СЯ МАШКА

Іосіф (5.1.1799—5.12.1868)

ІДаркоўны дзеяч, мітрапаліт літоўскі. Нарадзіўся ў в. Паўлаўка Ліпавецкага паве-та (Украіна) у сям'і небагатага двараніна, які потым стаў уніяцкім святаром. Атры-маўшы хатнюю адукацыю, вучыўся ў Нямі-раўскай гімназіі. У 1816 ад Луцкай уніяц-кай епархіі накіраваны ў Галоўную семіна-рыю Віленскага універсітэта. Вярнуўшыся ў Луцк (1821), пасвячоны ў святары i стаў членам духоўнай кансісторыі. У 1822 С, які добра ведаў рускую мову i заканадаў-ства, накіраваны ад епархіі ў Пецярбург прысутнічаць ва уніяцкім дэпартаменце рымска-каталіцкай духоўнай акадэміі. Там ён хутка стаў адыгрываць кіруючую ролю, падтрымліваў меры па заснаванні духоўных семінарый для адукацыі уніяцкага духавен-ства i па скасаванні базыльянскіх кляшта-раў. Дакументальна вывучыўшы гісторыю уніяцтва былой Рэчы Паспалітай, С склаў запіску пра свой намер аб'яднаць уніятаў. Гэта запіска i пратакол аб патрэбах уніяц-кай царквы ў Расіі былі ўхвалены Мікаіаем I. Паводле царскага загаду ад 22.4.1828 пры ўдзеле С былі заснаваны самастойныя грэ-ка-уніяцкая калегія, некалькі духоўных се-мінарый для уніяцкага духавенства, памен-шана колькасць уніяцкіх епархій, перафар-міраваны склад уніяцкіх кансісторый, ба-зыльяне пастаўлены пад кантроль епархі-яльнай улады, католікам прапанавана пакі-нуць базыльянскі ордэн. У 1829 С. пасвя­чоны ў сан епіскапа Мсціслаўскага i віка-рыя Беларускай епархіі, прызначаны стар-шынёй Беларускай кансісторыі. У 1832 С. стаў архіепіскапам літоўскім i разгарнуў актыўную дзейнасць па падрыхтоўцы да аб'яднання уніяцкай царквы з праваслаў-най. У 1835 С. прызначаны членам асобага сакрэтнага камітэта, створанага для кіра-вання уніяцкімі справамі, і членам камісіі духоўных вучылішчаў, якой падпарадкоўва-ліся ўсе уніяцкія духоўна-адукацыйныя ўстановы. Сваімі дзеяннямі С дасягнуў та-го, што ў 1837 уніяцкая царква была пад-парадкавана обер-пракурору Сінода, a ў сак. 1839 на Полацкім саборы далучана да праваслаўнай шрквы. У 1840 С. нададзены сан архіепіскапа Літоўскага i Віленскага. Перасяліўшыся ў 1844 з Пецярбурга ў Жы-ровіцы, ён выклапатаў устанаўленне друго-га вікарыяцтва Літоўскай епархіі i перавёў у Вільню літоўскае праваслаўнае епархіяль-нае ўпраўленне разам з семінарыяй. Каб умацаваць пазіцыі на землях былога Вялі-кага княства Літоўскага, ён насаджаў тут

 

 

«праваслаўна-уніяцкі элемент», апраўдваю-чы гэта намерам пазбегнуць магчымасці новага польскага паўстання, процідзейні-чаў увядзенню ў прыходскіх школах (тут іс-навала больш за 200 царкоўнапрыходскіх школ i вучылішчаў) польскай, беларускай i літоўскай моў. Ён аказваў матэрыяльную падтрымку праваслаўнаму духавенству, якое пацярпела ў час паўстання 1830—31, аднавіў i пабудаваў некалькі цэркваў. За шчырую антыуніяцкую дзейнасць узнага-роджаны ордэнам св. Уладзіміра II ступені. Памёр i пахаваны ў Вільні.

У сваіх «Запісках» (т. 1—3, 1883) акрамя ўласнага жыццеапісання даў ацэнку пера-ломнаму моманту ў адносінах паміж уніяід-кай, праваслаўнай i каталіцкай канфесіямі, апісаў свой удзел у падзеях 1839, даў харак-тарыстыку многім тагачасным дзеячам, з якімі яго зводзіў лес. Да «Запісак» прыкла-дзены i дакументы, што тычацца гісторыі праваслаўнай i уніяцкай цэркваў.

Літ.: Православная богословская энциклопе­дия. СПб., 1906. Т. 7. Киприанович Г.Я.
Жизнь Иосифа Семашко, митрополита литов­ского... СПб., 1893; Коялович М. О почив­шем митрополите литовском Иосифе. СПб.,1869. Г.А.Маслыка.