ПЫТАННЕ № 2
Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя і яе зацвярджэнне на Беларусі.
Беларусь у гады першай сусветнай вайны.
Асноўныя падзеі рэвалюцыі 1905-1907гг. у Беларусі. Развіццё і стан грамадска-палітычнай сферы ў 1908-1914гг.
Народніцкія арганізацыі і ўтварэнне сацыял-дэмакратычных партый і аб’яднанняў на Беларусі.
Паўстанне 1863-1864гг. у Польшчы, Літве і Беларусі.
Асноўныя накірункі рабочага, сацыялістычнага, нацыянальна-вызваленчага руху ў краінах Заходняй і Цэнтральна-Усходняй Еўропы ў другой палове XIX- пачатку XX ст.
Занятак № 17
ТЭМА: «Грамадска-палітычны рух»
ЭТАП 2. АПЕРАЦЫЙНА-ПАЗНАВАЛЬНЫ (АСНОЎНЫ)
Пытанні да вывучэння новай тэмы:
Выспяванне паўстання было звязана з сацыяльна-эканамічнымі і грамадска-палітычнымі абставінамі развіцця Беларусі ў другой палове XIX ст. Сялянства Беларусі ў сваёй большасці было нездаволена ўмовамі адмены прыгоннага права. 3 мэтай прадухілення іх удзелу ў паўстанні супраць самадзяржаўя, што пачалося ў 1863г. у Польшчы, царскі ўрад змяніў некаторыя палажэнні рэформы 1861г.і скасаваў часоваабавязанае становішча сялян. Былі паменшаны на 20% выкупныя плацяжы. Гэта паўплывала на ўдзел сялянства ў паўстанні (сярод паўстанцаў налічвалася толькі 18%сялян).
Масавы ўдзел у паўстанні ўзяла шляхта, якая дамагаласяаднаўлення незалежнай Рэчы Паспалітайу межах 1772г. Найбольш радыкальная частка шляхты ажыццяўленне сваіх мэт звязвала з падрыхтоўкай і правядзеннем узброенага паўстання супраць царскіх улад пры падтрымцы сялян. Прыхільнікаў такой тактыкі дзеянняў называлі”чырвонымі”. Частка буйных памешчыкаў спадзявалася дасягнуць названай мэты мірным шляхам (калектыўнышзаявамі на імя цара, мірнымі шэсцямі) без удзелу сялянства. Прыхільнікаў такой тактыкі дзеянняў адносяць да кансерватыўнай часткі шляхты і называюць “белымі”.
Кіраўніком «чырвонай» плыні шляхецкіх рэвалюцыянераўу Беларусі стаў Вікенцій Канстанцін (Кастусь) Каліноўскі (1838—1864). Вярнуў-шыся ў 1861г. пасля вучобы на радзіму, ён стварыў на Гродзеншчыне рэвалюцыйную арганізацьпо і стаў восенню 1862г. старшынёй Літоўскага правінцыяльнага камітэта (ЛПК)у Вільні — цэнтра «чырвоных» у Літве і Беларусі, які ўзначаліў падрыхтоўку ўзброенага паўстання супраць царскіх улад.
Вялікую ролю ў арганізацыі паўстання адыграла выданне з лета 1862г. К. Каліноўскім разам са сваімі паплечнікамі В. Урублеўскім і Ф. Ражанскім першай рэвалюцыйна-дэмакратычнай газеты на Беларусі “Мужыцкая праўда”. Выйшла 7 нумароў газеты, кожны з якіх пачынаўся зваротам «Дзецюкі», адрасаваным тым беларускім сялянам-юнакам, якім па ўзросце трэба было ісці выконваць воінскі абавязак у расійскую армію. К Каліноўскі прапагандаваў ідэю народнай, сялянскай рэвалюцыі і сфармуляваў ідэю дэмакратычнай народнай дзяржавы. Нумары газеты ён падпісваў псеўданімам “Яська-гаспадар з-пад Вільні”.
Разыходжанні ўдзельнікаў паўстання ў поглядах адбіліся на ходзе і выніках паўстання. Паўстанне ў Польшчы пачалося ў студзені 1863г. без узгаднення з ЛПК у Вільні. Центральны нацыянальны камітэт у Варшаве (удалейшым стаў Польскім нацыянальным урадам, дзе пераважалі «белыя») не ўлічваў патрабаванняў рэвалюцыйных дэмакратаў на чале з К. Каліноўскім. Фактычнае ігнараванне «белымі» ЛПК паставіла яго перад выбарам: далучыцца да польскага паўстання, якое ўжо пачалося і такім чынам падпарадкавацца Варшаве, ці дзейнічаць самастойна.
К. Каліноўскі апынуўся ў дастаткова трагічным становішчы. Ён вымушаны быў з прычыны слабасці рэвалюцыйна-дэмакратычных сіл у Беларусі супрацоўнічаць з польскімі шляхецкімі рэвалюныянерамі
Адсутнасць адзінага плана баявых дзеянняў, недахоп сіл і зброі, малая падтрымка, а часта і выступленні супраць шляхты з боку сялянства, аб'яўленне беларуска-літоўскіх губерняў на ваенным становішчы і правядзенне карнай аперацыі супраць паўстанцаў пад кіраўніцтвам віленскага генерал-губернатара М. Мураўёва, рознагалоссі паміж удзельнікамі паўстання паўплывалі на яго вынік. Ужо ў маі 1863г. паўстанне было падаўлена ў Мінскай, Магілёўскай, Віцебскай губернях. Прадчуваючы паражэнне, «белыя» пачалі пакідаць свае пасады ў кіраўніцтве, і ў чэрвені 1863г. яно перайшло да «чырвоных». Аднак дабіцца пералому ў ходзе паўстання прыхільнікам К. Каліноўскага не ўдалося. Восенню 1863г. узброеная барацьба ў Беларусі была практычна падаўлена. У Польшчы яна працягвалася яшчэ да восені 1864г.
У канцы студзеня 1864г. быў арыштаваны К. Каліноўскі. Знаходзячыся ў турме, ён напісаў і перадаў на волю тры пісьмы сваму народу, вядомыя пад назвай”Пісьмы з-пад шыбеніцы”. 3 іх вынікала, што К. Каліноўскі не прызнаваў расійскай або польскі ўрады сваімі для беларусаў.