Вайна паміж Рускай дзяржавай і Рэччу Паспалітай 1654-1667 гг. 4 страница

Прывілей 1434 г., па якім "руская" знаць дабілася саслоўнай роўнасці з каталіцкай арыстакратыяй, — безумоўная перамога праваслаўнай знаці ў барацьбе за раўнапраўе. Але гэта была перамога не канчатковая. Адно з галоўных пытанняў — удзел праваслауных феадалаў у кіраванні дзяржавай — гэтай граматай не вырашалася.

На ўнутраную палітыку вялікіх князёў літоўскіх і паноў-радных усе больш уздзейнічала знешнепалітычная сітуацыя. На працягу XVI ст. Вялікае Княства абараняла сваю незалежнасць і багацце ад набегаў крымскіх татар, якіх зведала 45 за першую палову гэтага стагоддзя. Але галоўны вораг беларуска-літоўскага гаспадарства у гэты час паўстаў на ўсходзе. З канца XV ст. Маскоўская дзяржава прыпісвае сабе ролю спадкаемцы Кіева, а пасля жаніцьбы Івана III на дачцэ візантыйскага імператара — спадкаемцы Візантыі і галавою ўсіх праваслауных хрысціян Усходняй Еўропы. Гэта спрычынілася да аб’яўлення усходнеславянскіх зямель Вялікага Княства сваей вотчынай і адкрытай агрэсіі супраць заходняга суседа.

3 пачатку XVI ст. усе выразней праводзіцца лінія на роўнасць у правах прадстаўнікоў шляхецкага саслоўя Вялікага Княства незалежна ад этнічнага паходжання і рэлігійнай прыналежнасці. 3 гэтага часу праваслауных беларускага, украінскага паходжання можна сустрэць сярод радных засядацеляў і кіраўнікоў самага высокага рангу (К.Астрожскі, Р.Хадкевіч). Гарадзельская пастанова ужо не дзейнічала і, як зжыўшая сябе, была адменена ў 1563 г. 3 гэтага часу пасады дзяржаўнага кіравання маглі займаць прадстаўнікі шляхецкага саслоўя як каталіцкага, так і праваслаўнага веравызнання. Надалей заканадаўчае афармленне роўнасці ў правах усей шляхты "веры хрысціянскай" знайшло месца у Статуце Вялікага Княства Літоўскага 1588 г.

У XVI ст. буйныя феадалы Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага рознага этнічнага паходжання — беларускага, літоўскага, украінскага, рускага, розных вер — каталіцкай, праваслаўнай, пратэстанцкай — уяўлялі сабой адну сацыяльную трупу. Яна была аб’яднана агульнасцю палітычных, эканамічных, класа-вых інтарэсаў. Вялікае Княства Літоўскае стала іх супольнай дзяржавай — Айчынай. Нездарма у першай палове XVI ст. у найвышэйшым органе ўлады — Гаспадарскай Радзе — не сустракалася груповак, якія б утварыліся на аснове этнічных ці рэлігійных адрозненняў.

Такім чынам, пасля першага — ваенна-абарончага — аб’яднання у XIII —XIV стст. беларускіх і балцкіх зямель у адзіную дзяржаву і амаль двухсотгадовага перыяду "прыціркі" этнасаў поліэтнічнага дзяржаўнага ўтварэння у XVI ст. адбылося другое — дзяржаўна-палітычнае — аб’яднанне грамадства Вялікага Княства. У гэты час на другі план адыходзяць мясцовыя, этнічныя, рэлігійныя інтарэсы, а найперш усведамляецца агульнадзяржаўны ліцвінскі патрыятызм.

Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае XVI ст. увайшло ў сусветную гісторыю як адна з першых еўрапейскіх дзяржаў, што стварыла ўнікальны узор палітычнага і грамадскага ладу, прававой дэмакратыі, мірнага суіснавання ды супрацоўніцтва розных народаў і царкоўна-рэлігійных сістэм.


11. У першай палове XIV ст. Літоўская дзяржава, што пачыналася на землях верхняга і сярэдняга Панямоння, павялічыла свае абшары не менш як удвая. Пашыралася яна у асноўным за кошт суседніх усходніх і паўднёвых зямель. Гэта, як ужо згадвалася, землі Полацкая, Віцебская і Менская. Недзе да 1340 г. межы княства Літоўскага ва ўсходнім кірунку выйшлі на рубеж Вязьма — Расна, гэта значыць праходзілі па заходняй Смаленшчыне. Да таго ж у гэты час далучаны былі да Княства Пінск з Туравам.

Блізкія добразычлівыя стасункі за панаванне Гедыміна мела Літва з Ноўгарадам Вялікім, Псковам і Цвер’ю. Гэтыя рускія землі бачылі у дзяржаве Гедыміна саюзніцу у барацьбе супраць маскоўскага ўціску, які ўзмацніўся у гады княжання Івана Каліты (1325 — 1340). Бадай, у адзначаны перыяд упершыню сутыкнуліся інтарэсы Масквы і Літвы за права панавання ва ўсходнеславянскім рэгіёне.

Пераважны ўсходнеславянскі зачын Вялікага Княства Літоўскага і Рускага (9/10 тэрыторыі і 8/10 насельніцтва) выразна паўставаў з факту падзелу дзяржавы на ўдзелы пасля пагібелі вялікага князя Гедыміна у 1341 г. Паводле яго волі гаспадарства дзялілася на 7 частак: "Монивиду дал отец Корачев да Слоним, Наримонту — Пинеск, Олгирду... — Крево, да к тому князь витебский, сынов не держал, принял его к дотьце, — Витебск в зяти. Евнутия осадил во Вильни на великом княжени. А Кестутию — Троки. Корияту — Новгородок. А Люборта принял володимерский князь к дотьце — во Володимер и в Луцеск и во всю землю Волын­скую". Як відаць з прыведзенай цытаты з "Летапісца вялікіх князей літоўскіх", большасць цэнтраў дзяржавы размяшчалася на сённяшніх беларускіх і часткова ўкраінскіх землях.

Пасля гедымінавых падзелаў для Вялікага Княства Літоўскага настаў час выпрабаванняў на трываласць. Лес дзяржавы мог пайсці па ужо накатаным класічным узоры развіцця раннефеадальных еўрапейскіх манархій. Тэта значыць, беларуска-літоўскае гаспадарства маглі чакаць удзельная дробнасць і крывавыя міжусобіцы. Але цяжкае знешнепалітычнае становішча (пагроза ў першую чаргу ад крыжакоў) ды наяўнасць сярод гедымінавых нашчадкаў моцных дзяржаўных палітыкаў не дапусцілі шлях развіцця Вялікага Княства па мажліва апісаным сцэнарыі.

Яўнут, сярэдні сын Гедыміна, які згодна з яго воляй стаў вялікім князем і на гэтай пасадзе не праявіў дбайнасці, быў у 1345 г. змешчаны з вялікага княжання. Справу яго змяшчэння арганізавалі браты Альгерд і Кейстут. Са згоды апошняга менавіта Альгерд стаў вялікім князем літоўскім. Ён і пачынае правядзенне адзіна мажлівай палітыкі, якая вынікала з этнатэрытарыяльнай пабудовы Княства. Пры ім Вялікае Княства Літоўскае і Рускае выступае на гістарычнай арэне з праграмай збірання вакол Вільні тых рускіх зямель, якія ў свой час былі аб’яднаныя ва ўладзіміравай Кіеўскай Русі. Паказальна ужо тое, што першую палову жыцця Альгерд пражыў у Полацку (да 1345 г. ён быў жанаты на віцебскай княгіні Марыі Яраслаўне), дзе, верагодна, прыняў праваслаўе і спрабаваў падпарадкаваць сваей уладзе Пскоў.

Калі ж Альгерд стаў вялікім князем, ён з поспехам працягваў ажыццяўляць сваю "агульнарускую" праграму. Пры ім робяцца спробы авалодаць Ноўгарадам Вялікім, практычна далучаюцца да Вялікага Княства Валынь (1352), Бранск і Смаленск (1357), Кіеўшчына ды Падолле (1362 —1364), Чарнігава-Северская зямля (канец 60 — пачатак 70-х гг. XIV ст.).

У тым жа ўсходнім кірунку з боку беларуска-літоўскага гаспадарства не менш адчувальнай была экспансія ідэалагічная. 3 мэтай прадвырашэння першынства палітычнай улады ва ўсходнеславянскім рэгіёне вялікія князі літоўскія (Гедымін, Альгерд) імкнуліся, і часам небеспаспяхова, да ўтварэння праваслаўнай мітраполіі і ў Вялікім Княстве Літоўскім.

Смерць вялікага князя Альгерда (1377) выклікала вострую і працяглую дынастычную барацьбу ў Вялікім княстве Літоўскім, якая нярэдка перарастала ў ваенныя сутыкненні паміж прэтэндэнтамі на трон. У змаганне актыўна ўмешваліся і замежныя дзяржавы, у першую чаргу Тэўтонскі ордэн.

Top of Form 4

Bottom of Form 4

Альгерд сваім пераемнікам прызначыў сына ад другога шлюбу - Ягайлу. Гэта стала прычынай незадаволенасці іншых сыноў Альгерда і суродзічаў. Брат Альгерда Кейстут на кароткі час 1381-1382 гг. захапіў Вільню і стаў вялікім князем літоўскім. Разгарнулася барацьба паміж Кейстутам і Ягайлам, апошні абапіраўся на дапамогу крыжакоў. Пераможцам з гэтай вайны выйшаў Ягайла. Кейстут быў вераломна захоплены ў палон і на загад пляменніка задушаны. Аднак барацьбу з Ягайлам працягнуў сын Кейстута - Вітаўт.

Становішча Ягайлы было нетрывалае. У гэтай сітуацыі яму былі прапанаваны два варыянты шлюбу: з дачкой вялікага князя маскоўскага Дзмітрыя Данскога і з польскай каралевай Ядвігай. Фактычна гаворка ішла пра выбар гістарычнага шляху, па якім пойдзе Вялікае княства Літоўскае, пра яго ўсходнюю ці заходнюю палітычную арыентацыю. Ягайла абраў другі шлях.

14 жніўня 1385 г. у замку Крэва прадстаўнікі Польскага каралеўства і Ягайла з некалькімі братамі заключылі міждзяржаўнае пагадненне. Згодна з яе ўмовамі, Ягайла абяцаў хрысціцца паводле каталіцкага абраду разам з усімі сваімі братамі і хрысціць падданых, "свае землі літоўскія і рускія назаўжды далучыць да Кароны Каралеўства Польскага", перадаць усе свае скарбы на патрэбы злучаных дзяржаў, заплаціць велізарную суму 200 тыс. фларэнаў былому жаніху Ядвігі аўстрыйскаму прынцу Вільгельму. Наўзамен Ягайлу быў паабяцаны шлюб з Ядвігай і польская карона - як мужу каралевы. У 1386 г. пачалася рэалізацыя умоў Крэўскага пагаднення. Гэтаму злучэнню была наканавана працяглая і няпростая гісторыя. З цягам часу мяняліся яго ўмовы, але ў цэлым яно аказалася выгадным і перспектыўным для абодвух бакоў, пріснавала 400 гадоў.

У Вялікім княстве Літоўскім было многа незадаволеных Крэўскай дамовай. Літоўская знаць, хоць і прыняла каталіцкі хрост, але не жадала дзяліцца ўладай і трапляць у палітычную залежнасць ад польскіх паноў. Праваслаўныя баяліся экспансіі каталіцкага касцёла. І практычна ўсім не падабалася дэклараваная ў крэўскім акце страта дзяржаўнай незалежнасці ВКЛ. Таму вельмі хутка тут узнікла магутная апазіцыя Ягайлу. Яе ўзначаліў Вітаўт. Разам з крыжакамі ён распачаў барацьбу супраць свайго стрыечнага брата. З кожным месяцам пазіцыі Вітаўта ў ВКЛ мацнелі, папулярнасць расла, ён атрымліваў адну перамогу за другой. Некаторыя землі, напрыклад Полацкая, добраахвотна прынялі яго ўладу. У выніку Ягайла быў вымушаны пайсці на ўступкі Вітаўту. У 1392 г. паміж імі было заключана Востраўскае пагадненне, паводле якога Вітаўт атрымаў пад сваю ўладу Вялікае княства Літоўскае. Тым не менш яшчэ доўгі час ён усё ж такі прызнаваў вярхоўную ўладу польскага караля Уладзіслава ІІ Ягайлы, як "вярхоўнага" князя ВКЛ.

Адным з галоўных накірункаў унутрыпалітычнай дзейнасці Вітаўта было скасаванне буйных удзельных княстваў у ВКЛ. Ён жорстка падаўляў супраціў князёў і ператвараў удзелы ў намесніцтвы, кіраўнікоў якіх прызначаў сам. Так былі ліквідаваны Віцебскае, Кіеўскае, Чарнігаўскае і іншыя княствы. Дасягнутая цэнтралізацыя ўлады і эфектыўная сістэма кіравання дазволілі Вітаўту праводзіць актыўную і ў цэлым паспяховую знешнюю палітыку.

Самым небяспечным ворагам ВКЛ быў Тэўтонскі ордэн, які рэгулярна здзяйсняў напады на літоўскія і заходнебеларускія землі. У 90-я гг. XIV ст. іх аб'ектамі асабліва часта станавіліся Гародня, Ліда, Наваградак. Даходзілі немцы і да сталіцы - Вільні. Такім жа небяспечным ворагам быў Ордэн і для Польшчы. Супольны праціўнік, а таксама Крэўскае пагадненне рабілі Вялікае княства Літоўскае і Каралеўства Польскае натуральнымі саюзнікамі. Абвастрэнне адносін у рэшце рэшт прывяло да Вялікай вайны, якую ў 1409-1411 гг. вялі, з аднаго боку, Польшча і ВКЛ, а з другога - Тэўтонскі ордэн. Яе кульмінацыйнай падзеяй стала Грунвальдская бітва, якая адбылася 15 ліпеня 1410 г. і ў якой войскі саюзнікаў разграмілі крыжакоў. Грунвальд быў адной з найбуйнейшых бітваў еўрапейскага сярэднявечча. У ім з абодвух бакоў удзельнічала некалькі дзясяткаў тысяч чалавек, значная частка якіх загінула. У арміі саюзнікаў было 90 харугваў: 50 з Польшчы і 40 з ВКЛ. 22 харугвы ВКЛ былі выстаўлены беларускімі землямі. 30 з 40 палкоў ВКЛ неслі на сваіх сцягах герб "Пагоня".

Top of Form 5

Bottom of Form 5

Разгром крыжацкага войска паклаў канец ваеннай магутнасці Ордэна. Перамога пад Грунвальдам яшчэ больш шчыльна злучыла Польшчу і ВКЛ, прадэманстравала карысць ад аб'яднання сіл. У 1413 г. на супольным сойме ў Гарадле паміж дзяржавамі была заключана новая унія. Бакі пагадзіліся, што ў выпадку смерці караля Уладзіслава ІІ Ягайлы альбо вялікага князя Вітаўта абранне іх пераемнікаў будзе здзейснена толькі са згоды манарха і арыстакратыі саюзнай дзяржавы. Гарадзельскі акт надаў шырокія прывілеі і перавагі каталіцкай знаці ВКЛ. Яны датычыліся як маёмасных правоў (феадалам-католікам гарантавалася бесперашкоднае валоданне і перадача па спадчыне вотчын), так і ўдзелу ў палітычным жыцці і кіраванні дзяржавай (толькі "падуладныя святой рымскай царквы" маглі займаць афіцыйныя пасады і ўваходзіць у вялікакняжацкую раду). Такім чынам, праваслаўныя феадалы былі пастаўлены ў дыскрымінацыйнае становішча. Гарадзельскі прывілей на доўгія гады ўскладніў стасункі паміж каталіцкімі і праваслаўнымі феадаламі ВКЛ. Ён паклаў пачатак адной з самых вострых і балючых праблем яго рэлігійнага, грамадскага і палітычнага жыцця.

Напрыканцы жыцця, калі Вітаўт дасягнуў велізарных уплываў ва Усходняй і Цэнтральнай Еўропе, ён вырашыў разарваць унію з Польшай і каранавацца каралеўскай каронай. У 1429 і 1430 гг. ён склікаў каранацыйныя з'езды, прычым на першым, у Луцку, прысутнічаў імператар Святой Рымскай імперыі. Але палякі выступалі рэзка супраць ператварэння Вялікага княства Літоўскага ў каралеўства і здолелі перашкодзіць гэтым планам. 27 кастрычніка 1430 г. Вітаўт Вялікі памёр.

У хуткім часе пасля смерці Вітаўта арыстакратыя ВКЛ без згоды польскіх магнатаў абрала новым вялікім князем малодшага брата Ягайлы Свідрыгайлу (1430 - 1432 гг.) Яго палітыка рэзка адрознівалася ад курса Вітаўта. Насуперак Гарадзельскаму прывілею Свідрыгайла стаў прызначаць праваслаўных феадалаў на высокія дзяржаўныя пасады. Гэта выклікала незадаволенасць з боку паноў-католікаў, якія арганізавалі змову і ў 1432 г. абралі новым вялікім князем брата Вітаўта Жыгімонта (1432-1440). Распачалася феадальная вайна 1432-1436 гг. Жыгімонт абапіраўся ў асноўным на каталіцкую знаць і кантраляваў Літву, Заходнюю і Цэнтральную Беларусь. Пад уладай Свідрыгайлы аказаліся Полацк, Віцебск, Смаленск, Усходняя Беларусь і ўкраінскія землі. Падтрымку яму аказвалі праваслаўныя князі, баяры, мяшчане. Ягайла і Жыгімонт былі вымушаны выдаць прывілеі, якімі праваслаўная знаць ураўноўвалася ў асабістых і маёмасных правах з каталіцкай. Гэты прадбачлівы ход праціўнікаў, а таксама ваенныя няўдачы Свідрыгайлы прывялі да яго канчатковай паразы.

На ўнутраную палітыку вялікіх князёў літоўскіх і паноў-радных усе больш уздзейнічала знешнепалітычная сітуацыя. На працягу XVI ст. Вялікае Княства абараняла сваю незалежнасць і багацце ад набегаў крымскіх татар, якіх зведала 45 за першую палову гэтага стагоддзя. Але галоўны вораг беларуска-літоўскага гаспадарства у гэты час паўстаў на ўсходзе. З канца XV ст. Маскоўская дзяржава прыпісвае сабе ролю спадкаемцы Кіева, а пасля жаніцьбы Івана III на дачцэ візантыйскага імператара — спадкаемцы Візантыі і галавою ўсіх праваслауных хрысціян Усходняй Еўропы. Гэта спрычынілася да аб’яўлення усходнеславянскіх зямель Вялікага Княства сваей вотчынай і адкрытай агрэсіі супраць заходняга суседа.

Першая палова XVI ст. была запоўнена войнамі паміж Вялікімі Княствамі Маскоўскім і Літоўскім. Баявыя дзеянні вяліся у 1500 - 1503 гг., 1506 - 1508, 1512 - 1522, 1534 — 1537 гг. 3 аднаго і другога боку былі і перамогі і паражэнні. Масква інспірыравала ўнутраныя канфлікты у беларуска-літоўскай дзяржаве. Варта прыгадаць хаця б мяцеж Міхала Глінскага ў 1508 г. Уся захопніцкая палітыка Масковіі адбывалася пад ідэалагічным вэлюмам аба-роны праваслаўя. Гэта прымусіла вялікакняжацкі ўрад пайсці на значныя змены ва ўнутранай палітыцы.

3 пачатку XVI ст. усе выразней праводзіцца лінія на роўнасць у правах прадстаўнікоў шляхецкага саслоўя Вялікага Княства незалежна ад этнічнага паходжання і рэлігійнай прыналежнасці. 3 гэтага часу праваслауных беларускага, украінскага паходжання можна сустрэць сярод радных засядацеляў і кіраўнікоў самага высокага рангу (К.Астрожскі, Р.Хадкевіч). Гарадзельская пастанова ужо не дзейнічала і, як зжыўшая сябе, была адменена ў 1563 г. 3 гэтага часу пасады дзяржаўнага кіравання маглі займаць прадстаўнікі шляхецкага саслоўя як каталіцкага, так і праваслаўнага веравызнання. Надалей заканадаўчае афармленне роўнасці ў правах усей шляхты "веры хрысціянскай" знайшло месца у Статуце Вялікага Княства Літоўскага 1588 г.

У XVI ст. буйныя феадалы Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага рознага этнічнага паходжання — беларускага, літоўскага, украінскага, рускага, розных вер — каталіцкай, праваслаўнай, пратэстанцкай — уяўлялі сабой адну сацыяльную трупу. Яна была аб’яднана агульнасцю палітычных, эканамічных, класа-вых інтарэсаў. Вялікае Княства Літоўскае стала іх супольнай дзяржавай — Айчынай. Нездарма у першай палове XVI ст. у найвышэйшым органе ўлады — Гаспадарскай Радзе — не сустракалася груповак, якія б утварыліся на аснове этнічных ці рэлігійных адрозненняў.

Такім чынам, пасля першага — ваенна-абарончага — аб’яднання у XIII —XIV стст. беларускіх і балцкіх зямель у адзіную дзяржаву і амаль двухсотгадовага перыяду "прыціркі" этнасаў поліэтнічнага дзяржаўнага ўтварэння у XVI ст. адбылося другое — дзяржаўна-палітычнае — аб’яднанне грамадства Вялікага Княства. У гэты час на другі план адыходзяць мясцовыя, этнічныя, рэлігійныя інтарэсы, а найперш усведамляецца агульнадзяржаўны ліцвінскі патрыятызм.

Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае XVI ст. увайшло ў сусветную гісторыю як адна з першых еўрапейскіх дзяржаў, што стварыла ўнікальны узор палітычнага і грамадскага ладу, прававой дэмакратыі, мірнага суіснавання ды супрацоўніцтва розных народаў і царкоўна-рэлігійных сістэм.


12. Аснову эканамічнага развіцця беларускіх зямель у другой палове XIII — першай палове XVII ст. складала сельская гаспадарка, з якой былі цесна звязаны рамяство і промыслы. Галоўнымі галінамі сельскай гаспадаркі з’яўляліся земляробства і жывёлагадоўля.

Права ўласнасці на зямлю ў феадальную эпоху манапольна належала класу феадалаў. Буйнейшым феадалам была дзяржава, якая мела ва ўласнасці вялікія зямельныя абшары. Значнай колькасцю фондаў так званых гаспадарскіх зямель валодаў вялікі князь. Усе больш зямельных угоддзяў з рук манарха пападала ва ўласнасць шляхты. У сярэдзіне XVI ст. колькасць шляхты, якая мела землі на Беларусі, складала каля 162 тыс. чалавек (9 % усяго насельніцтва). Валодалі маёнткамі на беларускіх землях царкоўныя ўстановы ды іерархіі.

У XIV — першай палове XV ст. панская гаспадарка насіла натуральны характар, задавальняючы неабходныя патрэбы землеўласнікаў. Але ўжо з другой паловы XV ст. усе больш характэрным для гаспадарання становіцца паглыбленне грамадскага падзелу працы. Самае яскравае сведчанне гэтага — хуткі рост колькасці гарадоў і мястэчак — цэнтраў рамяства і гандлю. У сувязі з гэтым далейшае пашырэнне атрымаў унутраны рынак, дзе збываліся прадукты сельскай гаспадаркі і купляліся неабходныя рамесныя вырабы. Павелічэнне попыту на сельскагаспадарчую прадукцыю ў краінах Заходняй Еўропы садзейнічала і пашырэнню знешняга гандлю. Усе большыя прыбыткі даваў феадалам гандаль збожжам. Каб павялічыць колькасць панскай ворнай зямлі, трэба было прымушаць сялян працаваць на ей. Гэта выклікала неабходнасць карэнным чынам перабудоўваць панскую гаспадарку. На змену ранейшаму панскаму двару, гаспадарка якога забяспечвала толькі унутраныя патрэбы землеўласніка, прыйшоў фальварак, які арыентавауся галоўным чынам на рынак. Вытворчасць у такой гаспадарцы была заснавана на працы не нявольнай чэлядзі, а селяніна-паншчынніка.

Рэарганізацыя панскай гаспадаркі паступова набірала тэмпы. На працягу XV ст. спарадычна з’яўляюцца фальваркі, з пачатку ж XVI ст. усе большае значэнне набываюць двары з панскай ворнай зямлёй. Панямонне і Падзвінне — рэгіёны сплаўных рэк з развітымі знешнімі гандлёвымі сувязямі — сталі тэрыторыяй, дзе ўпершыню сустракаецца панская гаспадарка — фальварак. Да сярэдзіны XVI ст. на той частцы тэрыторыі Беларусі, якая была звязана сплаўнымі рэкамі Буг, Неман і Дзвіна, дзе знаходзіліся буйныя гандлёвыя цэнтры, і якая не пад-вяргалася пастаянным ваенным разбурэнням, фальварак стаў асноўнай формай арганізацыі гаспадаркі феадалаў.

"Устава на валокі" 1557 г. з’яўляецца дакументам, які не распачынаў рэформу, а ужо падсумоўваў пэўны вопыт фальварачнага гаспадарання. Паводле "Уставы" зямля наразалася на валокі (21,36 га). Часцей за ўсё сялянская сям’я не магла ўзяць сабе цэлую валоку, каб выконваць вызначаныя павін-насці. Тады дазвалялася дзвюм — тром сем'ям браць валоку і несці з яе павіннасці. Фальварак ствараўся на лепшых землях, якія адразаліся ад сялянскіх надзелаў, з разлікам на апрацоўку адной фальваркавай валокі — 7. сялянскіх валок. У канцы XVI ст. аднавалочны надзел у сялянскай сям’і быў параўнаўча рэдкай з’явай. У тэты час з 4293 гаспадарак у васьмі паветах Беларусі 1526 (34,9 %) размяшчаліся на плошчы у адну ці болей валок.

Эканамічная эвалюцыя панскай гаспадаркі выклікала істотныя змены у становішчы сялянскіх мае. Развіццё фальварачна-паншчыннай сістэмы паскарала прымацаванне сялян да зямлі. Дзяржава рэагавала на патрэбы пануючага класа, задавальняючы заканадаўчымі нормамі імкненне феадалаў павялічваць колькасць прыгонных. Аб гэтым сведчаць прывілей 1447 г., які паклаў пачатак юрьщычнага запрыгоньвання сялянства, Статуты Вялікага Княства Літоўскага 1529, 1566, 1588 гг., апошні з якіх завяршаў гэты працэс. Раней існаваўшыя катэгорыі сялян ("чэлядзь нявольная", "людзі пахожыя", "непахожыя") паступова ператварыліся ў прыгоннае сялянства.

Па формах рэнты сяляне падраздзяляліся на наступныя асноўныя катэгорыі: "даннікі", "цяглыя", "чыншавыя". Да канца XV ст., у час панавання натуральнай гаспадаркі, першая група пераважала. Даніна натурай была галоўнай у сістэме павіннасцяў. Але па меры ўсталявання фальварачна-паншчыннай сістэмы на захадзе Беларусі на першае месца выходзіць паншчына — праца ў панскай гаспадарцы. Тэксты грамат з Полацкай зямлі ужо называюць "прыгон" у якасці павіннасці.

У пачатку XVI ст. устанавілася паншчына памерам 1 дзень у тыдзень з адзінкі абкладання. Да сярэдзіны ста-годдзя яна дасягнула у сярэднім 2 дні на тыдзень. Факты сведчаць, што паншчына ў другой палове XVI — першай палове XVII ст. стала адной з галоўных павіннасцяў сялян на беларускіх землях. Аналіз рэнтавай структуры сялянскіх надзелаў у прыватнаўласніцкіх маёнтках Беларусі паказаў, што на захадзе 58 %, а з улікам складаных надзелаў з цяглай доляй 64,9 % сялянскіх гаспадарак у другой палове XVI — першай палове XVII ст. мелі цяглыя надзелы.

Памер паншчыны землеўласнік вызначаў асабіста, з улікам захавання магчымасці весці гаспадарку сялянам на сваім надзеле, а таксама з улікам вастрыні і размаху супраціўлення эксплуатуемьгх падданых феадальнаму прыгнёту. 3 сярэдзіны XVI ст. паншчына частей за ўсё вызначалася колькасцю рабочых дзён з валокі ці яе часткі. Паншчыну адбывалі зімой і летам, мужчыны і жанчыны. На працу сяляне павінны былі выходзіць ці з рабочай жывёлай, ці без яе — па неабходнасці. Феадалы жорстка каралі сялян, калі тыя спазняліся ці не выходзілі на працу ў вызначаныя дні.

Інакш праходзіў працэс развіцця панскай гаспадаркі на ўсходзе Беларусі. Там фальварак быў рэдкай з’явай, прычым ён ствараўся толькі дзеля задавальнення патрэб феадальнай адміністрацыі. Панская гаспадарка на ўсходзе мела не земляробчы, а пераважна прамысловы характар (вытворчасць лесаматэрыялаў, попелу, дзёгцю, смалы і інш.). Асноўным вытворцам сельскагаспадарчай прадукцыі ва ўсходняй Беларусі з’яўлялася сялянская гаспадарка, якая яшчэ не ведала паншчыны.

Умоўную мяжу паміж захадам і ўсходам Беларусі, дзе у XVI ст. назіралася розніца у эвалюцыі рэнтавых адносін, можна правесці па лініі Орша — Барысаў — Менск- — Слуцк — Пінск.

Акрамя паншчыны сяляне давал і дзякло, якое складалася са збожжа, прадуктаў жывёлагадоўлі, промыслаў і інш., грашовы чынш. Ва ўсходняй Беларусі галоўнай павіннасцю заставалася даніна, прычым большай часткай дарагім футрам, мёдам. У дадзены перыяд у гэтым рэгіёне назіраецца тэндэнцыя да змены натуральнай дані грашовым эквівалентам.

Адной з галоўных гарадскіх функцый была гандлёвая. Рынкі гарадоў звязвалі паміж сабой усе рэгіёны Вялікага Княства. Беларускія ж купцы — "госці" — пракладвалі гасцінцы — тракты да Варшавы, Познані, Гданьска, Рыгі, Кралеўца (Калінінграда), Ноўгарада, Цверы, Масквы, звязваючы тым самым Заходнюю Еўропу з усходнім светам.


13. Уваходжанне беларускіх зямель у склад Вялікага Княства Літоўскага істотна паўплывала не толькі на этнічную кансалідацыю, але і на развіццё матэрыяльнай, духоўнай культуры беларускага народа. Гэты працэс адбываўся пры разнастайных культурных сувязях насельніцтва Беларусі з іншымі краінамі, а таксама з народамі, якія ўваходзілі у склад адзінай шматэтнічнай дзяржавы. Высокі культурны ўзровень, колькасная і тэрытарыяльная перавага ўсходнеславянскага насельніцтва ў параўнанні з іншымі народамі садзейнічалі таму, што пачынаючы з XIV ст. менавіта беларуская культура адыгрывала важную, а у асобных выпадках і вызначальную ролю у культурым жыцці Вялікага Княства Літоўскага.

Беларуская культура ўзнікла і развівалася на старажытных усходнеславянскіх традыцыях. На яе развіццё значка паўплывалі перадрэнесансныя і рэнесансныя ідэі. У выніку культура беларускага народа ў сярэдзіне XIII — сярэдзіне XVII ст. набыла арыгінальныя рысы, нацыя-нальную самабытнасць і дасягнула найвышэйшага ўздыму.

Духоўная творчасць беларускага народа адлюстравалася у фальклоры, песенным, харэаграфічным і музычным мас-тацтве. У XIII — першай палове XVII ст. далейшае развіццё атрымала вусна-паэтычная народная творчасць. На Беларусі ўзнікае новы эпічны жанр — гістарычныя песні і паданні, якія прысвячаліся барацьбе беларускага народа супраць іншаземных захопнікаў. Значнае месца у вуснай народнай творчасці займала абрадавая паэзія. У адпаведнасці з асноўнымі этапамі сельскагаспадарчых работ яна падзялялася на зімовы, веснавы, летні і восеньскі цыклы. Таксама шырока былі прадстаўлены сямейна-абрадавая паэзія, лірычныя песні. Мудрасць народа, яго жыццёвы і гаспадарчы вопыт знаходзілі адлюстраванне у казках, прыказках, прымаўках і загадках. Невыпадкова многія з іх сталі ўзорамі сапраўднага фальклору і на працягу многіх стагоддзяў захоўваліся ў якасці выдатных твораў беларускага народа.

Абрадавая паэзія, калядаванне і шчадраванне, хаджэнні валачобнікаў на Вялікдзень, купальскія карагоды заўсёды суправаджалі музыкі. Удзельнікамі народных свят былі скамарохі, якія выступалі з драматычнымі і камічнымі інтэрмедыямі. Вандроўныя акцёры карысталіся рознымі струн-нымі і ўдарнымі інструментамі (гудкамі, свістулькамі, дудамі, трубамі, рагамі, бубнамі, свірэлямі, сурнамі, скрып-камі). У XVII ст. у Смаргоні была створана спецыяльная акадэмія, дзе рыхтавалі акцёраў і дрэсіравалі мядзведзяў. Выступленні скамарохаў садзейнічалі ўзнікненню у XVI ст. народнага лялечнага тэатра — батлейкі, які меў сінтэтычны характар, уключаў песні, танцы, маналогі, дьюлогі.

У XV — XVI стст. на Беларусі склаліся пэўныя перадумовы для развіцдя культуры Адраджэння. Гарады сталі цэнтрамі ажыўленай грамадска-палітычнай дзейнасці, пашырыліся іх узаемасувязі з краінамі Заходняй і Цэнтральнай Еўропы. Інтэнсіўна развіваліся кнігадрукаванне, адукацыя, шырылася цікавасць да культурных каштоўнасцяў антычнасці. У асяроддзі гараджан і шляхты распаўсюджваліся ідэі Рэфармацыі і гуманізму, мецэнацтва. Даволі хутка ішоў працэс станаўлення беларускай мовы і пашырэння пісьменнасці. Спецыфічнай рысай Адраджэння на Беларусі была наяўнасць на працягу пэўнага перыяду адноснай верацярпімасці, узаемадзеяння і ўзаемаўплыву беларускай, рускай, украінскай і польскай культур, што абумовіла полілінгвізм літаратуры гэтага перыяду. Да 1696 г. беларуская мова выконвала ролю дзяржаўнай у Вялікім Княстве Літоўскім. На ей былі створаны выдатныя помнікі грамадска-прававой думкі — Статуты Вялікага Княства Літоўскага (1529, 1566, 1588), накіраваныя на ўмацаванне дзяржаўна-юрьдычнага суверэнітэту краіны.

Своеасаблівай энцыклапедыяй гістарычных ведаў эпохі сярэднявечча сталі летапісы — Летапісец вялікіх князёў літоўскіх, Хроніка Вялікага княства Літоўскага і Жамойц-кага, Хроніка Быхаўца і інш. У летапісах адлюстраваны гістарычнае мінулае нашага народа, вядучыя грамадска-палі-тычныя ідэі эпохі, наказана дзейнасць гістарычных асоб.

У пачатку XV ст. на беларускіх землях жыў і ствараў шматлікія творы Рыгор Цамблак — выдатны славянскі царкоўны дзеяч і пісьменнік, які у 1415 — 1419 гг. з’яўляўся мітрапалітам Вялікага Княства Літоўскага. Цам­блак унёс у беларускую літаратуру гуманістычныя ідэі, узбагаціў яе яркімі творамі, напісанымі ў экспрэсіўна-эма-цыянальным стылі.

Тытанічнай постаццю эпохі Адраджэння бьгў Францыск Скарына (каля 1490 — каля 1551) — вучоны, пісьменнік, перакладчык, гуманіст і асветнік, які аказаў значнае ўздзеянне на развіццё беларускай культуры, даў беларускаму народу друкаваную кнігу на яго роднай мове. У Празе на працягу 1517 — 1519 гг. Ф.Скарына надрукаваў 23 кнігі Бібліі, а ў Вільні заснаваў друкарню, дзе выпусціў "Малую падарожную кніжку" (1522) і "Апостал" (1525).

Заснаванне на Беларусі кнігадрукавання адкрыла не-бывалыя магчымасці для развіцця асветы, навукі і культуры. Выданні Ф.Скарыны арганічна спалучалі традыцыі беларускага мастацтва з вопытам еўрапейскага кнігадрука­вання. Ва ўяўленні Ф.Скарыны Біблія была скарбніцай не толькі рэлігійных, але і свецкіх ведаў, адной з крыніц "семи наук вызволеных". Ф.Скарына, як і гуманісты Італіі, бачыў у ведах сродак барацьбы з руцінай, невуцтвам, цемрашальствам, шлях да павышэння нацыянальнай самасвядомасці і індывідуалі-зацыі асобы.

Ф.Скарына бьгў заснавальнікам жанру прадмоў да чытача. Яго прадмовы да розных выданняў культавых кніг трывала ўвайшлі у літаратурны ўжытак. У іх першадрукар выкарыстаў моўны народны матэрыял. Усе прадмовы і пасляслоўі Ф.Скарыны прасякнуты клопатам аб разумным упарадкаванні грамадства, выхаванні чалавека, усталяванні дастойнага жыцця на зямлі. Высокім пачуццём — любоўю да Радзімы — асветлены яго творы: "Понеже от прирожения звери, ходящие в пустыне, знають ямы своя; птици, летающие по въздуху, ведають гнезда своя; рибы, плавающие по морю и в реках, чують виры своя; пчелы и тым подобная боронять ульев своих, — тако ж и люди, игде зродилися и ускормлены суть бо бозе, к тому месту великую ласку имають".