ПЫТАННЕ №5

 

Такім чынам, 1 жніўня 11914г. пачалася першая сусветная вайна, у якой прымалі ўдзел краіны Антанты ( Англія, Францыя і Рсія) і Траістага саюза ( Германія, Італія, Аўстра-Венгрыя).

Адразу тэрыторыя імперыі была аб’яўлена на ваенным становішчы і преведзена суцэльная мабілізацыя. Аднак, няўдачы расійскай арміі ў 1915-1916гг., сталі прычынай новага грамадска-палітычнага ўздыму.

З пачатку 1915г. Стаўка Вярхоўнага галоўнакамандуючага рускімі войскамі была пераведзена з Баранавіч у Магілёў. У верасні 1915г. нямецкая армія захапіла Вілейку і наблізілася да Маладзечна. У кастрычніку 1915г. расійска-германскі фронт у межах Беларусі ўсталяваўся на лініі Дзвінск-Паставы-Баранавічы-Пінск.( навучэнцы сочаць па атласах).

Такім чынам, 1\4 частка Беларусі апынулася ў германскай акупацыі. Вясной 1916г. Нарачанская наступальная аперацыя не прынесла станоўчых вынікаў. Летам 1916г. Баранавіцкая аперацыя аказалася таксама правальнай, якая павінна была падтрымаць “Брусілаўскі прарыў”.

У асяроддзі беларускага нацыянальна-вызваленчага руху не страчвала сваёй актуальнасці ідэя нацыянальнай незалежнасці.

На захопленай немцамі тэрыторыі вядомыя беларускія дзеячы браты І і А. Луцкевічы, В. Ластоўскі і іншыя выступілі з ідэяй стаарэння канфедэрацыі Літвы і Заходняй Беларусі ў форме Вялікага княства Літоўскага з мэтай аднаўлення агульнай літоўска-беларускай дзяржавы на аснове незалежнасці Літвы і Беларусі. У лютым 1916 г. намячалася стварэнне самастойнай дзяржавы з соймам у Вільні.

Аднак утварыць канфедэрацыю не ўдалося. Германскі ўрад не быў зацікаўлены ў такой дзяржаве. Акупіраваўшы Вільню, германскае камандаванне абвясціла аб тым, што беларускія землі будуць падпарадкоўвацца «Польскай Кароне». У сувязі з гэтым польскія памешчыкі, ксяндзы, карыстаючыся падтрымкай акупантаў, пачалі настойліва ажыццяўляць паланізацыю беларускага насельніцтва. На акупіраванай беларускай тэрыторыі была створана шырокая сетка польскіх школ, розных згуртаванняў польскай «злучнасці». Гвалтоўная паланізацыя выклікала абурэнне мясцовага насельніцтва. Пачаліся спрэчкі паміж палякамі і беларусамі.

У беларускім нацыянальным руху адбыўся раскол. Група бела-рускіх дзеячаў на чале з В. Ластоўскім заснавала тайную арганізацыю “Сувязь незалежнасці і непадзельнасці Беларусі”, якая ставіла сабе за мэту ўтварыць незалежную Беларусь у яе этнаграфічных межах.

Германія, стараючыся ўмацаваць сваю ўладу на акупіраванай тэрыторыі, ажыццявіла адпаведныя захады, каб, па-першае, не даць магчымасці стварыць тут самастойную дзяржаву, а па-другое, прадухіліць поўнае польскае засілле на гэтых землях. У пачатку 1916г. германскі фельдмаршал у загадзе аб школах акупіраванага краю абвясціў беларускую мову раўнапраўнай з польскай, літоўскай і яўрэйскай мовамі. Стала выходзіць газета «Гоман», у Вільні былі створаны «Беларускі клуб», згуртаванне «Золак», «Навуковае таварыства», «Беларускі вучыцельскі саюз» і інш. Глоўным кіраўніком быў Беларускі народны камітэт, створаны ў 1915г. у Вільні.

У красавіку 1916г. камітэт прыняў удзел у рабоце канферэнцыі народаў Расіі, якая адбылася ў Стакгольме, а таксама ў міжнароднай канферэнцыі ў Лазане ў чэрвені 1916г. Мэта дэлегацыі ад Беларусі заключалася ў спробе пераканаць прадстаўнікоў сусветнага асяроддзя ў магчымасці надання Беларусі незалежнасці, але гэта не здзейснілася.

У канцы 1916г. Беларускі народны камітэт зрабіў некалькі захадаў, каб дамовіцца з Літоўскім нацыянальным камітэтам аб утварэнні агульнай літоўска-беларускай дзяржавы. Аднак літоўцы адмовіліся ад перагавораў. Пад уздзеяннем германскіх акупантаў Літоўскі нацыянальны камітэт канчаткова разарваў сувязь не толькі з Беларускім народным камітэтам, але і з польскім і яўрэйскім.

Паступова галоўнымі цэнтрамі беларускага нацыянальнага руху становяцца Петраград, Масква і іншыя гарады Расіі, дзе бежанцы-беларусы ўтварылі свае суполкі.