У вьшіку ўзмацнення партызанскага руху некаторыя раёны рэспублікі былі вызвалены ад ворага. К канцу 1943 г. партизаны ўтрымлівалі і кантралявалі каля 60 % тэры-торыі Беларусь Тут было створана звыш 20 буйных парты­занскіх зон. Першыя з іх узніклі яшчэ восенню 1941 г. Найбольш буйнымі зонамі з'яўляліся Акцябрска-Любанская, Барысаўска-Бягомльская, Клічауская, Полацка-Ле-пельская, Расонска-Асвейская ! інш. Пры аб'яднанн! не-калькіх зон утварыліся партызанскія краі. У партызанскіх зонах і краях была адноўлена савецкая ўлада.

Сотні тысяч людзей жылі у партызанскіх зонах пад аховай партызан. У Ушацка-Лепельскай зоне — звыш 73 тыс. чалавек, Клічаўскай — больш за 70 тыс., Івянецка-Налібоцкай — каля 60 тыс. чалавек. Партызаны дапама-галі сялянам сеяць і збіраць ураджай, партызанскія ўрачы лячылі хворых. У зонах адкрываліся і працавалі дзесяткі школ. Толькі у Акцябрскім раёне іх было адкрыта 20. У зонах дзейнічалі гаспадарчыя прадпрыемствы, якія праца­валі на патрэбы партызан і мясцовага насельніцтва. Напрыклад, у Расонскай зоне к вясне 1943 г. былі адрамантаваны сем вадзяных і паравых млыноў, 12 гарбарных заводаў, 13 шавецкіх майстэрань. Для партызан было пашыта шмат абутку, вялікая колькасць бялізны і інш.

Насельніцтва зон актыўна ўдзельнічала ва ўзброенай барацьбе супраць акупантаў. Жыхары папаўнялі рады партызан, вялі разведку. Дзякуючы існаванню зон сотні тысяч людзей былі выратаваны ад знішчэння і выгнання у фашысцкую няволю, сарваны планы акупантаў асудзіць насельніцтва і партызан на галодную смерць. Зоны з'яўляліся агітацыйна-прапагандысцкімі цэнт-рамі. Тут выпускаліся газеты, працавалі радыёстанцыі, праводзіліся гутаркі і лекцыі, дэманстраваліся кінафіль-мы.

Зразумела, што такая абстаноўка на захопленай тэрыто-рыі Беларусі не адпавядала палітычным мэтам акупантаў. Нямецкае камандаванне правяло шэраг буйных аперацый па ліквідацыі партызанскіх зон. У ліпені 1942 г. звыш 30 тыс. саддат рэгулярнай арміі і паліцэйскіх пры падтрымцы танкаў, артылерыі і авіяцыі ўдзельнічалі у карнай экспедыцыі "Адлер" супраць атрадаў Клічаўскай парты-занскай зоны. Нягледзячы на цяжкія страты, партызаны выйшлі з акружэння. Не змаглі гітлераўцы знішчыць і Расонска-Асвейскую партызанскую зону у лютым — сакаві-ку 1943 г. Буйную аперацыю пад назван "Котбус", у якой ўдзельнічалі звыш 80 тыс. карнікаў, нямецкае камандаван­не правяло у маі —чэрвені 1943 г. супраць атрадаў Бары-саўска-Бягомльскай і Полацка-Лепельскай партызанскіх зон. Не дасягнуўшы поспехаў у знішчэнні партызан, немцы адступілі. 3 восені 1942 г. па восень 1943 г. супраць партызан Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай, Мінскай, Магілёўскай і Пінскай абласцей былі праведзены 54 буй-ныя карныя экспедыцыі.

3 мэтай дэзарганізацыі ворага і ўзмацнення партызан­скага руху праводзіліся рэйды, у час якіх партызаны грамілі нямецкія гарнізоны, паліцэйскія ўчасткі, разбуралі камунікацыі. У верасні-лістападзе 1943 г. Беластоцкае партызанскае злучэнне правяло 1000-кіламетровы рэйд па Мінскай, Пінскай, Баранавіцкай, Брэсцкай і Беластоцкай абласцях. Паспяхова прайшоў восенню 1943 г. рэйд бры-гады імя А.К.Флегантава з Мінскай у Брэсцкую вобласць. Флегантыйцы знішчылі і пашкодзілі 92 чыгуначныя эша-лоны і 155 аўтамашын, спалілі 64 маеты.

Трэба адзначыць, што у 1943 — 1944 гг. шырока прак-тыкаваліся рэйды перадыслакацыі партызанскіх злучэн-няў з усходніх раёнаў рэспублікі у заходнія, што з'яўля-лася важным сродкам ажыццяўлення ваенна-аператыўных планаў савецкага камандавання.

Вялікія страты ворагу нанеслі партызаны Беларусі у перыяд "рэйкавай вайны" адначасовым масавым разбурэн-нем чыгуначных камунікацый. Першы этап "рэйкавай вайны" (аперацыя "Рэйкавая вайна") пачаўся у жніўні 1943 г., калі савецкія войскі перайшлі у контрнаступление над Курскам, і закончыўся у сярэдзіне верасня 1943 г.; другі (аперацыя "Канцэрт") праходзіў з другой паловы верасня да канца кастрычніка 1943 г. ; трэці этап пачаўся у чэрвені 1944 г. напярэдадні Беларускай наступальнай аперацыі "Баграціён" і закончыўся з вызваленнем Беларусі. За тэты час партызаны Беларусі падарвалі больш за 270 тыс. рэек, знішчылі шмат чыгуначных станцый, мастоў, варожых гарнізонаў.

Аднак трэба адзначыць, што пры правядзенні трэцяга этапа "рэйкавай вайны" мелі месца і недахопы. Так, у чэрвені 1944 г. у раёне баявых дзеянняў 1-га Прыбалтый-скага фронту было ўзарвана звыш 80 % рэйкавых пуцей. Гэта знізіла тэмпы наступления Чырвонай Арміі. Войскі вымушаны былі выдзяляць частку сіл і сродкаў для аднаўлення чыгункі.

Партызанскі рух карыстаўся падтрымкай мясцовага насельніцтва. Яно забяспечвала партызан прадуктамі і адзеннем, вяло разведвальную работу, збірала і перадавала ім зброю і боепрыпасы, удзельнічала у баявых аперацыях. У ліпені 1943 г. каля 3 тыс. мясцовых жыхароў прымалі ўдзел у разбурэнні чыгуначнага палатна на участку Орша —Лепель.

Партызанам аказвалася разнастайная дапамога з-за лініі фронту. Толькі з лета 1942 г. па сакавік 1944 г. яны атрымалі 80 тыс. вінтовак, аўтаматаў, кулямётаў, 100 млн патронаў, 400 т узрыўчаткі. Працоўныя савецкага тылу накіроўвалі партызанам пасылкі з абмундзіраваннем, цёплым адзеннем, медыкаментамі, харчамі. праводзілі збор сродкаў у фонд дапамогі народным мсціўцам.

Свой уклад у барацьбу з нямецкімі захопнікамі ўнеслі жыхары Беларусі, якія былі эвакуіраваны у савецкі тыл. У выніку самаадданай працы рабочых і інжынераў на вывезеных прадпрыемствах хутка была наладжана вытвор-часць прамысловай прадукцыі. Сяляне паспяхова праца-валі у мясцовых калгасах, саўгасах, МТС. Вучоныя Ака-дэміі навук БССР вялі даследаванні, якія мелі важнае народнагаспадарчае і абароннае значэнне. Падрыхтоўкай кадраў займаліся Беларускі дзяржаўны універсітэт на станцыі Сходня пад Масквой, Мінскі медыцынскі інстытут у Яраслаўлі, Беларускі лесатэхнічны інстытут у Свярд-лоўску, Беларуская кансерваторыя у Саратаве. Дзеячы літаратуры і мастацтва стварылі шэраг цікавых твораў. Эвакуіраваныя з Беларусі да сакавіка 1943 г. сабралі у фонд абароны краіны 5394 тыс. руб.

У гады вайны на Беларусі у радах партызан знаходзі-лася 374 тыс., у падполлі — звыш 70 тыс. чалавек. Разам з жыхарамі Беларусі супраць нямецка-фашысцкіх захопні-каў змагаліся прадстаўнікі многіх народаў СССР. Варта адзначыць, што жыхары нашай рэспублікі складалі да 90% ад агул ьнай колькасці народных мсціўцаў. Паводле звес-так БШПР, па сваім сацыяльным складзе яны размяр-коўваліся такім чынам: на долю сялян прыпадала 39,1 % ад усей колькасці партызан, інтэлігенцыі і служачых — 20,55, рабочых — 17,03, навучэнцаў — 12,16, былых ваеннаслужачых —звыш 11 %. У складзе партызан Бела­русі змагаліся сотні польскіх грамадзян, больш за 400 славакаў і чэхаў, 235 югаславаў, каля 70 венграў, 60 французаў, звыш 30 грамадзян Белыіі, 24 аўстрыйца, 16 галандцаў, прадстаўнікі другіх еўрапейскіх народаў — усяго каля 4 тыс. антыфашыстаў замежных краін.

Па звестках БШПР, звыш 1,5 тыс. польскіх патрыётаў, якія ўдзельнічалі у партызанскім руху у Беларусі, уступілі у рады Войска Польскага; каля 240 чэхаў і славакаў — у Чэхаславацкую армію, больш за 100 чалавек — у Югас-лаўскую Народна-вызваленчую армію.

Партызаны і падпольшчыкі забілі і паранілі больш за 500 тыс. гітлераўцаў, нанеслі цяжкія страты ворагу у тэхніцы. За гераізм і адвагу каля 140- тыс. партызан і падпольшчыкаў узнагароджаны ордэнамі і медалямі, 88 з іх прысвоена звание Героя Савецкага Саюза.

За мужнасць і гераізм, праяўленыя жыхарамі Мінска у барацьбе супраць нямецкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны, 26 чэрвеня 1974 г. сталіцы Беларусі прысвоена ганаровае звание "Горад-герой" з уручэннем ордэна Леніна і медаля "Залатая Зорка".


56. На тэрыторыю Беларусі савецкія войскі ўступілі восенню 1943 г. пасля разгрома нямецка-фашысцкіх войскаў пад Курскам. 26 верасня яны вызвалілі першы беларускі горад Хоцімск, 28 верасня — Клімавічы і Касцюковічы, 30 верасня — Крычаў.

Наступаючым часцям Чырвонай Арміі актыўна дапамагалі партызаны. Яны абрушвалі удары на чыгуначныя камунікацыі ворага, знішчалі нямецкія гарнізоны, дапама-галі войскам пры фарсіраванні рэк. Асабліва вызначаліся у тэты час партызаны Гомельскага злучэння пад агульным кіраўніцтвам сакратара падпольнага абкама партыі І.П.Кожара. У ходзе далейшага наступления 26 лістапада 1943 г. быў вызвалены буйны прамысловы і культурны цэнтр

У пачатку чэрвеня 1944 г. лінія фронту на тэрыторыі Беларусі праходзіла на ўсход ад Полацка, Віцебска, Оршы, Магілёва і Бабруйска. 3 улікам гэтага гітлераўцы стварылі ўздоўж лініі фронту моцную абарону. Непа-далёку ад Оршы і Магілёва яны ўтрымлівалі абарончыя рубяжы на Друці, Бярэзіне, Свіслачы і Немане.

Нямецкае камандаванне аддало загад абараняць свае пазіцыі у Беларусі да апошняй магчымасці. У склад фашысцкай групоўкі ўваходзілі 63 дывізіі і 3 брыгады (1,2 млн чалавек), 9500 гармат і мінамётаў, 900 танкаў і штурмавых гармат, 1350 самалётаў. Для разгрому акупан­таў савецкае Вярхоўнае Галоўнакамандаванне сабрала значна болыныя сілы — 2,4 млн чалавек, больш за 36 тыс. гармат і мінамётаў, 5200 танкаў і самаходных артыле-рыйскіх установак, каля 5,3 тыс. самалётаў. Гэтыя сілы былі аб'яднаны у франты: 1-шы Прыбалтыйскі (генерал арміі І.Х.Баграмян), 3-ці Беларускі (генерал арміі І.Д.Чарняхоўскі), 2-гі Беларускі (генерал арміі Г.Ф.Заха-раў), 1-шы Беларускі (Маршал Савецкага Саюза К.К.Ра-касоўскі).

Каардынаваць дзеянні франтоў было даручана Марша­лу Савецкага Саюза А.М.Васілеўскаму (1-шы Прыбал­тыйскі і 3-ці Беларускі) і Маршалу Савецкага Саюза Г.К.Жукаву (2-гі і 1-шы Беларускі).

Бітва за поўнае вызваленне Беларусі (кодавая назва "Баграціён") пачалася раніцай 23 чэрвеня 1944 г. У наступ­ление перайшлі войскі 1-га Прыбалтыйскага і 3-га Бела-рускага франтоў. На другі дзень да іх далучыліся войскі 1-га Беларускага фронту. Сумесна з савецкімі воінамі у баях за вызваленне Беларусі ўдзельнічалі французскія лётчыкі эскадрыльі "Нармандыя — Неман".

24 чэрвеня абарончая лінія нямецкіх войскаў была прарвана. У выніку наступления савецкіх войскаў 26 чэр­веня былі вызвалены Віцебск, Жлобін, 27 чэрвеня — Орша, 28 чэрвеня — Магілёў, Шклоў, Быхаў, Асіповічы.

Пад націскам Чырвонай Арміі фашысцкія захопнікі адступілі. Савецкія войскі імкліва праследавалі ворага, акружалі і знішчалі яго групоўкі. Часці Чырвонай Арміі набліжаліся да Мінска. 3 ліпеня 1944 г. танкісты і пехацін-цы 1-га і 3-га Беларускіх франтоў вызвалілі сталіцу Бела­русі Мінск.

Напярэдадні вызвалення Мінска савецкія войскі авалодалі Вілейкай, выйшлі да Маладзечна і адрэзалі праціўніку шляхі адыходу на Вільнюс і Ліду. Фашысцкім войскам была таксама адрэзана дарога на Брэст і Лунінец. Так быў падрыхтаваны "кацёл", у якім апынулася групоўка ворага, якая налічвала каля 100 тыс. салдат і афіцэраў. Толькі у баях за Мінск немцы страцілі забітымі больш за 70 чалавек. У палон было ўзята каля 40 тыс. гітлераўцаў.

У выніку першага этапа Беларускай аперацыі (23 чэрвеня —4 ліпеня 1944 г.) варожая група армій "Цэнтр" пацярпела катастрафічнае паражэнне, галоўныя яе сілы былі разбіты. Савецкія войскі атрымалі магчымасць наступаць на захад.

4 ліпеня быў вызвалены Полацк, 5 — Маладзечна і Смаргонь, 8 — Баранавічы, 9 — Навагрудак, 10 — Слонім, 14 — Пінск і Ваўкавыск, 16 ліпеня — Гродна. Вызваленнем Брэста (28 ліпеня) закончылася выгнанне нямецка-фашыскіх захопнікаў з тэрыторыі Беларусі. У выніку другога этапа Беларускай аперацыі у канцы жніўня савецкія войскі выйшлі да Рыгі, на граніцу з Усходняй Прусіяй, на Нараў і Віслу.

Вялікую дапамогу Чырвонай Арміі у вызваленні Бела­русі аказалі партызаны і падпольшчыкі, увесь беларускі народ, якія паказалі бязмежную адданасць сваей Радзіме. Сыны і дочкі беларускага народа гераічна змагаліся суп-раць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у радах Чырвонай Арміі, у партызанскіх атрадах, самааддана працавалі у савецкім тыле.

Па меры ачышчэння беларускай зямлі ад нямецка-фа­шысцкіх захопнікаў паўставала задача аднаўлення эканомікі, адраджэння разбураных ворагам гарадоў і вёсак. Надзвычайная дзяржаўная камісія па выяўленні злачынстваў захопнікаў высветліла, што толькі прамыя стра­ты Беларусі за гады вайны склалі 75 млрд руб. у цэнах 1941 г. Тэта азначала, што распубліка страціла звыш паловы свайго нацыянальнага багацця. Самай балючай і цяжкай стратай для Беларусі было знішчённе звыш 2,2 млн чалавек. Апусцелі сотні сёл і вёсак, зменшылася колькасць гарадскога насельніцтва. У Мінску да часу вызвалення засталося менш 40 % жыхароў, у Магілёўскай вобласці —толькі 35 % гарадскога насельніцтва, у Палескай .— 29, Віцебскай — 27, Гомельскай — 18 %. Каля 3 млн чалавек засталіся без прытулку. Акупанты спалілі і разбурылі 209 з 270 гарадоў і раённых цэнтраў, 9200 сёл і вёсак. Было разбурана звыш 10 тыс. прадпрыемстваў. Вялікія страты нанесла сельская гаспадарка. Былі разрабаваны і спусто-шаны усе калгасы і саўгасы.

3 мэтай аднаўлення народнай гаспадаркі рэспублікі саюзны ўрад ужо восенню 1943 г. перадаў Беларусі значныя грашовыя сродкі, 1 тыс. станкоў, 2 тыс. т метала, 1542 трактары, шмат леса, сцякла і іншых будаўнічных матэ-рыялаў. У гэты цяжкі час рэспубліцы дапамаглі народы СССР. Напрыклад, толькі за 10 месяцаў 1944 г. Беларусь атрымала 487 вагонаў з рознымі грузамі ад працоўных Сібіры і Урала.

Увесь цяжар аднаўленчых работ лёг на плечы працоўных рэспублікі. Дзякуючы іх напружанай працы ужо у 1944 г. пачалі даваць прадукцыю "Гомсельмаш", фанерна-запалкавы камбінат, маслазавод, спіртзавод у Го-мелі. Быў арганізаваны рамонт танкаў на станкабу-даўнічным заводзе імя Кастрычніцкай рэвалюцыі, вагонаў на Мінскім вагонарамонтным заводзе.

У 1944 г. было адноўлена і пушчана у эксплуатацыю 196 машынабудаўнічых прдпрыемстваў, у тым ліку 18 буйных. Аднавілі працу прадпрыемствы лёгкай прамысло-васці (179 тэкстыльных, 263 пашывачныя і 487 гарбарна-абутковых).

Адраджалася энергетычная гаспадарка рэспублікі. У другой палове 1944 г. былі адноўлены 72 электрастанцыі, а к пачатку 1945 г. працавала ужо 95. Іх магутнасць у 1945 г. дасягнула каля 50 % даваеннага ўзроўню. Гэга дазваляла у пэўнай меры механізаваць працаёмкія работы, павысіць прадукцыйнасць працы.

У 1945 г. у прамысловасці Беларусі было задзейніча-на 45,3 % даваеннай колькасці рабочых і служачых. Аднак імі было выпрацавана толькі 20,1 % прадукцыі 1940 г. Нізкай заставалася прадукцыйнасць працы. У 1945 г. яна складала толькі 47 % ад даваеннай. Тэта тлумачылася нізкай кваліфікацыяй многіх рабочых, асабліва сельскай моладзі і дэмабілізаваных воінаў, слабай механізацыяй вытворчасці, прастоямі з-за мантажу абсталявання і інш.

Паступова адраджалася сельская гаспадарка рэспублікі. Калгаснае сялянства атрымала ад дзяржавы значную матэрыяльную дапамогу. Пад ураджай 1945 г. кал гас ы атрымалі насенную пазыку зерня 15 тыс. т, ільну — 2,1, бульбы — 22 тыс. т. На працягу 1945 г. у калгасы было дастаўлена звыш 15 тыс. сельскагаспадар-чых машын і абсталявання, 70 тыс. коней, 109 тыс. кароў, больш за 3 тыс. аўтамашьш, 420 трактараў. Аднак становішча у сельскай гаспадарцы заставалася вельмі цяжкім. У вытворчасці ўдзельнічала не больш паловы даваеннай колькасці калгаснікаў, у асноўным жанчыны. Паўсюдна зямлю аралі з дапамогай кароў, ускопвалі уручную. Вясной 1945 г. пасяўныя плошчы склалі толькі /3,8 % даваенных. Нізкай заставалася аплата працы калгаснікаў. Калгасы у 1945 г. выдал! у сярэднім на працадзень зерня 0,4 кг, бульбы — 0,7, сена і саломы — 0,5 кг. У большасці гаспадарак ажыццяўлялася толькі натуральная аплата працы.

Хуткімі тэмпамі аднаўляліся ўстановы аховы здароўя, народнай адукацыі. Колькасць бальнічных ложкаў наблізілася да ўзроўню 1940 г. і склада у 1945 г. 20 400 супраць 29 600. Ужо у 1944/45 навучальным годзе агульнаадукацыйнымі школамі было ахоплена 1200 тыс. вучняў. У 1945/46 навучальным годзе працавалі 24 з 25 ВНУ, якія меліся у рэспубліцы у 1940 — 1941 гг. Наладжвалася праца ва ўстановах навукі і культуры. У 1945 г. у рэспубліцы функцыяніравала 38 навуковых устаноў з 51 на канец 1940 г. Аднаўляліся клубныя ўста­новы, кінатэатры, музеі, тэатры, бібліятэкі.

Разгром нямецка-фашысцкіх войскаў на тэрыторыі Беларусі стварыў спрыяльныя ўмовы для іншых наступальных аперацый, у выніку ажыццяўлення якіх Чырвоная Армія у другой палове 1944 г. выгнала ворага з тэрыторыі СССР і начала вызваленне народаў Еўропы. У студзені 1945 г. савецкія войскі распачалі наступление на фронце ад Балтыйскага мора да Карпат.

16 красавіка 1945 г. войскі Чырвонай Арміі пачалі Берлінскую аперацыю, акружылі і разграмілі берлінскую групоўку ворага, 30 красавіка ўварваліся у рэйхстаг і ўзнялі над ім Сцяг Перамогі. 8 мая 1945 г. Германія падпісала Акт аб безумоўнай капітуляцыі.

У жніўні 1945 г. на Далёкім Усходзе Чырвоная Армія з удзелам войскаў Манголіі разграмілі японскую Квантунскую армію. 2 верасня 1945 г. Японія падпісала Акт аб безумоўнай капітуляцыі, што азначала заканчэнне другой сусветнай вайны.

 


57. Пачатак "халоднай вайны"

"Дактрына Трумэна" і "план Маршала". Ва ўмовах існа-вання дзвюх супрацьлеглых сістэм, цэнтральныя дзяржавы якіх у другой палове 40-х гг. з'яўляліся ўладальнікамі ядзер-най зброі, пачаўся працяглы перыяд іх супрацьстаяння, пер-шым крокам на шляху да якога стала "халодная вайна". Ас-ноўнай прычынай супрацьстаяння была барацьба СССР і ЗІПА за геапалітычную перавагу і перш за ўсё за падзел Еўропы. Пачатак афармленню палітыкі "халоднай вайны" пала-жыла "дактрына Трумэна" — знешнепалітычная прагра-ма ўрада ЗША, выкладзеная прэзідэнтам Г. Трумэнам у яго прамове ў кангрэсе ЗПІА 12 сакавіка 1947 г. Г. Трумэн звяр-нуўся да Кангрэса з просьбай аб выдзяленні дапамогі ў 400 млн долараў (на 1947/1948 фінансавы год) Грэцыі і Тур-цыі, абгрунтоўваючы гэта тым, што "ЗІПА павінны аказваць падтрымку свабодным народам, якія супраціўляюцца спро-бам закабалення, зыходзячым ад узброенай меншасці або знешняга ціску". Меркавалася паслаць у гэтыя краіны аме-рыканскія місіі, у тым ліку і ваенны персанал з мэтай абаро-ны краін Усходняга Міжземнамор'я ад камуністычнай бяс-пекі. Хоць у прамове не ўспамінаўся Савецкі Саюз, разуме-лася, што паняцці "свабодныя народы" і "антыкамуністы" з'яўляюцца сінонімамі. Абапіраючыся на гэту дактрыну, ЗПІА бралі на сябе доўгатэрміновыя абавязацельствы супрацьста-яЦь распаўсюджванню камунізму і ўмешвацца, калі неаб-ходна, з дапамогай узброенай сілы ў любы рэгіён, дзе існуе пагроза камуніз^у. Хоць Г. Трумэн назваў у сваёй прамове Дзве краіны, хутка стала відавочна, што дактрына не мае геаграфічных межаў.

Дактрына Трумэна з'явілася палітычным касцяком шы-^окамаштабнай стратэгіі "стрымлівання камунізму", а яе эка-аВДчным стрыжнем стаў "план Маршала"."План Маршала", або праграма аднаўлення і развіцця Еўропы, быў выкладзены Дзяржаўным сакратаром ЗІІІА Дж. Маршалам у выступленні ў Гарвардскім універсітэце ў чэрвені 1947 г. Ён прапанаваў аказаць эканамічную дапамо-гу еўрапейскім дзяржавам з мэтай аднаўлення разбуранай у выніку Другой сусветнай вайны эканомікі.

Па прапанове англійскага і французскага ўрадаў "план

Маршала" абмяркоўваўся на нарадзе міністраў замежных

спраў ЗША, Вялікабрытаніі, Францыі і СССР у Парыжы ў

чэрвені-ліпені 1947 г. ЗІПА выступілі з ідэяй стварэння на-

дзеленай шырокімі паўнамоцтвамі агульнаеўрапейскай арга-

нізацыі ў складзе прадстаўнікоў вялікіх дзяржаў, галоўнай

мэтай якой павінны былі стаць распрацоўка і кантроль над

выкананнем шырокай праграмы мерапрыемстваў, накірава-

дых на ліквідацыю ў Еўропе эканамічных вынікаў Другой

сусветнай вайны. Прапановы ЗПІА крытыкаваліся кіраўніц-

твам СССР, якое лічыла, што яны фактычна азначаюць пад-

парадкаванне эканомікі заходнееўрапейскіх краін эканомі-

цы ЗІПА і парушаюць іх суверэнітэт.

У ліпені 1947 г. у Парыжы адбылася канферэнцыя "еў-

рапейскага эканамічнага супрацоўніцтва" 16 краін, далуча-

ных да "плана Маршала" (Вялікабрытанія, Францыя, Аўст-

рыя, Бельгія, Галандыя, Люксембург, Данія, Грэцыя, Ірлан-

дыя, Ісландыя, Партугалія, Швецыя, Швейцарыя, Турцыя).

Канферэнцыя стварыла "Камітэт еўрапейскага эканамічнага

супрацоўніцтва" з мэтай складання агульнага даклада аб эка-

намічных рэсурсах названых краін і іх агульнай заяўкі на

амерыканскую дапамогу. 3 дапамогай "плана Маршала" ЗПІА

імкнуліся змякчыць развіццё пасляваеннага эканамічнага

крызісу і ўцягнуць заходнееўрапейскія дзяржавы ў сферу

свайго палітычнага і эканамічнага ўплыву.

"План Маршала" практычна пачаў ажыццяўляцца з кра-савіка 1948 г., калі ўвайшоў у сілу закон "Аб дапамозе за-межным дзяржавам", адзін з раздзелаў якога прадугледжвау аказанне дапамогі заходнееўрапейскім краінам на аснове двух-баковых пагадненняў. Дапамога па "плану Маршала" аказ-валася пры выкананні шэрагу ўмоў:

2) 1) адмовы ўрадаў гэтых краін ад палітыкі нацыяналіза цыі прамысловасці, развіццё прыватнага сектара эканомікі* заахвочванне прыватных амерыканскіх інвестыцый;

3) свабодны доступ амерыканскіх тавараў на рынкі краін-ятрымальнікаў шляхам аднабаковага зніжэння імі мытных тарыфаў.

Кантроль за выкананнем "плана Маршала" быў ускладзе-ны на спецыяльна створаную з гэтай мэтай арганізацыю — адміністрацыю па кіраўніцтву аказаннем дапамогі замежным дзяржавам на чале з буйным прамыслоўцам, экс-прэзідэн-там аўтамабільнай карпарацыі "Штудэбекер" П. Хофманам. Упаўнаважаным па Еўропе па пытаннях "плана Маршала" быў прызначаны амерыканскі фінансіст, палітычны дзеяч і дыпламат У. Гарыман, які ў гады вайны быў прадстаўніком прэзідэнта ЗША па праграме ленд-лізу ў Вялікабрытаніі, а затым паслом у СССР.

СССР адмовіўся ад удзелу ў "плане Маршала" і ў суп-рацьвагу яму прапанаваў "план Молатава", ажыццяўленне яко-га прывяло да стварэння Савета Эканамічнай Узаемадапамогі краін так званай народнай дэмакратыі ў 1949 г.

Праграма дапамогі Еўропе склала суму ў 13,3 млрд дола-раў, з іх 1,5 млрд долараў доўгатэрміновай пазыкі, якая пазней была вернута. У красавіку 1948 г. для здзяйснення плана была створана пастаянна дзеючая Арганізацыя па еў-рапейскаму эканамічнаму супрацоўніцтву (пазней яна стала называцца Арганізацыяй эканамічнага супрацоўніцтва і раз-віцця — АЭСР). Гэта арганізацыя ажыццяўляла кантроль за размеркаваннем фінансавых сродкаў і ўмовамі іх выкарыс-тання. АЭСР, як і "план Маршала", у цэлым выконвала за-дачу "стрымлівання камунізму" на эканамічным узроўні, у той час як утварэнне Паўночнаатлантычнага дагавора (НАТА) было прызвана вырашыць гэту задачу на ваенна-палітычным Узроўні.

Амерыканская дапамога паступала ў розных формах: у вьіглядзе бязвыплатнага дару ў доларах, бязвыплатнага за-беспячэння таварамі, але ў асноўным у форме крэдытаў. Агуль-ная сума сродкаў, выдаткаваных у рамках "плана Маршала" 3 <* красавіка 1948 г. да 30 чэрвеня 1951 г., калі яго астатнія Ф°нды былі ўключаны ў Праграму абароннай узаемадапамогі, ^лала каля 17 млрд долараў. У цэлым прыкладна трэць імпар-ТУ Ў рамках Праграмы еўрапейскага аднаўлення прыходзіла ся на сельскагаспадарчую прадукцыю, але вялікую ролю ады грываў таксама імпарт сродкаў вытворчасці. Прыкладна адня трэць сродкаў дапамогі па "плану Маршала" была выдатка-вана на закупкі лішкаў амерыканскай сельскагаспадарчай прадукцыі.

Раскол Бўропы. Аказанне дапамогі Заходняй Еўропе даз~ воліла ЗІПА атрымаць магутнейшага саюзніка ў "халоднай вайне", умацаваўшы і аднавіўшы яго па свайму ўзору, што ў рэшце рэшт абумовіла вынік глабальнага супрацьстаяння звышдзяржаў. У сувязі з гэтым асноўнае значэнне дапамогі было не эканамічным, а палітычным. "План Маршала" меў, безумоўна, і негатыўныя вынікі, адным з якіх быў раскол Еўропы на два лагеры, а адмова ад удзелу ў ім Савецкага Саюза выяўляла яго антысавецкую накіраванасць. Перава-гай Вашынгтона была спроба стварэння цэнтра сілы на Еўра-пейскім кантыненце, дастаткова моцнага для падтрымкі там неабходнай раўнавагі.

Супрацьлеглыя інтарэсы вялікіх дзяржаў — былых саюз-нікаў у Другой сусветнай вайне — дакладна выявіліся ў іх пазіцыі ў адносінах да Германіі. У снежні 1946 г. у пару-шэнне прынятых абавязацельстваў на Патсдамскай канфе-рэнцыі ЗША і Вялікабрытанія заключылі пагадненне аб аб'-яднанні сваіх зон акупацыі. У выніку была створана "Бізонія". У 1948 г. да іх далучылася французская зона акупацыі — так узнікла "Трызонія'1. У сярэдзіне 1948 г. на гэтай тэрыторыі была праведзена грашовая рэформа, якая была ўключана ў сферу дзеяння "плана Маршала". Акупацыйныя ўлады трох заходніх зон акупацыі стварылі так званы Парламенцкі са-вет, даручыўшы яму распрацоўку Канстытуцыі нямецкай дзяржавы, Асноўны закон уступаў у сілу ў маі 1949 г. У жніўні 1949 г. у Заходняй Германіі былі праведзены пер-шыя парламенцкія выбары. У верасні быў сфарміраваны ўрЗД на чале з лідэрам ХДС К. Адэнауэрам. 7 верасня 1949 г. адбылося абвяшчэнне Федэратыўнай Рэспублікі Германіі (ФРГ).

Натэрыторыі ўсходняй зоны акупацыі, занятай савецкім войскамі, былі праведзены рэформы, якія абмяжоўвалі пры- тНую ўласнасць у аграрным сектары эканомікі і ў прамыс-яовасці. У выніку зямельнай рэформы былі канфіскаваны #се юнкерскія і памешчыцкія гаспадаркі памерам болып за 100 га, зямельныя гаспадаркі, што належалі ваенным зла-чьіНцам, прыняты законы аб экспрапрыяцыі ўласнасці на-пьістаў, болын за 9 тыс. прамысловых прадпрыемстваў пера-дадзены ў валоданне нямецкіх органаў самакіравання. У маі 1949 г. Нямецкі народны кангрэс прыняў праект канстыту-цыі Германскай Дэмакратычнай Рэспублікі, заснаванай на прынцыпе народаўладдзя. 7 кастрычніка 1949 г. было аб-вешчана ўтварэнне Германскай Дэмакратычнай Рэспублікі і ўведзена ў дзеянне Канстытуцыя ГДР.

У маі 1952 г. ЗПІА, Вялікабрытанія і Францыя падпісалі ў Боне з ФРГ так званы Агульны дагавор, у адпаведнасці з якім акупацыйны статус у Заходняй Германіі ліквідаваўся, а ФРГ атрымала болып шырокія правы ва ўнутраных і знешніх справах.

Канфрантацыя паміж двума блокамі буйнейшых дзяржаў свету выявілася ў саперніцтве ваенна-палітычных блокаў і саюзаў, створаных хутка пасля Другой сусветнай вайны.

У сакавіку 1948 г. Вялікабрытанія, Францыя, Нідэрлан-ды, Бельгія і Люксембург заключылі ў Бруселі дагавор аб эканамічным, сацыяльным і культурным супрацоўніцтве і калектыўнай абароне, вядомай пад назвай Заходняга Саюза. Ён быў падтрыманы ЗПІА, якія прапанавалі стварыць болып шырокі ваенны саюз з удзелам ЗША і Канады. У красавіку 1949 г. 12 дзяржаў (ЗІПА, Вялікабрытанія, Францыя, Італія, Канада, Ісландыя, Нарвегія, Данія, Нідэрланды, Бельгія, Люксембург, Партугалія) падпісалі ў Вашынгтоне Паўноч-наатлантычны пакт (НАТА). Грэцыя і Турцыя ўступілі ў ар-ганізацыю ў 1952 г., ФРГ — у 1955 г. Іспанія — у 1982 г. У перыяд свайго ўтварэння НАТА ўяўляў сабой ідэалагічны і ваенна-палітычны альянс групы дзяржаў з аднолькавымі па-«літычнымі і эканамічнымі сістэмамі.

Утварэнне НАТА было прадыктавана імкненнем заходніх Дзяржаў стрымаць узмацненне ўплыву і магутнасці СССР у ^Ўропе і ў свеце, непасрэднай падставай паслужыў раскол Іерманіі. Паўночнаатлантычны пакт прадугледжваў аб'яд-нанне намаганняў яго ўдзельнікаў ва "ўмацаванні сваіх уЛас ных інстытутаў, узаемныя кансультацыі ў выпадку, калі, н думку аднаго з іх, ствараецца пагроза палітычнай незалеж насці або бяспекі" любога з бакоў. Удзельнікі дагавора бралі на сябе абавязацельства павялічыць вытворчасць узбраенняй і аказваць адзін аднаму дапамогу, у тым ліку прымяненне ўзброенай сілы. Галоўная роля НАТА адводзілася ваенна-стра-тэгічным сілам ЗІПА, якія абавязаліся абараняць саюзнікаў у выпадку нападзення трэцяга боку. Амерыканскія ўзброе-ныя сілы маглі быць размешчаны ў любой краіне — удзель-ніцы НАТА. ЗІПА пачалі ствараць у гэтых краінах свае ваен-ныя базы.

Пасляваенны раскол свету закрануў і Азію. Пазіцыі СССР умацоўваліся ў гэтым рэгіёне пасля ўстанаўлення камуні-стычных рэжымаў у Паўночнай Карэі (1948), у Кітаі (1949), у Паўночным В'етнаме (1954).

3 мэтай расшырыць свой уплыў у азіяцка-ціхаакіянскім рэгіёне пад эгідай ЗША ў супрацьвагу СССР быў створаны ваенна-палітычны блок АНЗЮЗ (Аўстралія, Новая Зеландыя, ЗША), у 1954 г. — СЕАТА (ЗПІА, Вялікабрытанія, Францыя, Аўстралія, Новая Зеландыя, Тайланд, Філіпіны, Пакістан), у 1955 г. — СЕНТА (ЗША, Вялікабрытанія, Турцыя, Ірак, Іран, Пакістан).

У 1955 г. пасля ўступлення ФРГ у НАТА шэраг краін савецкага блока дзяржаў утварылі Арганізацыю Варшаўска-га Дагавора, падпісаўшы шматбаковы дагавор аб дружбе, суп-рацоўніцтве і ўзаемнай дапамозе. У арганізацыю ўвайшлі ўсе краіны Усходняй Еўропы, за выключэннем Югаславіі. Краіны — удзельніцы Варшаўскага дагавора абавязаліся у выпадку нападзення на адну з іх неадкладна прыйсці на дапамогу "ўсімі сродкамі", уключаючы прымяненне ўзброе-най сілы. У адпаведнасці з дагаворам былі створаны Палі-тычны кансультацыйны камітэт цля фарміравання агульнай абароннай і знешняй палітыкі, а таксама Аб'яднанае каман-даванне ўзброенымі сіламі дзяржаў Варшаўскага дагавора.

Такім чынам, пасля Другой сусветнай вайны аформілася новая расстаноўка сіл на сусветнай арэне. Узніклі два су# рацьлеглыя блокі дзяржаў, заснаваных на розных эканамі4цьіх, палітычных і ідэалагічных сістэмах. У цэнтры аднаго з іх былі ЗІПА, у цэнтры другога — СССР. Абедзве дзяржавы валодалі ядзернай зброяй. Пачатак "халоднай вайны" харак-харызаваў працяглы перыяд супрацьстаяння сусветных звыш-дзяржаў.