Фармаванне нацыі ў XIX–пачатку XX ст.

Пэўныя на­цы­яс­т­ва­ра­ль­ныя працэсы адбываліся і ў бе­ла­ру­саў. Па-вод­ле агу­ль­на­ра­сій­с­ка­га перапісу (1897), насельнiцтва Расii за 37 гадоў вырасла на 52 млн. (з 74 да 126 млн.), а Беларусі – амаль падвоiла­ся і склала 5 млн. 408 тыс. беларусаў, 3,1 млн. рускiх, паля­каў, яўрэяў, украiнцаў, лiтоўцаў, латышоў. Ха-рактэрна, што 73% жыха­роў Беларусі назвалі сваёй роднай мовай беларускую.

У сувязі з развіццём рыначных адносін, транспартных ка­му­ні­ка­цый, пашырэннем адукацыі і іншага адбывалася лексічнае ўзба­га­чэн­не бе­ла­рус­кай мовы, яе уніфікацыя, пашырэнне сферы ўжытку. На па­чат­ку ХХ ст. стварыліся ўмовы для фар­ма­ван­ня на базе мінска-маладзечан­с­ка­га дыялекту мовы лі­та­ра­тур­най. Яе зас­на­ва­ль­ні­камі з’яўляліся ін­тэ­лі­ген­ты, аб’яднаныя вакол «Нашай ні­вы».

Да гэ­та­га ж часу сфармавалася такая характэрная рыса нацыі, як мен­та­лі­тэт. На думку прафесара Я. С. Яскевіч, беларусы ўвабралі ў ся­бе уніяцкую схі­ль­насць да кампрамісаў, героіку каталіцызму, стро­гую стры­ма­насць пра­тэс­тан­ц­т­ва, праваслаўны калектывізм (саборнасць). Бе­ла­ру­сы на­бы­лі такія высокамаральныя якас­ці, як талерантнасць, пра­ца­ві­тасць, гасцін-насць, шчырасць. Ім уласцівы раз­важ­лі­васць, па-мяр­коў­насць, непрыняцце гвал­ту як сродку дасягнення мэ­т.

Важнейшыя палітычныя мерапрыемствы царызму, здзей­с­не­ныя ў другой палове ХІХ ст. (скасаванне прыгону; аграрная, су­до­вая, ваенная, школьная і іншыя рэформы), а таксама станоўчыя нас­туп­с­т­вы ўздыму эканомікі (прамы-словы пераварот, прагрэс у сельскай гас­па­дар­цы) паскорылі нацыяствараль-ныя працэсы ў Расійскай ім­пе­рыі, у тым ліку на Беларусі, дзе пачала фармавацца асобная бе­ла­рус­кая нацыя з уласцівым ёй арэалам пражывання і своеасаблівымі мо­вай, культурай і псіхалагічным складам.

Але глыбокая інтэграванасць эка­но­мі­кі і культуры Беларусі ў вялі­ка­ра­сій­с­кі арганізм стрымлівала раз­віц­цё бела­рускай самабытнасці і фар­ма­ван­не нацыянальна ары­ен­та­ва­най эліты. Акрамя таго, па пры­чы­не неспрыяльных абставін (адсутнасць уласных дзяржавы, дзяр­жаў­най мовы і сістэмы адука-цыі; у асноўным сялянскі склад беларусаў, неш­мат­лі­касць нацыянальнай бур­жу­а­зіі, іх нізкі ўзровень на­цы­я­на­ль­най самасвядомасці; невысокі аду­ка­цый­ны ўзровень большасці бе­ла­ру­саў, адсутнасць адзінай рэ­лі­гіі) гэты працэс, у параўнанні з іншымі на­ро­да­мі, быў больш скла­да­ным па часе і выніках. Тым не менш факт уз­нік­нен­ня беларускай на­цыі натхніў яе лепшыя сілы на выка-нанне сва­ёй вызначальнай місіі – барацьбу за нацыянальную дзяржаўнасць.