Спроба фармавання беларускай дзяржаўнасці на нацыяна­ль­на-дэмакратычнай аснове. Абвяшчэнне БНР.

Атрыманыя ў Мін­с­ку звесткі аб распачатым германскімі войскамі на-ступленні выклі­ка­лі да жыцця беларускія арганізацыі. У той час, як Аблвыкамзах і ін­шыя бальшавіцкія ўстановы рыхтаваліся да эвакуацыі, 19 лютага 1918 г. на пасяджэнні ЦВБР было прынята рашэнне «прапанаваць Вы­ка­наўчаму камiтэту Рады I Усе­бе­ла­рус­ка­га з’езда выканаць волю з’ез­да i ўзяць уладу ў свае рукi».

Да 22 гадз атрадам БЦВР ужо належала ўлада ў горадзе, а на заня­тым будынку губернатарскага дома былi вывешаны два бела-чырво­на-белыя флагi. 21 лютага Выканкам Рады Усебела-рускага з’езда аб­вясцiў Устаўную гра­ма­ту да народаў Беларусi, у якой паве-дамлялася аб утварэнні часовай улады ў асобе Народнага Сакратарыята ў мэтах абароны заваёў рэвалюцыі. 22 лютага быў апублiкаваны спiс урада­ва­га каб­i­не­та (старшыня Я. Варонка) у складзе 5 грамадоўцаў, 6 эсэраў, 1 народнага сацыялiста i 1 паалейцыянiста. Але пасля аку­па­цыі го­ра­да таго ж 22 лютага германскiмi войскамi ўлада Народнага Сак­ра­та­ры­я­та скончылася. 25 лютага немцы забралі яго памяшканне, кан­фіс­ка­ва­лі грашовыя сродкі і сарвалі флагі. Камандуючы 10-й армiі ге­не­рал Э. Фалькенгайн не даў дазволу на дзейнасць На­род­на­га Сакрата­ры­я­та, але і не стаў яе забараняць.

3 сакавіка 1918 г. у выніку падпiсання ленінскім урадам мiрнага да­га­во­ра з Германіяй 4/5 тэрыторыi Беларусi адыходзiла да акупантаў. Ад­рыў края ад Расii аб’ектыўна ставiў у парадак дня патрэбу ў афармленнi яго нацыянальна-тэрытарыяльнага статусу. У адпаведнасці з дру­гой Ус­таўной граматай ад 9 сакавiка, Беларусь у межах рассялення бе­ла­рус­ка­га на­ро­да абвяшчалася Народнай Рэспублікай. У тым жа даку­мен­це пра­дуг­лед­ж­вал­i­ся прынцыпы ўтварэння i iснавання дэмакратыч­най дзяр­жа­вы, якiя набывалi сiлу неадкладна, да склiкання Устаноўчага Сойма.

У сувязi з абвяшчэннем БНР адбылося ўдасканаленне назвы орга­на заканадаўчай улады: Выканкам Савета стаў звацца Радай Усебе­ла­рус­ка­га з’езда, а з 18 сакавiка – Радай БНР (старшыня I. Серада).

Мiж тым ратыфiкацыя Брэсцкага міру савецкiм урадам 16 сакавiка, ак­ра­мя iншага, iстотна падарвала пераважаўшую ў асяроддзi Рады БНР iдэю федэрацыi з Расiяй. Вынiкам пасяджэння Рады 25 сакавiка ста­ла прыняцце трэцяй Устаўной граматы, якая абвя-шчала БНР «неза­леж­най i вольнай дзяржавай». Акрамя таго, у дакуменце вызна-чалася тэрыторыя рэспублiкi (Віленская, Віцебская, Гродзен­с­кая, Магілёўская, Мінская, Смален-ская губерні), пацвярджалiся ранейшыя дэмакратыч­ныя правы i вольнасцi, абвешчаныя ў папярэдняй грамаце, i выказ-ва­ла­ся спадзяванне на дапамогу iншых народаў.

Разам з тым спроба асобных лiдэраў Рады тэлеграмай, дасланай на адрас Вiльгельма II, заручыцца падтрымкай Германскай імперыi, сва­ёй мэты не да­сяг­ну­ла, а толькі выклікала «ўрадавы крызіс». Так, Ра­да ператварылася ў каалiцыйны орган – «Мiнскае прадстаўнiцтва» з удзе­лам правых элементаў. БСГ, якая стварала аснову Рады, рас­па­лася на партыi беларускiх эсэраў, беларускiх сацыялiстаў-фе­дэ­рал­iс­таў i бе­ла­рускiх сацыял-дэмакратаў.

У маi 1918 г. крызiс урадавых структур часткова завяршыўся фарма­ван­нем новага складу Народнага Сакратарыята пад старшынствам Я. Варонкі i абнаўленнем Рады (старшыня Я. Лёсiк). Перамены не спы­ні­лі фракцыйнай барацьбы. У лiпенi ўрад узначалiў Р. Скiрмунт, але прабыў на пасадзе старшынi некалькi дзён. Новы каалiцыйны ўрад пад старшынствам I. Серады таксама не вызначаўся адзінствам.

Чарговы этап развiцця БНР быў звязаны з Дадатковым дагаворам ад 27 жнiўня, заключаным памiж Германiяй i Расiяй, паводле якога пер­шая за велiзарную кампенсацыю (толькі золата на суму 6 млрд. ма­рак) абавязалася вызваліць занятыя тэрыторыі. Гэты акт, акрамя iнша­га, значна пагаршаў перспектывы ўмацавання БНР, паколькi Герман­iя брала на сябе абавязак «не падтрымлiваць утварэнне самастойных дзяр­жаўных арганiзмаў у гэтых абласцях». Такая пазiцыя акупантаў у бе­ла­рускiм пытаннi ўзмацнiла антыгерманскiя настроi i стымулявала дзей­насць палiтычных колаў, з’арыентаваных на ўласныя сiлы. На iх ас­но­ве пачалося ўтварэнне блока беларускiх эсэраў i сацыялiстаў-фе­дэ­рал­i­с­таў. 11 кастрычнiка Народны Сакратарыят быў пераймена­ва­ны ў Раду народных мiнiстраў (старшыня А. Луцкевiч). У гэты ж дзень Рада зацвердзiла Канстытуцыю БНР.

У верасні – кастрычніку 1918 г. з пачаткам эвакуацыi германскiх войск з Беларусі кiраўнiкi БНР мусiлi актывiзаваць дыпламатычную дзей­насць. Пе-рамовы беларускiх эмiсараў з савецкiм бокам аб магчымасцi захавання неза-лежнасцi рэспублiкi плёну не прынеслі. Разлiк на ўласныя сiлы быў невялiкiм, паколькi ўзброеных фармiраванняў, здо­ль­ных абаранiць яе, створана не было. Штаб германскай 10-й армii пе­рад сваiм ад’ездам з Мiнска адмовiўся перадаць уладныя паўнамоцтвы як Радзе БНР, так i прадстаўнiкам зноў створанага «Дэмакратычна­га кра­я­во­га цэнтра».

Рэвалюцыя ў Германii i скасаванне савецкiм урадам 13 лiстапада 1918 г. Брэсцкага мiру яшчэ больш ускладнiла становiшча БНР. Кiраўнiц­т­ва ўрада на чале з А. Луцкевiчам чарговы раз здзейснiла спробу да­мов­iц­ца з ленiнскiм СНК ад­нос­на незалежнасцi сваёй рэспублiкi, але безвынiкова. Перад паг­ро­зай заняцця Беларусi Чырвонай Армiяй у апуб­л­i­ка­ва­ных чац­вёр­тай (9 лiстапада) i пятай (3 снежня) Устаўных гра­ма­тах Рада БНР заклiкала беларускi народ да стварэння ўласных Са­ве­таў i абароны рэспублiкi. Але наступленне Чырвонай Армii было дас­тат­ко­ва iмклiвым, а само насельнiцтва даволi далёкiм ад палiтыкi, каб гэтыя заклiкi прынеслi плён. Да канца 1918 г. Савецкая ўлада на Бе­ла­ру­сі (за выключэннем часткі Палесся) была адноўлена.

Такiм чынам, БНР варта разглядаць як няўдалую, але істотную спро­бу беларускага народа ўтварыць сваю дзяржаўнасць на аснове дэмак­ра­тыч­ных і нацыянальных каштоўнасцей. Яна iснавала ва ўмовах гер­ман­с­кай акупацыi, якая вык­лю­ча­ла магчымасць практычнага ажыц­цяўлення Устаўных грамат. Створаныя на месцах распарадчыя ор­га­ны былі заняты ў асноўным гаспадарча-сацыяльнай сферай і знаходзі­лі­ся пад поўным кантролем акупантаў.

Значна большых поспехаў дзеячам БНР удалося дасягнуць у галiне нацыянальнай асветы i культуры: тут працавалi беларускiя школы (ад 150 да 300), 5 гiмназiй, Свiслацкая семiнарыя, Мiнскi педагагiчны iнс­ты­тут, курсы беларусазнаўства, кансерваторыя, культурна-асвет-нiц­к­iя таварыствы, кнiжныя выдавецтвы, драматычныя i музычныя та­ва­рыс­т­вы i многае iнш.

У дыпламатычнай дзейнасцi дзеячы БНР iмкнулiся дамагчыся мiж­на­род­на­га прызнання. Консульскiя мiсii былi заснаваны ў Кiеве, Адэ­се, Коўне. Яе дып­ла­ма­ты наведвалi Германiю, РСФСР, Варшаву, Берлiн, Берн, Капенгаген, ма­ю­чы дзяржаўныя пашпарты.

Існаванне БНР аказала ўздзеянне на працэс утварэння беларускай рэс­пуб­лі­кі на рэ­ва­лю­цый­на-класавай аснове.

Фармаванне беларускай дзяржаўнасці на рэвалюцыйна-кла­са­вай аснове. Утварэнне БССР.Пасля перамогі бальшавікоў у ба­ра­ць­бе за ўладу, у тым ліку на Бе­ла­ру­сі і Заходнім фронце, частка бы­лых членаў БСГ (грамадоўцаў) пай­ш­ла на супрацоўніц-тва з бальшавікамі, спадзеючыся з яе да­па­мо­гай вырашыць патрэ­бы бела-рускага народа. Такія ж нас­т­роі пераважалі сярод Бела­рус­кай сацыял-дэ­мак­ра­тыч­най ра­бо­чай партыі, а таксама былыя гра­ма­доў­цы 31 студзеня 1918 г. у Петраградзе пры Камісарыяце па справах на­цы­я­на­ль­нас­цей (старшыня I. Сталін) СНК РСФСР быў утвораны Бе­ла­рус­кі на­цы­я­нальны камісарыят (Белнац­кам) пад старшынствам А. Чар­вя­ко­ва. З пе­ра­но­сам сталіцы ў Маскву аддзяленні Белнацкама існавалі ў Пет­раг­радзе, Смаленску, Віцебску, Саратаве.

У выніку лютаўскага 1918 г. наступлення германскай арміі тэ­ры­то­рыя савецкай Беларусі зменшылася да 14 паветаў Віцебскай і Ма­гі­лёў­с­кай гу-берняў. У сакавіку – красавіку адбылося іх аб’яднанне са Сма­лен­с­кай гу-берняй у Заходнюю вобласць РСФСР. Яе сталіца – Сма­ленск стала мес­цам працы эвакуіраваных з Мінска Паўночна-Заходня­га ка­мі­тэ­та РКП(б) і Аблвыкамзаха. Будзем зваць іх – “Абласнікі”

Вясной на аснове БСДРП у Петраг­радзе, Ва­ро­не­жы, Казані, Мас­к­ве, Сара-таве і іншых гарадах, дзе зна­ходзі­лі­ся бе­ла­рус­кія рабочыя і бе­жан­цы, узніклі Беларускія секцыі РКП (б) як час­т­кі мясцовых бальшавіцкіх арганізацый. Бел­нац­кам сумес­на з сек­цы­я­мі праводзіў раз­нас­тай­ную ку­ль­тур­на-асветніцкую працу сярод сва­іх землякоў: ад­к­ры­ваў школы і клубы, выдаваў літаратуру. Яго дру­ка­ва­ным органам з’яўлялася га­зе­та «Дзянніца».

Факт абвяшчэння на акупаванай тэрыторыі БНР прымусіў лі­дэ­раў Белнацкама і беларускіх секцый РКП(б) звяр­нуцца ў Наркамнац РСФСР з просьбай аб утварэнні Бе­ла­рус­кай вобласці як часовай «аўтаном­най палітычнай адзінкі», але ста­ноў­ча­га адказу яны не ат­ры­ма­лі. Та­кі ж лёс спасціг іх прапанову аб пе­рай­ме­на­ван­ні Заходняй воб­лас­ці ў Бе­ла­рус­кую Ка­му­ну. У адказ члены Аб­л­вы­кам­за­ха пагадзіліся назваць воб­ласць Камунай, то­ль­кі не Бе­ла­рус­кай, а ізноў-такі За­ход­няй.

Беларускія секцыі РКП(б) уздымалі пытанне аб дзяр­жаў­насці савец­кай Бе­ла­ру­сі па партыйнай лініі. Негатыўнае да яго стаў­лен­не з бо­ку членаў Паў-ночна-Заходняга камітэта было абу­моў­ле­на іх за­хаплен­нем ін­тэр­на­цы­я­на­ліс­ц­кімі лозунгамі, на фоне якіх усе ас­тат­нія, што закраналі на­цы­я­на­ль­нае пытанне, асабліва беларускае, зда­ва­лі­ся ка­лі не се­па­ра­тыс­ц­кі­мі, то ва ўмовах меўшай адбыцца сус­вет­най рэ­ва­лю­цыі яўна несвоечасовымі.

 

Новы імпульс у вырашэнні пытання надало заканчэнне сусветнай вай­ны і скасаванне Брэсцкага міру. Але ў ліку на­ро­даў, якіх ле­нін­с­кі СНК заклікаў самім вызначыць свой лёс, беларусы не зна­чы­лі­ся. То­ль­кі калі Польшча, якая 16 лістапада 1918 г. абвясціла аб сваёй неза­леж­нас­ці, ста­ла выказваць тэрыта-рыяльныя прэтэнзіі да Савецкай Ра­сіі, бе­ла­рус­кія ба­ль­ша­вікі атрымалі маг-чымасць ажыццявіць сваю даў­ніш­нюю мэту.Так, на пачатку двац­ца­тых чыслаў снежня 1918 г., пад час працы канферэнцый Бе­ла­рус­кіх сек­цый РКП(б), яе ўдзельнікі па­лі­чы­лі мэтазгодным стварэнне Ча­со­ва­га рабоча-сялянскага ўрада Бе­ла­ру­сі і абралі Цэнтральнае бюро (ЦБ) сек­цый у складзе З. Жылуно-ві­ча (старшыня), Ф. Балбекі, I. Ня­цец­ка­га, М. Драка-Дракона, А. Чар-вя­ко­ва і Я. Дылы (кандыдат). ЦБ да­ру­ча­ла­ся пасля VI Абласной кан-фе­рэн­цыі РКП(б) склікаць Усе­бе­ла­рус­кі з’езд камуністаў і стварыць адзі­ны цэнтр.

Вынікі канферэнцыі мелі вызначальныя наступствы для лёсу ўсёй Бе­ла­ру­сі і яго народа. Прынятыя на ёй дакументы ўважліва вы­ву­ча­лі­ся ў ЦК РКП (б), а 25 снежня з мэтай іх канкрэтызацыі і практычнага ажыц­цяў­лен­ня наркамнац I. Сталін сустрэўся з кіраўнікамі Бел­нац­ка­ма, якім было прапанавана скласці спіс кандыдатаў на зямяшчэнне па­сад ва ўрадзе Беларусі. У той жа дзень І. Сталін ад імя ЦК паведаміў А. Мяснікову аб утварэнні беларускага савецкага ўра­да.

Вечарам, 25 снежня адбылося экстранае пасяджэнне членаў ка­ле­гіі Белнацкама, прадстаўнікоў ЦБ і Маскоўскага ка­мі­тэ­та Беларускіх сек­цый. З. Жылуновіч паведаміў аб вы­ні­ках перамоў з І. Сталіным і пе­ра­даў яго даручэнне аб фармаванні Ча­со­ва­га рабоча-сялянскага
ўра­да. У спіс абраных кандыдатаў на па­са­ды камісараў увайшлі 15 ча­л. У выніку тайных выбараў стар­шы­нёй урада стаў З. Жы­лу­но­віч. Тэ­ры­та­ры­я­ль­ны склад рэс­пуб­лі­кі быў вызначаны 27 снежня на на­радзе І. Сталіна з А. Мяс­ні­ко­вым і М. Калмановічам. У склад яе му­сі­лі ўвай­с­ці Гро-дзенская, Мін­с­кая, Магілёўская, Віцебская і Сма­лен­с­кая губер­ні, а Віленская губерня адыходзіла да Літвы. Права аб­вяш­чэн­ня Бела­рус­кай рэспублікі пе­ра­да­ва­ла­ся ў кампетэнцыю VI Паўноч­на-Заход­няй канферэнцыі РКП(б).

Названы форум распачаў сваю працу 30 снежня 1918 г. Яго ўдзе­ль­ні­кі абвясцілі сябе I з’ездам Камуністычнай партыі бальшавікоў Бе­ла­ру­сі. Пы-тання аб утварэнні Беларускай рэспублікі ў парадку дня не бы­ло. У даклад старшыні прэ­зі­ды­у­ма А. Мяс-нікова «Бягучы момант» быў уключаны пункт «Бела­рус­кая Савецкая Рэс-публіка» з прапановай абвяшчэння Заходняй Ка­му­ны Савецкай Сацыялі-стычнай Рэспублікай. Матывацыя такога ра­шэн­ня заключалася ў пошуку сродка для змякчэння ўдару між­на­род­на­га імперыялізму па РСФСР.

Пры фармаванні Цэнтральнага бюро КП(б)Б у яго склад было ўклю­ча­на 13 былых членаў Паўночна-Заходняга абкама – у сваёй ма­се за­ця­тых праціўнікаў ідэі беларускай дзяржаўнасці, і толькі 2 прад­с­таў­ні­кі ад Беларускіх секцый, што выклікала пра­тэс­т З. Жы­лу­но­ві­ча. Пра­цяг канфлікту меў месца на пасяджэннях 31 снежня і 1 студзе­ня ў су­вя­зі з фармаваннем Часовага ўрада ССРБ, ка­лі яго стар­шы­ня запат­ра­ба­ваў 10 месцаў з 17 для сваіх таварышаў па Бел­нац­ка­му і Бе­ла-рус­кіх секцыях РКП(б), а таксама катэгарычна выс­ту­піў суп­раць уклю­чэн­ня ў яго А. Мяснікова, М. Калмановіча і Р. Пі­ке­ля. То­ль­кі пасля ўмя­ша­ль­ніц­т­ва І. Сталіна працэдура стварэння ўра­да скон­чы­ла­ся ўва­хо­дам у яго 7 прад-стаўнікоў Белнацкама і Бе­ла­рус­кіх сек­цый, а такса­ма 9 прадстаўнікоў Паўночна-Заходняга абкама і Аб­л­вы­кам­за­ха – пра­ціў­ні­каў беларускага руху.

Старшынёй Часовага работніцка-сялянскага ўрада быў зац­вер­д­жа­ны З. Жылуновіч. Уначы з 1 на 2 студзеня 1919 г. быў над­ру­ка­ва­ны «Маніхвэст Часовага работніча-селянскаго Савецкага пра­ві­ця­ль­с­т­ва Бе­ла­ру­сі», які абвяшчаў Беларусь «вольнай не­за­леж­най Са­цы­я­ліс­тыч­най Рэспублікай», дэклараваў асноўныя па­лі­тыч­ныя і сацыяльна-эка­на­міч­ныя заваёвы і абгрунтоўваў не­аб­ход­насць іх абароны.

Такім чынам, бе­ла­рус­кі народ набыў сваю нацыянальную дзяржаў­насць на рэвалюцыйна-класавай аснове.

Але яе да­лейшае развіццё ста­ла набываць драматычныя павароты. Так, Польшча пры падтрымцы Антанты стала патрабаваць ад РСФСР вяр­тан­ня колішніх зямель РП да яе падзелу ў 1772 г. Ле­нін­с­кі ўрад быў вымушаны перагледзець тэ­ры­та­ры­я­ль­ны склад БССР i Лiтоўскай ССР з тым, каб, аб’яднаўшы iх, стварыць адну бу­фер­ную дзяржаву, якая б «прыкрыла» РСФСР з за­ха­ду. Неўзабаве та­му ужо 16 студзеня ЦК РКП(б) прыняў пастанову аб вывадзе Сма­лен­с­кай, Вiцебскай, Магiлёўскай губерняў з БССР i ўключэннi iх у склад РСФСР. Рэшткi ССРБ – Гродзенская i Мiнская губерні – мусiлi быць аб’яднанымi з Лiтоўскай ССР.

З гэтай нагоды ў Мiнску 2–3 лютага 1919 г. быў склiканы I Усебела­рускi з’езд Саветаў з удзелам 230 дэлегатаў. Ад iмя Усерасiйскага ЦВК уздельнiкаў вiтаў яго старшыня Я. Свярдлоў, якi, ак­ра­мя iншага, агу­чыў пастанову ўзначальваемага iм органа «Аб прызнаннi незалежнасцi Беларускай Савецкай Сацыялiстычнай Рэспублiкi». Дэлегаты пры­нялi дэкларацыi аб усталяваннi фе­дэ­ра­тыўных сувязей з РСФСР i аб­’­яд­наннi Лiтвы i Беларусi ў адзiную дзяр­жа­ву. 3 лютага з’езд прыняў Канстытуцыю БССР, зацвердзiў герб i сцяг рэспублiкi. У адпаведнасцi з Асноўным законам, адбылiся выбары вышэйшых органаў улады. У склад ЦВК (старшыня А. Мяснiкоў) увайшлі 50 чал. У Вя-лiкi прэз­i­ды­ум ЦВК, на якi ўскладалiся функцыi урада, не трапiла нiводнага з былых камiсараў-беларусаў. Такiм чынам, новае кiраўнiцтва рашу­ча пазбавiлася ад прыхiльнiкаў нацыянальнай дзяржаўнасцi.

27 лютага ў Вiльнi на сумесным пасяджэннi ЦВК Лiтоўскай i Бе­ла­рус­кай ССР было пастаноўлена аб’яднаць абедзве рэспублiкi у Лiтоўска-Бела-рускую Савецкую Сацыялiстычную Рэспублiку (Лiтбел ССР) са сталiцай у Вiльнi. Аб’яднаны ЦВК ЛiтБел узначалiў К. Цыхоўскi, а Савет народных камiсараў – В. Мiцкявiчус – Капсукас. У вынiку склiканага ў Вiльнi 4–6 cакавiка 1919 г. сумеснага з’езда КП(б)Б i КП(б)Л адбылося аб’яднанне рэспублiканскiх арганiзацый у адну – Ка­мун­i­с­тыч­ную партыю бальшавiкоў Лiтвы i Беларусi на чале з В. Мiцкявiчусам – Капсукасам. Характэрна, што сярод партыйнага i са­вецкага кiраўнiцтва ЛiтБел не было нiводнага беларуса.

Мiж тым прэвентыўныя захады ленiнскага i мясцовых бальша-вiцкiх урадаў па ўмацаваннi сваiх заходнiх межаў плёну не прынеслi. Няг­ледзя­чы на тое, што ў склад вышэйшых органаў ЛiтБел увайшлi па­лякi (у прэзiдыум 4 з 7, у СНК 5 з 14), Польшча лiчыла яе бальшавiц-кай крэатурай, створанай без удзелу насельнiцтва.

 

Распачатае ў сакавіку 1919 г. нас­туп­лен­не польскай арміі скончылася за-ваяваннем тэрыто­рыі ЛітБел і ўста­ля­ван­нем акупацыйнага рэжыму.

Толькі летам 1920 г. РСФСР атрымала магчымасць надаць ад­павед­ную ўвагу польскаму фронту. 11 лiпеня Чырвоная Армія выз­ва­лі­ла Мiнск, за­тым Лiду, Гродна і да канца месяца цалкам вызваліла Беларусь. У мэтах аховы правага флангу Заходняга фронту, які нас­ту­паў на По­ль­ш­чу, 12 ліпеня 1920 г урад РСФСР пайшоў на падпісанне да­гаво­ра з Літоўскай рэспублікай з перадачай ёй Грод­на, Шчучына, Аш­мян, Смар­го­ні, Браслава, Ліды, Пастаў, а таксама Ві­ль­ні разам з Ві­лен­с­кім кра­ем. Гэты дагавор юрыдычна спыняў існаванне Лі­тоў­с­ка-Бе­ларускай ССР, таму даво-дзілася ў другі раз абвяшчаць утварэнне БССР.

Магчымасць удзелу ў адраджэнні беларускай дзяржаўнасці на­былі ўсе палiтычныя сiлы, якія змагаліся супраць по­ль­с­кіх аку­пан­таў. Па­вод­ле ўказання ЦК РКП(б), кіраўніцтва гэ­тай працай была да­ру­ча­на Мiн­с­ка­му губернскаму ВРК (cтаршыня А. Чар­вя­коў), 31 лiпе­ня рэ­ар­га­ні­за­ва­на­му ў Ваенрэўкам БССР. У склад камiсii па пад­рых­тоўцы Дэкла­ра­цыi ўвайшлi прад­с­таўнiкi Беларускай ПС-Р (Я. Бя­ль­кевiч, П. Берднiк, I. Мамонька i М. Пашковiч), КП(б) ЛiБ (А. Чар­вя­коў i В. Кнорын), Бе­ла­рус­кай камуністычнай арганізацыі (У. Iгна­тоўскi) і Бун­да (А. Вай­н­ш­тэйн). Іх намаганнямі была распрацавана «Дэ­кла­ра­цыя аб аб­вяш­чэн­ні незалежнасці Савецкай Сацыялістычнай Рэс­пуб­лі­кі Беларусь». Па­вод­ле дакумента, уся ўлада на тэрыторыі Бе­ла­ру­сі да склікання Усе­бе­ла­рус­ка­га з’езда Саветаў пераходзіла да ВРК БССР. Беларуская Рэспубліка аднаўлялася ў межах Мінскай і Гродзен­с­кай гу­бер­няў. Пасля адхілення ЦК КП(б)ЛіБ паправак эсэ­раў апош­нія выйшлі з Ваенрэўкама. Падпісаная 31 ліпеня 1920 г. «Дэк­ла­ра­цыя аб аб­вяш­чэн­ні незалежнасці Савецкай Сацыялістычнай Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь» пац­вер­дзі­ла палажэнні Маніфеста Часовага ўрада Бе­ла­ру­сі ад 1 студзе­ня 1919 г., аднак у межах толькі дзвюх губерняў – Мін­с­кай і Гродзен­скай.

Але з прычыны палiтычных i ваенна-стратэгiчных пралiкаў ленiнскага ўрада i савецкага камандавання Чырвоная Армiя пацяр­пе­ла паражэнне пад Варшавай. І восенню войскі Ю. Пілсудскага iзноў захапiлi Мiнск. Баявыя дзеяннi перапынял­i­ся толькі 12 кастрычніка. З 18 паветаў, якiя ўваходзiлi ў склад абвеш­ча­най 31 лiпеня ССРБ, цяпер заставалася толькi 6.