Беларусь у гады другой сусветнай і Вялікай Айчыннай вайны

1. Міжнароднае становішча напярэдадні другой сусветнай вайны.

2. Пачатак ВАВ. Баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусі

3. Акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі. Партызанская і падпольная барацьба.

4. Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Заканчэнне другой сусветнай і ВАВ. Вынікі.

 

1. Прычыны другой сусветнай вайны трэба шукаць у выніках першай сусветнай вайны. Згодна падпісанаму ў Версале мірнаму дагавору 29 чэрвеня 1919 года, была створана Версальская сістэма палітычнага ўладкавання ў Еўропе. Яна была недэмакратычнай і несправядлівай, бо была заснавана на драпежніцкіх імкненнях пераможцаў (Англія, Італія, Францыя). Пацярпеўшыя паражэнне дзяржавы былі пастаўлены ў прыніжанае становішча. Дагавор быў накіраваны супраць Расіі і Германіі. Ад Расіі адкалолася Фінляндыя, Польшча. Расія стала сацыялістычнай краінай, якую ніхто не падтрымліваў. Версальскі дагавор накіраваны і супраць Германіі таксама (яна не магла мець войска больш за 100 тысяч; страціла сваі калоніі, флот адышоў да Англіі; частка тэрыторыі Германіі адышла да Бельгіі, Чэхіі (Судзеты), да Польшчы (Памор'е: Данцыг), да Літвы, да Францыі (Эльзас і Латарынгія)). Германія павінна была выплачваць вялікія рэпарацыі і кантрыбуцыі. Гэта ўсё не магло не абвастрыць імкненне кіруючых колаў гэтых краін вярнуць страчанае і пазбавіць сябе ад дыскрымінацыі ў міжнародных адносінах. Пасля прыходу фашысцкіх партый да ўлады ў Германіі імкненне да рэванша не толькі ўзрасло, але з 1933 года пачалася ўсебаковая падрыхтоўка да новай вайны.

У адрозненні ад І сусветнай вайны, перад якой усе дзяржавы падзяліліся на 2 лагеры (Антанта (Велікабрытанія, Францыя, Расія) і Тройчы саюз (Германія, Аўстра-Венгрыя, Італія)), выспяванне ІІ сусветнай вайны было больш складаным. Перад пачаткам ІІ сусветнай утварыліся 2 блокі: Антанта без Расі, да іх далучацца ЗША і Тройчы Саюз (Германія, Японія і СССР, які быў асобна ад усіх). Перадваенную сітуацыю вельмі заблытвала існаванне СССР, да якога варожа ставіліся ўсе вядучыя краіны свету, баяліся пранікнення камуністычнай рэвалюцыі. У сваю чаргу Савецкі Саюз меў стратэгічныя намеры аб сусветнай рэвалюцыі праз міжнародную камуністычную арганізацыю – Камінтэрн – СССР лічыўся базай і дэтанатарам сусветнай рэвалюцыі, бо тут ужо існавала ўлада рабочых і сялян. Савецкая прапаганда выстаўляла СССР як краіну, якая з'яўляецца бацькаўшчынай для ўсіх працоўных свету. А тыя павінны заўсёды ахоўваць і бараніць гэтую вольную ад імперыялістаў усяго свету частку зямлі. Такім чынам, міжнародная супольнасць дзялілася яшчэ па класаваму прынцыпу: імперыялістычныя краіны з аднаго боку, СССР у саюзе з працоўнымі масамі ўсіх краін – з другога.

 

Страх перад Савецкім Саюзам у міжваенны час быў адным з галоўных фактараў, што спрыялі прыходу да ўлады фашыстаў у Італіі, Германіі і Іспаніі. У 1933 годзе да ўлады прыходзіць Гітлер, які пачаў развіваць ваенна-прамысловы комплекс. Прасочвалася цяга да рэваншу пасля паражэння ў І сусветнай вайне, а таксама імкненне да сусветнага панавання. Фашызм узмацняецца як палітычная сіла. Гэтымі абставінамі тлумачыцца палітыка краін-пераможцаў, накіраваная на ўміратварэнне агрэсіўных дзеянняў Германіі, адводзячы ёй ролю фарпоста барацьбы з камунізмам. Знешняя палітыка Англіі і Францыі напярэдадні ІІ сусветнай вайны (палітыка патурання Гітлеру), мяркавалі адсядзецца, сутыкнуўшы СССР і Германію, а потым усталяваць свой рэжым. Немцы імкнуліся знішчыць камунізм. Такім чынам, назіраецца ідэалагічнае супрацьстаянне 2 таталітарных сістэм, з самага пачатку гэта была вайна 2 ідэалогій, якая мела бязлітасны характар.

Германія і СССР – 2 пакрыўджаныя дзяржавы, якія пачалі развіваць паміж сабой адносіны. З 1922 да 1926 года было заключана некалькі дагавораў паміж Германіяй і Расіяй. Для Расіі – гэта выхад да навукі і тэхнікі, для Германіі – ўмацаванне сваіх ваенных магчымасцей. Так, у Ліпецку была створана авіацыйная школа для нямецкіх лётчыкаў, у Казані – танкавая школа для немцаў, у Саратаве – школа для артылерыстаў, у Ленінградзе навучаліся будучыя канструктары падводных лодак. Немцы вучыліся ў Расіі, а расійскія вышэйшыя камандзіры – ў Германіі, а потым будуць за гэта ў 30-я гады растраляны.