Уз’яднанне беларускага народа ў складзе БССР.
11 верасня наркам абароны К. Варашылаў аддаў загад аб утварэнні Беларускага і Украінскага франтоў.
17 верасня Беларускі фронт у складзе чатырох армій, конна-механізаванай групы і Дняпроўскай флатыліі, агульнай колькасцю каля 200 000 салдат і афіцэраў на чале з камандармам другога рангу М. Кавалёвым пачаў вызва-ленчы паход. У першы дзень былі вызвалены Баранавічы, 18 верасня – Навагрудак, Ліда, Слонім, 19 – Вільня, Пружаны, 20 – Гродна, 21 – Пінск, 22 ве-расня – Беласток і Брэст. Да 25 верасня савецкія войскі цалкам выканалі сваю місію. У палон да Чырвонай Арміі трапілі каля 60 тыс. польскіх вайскоўцаў.
28 верасня 1939 г. паміж СССР і Германіяй быў падпісаны дагавор «Аб дружбе і межах», у адпаведнасці з якім заходняя мяжа савецкай дзяржавы ўсталёўвалася па «лініі Керзана». Акрамя таго, у абмен на Люблінскае і час-тку Варшаўскага ваяводстваў немцы перадавалі ў сферу савецкага ўплыву Літву. Неўзабаве па рашэнні ўрада СССР Вільня і Віленскі край былі перада-дзены Літве.
У вызваленых ад палякаў населеных пунктах Заходняй Беларусі часці Чырвонай Арміі з энтузіязмам і радасцю сустракалі жыхары. У ваяводскіх і павятовых цэнтрах сталі стварацца часовыя органы ўлады – упраўленні з удзелам рабочых, чырво-наармейцаў, інтэлігентаў. Іх склад зацвярджаўся камандаваннем Чырвонай Арміі. У гмінах улада пераходзіла да сялянскіх камітэтаў. Пры органах улады фармаваліся атрады па раззбраенні паліцыі, асаднікаў і па ахове парадку.
Насельніцтва Заходняй Беларусі выявіла высокую зацікаўленасць у лёсе свайго краю. 22 кастрычніка з 2 763 191 выбаршчыкаў 90,67% аддалі за 927 дэпутатаў Народнага сходу. У прынятых пад час яго працы ў Беластоку 28-30 кастрычніка 1 Дэкларацыі аб дзяржаўнай уладзе абвяшчаўся яе пераход да Саветаў дэпутатаў працоўных. 2. У дэкларацыі па другім пытанні дэпутаты запісалі зварот да Вярхоўных Саветаў СССР і БССР з просьбай аб прыёме Заходняй Беларусі ў склад Савецкага Саюза і БССР. 3 і 4 дэкларацыі абвя-шчалі аб пераходзе банкаў, буйной прамысловасці і ўсіх зямель ва ўсенарод ўласнасць.
Азначаныя Дэкларацыі сталі юрыдычнай асновай для прыняцця Вярхоў-ным Саветам СССР Пастановы ад 2 лістапада 1939 г. «Аб уключэнні Заход-няй Беларусі ў склад Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік з уз’яднан-нем яе з Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікай» і Пастановы Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 14 лістапада 1939 г. «Аб прыняцці Заходняй Беларусі ў склад Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі». Такім чынам, факт уз’яднання беларусаў у адзінай рэспубліцы быў замаца-ваны юрыдычна. Тэрыторыя БССР павялічылася са 125,6 тыс. кв. км да 225,6 тыс. кв. км, а колькасць насельніцтва – з 5,6 да 10 млн.
4 снежня 1939 г. Прэзідыум Вярхоўнага Савета СССР выдаў указ аб ут-варэнні ў Заходняй Беларусі 5 абласцей – Баранавіцкай, Беластоцкай, Брэсц-кай, Вілейскай і Пінскай. У студзені 1940 г. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР замест 32 паветаў, якія існавалі раней, быў утвораны 101 раён. У выніку тэрыторыя БССР стала складацца з 10 абласцей і 191 раёна.
Пад час ажыццяўлення сацыялістычных мерапрыемстваў былі нацыяналізаваны не толькі буйныя, а ўсе прамысловыя аб’екты, а таксама гандаль, транс-парт, домаўладанні (плошчай больш за 113 кв. м), будынкі былых дзяржаўных устаноў і іншая маёмасць. На змену прыватнаму гандлю прыйшоў дзяржаўны – было адчынена 717 магазінаў і 740 ларкоў.
Важнейшым сацыяльна-эканамічным і палітычным наступствам рашэнняў Народнага схода стала скасаванне прыватнай уласнасці на зямлю. З гэтай нагоды восенню 1939 – вясной 1940 г. у Заходняй Беларусі адбываўся падзел памешчыцкай зямлі, жывёлы і інвентару паміж беззямельным і малазямельным сялянствам. Адкрываліся медыцынскія ўстановы, якія бясплатна абслугоўвалі насельніцтва.
Сацыяльнай заваёвай працоўных Заходняй Беларусі зрабілася бясплатная адукацыя. Адкрываліся ўстановы па ліквідацыі непісьменнасці і мала-пісьменнасці. У Беластоку, Гродне, Баранавічах, Пінску пачалі працаваць на-стаўніцкія інстытуты, у Брэсце, Маладзечне і Лідзе – настаўніцкія курсы. У 1939–1940 гг. у Заходняй Беларусі пачалі працу 5 ВНУ. Адкрыліся 5 драма-тычных тэатраў, 220 бібліятэк, 100 кінатэатраў, 92 дамы культуры.
Разам з тым частка насельніцтва Заходняй Беларусі сутыкнулася з савецкімі карніцкімі органамі. Рашэнні аб рэпрэсіях прымаліся як у Маскве, так і ў Мінску, на ўзроўні ЦК КП(б)Б і НКУС. Да пачатку Айчыннай вайны ў Заходняй Беларусі адбыліся 4 кампаніі па высылцы ў Сібір і Казахстан рознага кшталту «контррэвалюцыйных элементаў» (асаднікаў, кула-коў, былых паліцэйскіх і інш. дзяржаўных служачых) агульнай колькасцю 117 418 чал.
У 1940 г. па загаду І. Сталіна з 21 857 палонных польскіх афіцэраў былі расстраляны ў Катыньскім лесе пад Смаленскам, а 7805 – замучаны ў тур-мах. Пад час палітычных зачыстак органамі НКУС тэрыторыі Заходняй Беларусі ад іх рук загінулі беларускія дзеячы – У. Самойла, М. Краўцоў, А. Ула-саў і інш. Як правiла, іх справы разглядалiся несудовымi органамi, якія не пакідалі ніякіх слядоў сваёй дзейнасці, нават магіл сваіх ахвяр.
Уз’яднанне беларускага народа ў адзінай рэспубліцы з’явілася актам гітарычнай справядлівасці. Быў пакладзены канец несправядліваму Рыж-скаму дагавору, сацыяльна-эканамічнаму і культурна-нацыянальнаму прыгнёту беларусаў у складзе польскай дзяржавы. Нягледзячы на жорст-касці таталітарнага рэжыму, беларускі народ меў магчымасць развіваць сваю мову, культуру, выяўляць сваю самабытнасць у сям’і і ншых брацкіх народаў СССР.