Тэорыя жанру ток-шоў

 

У адпаведнасці з аўтарскай стылёвай традыцыяй, дамо спачатку некалькі цытатаў.

“Телевизионная журналистика” (М., МГУ, 2002, с. 198): “Ток-шоу, сочетая сущностные признаки интервью, дискуссии, игры концентрируются вокруг личности ведущего. Это максимально персонифицированная экранная форма (і не толькі, бо ёсць жа і радыйныя ток-шоў — Д.Я.). О ней можно с достаточным основанием сказать: ток-шоу создает звезд, а звезды создают ток-шоу. Такому взаимовлиянию, взаимодействию формы и ее создателя в первую очередь способствуют необходимые личностные качества: ум, находчивость, обаяние, юмор, умение заинтересованно слушать, пластично двигаться и прочее. Существенны также и внешние обстоятельства: определенное место в программе, рассчитанной на возбуждение в сознании массового зрителя состояния «нетерпеливого ожидания встречи». Да гэтага проста неабходна дадаць, што ток-шоў (ТШ) сфарміравалася і як эстрадная забаўляльная дзея, ТШ — гэта ж сучасны канферанс, сцэнай якога з’яўляецца экран—эфір.

Кузняцоў Г.В. “Так работают журналисты ТВ» (М., МГУ, 2000, с. 29): «Появился термин применительно к эстрадному жанру, где один конферансье-затейник развлекает публику разговорчиками, иногда вовлекая в общение зрителей из зала. И на ТВ первыми признаками жанра считаются: легкость разговора, артистизм ведущего, обязательное присутствие аудитории.»Аўтар падкрэслівае: “прысутнасць аўдыторыі”. А без яе няма ток-шоў? А як жа, скажам, радыёток-шоў М.Ганапольскага? А ў якім жанры “такавалі” стваральнікі папулярнай сярод інтэлектуалаў начной праграмы “Гардон”? Нарэшце, у якім жанры рытарычна пытаюцца ў аўдыторыі вядучыя-адзінкі “Однако»?

Г.В.Кузняцоў: (паводле праграмы У.Познера “Времена”) “...признаки ток-шоу налицо: гость, аудитория в студии, эксперты и “железный” сценарий” [с.31].

Наступная цытата з амерыканскага прэс-рэлізу праграмы, якую Нацыянальная акадэмія мастацтваў і навук ЗША восем разоў называла лепшай і прысуджала прэмію “Еmmi” яе вядучаму Філу Донах’ю як “выдатнаму вядучаму ў намінацыі забаўляльна-выхаваўчых праграм”:

“Праграма Донах’ю, якая карыстаецца ў ЗША шырокай папулярнасцю, перадаецца пяць разоў на тыдзень і спецыялізуецца на спрэчных або інфармацыйных тэмах і сустрэчах з цікавымі людзьмі. Для кожнай сваёй перадачы, якая доўжыцца роўна гадзіну, Донах’ю выбірае толькі адну тэму або аднаго чалавека, але раскрывае іх жвава і разнастайна... Гледачы з месца задаюць свае пытанні гасцям, каменціруюць іхнія меркаванні, выступаюць з уласнымі і часта спрачаюцца адзін з адным. Гэта надае праграме спантанны характар і робіць яе разнастайнай... Перадачы трансліруюцца з усіх куткоў краіны, нават, з параходаў на рацэ Місісіпі падчас круізаў...” [14, с. 30]. Сам Філ Донах’ю прызнаецца, што ў яго перадачах перавагаюць героі, якія маюць “палярныя”, “крайнія”, кантрасныя нармальнаму (сацыяльна ўраўнаважанаму) стылю жыцця адмеціны — лідэры дзяржаў, артысты, вучоныя, тыя, хто павінен сесці ў турму і хто павінен з яе выйсці, гомасексуалісты, лесбіянкі, прастытуткі, паплечнікі Гітлера, лётчык, які скінуў бомбу на Хірасіму... Як бачым, нават сацыяльны, жыццёвы статус пералічаных асоб — прыцягальны, бо “штучны” (ад адной штукі), нестандартны, арыгінальны, нетыповы і г. д.

Л.К.Гарохава, “Эволюция жанру ток-шоу на Белорусском телевидении» (Мн.: БДУ, 2002): «Во-первых, характер объекта отражения ток-шоу, предметом обсуждения ток-шоу может быть любая проблема, но главное требование к теме программы — это конфликтность, дискуссионность, а вызвать дискуссию может только тема, которая актуальна для данного общества в данный момент исторического развития.

Во-вторых, конкретное назначение ток-шоу — демонстрация разных, но типичных для массового сознания точек зрения и поиск согласия, достижимого в ходе обмена мнениями.

В-третьих, — масштаб выводов и обобщений в ток-шоу, право выбрать окончательный вариант решения определенной проблемы остается за зрителем…

В-четвертых, характер языково-стилистических средств ток-шоу — лексика общеупотребительная с эмоционально-экспрессивной окраской, используется для достижения доступности риторического действия и увлекательности (даже иногда скандальности).

…. Ток-шоу — это телевизионный жанр, в основе которого лежит диалог как способ отображения действительности и процессов, происходящих в обществе, но диалог открытый как самая естественная форма общения между людьми. В то же время это — сократический диалог, где каждый имеет право высказывать и защищать свое мнение, и все признаки этого жанру концентрируются вокруг личности ведущего: зрительская аудитория, которой он управляет и которая становится его соавтором; драматизм «искания истины» на глазах аудитории; эстрадная зрелищность в сочетании с публичностью происходящего действия. Этот жанр вобрал в себя, по сути дела, тенденции современной журналистики, главные среди которых — персонификация ведущего, эмоциональность повествования. А режим диалога с аудиторией жанр ток-шоу возвел в исключительную степень.»

Практыка станаўлення жанру ток-шоў і, зразумела, тэарэтычныя публікацыі падводзяць да высновы, што жанр ток-шоў, як форма з устойлівымі якастнымі праявамі, можа сфарміравацца толькі ў працэсе адмысловай рэальнай практыкі журналістаў. І адмысловасць гэтай практыкі складаецца з таго, што жанр ток-шоў па форме і структуры ўтрымлівае алгарытмы дэмакратычнасці зносін па абодва бакі экрана. Кожны ў студыі мае права на разнастайныя меркаванні, розныя погляды і перакананні, і яны маюць аднолькавую “вагу значнасці”. Гэтым як бы мадэлюецца права кожнага жыхара-гледача на сваё меркаванне, адказ на якое ён мае права атрымаць падчас ток-шоў з экрана. Жанр ток-шоў адлюстраваў тэндэнцыі адкрытасці разнастайных меркаванняў у параўнанні з савецкім часам ваяўнічай таталітарна-ідэалагічнай аднапалярнасці грамадскай думкі. Ды й дынамічная, “стракатая” па выказваннях з “забаўляльным” ухілам форма ток-шоў і гэтым утрымлівала агульную тэндэнцыю “тэатральнасці”, відовішчнасці, эстраднасці тэлевяшчання і апасродкаваных праз яго масавых зносін.

Станаўленне жанру ток-шоў – гэта вынік, па сутнасці, эўрыстычных, крэатыўных, інфармацыйна-камунікатыўных пошукаў у галіне экранных масавых зносін.