ЧАРТАРЫЙСКІ

ЧАРНОЎСКАЯ

Марыя

Беларуская фалькларыстка i этногаф па-чатку 19 ст. Жыла ў Вільні. У в. Губеншчы-
на (цяпер Крычаўскі р-н Магілёўскайвобл.) запісвала беларускія песні i абрады.
Аўтар артикула «Элементы славянскай мі-фалогіі, што захаваліся ў звычаях вясковага люду на Белай Русі» ў часопісе «Dzennik Wileński» («Віленскі дзённік», 1817, т. 6); у
перакладзе на рускую мову артыкул друкаваўся ў «Вестнике Европы» (1818, ч. 102) i
«Северном архиве» (1822, ч. 4). Упершынюдала ў арыгіншіьным вымаўленні беларус-
кія народи ыя песні з нотамі і навуковымкаментарыем, апісала Купалле, Радаўніцу і
іншыя святы, вобразы народнай міфалогіі, стравы, адзенне, сялянскі побыт беларусаў.
Звярнула ўвагу на самабытнасць духоўнай культуры беларускага народа, пры гэтым падкрэсліла, што яе галоўным носьбітам з'яўляецца сялянства — захавальнік стара-
даўніх традыцый. У цэнтр мясцова-краязнаўчай праблематыкі яна ставіла фальклор-
на-этнаграфічны аспект. Г.А.Каханоўскі.

гл. Даленга-

 

ЧАРНОЦКІ Адам, Хадакоўскі З.Я.

(Чартарыскі) Адам Юрый (14.1.1770—15.7.1861)

Палітычны дзеяч Польшчы i Pacii, ас-ветнік. Паходзіў з магнацкага (княжацкага) роду Вялікага княства Літоўскага, прад-стаўнікі якога ў 15—18 ст. займалі вышэй-шыя дзяржаўныя і адміністрацыйныя паса-ды ў княстве. Нарадзіўся ў Варшаве ў сям'і Адама Казіміра Ч., кандыдата на трон Рэ-чы Паспалітай у 1763—64, стрыечнага бра­та караля Станіслава Аўгуста Панятоўска-га. Імкнучыся даць сваім сынам Адаму i Канстанціну добрую адукацыю, бацькі зап-рашалі ім лепшых еўрапейскіх педагогаў, выпраўлялі ў падарожжы па Еўропе. У Ан-гліі Ч. старанна вывучыў дзяржаўнае зака-надаўства. Удзел у ваенных дзеяннях у 1792 супраць Расіі прымусіў Ч. эмігрыраваць зноў у Англію. Даведаўшыся пра паўстанне Т.Касцюшкі, ён наважыўся вярнуцца на радзіму, але ў Бруселі быў арыштаваны аў-стрыйскімі ўладамі i таму не змог далучыц-ца да паўстання. Аднак пасля паўстання маёнткі Чартарыйскіх былі канфіскаваны. Імператрыца Кацярына II абяцала вярнуць ix нашчадкам, калі маладыя Чартарыйскія прыедуць да яе як заложнікі. У 1795 абодва браты прыехалі ў Пецярбург. Адам Ч. зблі-зіўся з будучым імператарам вялікім кня­зем Аляксандрам Паўлавічам, паміж імі склаліся добрыя сяброўскія адносіны. Гэта выклікала падазрэнне імператара Паўла I i Ч. быў выдалены з Пецярбурга: імператар прызначыў яго паслом у Сардзінію. Пасля смерці Паўла I Аляксандр I вярнуў Ч. ў Пецярбург на працу ў так званым «тайным камітэце», з якім імператар раіўся аб заду-маных ім пераўтварэннях. У 1803 Аляк­сандр I прызначыў Ч. папячыцелем Вілен-скай навучальнай акругі i памочнікам дзяр-жаўнага канцлера С.В.Варанцова. Акруга падпарадкоўвала навучальныя ўстановы Валынскай, Віленскай, Віцебскай, Гро-дзенскай, Кіеўскай, Магілёўскай, Мінскай i Падольскай губерняў i мела пэўную са-мастойнасць. На яе не пашыраўся агульна-расійскі школьны статут 1804. Навучаль-ным i адміністрацыйным цэнтрам акругі быў Віленскі універсітэт, дзейнасць якога ў 1-й чвэрці 19 ст. уплывала на развіццё на­роднай адукацыі на Беларусі. Ч. займаўся справамі асветы ў акрузе да 1823 i зрабіў шмат карыснага для краю.

Пасля адстаўкі Варанцова ў 1804 Ч. стаў міністрам замежных спраў Расіі, з 1805 — членам Дзяржаўнага савета i сенатарам Pa­cii. Заключэнне Расіяй саюзу з Аўстрыяй i

 

 

Англіяй і абвяшчэнне вайны Напалеону было справай Ч., які распрацаваў смелы план перабудовы Еўропы. Паводле гэтага плана павінна была аднавіцца i польска-лі-тоўская дзяржава ў дынастычнай уніі з Ра-сіяй у межах 1772. Накіроўваючыся на тэ-атр ваенных дзеянняў, Аляксандр I заехаў у рэзідэнцыю Чартарыйскіх у Пулавах. Гэта давала вялікую надзею польскаму грамад-ству на аднаўленне Польшчы. Але пасля паражэння рускай арміі пры Аўстэрліцы імператар паставіўся абыякава да Ч. i яго планаў. У пачатку 1807 Ч. пакінуў пасаду міністра, але застаўся ў Пецярбургу i меў пэўны ўплыў на імператара, які прыслухоў-ваўся да яго парад. У 1810 Ч. канчаткова пакінуў Пецярбург і прысвяціў сябе кіраў-ніцтву Віленскай навучальнай акругай. Добрыя адносіны з Аляксандрам I, аднак, не спыніліся, паміж імі вялася перапіска, а пасля перамогі над Напалеонам Ч. зноў наблізіўся да імператара, дапамагаў яму ў час Венскага кангрэса 1814—15. Аднак ім-ператар не выказваў яму ранейшай пры-хільнасці, а следства М.М.Навасільцава па справах акругі, у якой назіралася адкрытая паланізадыя беларускай моладзі, зусім спыніла давер да Ч. Ён склаў з сябе паўна-моцтвы папячыцеля акругі, пераехаў у Пу-лавы i там займаўся навукай i літаратурай. Паўстанне 1830—31 зноў паклікала яго на патітычную арэну: Ч. заняў пасаду прэзі-дэнта сената i кіраўніка Часовага ўрада Рэ-чы Паспалітай. Са жніўня 1831 i да канца свайго жыцця Ч. ў эміграцыі. Яго дом у Парыжы стаў цэнтрам кансерватыўнай партыі эмігрантаў. Ч. быў пажыццёвым прэзідэнтам літаратурнага i гістарычнага таварыстваў, кіраваў іншымі ўстановамі, арганізаванымі кансерватыўнай партыяй, якая бачыла ў асобе Ч. будучага караля Польшчы.

На працягу ўсяго жыцця Ч. збіраў кнігі i рукапісы, якімі папаўняў родавую бібліятэ-ку ў Пулавах. Яго намаганнямі ў 1810 у Стакгольмскай Каралеўскай бібліятэцы i універсітэце Упсалы набыты зборы кніг i рукапісаў айчыннай тэматыкі. Ён адшукваў кнігі ў кляштарах, архівах, набыў бібліятэ-ку саксонскага пасла ў Пецярбургу, частку бібліятэкі Т.Чацкага i інш. У 1824 бібліятэ-ка ў Пулавах налічвала каля 2 тысяч рука-пісаў i каля 40 тысяч кніг. Частка бібліятэ-кі Ч. ў 1831 вывезена ў Пецярбург. У эміг-рацыі Ч. стаў адным з заснавальнікаў у 1838 бібліятэкі эмігрантаў у Парыжы. Ён аўтар твораў на польскай i французскай мовах «Мемуары князя Адама Чартарый-скага» (2-е выд., 1877), патрыятычнай эле-гіі «Бард польскі» (1840), «Жыццё Юльяна Урсына Нямцэвіча» (1860) i інш.