Усходнеславянскі этнічны падмурак ВКЛ. Фармаванне этнічнай тэрыторыі беларусаў у ХІV–ХV стст. Утварэнне беларускай народнасці.
ВКЛ засноўвалася на ўсходне-славян-скім этнічным падмурку. Далучэнне новых зямель у другой палове ХІV – пачатку ХV cт. iстотна павялiчыла вагу усходнеславянскага элемента. У гады княжання Альгерда і Вітаўта завяршылася ўваходжанне ў дзяржаву беларус-кіх тэрыторый і большай часткі колішняй Русі з горадам Кіевам.
У ліку шляхоў пашырэння дзяржавы былі мірныя і ваенныя, добраахвот-ныя і гвалтоўныя. Не апошнюю ролю адыгрывалі дынастычныя шлюбы.
Вялікае княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае аб’яднала ў сабе народы сучаснай Беларусі, Прыбалтыкі, Украіны і Расіі. Перавага ўсходнеславянскіх (9/10) зямель і іх насельніцтва (8/10) абумовіла магчымасць пашырэння на балтаў уплыву больш перадавой на той час матэрыяльнай і духоўнай куль-туры. Лiтоўскiя феадалы ўспрынялi беларускую культуру i выкарыстоўвалі беларускую мову ў паўсядзённым ужытку. Менавiта пры іх «руская» мова набыла ролю афiцыйнай, дзяржаўнай. Значныя зрухі ў сацыяльна-эканамічным, палітычным і культурным жыцці паспрыялі далейшаму этнагенезу беларусаў.
ХIV-ХVI стагоддзi – гэта час далейшай кансалiдацыi насельнiцтва ВКЛ i фар-мiравання беларускай народнасцi. Народнасць – форма этнiчнай супольнасцi (i не толькi беларусаў, а ўсiх народаў), якая ўзнiкае ў iснавання класавага грамад-ства з уласцiвай ёй (супольнасцi) моўнай, тэрытарыяльнай, эканамiчнай i куль-турнай прыкметамi. У нашым выпадку ўзнiкненне беларускай народнасцi прыпа-дае на час iснавання развiтага феадальнага грамадства. У гэты час інтэнсіўна раз-віваецца фальваркава-паншчынная сістэма гаспадарання, узрастае колькасць мястэчак, славяцца сваімі рамёствамі гарады.
Утварэнню i развiццю беларускай народнасцi спрыялi тэрытарыяльны, палi-тычны, эканамiчныя, сацыяльныя, рэлiгiйны, культурны фактары.
Тэрытарыяльны фактар: у складзе ВКЛ аб’ядналiся славянскiя плямёны кры-вiчоў, дрыгавiчоў, радзiмiчаў, якiя шляхам асiмiляцыi балтаў (балцкi субстрат) залажылi падмурак новай этнiчнай супольнасцi. Пры гэтым у дзяржаве застава-лiся арэалы iншых этнiчных груповак (аукштайты, жэмайты). Пагроза крыжац-кай i мангола-татарскай агрэсii, а таксама ваяўнiчасць Маскоўскай дзяржавы стымулявала згуртаванне насельнiцтва ВКЛ у асобную этнiчную супольнасць. Таму ж спрыяў палiтычны фактар: умацаванне сiстэмы дзяржаўнага кiравання i асабiстай улады князя, арганiзацыя ўзброеных сiл, распрацоўка заканадаўства, ажыццяўленне знешнепалiтычных сувязяў i iнш.
Эканамiчны фактар: Сельская гаспадарка i рамяство спрыялi этнаўтвараль-ным працэсам, умацоўваючы гандлёвыя сувязi памiж горадам i вёскай на аснове ўласнай грашовай сiстэмы. У гэты час інтэнсіўна развіваецца фальваркава-пан-шчынная сістэма гаспадарання, узрастае колькасць мястэчак, славяцца сваімі ра-мёствамі гарады.
Аднак эканамiчны фактар па сваёй значнасцi саступаў палiтычнаму, бо ва ўмовах феадальнага спосабу вытворчасцi не ўсе рэгiёны развiвалiся аднолькава раўнамерна. Вядома, што фальварка-паншчынная сiстэма была больш уласцiва заходнiм раёнам. Не спрыяла этнiчнай кансалiдацыi i тая акалiчнасць, што ў роз-ных маясцiнах ВКЛ iснавала свая рэгiянальная сiстэма вагаў i мер.
Сацыяльны фактар. Развiццё феадальных адносiн адбiлася на фармiраваннi саслоўных груп насельнiцтва – баярства (шляхты) – залежнага сялянства, мя-шчанства i г. д. з фiксацыяй правоў i абавязкаў кожнай з iх. Такiм чынам, сацы-яльны фактар спрыяў утварэнню агульнадзяржаўнага грамадства. Праўда, мiжса-слоўныя адносiны былi развiты значна слабей, асаблiва, памiж феадаламi i ся-лянствам.
Своеасаблiвую ролю адыгрываў рэлiгiйны (канфесiйны) фактар. Калi на па-чатку iснавання ВКЛ большасць насельнiцтва спавядала праваслаўе i нават бал-ты (лiтва, жамойць) стала ўцягвацца ў хрысцiянства, усё гэта i iншае станоўча ўплывала на фармiраванне нацыянальнай свядомасцi. Пасля ж Крэўскай унii, хоць ВКЛ i заставалася шматканфесiйнай дзяржавай, гэты працэс не мог не запа-волiцца, паколькi частка беларускага баярства, прыняўшага каталiцтва, трапляла пад уплыў суседняй польскай шляхты i пачынала акаталічвацца і паланiзавацца.
Этнiчнай кансалiдацыi беларусаў спрыяла матэрыяльная i духоўная культу-ра, у першую чаргу – мова, як гутарковая так i лiтаратурная. Аб яе вызначальнай ролi ў полiэтнiчнай дзяржаве сведчаць выдазеныя князямi (па паходжаннi лiтоў-цамi) прывiлеяў на старабеларускай мове, летапiсы, юрыдычныя зборнiкi. Роля Скарыны, Буднага і інш.
Значнай крынiцай у фармiраваннi духоўнай культуры беларусаў, у тым лiку самой народнасцi, зрабiлiся своеасаблiвы фальклор, жытло, прадметы побыту, адзенне i г. д.
Разам з тым, варта адзначыць тыя цяжкасцi, якiя перашкаджалi стварэнню беларускай народнасцi. Па-першае, у адрозненнi ад любой iншай еўрапейскай краiны, межы ВКЛ выходзiлi далей за беларускiя. Такiм чынам, дзяржава была полiэтнiчнай: яе насялялi не толькi беларусы, а лiтоўцы, рускiя, украiнцы, палякi, татары, яўрэi. Пры гэтым кiраўнiкi дзяржавы, як правiла, былi лiтоўцамi або iх нашчадкамi. Невыпадкова таму, што жыхары ВКЛ так i не вынайшлi адзiнай са-маназвы (накшталт палякi ў Польшчы i г. д.), а звалiся “русiчамi”, “русiнамi”,“лi-тоўцамi”, “лiтвой” i г. д. Сам этнонім “беларус” з’явіўся значна пазней, у ХІХ ст.
Нацыянальнай кансалiдацыi не спрыяла таксама наяўнасць дзвюх хрысцiян-скiх канфесiй. Iмкненне беларускiх баяраў палепшыць свой матэрыяльны стан прыцягвала iх да каталiцтва i ўплывала на iх агульнае апалячванне. З другога боку, праваслаўная шляхта часта арыентавалася на Маскву i не спрыяла дзяржаўнаму ўмацаванню.
Тым не менш, бясспрэчна, што ў ХIV-ХVI стст. у ВКЛ колькасна i якасна ўжо пераважала беларуская народнасць.
4. Паходжанне назвы "Белая Русь". Эканамічныя і палітычныя фактары фарміравання беларускага этнасу ў XIV – XVIII стст.
1. Рамантычна-эмацыянальныя версіі: маўляў, назва паходзіць ад колеру ільнянога адзення мясцовых жыхароў (В. Тацішчаў), ад колеру іх валасоў (Я. Карскі), ад вялікай колькасці рэк і азёр і іх чысціні (П. Крапівін), вялікай колькасці снегу і г. д.
2. Напрамкі свету (поўнач – поўдзень, захад – усход) пазначаліся асноў-нымі колерамі: адсюль – Чорная, Чырвоная, Белая Русь. Ёсць меркаван-не, што назва «Белая Русь» адбіла ў сабе рэлігійны аспект як проціпастаўленне хрысціянства язычніцтву (Чорная Русь).
3. асобныя землі колішняй Кіеўскай Русі, якія не былі заваяваны ман-гола-татарамі і таму быццам захавалі хрысціянскую чысціню.
Праблема лакалізацыі тэрыторыі «Белай Русі»
* Так, англійскі місіянер ХІІІ ст. пакінуў запіс аб Alba Ruscia, якая размяшчалася паміж Туравам і Псковам.
* Італьянец Гваньіні ў 1578 г. лакалізаваў Белую Русь у раёне Кіева, Мазыра, Мсціслаўля, Віцебска, Оршы, Полацка, Смаленска.
* Прывілей С. Баторыя ад 1581 г. дазваляў рыжскім купцам гандляваць у межах «Ліфляндыі, Жмудзі, Літвы і Белай Русі».
* У кнізе «Польшча, ці апісанне становішча каралеўства Польскага» (1632) у межах Белай Русі прыгадваецца Наваградскае, Мсціслаўскае, Ві-цебскае, Менскае, Полацкае і Смаленскае ваяводствы. Такім чынам, гэтая назва распаўсюджвалася толькі на ўсходнія тэрыторыі ВКЛ.
Апісаная акалічнасць яскрава выявілася праз 20 гадоў, калі цар Аляксей Міхайлавіч у гонар перамог над Рэччу Паспалітай узбагаціў свой тытул словамі «Вялікі князь Літоўскі, Белыя Расіі і Падольскі». Відавочна, што ён не атаясамліваў «Белую Русь» з Расіяй.
Сам тэрмін «беларускі» ў дачыненні да яе тэрыторыі з’явіўся пасля па-дзелаў Рэчы Паспалітай, калі на яе ўсходніх землях была створана Беларус-кая губерня з цэнтрам у Віцебску, а пазней – Беларускае генерал-губернатар-ства. У далейшым іх месца занялі назвы «Паўночна-Заходні край» (з 1840-х гг.), «Паўночна-Заходняя вобласць (1917)», «Заходняя вобласць» і інш.
Эканамічныя і палітычныя фактары кансалідацыі беларускага этнасу.Перыяд утварэння і развіцця ВКЛ цесна звязаны з фармаваннем беларускай народнасці. У ліку фактараў гэтага працэсу – палітычны, які абумовіў кансалідацыю беларускага этнасу ў складзе ВКЛ. Дагаворна-добра-ахвотнае аб’яднанне ў яго складзе звыш за 20 княстваў прычынілася да складвання адной этнічнай тэрыторыі.
адбылося ўсталяванне моцнай цэнтралізаванай улады вялікага князя з апаратам кіравання, адзіным заканадаўствам і дзяржаўнай мовай.
Важнейшым фактарам быў эканамічны. Выкарыстанне новай тэхнікі і тэхналогіі земляробства, валочная памера, удасканаленне сістэмы павіннас-цей, развіццё фальваркаў станоўча адбіліся на ўраджайнасці і таварнасці збожжа, забеспячэнні гарадоў прадуктамі і сыравінай.
Прагрэс у сельскай гаспадарцы абумовіў уздым рамяства і далейшае раз-віццё гарадоў і ўзнікненне мястэчак
Сацыяльны фактар: Фармаванне беларускай народнасці адбывалася ў працэсе развiцця феадальных адносiн, калі пачалі складвацца саслоўныя групы насельнiцтва са строга азначаным колам правоў і абавязкаў для кожнай з іх. Вызначальную ролю ў дзяржаве адыгрывалі свецкія і духоўныя феадалы. Структура гарадоў і мястэчак была больш разнастайнай (саслоўі мяшчан, расмеснікаў, купцоў; заможныя пласты і гарадскія нізы), але па нацыянальнай прыкмеце іх жыхарства ўяўляла пераважна аднародную супольнасць. Сацыяльная структура спрыяла фармаванню агульных дзяржаўных і нацыянальных інтарэсаў грамадства.
Але ў працэсе складвання беларускай народнасці вызначыліся і пэўныя цяжкасці, звязаныя з акаталічваннем не толькі літоўскай, але і часткі ўсходнеславянскай (праваслаўнай) знаці. У выніку асноўная маса насельніцтва вёсак і гарадоў стала губляць сваю палітычную і духоўную эліту.
Людзі звычайна ідэнтыфікавалі сябе па традыцыі (русічы, рускія), па месцы пражывання (магілёўцы, палачане), па племянной прыналежнасці (літва, літоўцы, жмудзіны). Найбольш распаўсюджанай з’яўлялася саманазва «літвіны».
Такім чынам, 1 утварэнне моцнай дзяржавы – ВКЛ, аб’яднанне ў яго межах многіх былых княстваў Кіеўскай Русі, зямель з пераважаўшым усходнеславянскім насельніцтвам, 2 развітая эканоміка і гаспадарчыя сувязі, сацыяльная структура, 3 усведамленне нацыянальнай ідэнтычнасці, наяўнасць беларускай мовы (гутарковая і літаратурная), 4 заканадаўства (прывілеі, Судзебнік, Статут 1529 г.), 5 традыцыі і культура – усё гэта сведчыла аб узнікненні ў межах ВКЛ беларускай народнасці.
Трансфармацыя ідэнтычнасці и саманазвы беларускага этнасу: русічы, русіны, ліцвіны, "тутэйшыя", беларусы.
Аўтары крывіцкай канцэпцыі (В. Ластоўскі і інш.) лічаць, што продкамі беларусаў з’яўляліся толькі крывічы.
Аўтары крывіцка-дрыгавіцка-радзіміцкай канцэпцыі (М. Доўнар-Заполь-скі і інш.) лічаць продкамі беларусаў не толькі крывічоў, а і дрыгавічоў, і радзімічаў.
Аўтары балцкай канцэпцыі (В. Сядоў і інш.) лічаць, што беларуская народнасць узнікла ў выніку асіміляцыі ўсходнімі славянамі балтаў.
Аўтары канцэпцыі старажытнарускай народнасці лічаць, што беларуская, а таксама руская і ўкраінская народнасці ўзніклі пасля распаду Кіеўскай Русі і выніку раз’яднання адзінай старажытна-рускай народнасці.
М. Піліпенка лічыць, што ў ІХ–Х стст. у выніку змешвання славян і балтаў узніклі крывічы, дрыгавічы і радзімічы, і ў канцы ІХ – пачатку ХІ ст. яны з іншымі ўсходнеславянскімі плямёнамі склалі новую агульнаславян-скую этнічную супольнасць. Тэрыторыя іх сумеснага пражывання атрымала назву «Русь», а насельніцтва пачало звацца русічамі, русінамі і інш.
У межах ВКЛ і Рэчы Паспалітай сярод іншых назваў жыхароў існаваў этнонім «ліцвіны».
У ХVІІ ст. у расійскіх дакументах у дачыненні большасці насельніцтва усходняй часткі ВКЛ, выкарыстоўвалася назва «беларусцы». У больш позні час яна трансфармавалася ў «беларусы» і замацавалася за народам ужо пасля далучэння Беларусі да Расійскай імперыі. Пры гэтым спатрэбіўся даволі працяглы час (ХІХ–ХХ стст.), каб жыхары Беларусі пачалі ўсведамляць сваю нацыянальную ідэнтычнасць. Нават у пачатку ХХ стагоддзя частка іх назы-вала сябе «тутэйшымі». А частка, у залежнасці ад веравызнання, лічыла сябе «рускімі» ці «палякамі».