Вызваленне Беларусі (аперацыя «Баграціён»). Заканчэнне Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай войн.

Пачатак вызвалення Беларусі.Разгром фашыстаў пад Курскам абумовіў пачатак вызвален­ня аку­па­ва­ных тэрыторый СССР. Так, 23 ве­рас­ня 1943 г. войскамі Цэн­т­ра­ль­на­га фронту быў выз­ва­ле­ны першы ра­ён­ны горад Камарын Го­ме­ль­с­кай вобл., а 26 верасня вой­с­ка­мі Бранскага фронту – Хоцімск, ра­ён­ны цэнтр Ма­гі­лёў­с­кай вобл. Уся­го да пачатку 1944 г. гіт­ле­раў­цы бы­­лі выбіты з 2 абласных і 36 ра­ён­ных цэнтраў Беларускага Па­лес­ся. У Го­­ме­лі пачаў дзейнічаць СНК БССР.

Вясной 1944 г. у савецкага камандавання ўзнік план летняга на-ступ­лен­ня на варожую групоўку «Цэнтр», размешчаную на Беларусі. Ас­ноў­ным матывам такога рашэння з’яў­ля­ла­ся ўпэўненасць у тым, што для фашыстаў гэты ўдар будзе зусім не­ча­ка­ным. Тут, на Беларусі, лі­нія савецка-германскага фронту ўяўляла сабой выс­туп ад Дзвіны да Пры­пя­ці, скіраваны на ўсход, а акупаваная тэ­ры­то­рыя – суцэльны ўма­ца­ва­ны раён глыбінёй да 270 км, названы немцамі «Фатэрлян-дам». Гарадам Віцебск, Орша, Магілёў, Бабруйск, Барысаў, Мінск на-да­ваў­ся статус крэпасцей. У складзе размешчаных на Бе­ла­ру­сі групы ар­мій «Цэнтр» (камандуючы – фельдмаршал Э. Буш) і ін­шых злучэн-няў налічвалася 1200 тыс. чал., 9500 гармат і мінамётаў, 900 танкаў
і штур­ма­вых гармат, каля 1300 са­ма­лё­таў.

Распрацаваны савецкай Стаўкай план раз­г­ро­му гэтай варожай гру­поў­кі і вызвалення Беларусі набыў ко­да­вую назву «Баграціён».
У ад­па­вед­нас­ці з ім гэта задача ўск­ла­да­ла­ся на 4 франты – 1-ы Пры-бал­тый­с­кі (камандуючы – генерал І. Баг­ра­мян), 1, 2 і 3-і Бе­ла­рус­кія (камандуючыя – генералы К. Ракасоўскі, Г. Захараў і І. Чар­ня­хоў­с­кі), якія налічвалі 1430 тыс. чал. асабовага скла­ду, каля 32 тыс. гар­мат і мі­на­мё­таў, 5200 танкаў і самаходных гар­мат, каля 5 тыс. са­ма­лё­таў.

Асаблівасцю плана «Баграціён» з’яўлялася тое, што савецкае ка­ман­да­ван­не сканцэнтравала ўсе сілы не ў адным напрамку, а падзя­лі­ла іх для нанясення двух флангавых удараў – на Віцебск і Бабруйск з тым, каб раздрабіць і акружыць усе тры нямецкія арміі.

Ужо 22 чэрвеня асобныя часці 1-а Прыбалтыйскага 3 і 2-а Бе­ла­рус­кіх прасунуліся на 0,5–1,5 км наперад і дзе-нідзе завалодалі па­зі­цы­я­мі праціўніка. На другі дзень, раніцай 23 чэрвеня, у бой уступілі ас­ноў­ныя ўдарныя групоўкі азначаных франтоў у напрамках Віцебск, Ор­ша, Магілёў. Назаўтра, 24 чэрвеня, войскі 1-а Беларускага фронту ру­шы­лі ў Баб­руй­с­кім напрамку. Дзеянні франтоў каардынавалі мар­ша­лы А. Ва­сі­леў­с­кі і Г. Жукаў.

Гітлераўцы, якія не чакалі наступлення, адчайна супраціўляліся, але неслі вялікія страты ў жывой сіле і тэхніцы. Ужо да 25 чэрвеня пяць нямецкіх дывізій было акружана ў раёне Віцебска, а 26 чэрвеня – выз­ва­ле­ны сам абласны цэнтр. Месцы акружэння – так званыя «кат-лы» – узніклі пад Оршай і Магілёвам, а пасля наступлення 1-а Бе­ла­рус­ка­га фронту, якое пачалося 24 чэрвеня, – і пад Бабруйскам. Тут у «кацёл» трапілі каля 40 тыс. чал. 28 чэр­ве­ня Чырвоная Армія вызва-лі­ла Магілёў, а 29 – Бабруйск. Такі катастрафічны для немцаў пачатак аба­ро­ны «Фатэрлянда» пры­му­сіў А. Гітлера замяніць Э. Буша на больш аўтарытэтнага ка­ман­ду­ю­чага – фельдмаршала В. Модэля. Але гэ­та не ўратавала гіт­ле­раў­цаў ад поўнага разгрому.

Пасля ліквідацыі «катлоў» войскі 1-а Беларускага фронту 30 чэр­ве­ня ўзялі Слуцк і адрэзалі немцам шлях да адступлення на паў­д­нё­вы за­хад. Спроба гітлераўцаў падарваць масты і замацавацца на Бя­рэ­зі­не бы­ла няўдалай. 30 чэрвеня рака была фарсіравана на поўнач і на поў­дзень ад Барысава, а затым штурмам узяты і сам горад. Такім чы­нам, шлях на Мінск быў адкрыты. Раніцай, 3 ліпеня 5-я армія ге­не­ра­ла
П. Рот­міс­т­ра­ва і корпус генерала А. Бурдзейнага (3-і Беларускі фронт) увар­валі­ся ў Мінск з усходу, а крыху пазней з поўдня – часці 1-а Бе­ла­рус­ка­га фронту. На ўсход ад вызваленай сталіцы БССР уз­нік так званы «мінскі кацёл», у які трапілі каля 105 тыс. фашыстаў. 7–
8 лі­пе­ня ас­ноў­ныя іх сілы былі знішчаны, а больш за 35 тыс. чал. узя­ты ў палон, у тым ліку 12 генералаў. Велізарную дапамогу Чыр­во­най Ар­міі ў ажыц­цяў­лен­ні аперацыі аказалі беларускія партызаны і пад­по­ль­ш­чы­кі.

4 ліпеня войскі 1-а Прыбалтыйскага фронту вызвалілі Полацк і вый­ш­лі да межаў Літоўскай ССР. У заходнім напрамку пасля ўпартых ба­ёў войскі 3-а Беларускага фронту 5 ліпеня вызвалілі Маладзечна, 16 лі­пе­ня – Гродна. 8 ліпеня войскі 1-а Беларускага фронту выз­ва­лі­лі Ба­ра­на­ві­чы, 14 ліпеня – Пінск, а 23 ліпеня выбілі немцаў з по­ль­с­ка­га го­ра­да Люблін. 28 ліпеня горад Брэст ізноў стаў савецкім.

Такім чынам, Бе­ла­русь была цалкам вызвалена ад фашысцкай аку­па­цыі. У выніку наступлення з 28 ліпеня па 2 жніўня 1944 г. войскі 1-а Беларускага фронту выйшлі да Віслы і наблізіліся да Варшавы.

Беларуская наступальная аперацыя з’яўляецца адной з самых буй­ней­шых не толькі ў Вялікай Айчыннай, але і ў Другой сусветнай вайне. Вой­с­кі 4 франтоў наступалі на больш, чым 1000-кіламетровым фронце і з 23 чэрвеня па 29 жніўня прасунуліся на 550–600 км. У ходзе за­вяр­шэн­ня аперацыі «Баграціён» савецкія войскі знішчылі і ўзялі ў па­лон звыш 500 тыс. гітлераўскіх салдат і афіцэраў. 55 тыс. гітлераўцаў прай­ш­лі па Маскве, але не ў якасці пераможцаў, а палонных.

За мужнасць і гераізм звыш 1500 воінам было прысвоена зван­не Героя Савецкага Саюза, больш за 402 тыс. узнагароджаны ар­дэ­на­мі і медалямі, 663 злучэнні і часці атрымалі ганаровыя найменні Ар­шан-
с­кіх, Мінскіх, Віцебскіх, Бабруйскіх, Магілёўскіх, Рагачоўскіх і інш.

З вызваленнем Чырвонай Арміяй былых акупаваных тэрыторый СССР сусветная вайна ўступіла ў завяршальную стадыю. Але няг­ле-дзя­чы на адкрыццё ІІ фронту, асноўны цяжар барацьбы з гер­ман­с­кім фа­шыз­мам і яго сатэлітамі па-ранейшаму прыпадаў на Савецкі Са­юз. Яс­к­ра­вым доказам яго вызначальнага ўкладу ў разгром агрэсара ста­ла ўзяц­це Чырвонай Арміяй Берліна.