ПЫТАННЕ №1

Асноўныя тэндэнцыі ў развіцці выяўленчага мастацтва, архітэктуры і тэатра.

Развіццё беларускай літаратуры і перыёдыкі. Роля нацыянальна-культурнага руху.

Асаблівасці адукацыйнай сістэмы і стану навуковага вывучэння Беларусі.

Занятак № 18

ТЭМА: «Культура Беларусі ў 60-я гг. XIX - пачатку ХХ стагоддзя»

 

 

Пытанні да вывучэння новай тэмы:

1. Якія асаблівасці вы можаце ўзгадаць з курса сусветнай гісторыі ў развіцці адукацыйнай сістэмы Заходней Еўропы?

2. Якія мастацкія стылі панавалі ў жывапісу?

3. Якія накірункі стылю былі характэрныя для архітэктуры Заходней Еўропы?

 

(Пасля адказаў навучэнцаў выкладчык прапаноўвае навучэнцам праслухаць інфармацыю і заканспектаваць самае галоўнае).

 

У галіне адукацыі ў 1864г. у шэрагу іншых бур­жуазных рэформаў была праведзена школьная рэформа. Асаблівасці ў яе правядзенні (адсутнасць земскіх школ, кіраванне сістзмай адукапыі выключна чыноўнікамі без удзелу грамадства) былі выкліканы падзеямі паўстання 1863— 1864 гг. У 1864г. былі закрыты Горы-Горацкі земляробчы інстытут і шэраг сярэдніх навучальных устаноў. Атрымаць вышэйшую адукацыю выхадцы з Беларусі маглі толькі ўвышэйшых навучальных установах Расійскай імперыі.

Пачатковую адукацыю ў другой палове XIX ст, давалі ў сельскай мясцовасці народным вучылішчы, царкоўна прыхадскія школы і школы граматы, а ў гарадах - прыходскія, павятовыя і гарадскія вучылішчы. На Беларусі былі адкры -ты настаўніцкія семінарыі для падрыхтоўкі настаўнікаў пачатковых школ. Сярэднюю адукацыю можна было атрымаць ў гімназіях, якія падзяляліся на класічныя (тут пераважалі гуманітарныя дысцыпліны, вывучэнне старажытных моў) ірэальныя (тут пераважалі матэматычныя і прыродазнаўчыя дысцыпліны). У1871 г. рэальныя гімназіі былі ператвораны ў вучылішчы. У1887 г. распараджэннем міністра асветы забаранялася прымаць у гімназіі дзяцей кухарак, прачак, дробных гандляроў і г. д. Быў таксама абмежаваны прыём у гімназіі яўрэяў. Да канца XIX ст. колькасць пісьменных людзей у Беларусі заставалася нізкай. Пераважная большасць насельніцтва. найперш сялянства, заставалася непісьменнай.

Сярод дасягненняў у тэхнічных навуках трэба прыгадаць імя вучонага еўрапейскага ўзроўню прафесара Якуба Наркевіча-Ёдкі (1847—1905), які прапанаваў і абгрунтаваў выкарыстанне электраграфіі для дыягностыкі стану здароўя чалавека. Гэта вынаходніцтва ляжыць сёння ў аснове электратэрапіі.

Сістэма адукацыі ў пачатку XX ст. у сувязі з рэвалюцыяй 1905—1907 гг. і буржуазнымі пераўтварэннямі ў ходзе сталыпінскіх рэформаў абнавілася і пашырылася. У сельскай мясцовасці школы праваслаўна-царкоўнага ведамства паступова замяняліся народнымі вучылішчамі, навучанне ў якіх мела свецкі характар. У гарадах з'явіліся вышэйшыя 4-класныя пачатковыя вучылішчы. Было дазволена адкрыццё прыватных школ.

Востры недахоп спецыялістаў-педагогаў адчуўся да адкрыцця настаўніцкіх семінарый і інстытутаў, якія давалі адпаведна няпоўную сярэднюю спецыяльную і няпоўную вышэйшую адукацыю сваім выпускнікам. Першы пастаўніцкі інстытут быў адкрыты ў 1909г. у Віцебску. Затым яны з'явіліся ў Магілёве і Мінску. Вышэйшую адукацыю можна было набыць толькі па-за межамі Беларусь

Для здавальнення патрэб капіталістычнай гаспадаркі былі арганізаваны прафесійныя навучальныяўстановы, напрыклад, Горацкае рамеснае і Гомельскаетэхнічнаечыгуначнае вучылішчы, шэраг рамесных і сельскагаспадарчых шкал. Вучоба тут была платнай. Нягледзячы на значны рост, школьная сетка ў пачатку XX ст. далека не забяспечвала магчымасці атрымання нават пачатковай адукацыі для ўсіх дзяцей школьнага ўзросту.

Рэвалюцыйныя падзеі 1905—1907 гг. паўплывалі на актывізацыю руху вучнёўскай моладзі, якая патрабаванні дэмакратызацыі школы спалучала з палітычнымі.

Стан навуковых ведаў у другой палове XIX — пачатку XX ст. вызначаўся найперш развіццём беларусазнаўства. У новай гістарычнай сітуацыі, звязанай з фарміраваннем беларускай нацыі, неабходна было сцвердзіць у свядомасці беларусаў перакананне ў самабытнасці іх як народа, арыгінальнасці іх культуры

Для вывучэння гісторыі Віцебшчыны шмат зрабіў гісторык і краязнавец Аляксей Сапуноў (1851—1924). У пачатку 80-х гт. XIXст. ён выдаў тры тамы архіўных дакументаў пад назвай «Витебская старина».

Значную навуковую каштоўнасць уяўляе этнаграфічная і мовазнаўчая дзейнасць Івана Насовіча (1788—1877), які выдаў «Слоўнік беларускай гаворкі», сабраўшы больш за ЗО тыс. слоў жывой беларускай мовы з разгорнутымі тлумачэннямі да іх. 3 пазіцый тэорыі заходнерусізму асвятляў пытанні гісто-рыі Беларусі Міхаіл Каяловіч (1828—1891), які працаваў на кафедры рускай грамадзянскай гісторыі Санкт-Пецярбургскай духоўнай акадэміі Згодна з тэорыяй заходнерусізму, беларусы разглядаліся як састаўная частка рускага зтнасу, у які ўключалі яшчэ велікарусаў і ўкраінцаў праваслаўнай веры. Займаючыся распрацоўкай праблем гісторыі уніяцкай царквы, М. Каяловіч сцвярджаў, што галоўны кірунак развіцця беларускага краю звязаны з вяртаннем яго ад польскага каталіцтва да рускага праваслаўя. Ідэалогіі заходнерусізму прытрымліваўся Павел Шэйн (1826— 1900), які распрацаваў праграму па збіранні беларускіх фальклорна-этнаграфічных матэрыялаў. Ён называў беларускі народ «рускім насельніцтвам», а Беларусь — паўночна-заходнім краем Расіі.

Гістарычныя даследаванні былі прадстаўлены працамівядомага гісторыка і этнографа Мітрафана Доўнар-Запольска (1867—1934), які абгрунтоўваў палажэнне аб існаванні самабытнага беларускага народа (этнасу), «яго адметнасці ад іншыхславянскіх народаў», наяўнасці ў яго арыгінальнай культуры імовы, выказваўся занеабходнасць і непазбежнасцьяго нацыя-нальнага адраджэння і «яго права на самастойнае існаванне». У пачатку XX ст. быў зроблены значны крок у распрацоўцы нацыянальнай канцэпцыі гісторыі Беларусі. Так, Вацлаў Ластоўскі, (1883-1938) напісаў “Короткую гісторыю Беларусі”, выдадзеную ў 1910г. Яна адыграла важную ролю абуджэнні нацыянальнай самасвядомасці. Шырокую вядомасць атрымалі працы па гісторыі славянскіх народаў УладзіміраПічэты(1878-1947).Аўтарам нарыса па гісторыі Вялікага княства Л ітоўскага да Люблінскай уніі быў Мацей Любаўскі(1860-1936).

Этнаграфічныя даследаванні праводзіліся ў гэты час на Магілёўшчыне Еўдакімам Раманавым(1855—1922). Збіральнікам фальклору ў Заходняй Беларусі стаў Міхал Федароўскі (1853—1923). Найбольш значным навуковым укладам у далейшае развіцце беларусазнаўства стала трохтомнае д аследаванне акадэміка Яўхіма Карскага (1861—1931) «Беларусы». Ён упершыню даў усебаковае навуковае абгрунтаванне нацыянальнай самабытнасці беларусаў як асобнага славянскага народа, распрацаваў этнаграфічную тэорыю па-ходжання беларускай народнасці..

Кнігай, наякой выхоўваліся пакаленні беларускай нацыя-нальна свядомай моладзі, стала «Геаграфія Беларусі», выда-дзеная ўпершыню ў 1919г. (апошняе перавыданне ў 1993г.). Імя яе аўтара — выдатнага вучонага і палітычнага дзеяча Аркадзя Смоліча (1891—1938) — стала славутым у айчыннай гісторыі. Кніга і сёння застаецца ўзорам навукова-папулярнага апісання нашай зямлі.

Істотную ролю ў станаўленні нацыянальнай мовы адыграў Францішак Багушэвіч (1840—1900). Ён адным з першых сярод беларускіх пісьменнікаў адзначыў самастойнасць беларускай мовы і стаў своеасаблівым «бацькам» беларускага адраджэння. У канцы XIX ст. за межамі Беларусі (у Кракаве і Познані) выйшлі з друку зборнікі ято вершаў «Дудка беларуская» і «Смык беларускі» пад псеўданімамі «Мацей Бурачок» і «Сымон Рэўка з-пад Барысава».

Толькі ў пачатку XX ст., ужо пасля смерці паэта, у Пецярбургу выйшаў з друку зборнік паэзіі Янхі Лучыны (Івана Неслухоўскага, 1851—1897) “Вязанка”. МенавітаЯ. Лучына зрабіў наступны крок услед за верагодным аўтарам паэмы «Тарас на Парнасе» К. Вераніцыным і першым класікам новай беларускай літаратуры.

Ідэяй нацыянальнага адраджэння былі прасякнуты вер-шы Каруся Каганца (Казіміра Кастравіцкага, 1869—1918). Ён услаўляў эпоху Вялікага княства Літоўскага, калі беларуская мова «працвітала пры двары каралёў польскіх», пісаў пра забытых легендарных герояў, імкнуўся такім чынам адрадзіць гістарычную памяць.