Паўстанне 1863-1864 гг.
Паўстанне 1830–1831 гг. было не апошняй спробай палякаў аднавіць незалежнасць. У 1861 г. пачаўся новы ўздым іх нацыянальна-вызваленчай ба-рацьбы. Як і раней, асноўная сіла змагароў рэкрутавалася са шляхты, у тым ліку літоўскай і беларускай. Удзельнікі руху падзяляліся на два лагеры – «бе-лых» і «чырвоных». Да першых належалі арыстакраты, буржуа і каталіцкая вярхушка. Другія прадстаўлялі дробную шляхту, інтэлігенцыю, працоўных. Кожны з лагераў бачыў свой шлях дасягнення мэты: белыя – праз маральнае і міжнародна-дыпламатычнае ўздзеянне на царскі ўрад, а чырвоныя – праз узброенае паўстанне.
Летам 1862 г. у Варшаве быў створаны Цэнтральны нацыянальны камітэт (ЦНК). Падпарадкаваным яму цэнтрам падрыхтоўкі паўстання на Беларусі і ў Літве быў Лiтоўскi правiнцыяльны камiтэт (ЛПК). Кастусь Калiноўскі (1838–1864), які ў кастрычніку 1862 г. узначаліў ЛПК, асноўную сілу ў барацьбе супраць царызму бачыў не ў шляхце, а ў беларускіх сялянах. Менавіта на іх і была разлічана газета «Muzуckaja prauda».
Вымушаны выступіць заўчасна ЦНК 10 студзеня 1863 г. абвясціў сябе Нацыянальным урадам і заклікаў суайчыннікаў да ўзброенай барацьбы за вы-зваленне ад царскага прыгнёту. Са свайго боку ЛПК выступіў у падтрымку паўстання і абвясціў сябе Часовым урадам Літвы i Беларусі. Характэрна, што ЦНК не давяраў К. Каліноўскаму як прыхільніку распальвання сялянскай вайны і прызначыў яго на другаступенную пасаду камісара Гродзенскага ваяводства.
У сакавіку – красавіку 1863 г. паўстанцкія атрады пачалі баявыя дзеянні на Беларусі. У той самы час праз цэрквы і сельскія сходы сялян пераконвалі, быццам польская шляхта імкнецца аднавіць прыгоннае права. У цэлым разлік К. Каліноўскага на масавы прыток беларускіх сялян не спраўдзіўся. У Гро-дзенскай губерні іх доля сярод паўстанцаў складала больш за 33%, Віленскай – 27, Мінскай – 20, Магілёўскай – 13, Віцебскай – толькі 7%. Асноўную масу барацьбітоў за незалежную РП складала малазямельная і беззямельная шлях-та, чыноўнікі, інтэлігенцыя, студэнты і іншыя асобы. Паўстанцы прытрымлі-валіся партызанскай тактыкі баявых дзеянняў, імкнучыся з наймен-шымі для сябе стратамі нанесці ўрон рэгулярнаму войску. Так, 24 красавіка атраду Звяждоўскага ўдалося выбіць праціўніка з г. Горы-Горкі.
У маі 1863 г. месца віленскага генерал-губернатара заняў генерал М. Му-раўёў, прызначаны начальнікам Паўночна-Заходняга краю з надзвычайнымі, дыктатарскімі паўнамоцтвамі. Важным сродкам падаўлення антыўрадавых настрояў сярод сялянства паслужыў яго ўказ аб скасаванні «часоваабавязанага стану», вяртанні адабраных у ходзе рэформы сялянскіх зямель, ска-рачэнні (на 20%) выкупных плацяжоў.
Свае асноўныя намаганні М. Мураўёў скіраваў на разгром паўстанцаў, колькасць якіх дасягала 15 тыс. На працягу вясны – лета сіламі 40-тысячнага войска з артылерыяй лакальныя ачагі супраціўлення былі падаўлены. За публічнае пакаранне паўстанцаў на шыбеніцах за Мураўёвым замацавалася прозвішча «Вешальнік». Так, 123 удзельнікі паўстання былі па-вешаны ці расстраляны, 3776 чал. высланы ў Сібір, 12 355 пастаўлены пад нагляд паліцыі. 22 сакавіка 1864 г. у Вільні быў публічна павешаны К. Калі-ноўскі.
Маёмасць асуджанай шляхты і святарства канфіскоўвалася. Усе маёнткі краю, якія належалі шляхце і каталіцкаму духавенству, былі абкладзены 10%-ным падаткам. У краі пачалося пераразмеркаванне зямель на карысць памешчыкаў і сялян праваслаўнага веравызнання. Усе чыноўнікі-палякі, хто выказваў спачуванне паўстанцам, вызваляліся з дзяржаўных пасад. Іх месцы мусілі заняць ураджэнцы расійскіх губерняў, зацікаўленыя больш высокімі (на 50%) акладамі.
Звязаная з іменем М. Мураўёва другая хваля русіфікацыі суправаджалася выкараненнем польскай мовы з навучальных устаноў, кніга-выдавецтва, тэатральных рэпертуараў, закрыццём каталіцкіх школ. Адзіная вышэйшая школа – Горы-Горацкі земляробчы інстытут за су-вязь студэнтаў з паўстанцамі быў зачынены. Адначасова для дзяцей праваслаўных сялян сталі адчыняцца шматлікія пачатковыя школы.
Маёмасць многіх касцёлаў перадавалася ў дзяржаўны фонд, самі яны былі зачынены або пераўтвораны ў праваслаўныя храмы. У той самы час пачалося будаўніцтва новых цэркваў паводле прапанаванага М. Мураўёвым праекта – так званых «мураўёвак».
У 1863–1864 гг. царскі рэжым выявіў сваю перавагу ва ўсіх сферах барацьбы з польскім нацыянальна-вызваленчым рухам – ваеннай, эканамічнай, знешнепалітычнай, нават ідэйнай. Разам з тым асэнсаванне беларускай шляхтай прычын трагічных для іх вынікаў паўстання набліжала яе да мясцовага жыцця, да свайго народа, яго мовы і культуры. У новых умовах у іх свядомасці лозунг самастойнай Польшчы спалучаўся з лозунгам самастойнай Беларусі. Невыпадкова К. Каліноўскі ў сваіх «Лістах з-пад шыбеніцы», заклікаючы свой народ да далейшага змагання за волю, выказваўся за ўтварэнне самастойнага ўрада для Літвы (Беларусі).
Русіфікацыя краю праз абмежаванні вывучэння і выкарыстання польскай мовы ў дзяржаўных установах, развіццё рускай школы, укараненне рускай літаратуры, замену польскага чыноўніцтва рускім – усё гэта і іншае спрыяла ўмацаванню расійскай дзяржаўнасці і далейшай інтэграцыяй беларускіх зямель у вялікарускую эканамічную і культурную супольнасць, што з’яўлялася найбольш істотным і прыкметным наступствам шляхецкіх паўстанняў на Беларусі ў ХІХ ст.