Баявая дзейнасць партызан і падпольшчыкаў.

Кіруючая роля камуністычнай партыі ў арганізацыі пар­ты­зан­с­ка­га руху і падпольнай барацьбы.Савецкі народ сустрэў напад фа­шыс­ц­кіх агрэсараў на СССР з пэў­най трывогай, але без адчаю і па-ні­кі. Выхаваны ўпэўненым у значнай пе­ра­ва­зе сацыялістычнага ладу над капіталістычным, несакрушальнай мо­цы Чырвонай Арміі, ён не-па­хіс­на верыў у хуткую пе­ра­мо­гу над ворагам. Гэту веру мацавала дзе­ю­чая Камуністычная пар­тыя (бальшавікоў) на чале з І. Сталіным.

Беларуская партыйная арганізацыя – каля 51 тыс. камуністаў і 24 тыс. кандыдатаў у члены партыі – апынулася на пярэднім краі ба­ра­ць­бы з фашысцкім агрэсарам. 29 чэрвеня падпісанай І. Сталіным дырэктывай «Партыйным і савецкім арганізацыям прыфрантавых аб­ласцей» быў пак­ладзе­ны пачатак арганізацыі супраціўлення. У ад­па­веднасці з дырэктывай ЦК КБ(б)Б ад 30 чэрвеня «Аб пад­рыхтоўцы да пераходу на падпольную работу партыйных ар­га­ні­за­цый, якія знахо-дзяц­ца пад пагрозай фашысцкай акупацыі», каля 8 тыс. камуністаў му-сі­лі перайсці на нелегальнае становішча. Да канца жніўня ва ўмовах аку­па­цыі пачалі сваю дзейнасць Мінскі, Гомельскі і Пінскі абласныя, 1 га­рад­с­кі і 19 раённых падпольных камітэтаў партыі.

У Мінску да канца 1941 г. дзейнічалі звыш за 2 тыс. патрыётаў, ар­га­ні­за­ва­ных гарадскім камітэтам на чале з І. Казінцом. Да выз­ва­лен­ня Мін­с­ка тут дзейнічалі 9 тыс. чал. падпольшчыкаў, у тым ліку 1025 ка­му­ніс­таў і 2044 камсамольцаў. У сакавіку 1942 г. пачаў дзей­ні­чаць Ві­цеб­с­кі, у жніўні – Пін­с­кі абкам КП(б)Б. Восенню 1942 г. пар­тый­ны цэнтр Віцебска стварыў у горадзе раз­га­лі­на­ва­нае падполле. Най­боль-шую актыўнасць выявіла група В. Ха­ру­жай. У верасні 1942 г. у Гомелі дзей­ні­ча­ла ка­ля 20 груп. У 1942–1943 гг. моцны падпольны рух іс­на­ваў у Магілёве, дзе 40 груп (каля 400 чал.) аб’ядналіся ў адзі­ную ар­га­ні­за­цыю «Камітэт садзеяння Чырвонай Арміі». Вялікі ўклад у падпо­ль­ную ба­ра­ць­бу ўнес­лі ка­му­ніс­ты Бабруйска, Баранавіч, Ба­ры­са­ва, Брэс­та, Ві­лей­кі, Жло­бі­на, Ка­лін­ка­віч, Оршы і іншых гарадоў.

Падпольшчыкі неслі велізарныя страты. Так, у выніку двух пра-ва­лаў загінулі каля 700 патрыётаў Мінска, у тым ліку партыйнае кі-раў­ніц­т­ва. З 1500 пад­по­ль­ш­чы­каў Ві­цеб­с­ка загінуў кожны трэці. Але пар­тыя не прыпыняла барацьбы і ўздымала на яе новых змагароў. Уся­го ў баявым падполлі ўдзельнічала каля 70 тыс. чал. Іх намагання­мі адбываліся дыверсіі на фабрыках і заводах, забойствы акупантаў і іх наймітаў, збор разведданых, распаўсюджанне газет і лістовак, зво­дак Інфармбюро і інш. Умелая каардынацыя камуністамі партызан-ска­га і падпольнага руху забяспечыла ліквідацыю гаўляйтэра В. фон Ку­бэ, якую здзейснілі А. Мазанік, М. Восіпава і Н. Траян.

Усяго ў баявым падполлі ўдзельнічалі каля 70 тыс. чал. Лепшым з іх – У. Амельянюку, Е. Зяньковай, І. Казінцу, М. Кедышку, М. Ка-буш­кі­ну, Я. Клумаву, З. Пар­т­но­вай, В. Харужай і іншым прысвоена званне Героя Савецкага Са­ю­за.

Першыя партызанскія атрады таксама арганізавалі і ўзначалілі каму­ніс­ты. Так, 26 чэрвеня ў Пінскім раёне пачаў дзейнічаць атрад на ча­ле з В. Каржом. 9 ліпеня на барацьбу з ворагам уз­няў­ся атрад, сфарма­ва­ны Суражскім райкамам партыі Віцебскай вобл. на чале з М. Шмы­ро­вым. З першых дзён ліпеня пачаў баявую дзейнасць ат­рад «Чырвоны Кастрычнік», які ўзначаліў першы сакратар Кас­т­рыч­ніц­ка­га райкама партыі Палескай вобл. Ц. Бумажкоў.

У адказ на пастанову ЦК УКП(б) ад 18 ліпеня 1941 г. «Аб ар­га­ні­за­цыі барацьбы ў тыле германскіх войск» да 25 ліпеня 1941 г. пар-тый­ны­мі камітэ­тамі Беларусі было ство­ра­на 118 атрадаў з 2600 пар-ты­за­на­мі, а праз месяц колькасць пат­ры­ё­таў ужо складала каля 12 тыс. чал. 6 жніў­ня 1941 г. за вялікія поспехі ў барацьбе з ворагам Ц. Бу-маж­ко­ву і Ф. Паўлоўскаму першым з савецкіх партызан было пры-сво­е­на званне Ге­роя Савецкага Саюза.

У 1942 г. ЦК КП(б)Б атрымаў дазвол ЦК УКП(б) на адкліканне з Чыр­во­най Арміі беларускіх камуністаў для іх падрыхтоўкі ў якасці ар­га­ні­за­та­раў партызанскага руху. З гэтай мэтай у красавіку 1942 г. у г. Мураме Уладзімірскай вобл. быў створаны «Асо­бы бе­ла­рус­кі збор». Да верасня 1942 г. на Беларусь былі перапраўлены 20 ат­ра­даў, 102 арга­­ні­за­тар­с­кія і 62 дыверсійныя групы, якія налічвалі больш за 3 тыс. чал. Асноўным месцам іх перакідкі сталі так званыя «Суражскія ва­ро­ты», якія ўтварыліся на стыку груп армій «Поўнач» і «Цэнтр».

30 мая 1942 г. пры Стаўцы Вярхоўнага Галоўнакамандавання быў ут­во­ра­ны Цэнтральны Штаб партызанскага руху (ЦШПР) на чале з І сак­ра­таром ЦК КП(б)Б П. Панамарэнкам. Як вынікала з за­га­ду на-род­на­га камісара або­ро­ны Саюза ССР І. Сталіна за № 00189 ад 5 ве-рас­ня 1942 г. «Аб за­да­чах партызанскага руху», роля бе­ла­рус­кіх мсціўцаў значна па­вя­ліч­ва­ла­ся. З гэтай нагоды 9 ве­рас­ня ўтвараўся Бе­ларускі штаб партызанскага руху (БШПР) як ваенна-баявы ор­ган
ЦК КП(б) пад старшынствам ІІ сакратара ЦК П. Калініна.

28 лютага 1943 г. Пленум ЦК КП(б) прыняў пас­та­но­ву аб узмац-нен­ні барацьбы супраць акупантаў. З гэтай нагоды на Беларусь былі пе­ра­кі­ну­ты работнікі Баранавіцкага, Брэсцкага, Вілейскага і Бела-стоц­ка­га падпольных абкамаў. На працягу сакавіка – чэрвеня 1943 г. у тыл ворага былі адпраўлены звыш за 220 партыйных кіраўнікоў. Да кан­ца 1943 – пачатку 1944 г. сістэма партыйнага кіраўніцтва на­род­най вай­ной складалася з 10 падпольных абкамаў, 17 міжрайкамаў, 8 гарка-маў, 2 гаррайкамаў і 166 райкамаў КП(б)Б.

Па меры арганізацыі партызанскага руху асобныя атрады згуртоў-ва­лі­ся ў брыгады. Так, з красавіка 1942 г. М. Шмыроў узначаліў Пер-шую Беларускую брыгаду. На працягу ўсяго перыяду акупацыі ў Бе-ла­ру­сі дзейнічалі 199 брыгад, 14 палкоў (997 атрадаў) і 258 асобных ат­ра­даў, у якіх налічвалася 374 тыс. байцоў. На 1 ліпеня 1943 г. ка­му­ніс­ты ўзначальвалі 89,6% атрадаў и 96,1% брыгад. У межах асобных ра­ё­наў і абласцей брыгады аб’ядноўваліся ў злу­чэн­ні пад кіраўніцтвам пад­по­ль­ных абкамаў і на чале з іх сак­ра­та­ра­мі.

Важнейшым сродкам актывізацыі партызанскага руху ў 1942–1943 гг. з’яўляліся рэйды па тылах акупантаў, ініцыяваныя падполь-ны­мі абкамамі партыі. Так, атрады Мін­с­ка-Палескага злучэння, брыга-да імя К. Заслонава прайшлі 300-кіламетровым маршам па Віцебскай і Мінскай аб­лас­цях. Ат­рад «Баявы» начале з А. Флягонтавым здзей­с­ніў пераход у 500 км. Пад час 1000-кіламетровага рэйду Беластоцкага злу-чэння на чале з сакратаром падполь­нага абкама партыі В. Са­му­ці­ным колькасць байцоў узрасла з 700 да 1800 чал., было знішчана шмат за­хоп­ні­каў, падарваны дзесяткі эшалонаў і 1100 рэек.

З лістапада 1942 па снежань 1943 г. узначалены камуністамі пар-ты­зан­с­кі рух па фор­мах і размаху баявых дзеянняў, спосабу кіравання імі набываў маштабы ўсе­на­род­най вайны. Яе праявы адбіліся ў раз-гро­ме аку­па­цый­ных сіл і іх вы­цяс­нен­ні за межы кантралюемых народ-ны­мі мсціўца­мі тэрыторый – 20 партызанскіх зон і 2 краёў.

Асноўным відам барацьбы партызан супраць ворага з’яўляліся ды­вер­сіі на чыгунцы. Найбольшы плён у плане разгрому фашызму яна пры­нес­ла пад час так званай «рэйкавай вайны», распрацаванай у Стаў­цы сумесна з ЦШПР і БШПР. Праведзеная ў тры этапы: першы – з 3 жніў­ня па 15 верасня 1943 г., другі – з 19 верасня па 1–3 лістапада 1943 г. і трэ­ці – з 20 па 23 чэрвеня 1944 г., яна нанесла каласальны ўрон пра­ціў­ні­ку. Толькі чыгуначных рэек было падарвана 272 тыс., без уліку раз­г­ром­ле­ных гарнізонаў, станцый, іншых дыверсій. Такім чы­нам, ні пад час бітвы на Курскай дузе, ні пад час фарсіравання Дняп­ра, ні ў час аперацыі «Баграціён» фашысты не здолелі своечасова пад­вез­ці пат­рэб­ныя грузы сваім арміям.

Асноўную працу па арганізацыі ўсе­народнай барацьбы ўзначаль-ва­лі ЦК КП(б)Б і БШПР, у тым ліку П. Панамарэнка, П. Калінін,
В. Малін, В. Ва­не­еў, Н. Аўхімовіч, Т. Гар­буноў, Г. Эйдзінаў і інш. Вя­лі­кі ўклад у гэтую справу ўнеслі кіраўнікі партызанскага і пад­по­ль­на­га руху І. Бельскі, А. Брагін, І. Варвашэня, Я. Жылянін, І. Клі­ма­ў,
І. Ко­жар, В. Казлоў, В. Лабанок, Н. Малінін, Р. Мачульскі, В. Са­му­цін, С. Сікорскі, І. Стулаў і інш.

На чале партыйных камітэтаў дзейнічала камсамольскае падполле –уся­го каля 100 тыс. чал. у складзе 10 абласных, 214 міжраённых, га­рад-
с­кіх і раённых і звыш за 600 пярвічных ар­га­ні­за­цый. У іх ліку гру­па «Смерть угнетателям народа» («Смугнар»), якая па-ге­рой­с­ку дзей­ні­ча­ла ў Ка­лін­ка­ві­чах, арганізацыя «Юныя мсціў­цы» на станцыі Обаль, Ві­цеб­с­кай вобл. на чале с Е. Зяньковай. Так, у ноч на 30 ліпеня 1943 г. буйней­шая ды­вер­сія была здзейснена на ст. Асі­по­ві­чы, калі кам­са­мо­лец Ф. Кры­ло­віч за­мі­ні­ра­ваў варожы эшалон з га­ру­ча-зма­зач­ны­мі матэрыяла­мі, ад вы­бу­ху яко­га загарэліся яшчэ 2 – з танкамі і бо­еп­ры­па­са­мі.

Узначаленая камуністамі армія народных мсціў­цаў складала каля 440 тыс. чал. Усяго з чэрвеня 1941 па ліпень 1944 г. партызаны знішчы­лі амаль 0,5 млн. акупантаў, пусцілі пад адхон больш за 11 тыс. эша­­ло­наў, разграмілі 29 чыгуначных станцый, звыш 900 штабоў і гар­ні­зо­наў, падарвалі 18,7 тыс. аўтамашын, шмат танкаў і бро­не­машын, тысячы мастоў, пе­рабілі больш за 300 тыс. рэек і інш.

Звыш 140 тыс. партызан і падпольшчыкаў узнагароджаны ордэ-на­мі і медалямі, 88 чал. прысвоена званне Героя Савецкага Саюза, у тым ліку 7 сакратарам падпольных абкамаў КП(б)Б – В. Казлову, І. Бе­ль­с­ка­му, Р. Мачульскаму, І. Кожару, А. Кляшчову, В. Чарнышову, С. Сі­кор-
с­ка­му, сакратару падпольнага абкама камсамола П. Ма­шэ­ра­ву.

Кампартыя Беларусі здзейсніла велізарную па­лі­тыч­ную і ар­га­ні­за­тар­с­кую работу сярод усіх пластоў і груп насельніцтва. Яе камітэты і ар­га­ні­за­цыі склалі касцяк сіл падпольшчыкаў і пар­ты­зан. У выніку па-стаў­ле­ная ЦК УКП(б) задача ператварэння партызанскага руху ў тыле во­ра­га ва ўсенародную вайну была вы­ка­на­на. УКП(б) і КП(б) сфарма­ва­лі, узброілі, ідэйна выхавалі масавую партызанскую армію, забяс- пе­чы­лі яе кіруючымі органамі (БШПР, пад­по­ль­ныя камітэты і г. д.), ка­ман­д­ным саставам і кадрамі палітычных работнікаў, натхнілі на са-ма­ад­да­ную барацьбу з ворагам.