Дзейнасць органаў улады, партыйных і грамадскіх арганізацый па ўмацаванні новага ладу, вырашэнні надзенных палітычных і эканамічных праблем.
З усталяваннем у краіне дэмакратычнага рэжыму і ў адпаведнасцi з абвешчанымі ў Дэкларацыі ад 3 сакавiка 1917 г. свабодамі, у тым ліку свабодай саюзаў і арганізацый, паўсюдна пачалося аднаўленне ранейшых і стварэнне новых партыйных арганізацый. На Беларусі асобую актыўнасць выяўляў рабочы клас, салдаты, служа-чыя, інтэлігенцыя, чыноўнікі, прадпрымальнікі, памешчыкі, нацыянальныя групоўкі, у меншай ступені – сяляне. Перспектыва склікання.. Устаноўчага схода арыентавала партыйныя арганізацыі на выкарыстанне парламенцкіх метадаў дасягнення сваіх мэт.
Па палітычным спектры ўсе (агульнарасійскія і нацыянальныя) партыі, якія дзейнічалі ў 1917 г. і пазней, падзяліліся на левыя, цэнтрысцкія і правыя (ліберальныя). У працэсе рэвалюцыйнага абнаўлення грамадства і дзяржавы палітычная пазіцыя цэнтрыстаў была няўстой-лівай і па шэрагу пытанняў яны мелі ўласныя плыні.
Да ўсерасійскіх левых партый адносіліся анархісты і бальшавікі (РСДРП(б); да цэнтрысцкіх – меншавікі (РСДРП) з Бундам, эсэры (ПС-Р), трудавікі і народныя сацыялісты; да правых – Партыя народнай свабоды (ПНС) або кадэты і «Союз 17 октября» .
У адрозненне ад агульнарасійскіх, нацыянальныя партыі больш увагі надавалі менавіта нацыянальным, а не агульным праблемам. Але і яны групаваліся па палітычным спектры. Так, да польскіх левых належала ППС «лявіца»; да цэнтра – СДКПіЛ, ППС «правіца»; да правых – народныя дэмакраты (эндэкі).
Яўрэйскія левыя складаліся з Аб’яднанай яўрэйскай сацыялістычнай рабочай партыі сацыялістаў-сіяністаў і сацыялістаў-тэрытарыялістаў (АЯСРП с. с. і с. е.), Яўрэйскай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі (ЯСДРП) Паалей Цыён; да цэнтра належалі Цэірэй Цыён, Фолкспартэй, Ахдус Ізраель; да правых – Альгемайне Цыён і інш.
БСГ з’яўлялася левай партыяй; Беларуская народная партыя сацыялістаў (БНПС) – цэнтрысцкай; Беларуская хрысціянская дэмакратыя (БХД) – правай партыяй.
Цэнтрамі палітычнага жыцця дэмакратычнай Расіі з’яўляліся сталічныя, а таксама губернскія і павятовыя гарады. Асноўную ролю ў ім адыгрывалі, як правіла, рабочыя, па партыйнай прыналежнасці – члены РСДРП (меншавікі) або бундаўцы. Іх погляды на бягучыя падзеі з’яўляліся вызначальнымі для астатняй масы «рэвалюцыйнай дэмакратыі». Большасць сацыялістаў, зыходзячы з ацэнкi рэвалюцыi як буржуазна-дэмакратычнай, падтрымалі iдэю супрацоўнiцтва пралетарыята з буржуазiяй, а значыць i iдэю падтрымкi Часовага ўрада, у якім пераважалі кадэты.
Такiя ж пазiцыi займалi ўсе палiтычныя партыi, акрамя бальшавiкоў, якiя з прыездам Леніна ў красавіку 1917 г. заклікалі не аказваць падтрымкі Часоваму ўраду «як буржуазна-памешчыцкаму». На iх думку, улада павiнна была належаць Саветам рабочых i салдацкiх дэпутатаў.
18 красавіка міністр замежных спраў П. Мілюкоў у сваёй тэлеграме (ноце) на адрас саюзнікаў па Антанце запэўніў іх у няўхільным курсе Расіі на «перамоганоснае заканчэнне вайны». Тым самым міністр праігнараваў ім-кненне «рэвалюцыйнай дэмакратыі» на дасягненне міру шляхам перагавораў. У адказ Петраградскі Савет, а пасля яго – іншыя Саветы і левыя партыі рэзка асудзілі П. Мілюкова, а сам ён быў вымушаны падаць у адстаўку. У тых умовах у асяроддзі «рэвалюцыйнай дэмакратыі» ўзнікла і пашырылася ідэя аб сумесным (кааліцыйным) урадзе кадэтаў і сацыялістаў. Неўзабаве ў Часовы ўрад (прэм’ер-міністр Г. Львоў) увайшлі прадстаўнікі меншавікоў, эсэраў і народных сацыялістаў (энэсаў).
Партыя бальшавікоў рэзка адмоўна адносілася да ідэі кааліцыйнага Часовага ўрада і называла прыхільнікаў супрацоўніцтва з буржуазнымі партыямі «згоднікамі» і нават здраднікамі.
Такія ж суадносіны сіл склаваліся і ў пытанні вайны і міру.
18 чэрвеня ў многіх гарадах краіны адбыліся маніфестацыі і мітынгі. На Беларусі яны прайшлі ў губернскіх і асобных (Бабруйск, Гомель) цэнтрах пад лозунгамі падтрымкі Часовага ўрада і распачатага наступлення рускіх войск Паўднёва-Заходняга фронту.
Але наступленне рускіх войск Паўднёва-Заходняга фронту скончылася для іх катастрофай і абвастрыла маральна-палітычную напружанасць у гра-мадстве. Так, 3–4 ліпеня ў Петраградзе часці гарнізона, якія знаходзіліся пад уплывам бальшавікоў і анархістаў, здзейснілі спробу звяржэння Часо-вага ўрада
У адказ з мэтай умацавання дысцыпліны на фронце ўрад А. Керанскага ўвёў пакаранне смерцю і забараніў антыўрадавую агітацыю. У Мінску быў перапынены выхад бальшавіцкай газеты «Звезда».
Палітычная напружанасць у краіне ўзрасла яшчэ больш, калі стала вядо-ма аб пасылцы вярхоўным галоўнакамандуючым генералам Л. Г. Карнілавым казацкіх і іншых часцей на Петраград для замены імі войск бальшавізаванага гарнізона. Гэтая акцыя была ўзгоднена з прэм’ер-міністрам А. Керанскім, тым не менш, была ўспрынята як спроба дзяржаўнага перавароту і ўсталяван- ня ваеннай дыктатуры.
Намаганнямі палітычных партый, Саветаў, салдацкіх камітэтаў, Саюзу чыгуначнікаў, большасці вышэйшага камандавання і г. д. «карнілаўскі мя-цеж», які ўзнік 25–26 жніўня, скончыўся без кровапраліцця, а сам былы галоўнака-мандуючы са сваім штабам здаўся. У ліку важнейшых наступстваў гэтага канфлікту было і тое, што колькасць прыхільнікаў кааліцыі з буржуазіяй рэзка зменшылася,ідэя ваеннага шляху ў дасягненні міру была канчаткова адкінута. Адначасова аўтарытэт бальшавікоў як змагароў за неадкладнае спыненне вайны і перадачу ўсёй улады Саветам істотна ўзрос.
Па меры развіцця рэвалюцыі прадстаўнікі ўсіх палітычных партый былі ўключаны ў органы дзяржаўнай улады – губернскія і павятовыя камі-сарыяты. Летам – восенню адбыліся выбары ў гарадскія думы і земствы, галоўным чынам па партыйных спісах, якія прынеслі перамогу левым партыям – эсэрам і меншавікам. Шматпартыйная сістэма, што ўсталявалася ў краіне, рабілася асноўнай крыніцай фармавання органаў улады. Пры тым раскладзе палітычных сіл левыя партыі мелі найлепшыя шанцы атрымаць большасць ва Устаноўчым сходзе.
Бальшавікі таксама склалі свой выбарчы спіс у парламент, але адначасова яны ўзмацнілі ўсебаковую, у тым ліку канспіратыўную, дзейнасць па падрыхтоўцы ўзброенага паўстання пад лозунгам «Уся ўлада Саве-там». У цэлым з вясны па восень усе палітычныя сілы ў сваім стаўленні да Часовага ўрада падзяліліся на яго безумоўных прыхільнікаў і не менш ваяўнічых праціўнікаў. Такія ж прынцыповыя разыходжанні назіраліся і ў адносінах да ваеннага, аграрнага, рабочага, нацыянальнага пытанняў. Кожная партыя ўсведамляла, што рэалізацыя іх стратэгічных мэт у многім залежыць ад таго, наколькі прывабнай для мас (як патэнцыяльных выбаршчыкаў) будзе палітычная праграма і тактыка кожнай з іх па азначаных пытаннях.
Што датычыць праблемы вайны, то вясной РСДРП, Бунд, ПС-Р, БСГ лiчылі яе абарончай і таму заклiкалі працягваць да заключэння ганаровага мiру без анексiй i кантрыбуцый. Партыйныя арганізацыі і падначаленыя ім Саветы ўзялі актыўны ўдзел у падпісцы на аблігацыі «Пазыкі Свабоды» для папаўнення дзяржаўнага бюджэту.