Беларусь у перыяд польскай iнтэрвенцыi. Аднаўленне БССР.

Утварэнне БССР. Аб`яднанне БССР з Лiтоўскай ССР.

Пасля вызвалення Беларусi ад нямецкiх акупантаў зноў паўстала пытанне аб утварэннi беларускай дзяржаўнасцi. Але па гэтым пытаннi не было адзiнай думкi. Iснавала некалькi пазiцый: 1) Паўночна-Заходняга абкома РКП(б). Яго кiраўнiк А.Мяснiкоў, В.Кнорын i iнш. лiчылi, што Беларусь павiнна быць тэрытарыяльнай адзiнкай РСФСР на той падставе, што беларусы не нацыя; 2) Беларускага нацыянальнага камiсарыята. Кiраўнiкi Белнацкама А.Чарвякоў, З.Жылуновiч i iнш. лiчылi неабходным стварыць Беларускую савецкую рэспублiку i ўстанавiць цесныя сувязi з РСФСР (на прынцыпах аўтаномii). Гэтую пазiцыю падтрымлiвала Цэнтральнае бюро беларускiх секцый РКП(б) у Расii. Доўгi час гэтае пытанне не вырашалася. I толькi 24 снежня 1918 г. пленум ЦК РКП(б) прыняў рашэнне аб стварэннi БССР. 30 снежня 1918 г. на VI Паўночна-Заходняй партыйнай канферэнцыi РКП(б) была прынята рэзалюцыя «Аб абвяшчэннi Заходняй Камуны Беларускай Савецкай Рэспублiкай». Быў створаны Часовы ўрад Беларусi на чале з З.Жылуновiчам. 1 студзеня 1919 г. Часовы ўрад абвясцiў Манiфест аб стварэннi БССР. У сувязi з гэтым Заходняя вобласць была скасавана. Аднак пагроза з боку Польшчы прымусiла савецкае кiраўнiцтва прыняць 16 студзеня 1919 г. рашэнне аб аб`яднаннi БССР з Лiтоўскай ССР. Для юрыдычнага замацавання абвяшчэння БССР i стварэння Лiтбел 2 лютага 1919 г. быў склiканы 1-ы ўсебеларускi з`езд Саветаў. З`езд прыняў Канстытуцыю БССР, згодна з якой найвышэйшая ўлада ў рэспублiцы належала з`езду Саветаў. З`езд вызначыў тэрыторыю БССР у складзе Мiнскай i Гродзенскай губерняў, планавалася, што ўключаныя ў склад РСФСР па рашэннi ЦК РКП(б) ад 16 студзеня 1918 г. Магiлеўская i Бiцебская губернi, калi iншыя тэрыторыi Беларусi будуць захоплены Польшчай (што i адбылося на самой справе) у будучым могуць стаць асновай для аднаўлення беларускай дзяржаўнасцi. 1-ы ўсебеларускi з`езд Саветаў прыняў рашэнне аб аб`яднаннi БССР i Лiтоўскай ССР. У склад Лiтбел увайшла тэрыторыя Мiнскай, Гродзенскай, Вiленскай, Ковянскай i частка Сувалкаўскай губерняў з большi як 4-мiльенным насельнiцтвам. Сталiцай аб`яднанай дзяржавы стаў г. Вiльня. Лiтбел праiснавала да лiпеня 1920 г.

 

У канцы лютага 1919 г. пачалася польская iнтэрвенцыя. Урад Лiтбел не змог арганiзаваць супрацiўленне польскiм вайскам. Асноўныя сiлы Чырвонай Армii накiроўвалiся на ўсходнi фронт. Галоўнай мэтай Польшчы было далучэнне зямель былога ВКЛ да Польшчы. 8 жнiўня 1919 г. польскiя войскi захапiлi Мiнск. У вераснi 1919 г. пачалiся перагаворы. На захопленай тэрыторыi iнтэрвенты ўстанавiлi жорсткi акупацыйны рэжым. Праводзiлiся масавыя арышты, рабаўнiцтвы i гвалт, паланiзацыя насельнiцтва Беларусi. Дзяржаўнай мовай была аб`яўлена польская мова. Былi зачынены беларускiя школы, установы культуры.

Беларускi народ не пакарыўся акупантам. На ўсей тэрыторыi лiтбел разгарнулася партызанская барацьба. Кiравалi гэтай барацьбой бальшавiкi i беларускiя эсэры. Сумесныя дзеяннi бальшавiкоў i эсэраў далi свае станоўчыя вынiкi. Быў распрацаваны план узброенага паўстання, створаны Беларускi паўстанцкi камiтэт, Народная ваенная самаабарона.

У канцы красавiка 1920 г. урад Польшчы перарваў перагаворы i разгарнуў наступленне сваiх войск. У маi 1920 г. пачала контрнаступленне Чырвоная Армiя, але беспаспяхова. Новае контрнаступленне пачалося 4 лiпеня 1920 г. Да жнiўня 1920 г. Чырвоная Армiя вызвалiла ўсю тэрыторыю Беларусi i ўступiла на тэрыторыю Польшчы. У гэты час стала магчымым аднавiць БССР. Бэў створаны Белрэўком на чале з А.Чарвякрвым. Гэта быў часовы орган улады. У канцы лiпеня была прынята Дэкларацыя аб абвяшчэннi незалежнай БССР. У жнiўнi 1920 г. перайшлi ў контрнаступленне польскiя войскi. Разлiк на сусветную рэвалюцыю не апраўдаўся. У вынiку значная частка тэрыторыi Беларусi была зноў захоплена польскiмi войскамi. Таму БССР аднаўлялася толькi ў межах 6 паветаў Мiнскай губернi. 18 сакавiка 1921 г. быў падпiсаны мiрны дагавор памiж Польшчай i Расiяй. Да Польшчы адышла Заходняя Беларусь (была вызвалена ў вераснi 1939 г.). Усходняя частка беларусi заставалася ў складзе РСФСР (была вернута ў 1924 i 1926 гг.).