СТАФАН БАТОРЫЙ

СТАРЫ УЛАС

СТАНКЕВІЧ

Іван Мікалаевіч (1829—92)

Вучоны-медык, педагог. Паходзіў з Бе­ларусь Медыцынскую адукацыю атрымаў у Кіеўскім універсітэце. У 1860 абараніў док-тарскую дысертацыю «Гісталогія сухажыл-ляў у нармальным i паталагічным стане» i прызначаны дацэнтам кафедры паталагіч-най анатоміі i паталагічнай фізіялогіі Кіеў-скага універсітэта. 3 1864 дацэнт, потым ардынарны прафесар кафедры фармакало-гіі Харкаўскага універсітэта. Быў вядомы ў Харкаве не толькі як выдатны педагог i лектар, але i як чулы i кваліфікаваны ўрач. Аўтар прац «Крытычны разгляд разважан-няў Вермана «Аб вочным люстэрку» (1860),

 

 

«Аб будове i развіцці пахвінных грануля-цый» (1861).

(сапр. Сівы-Сівіцкі Уладзіслаў Пятровіч; 23.3.1865—30.9.1939)

Беларуси паэт. Нарадзіўся ў г. Валожын Мінскай вобласці. 3 1890-х гадоў аб'езд-чык, потым ляснічы, жыў пад Вільняй. 3 1907 друкаваўся ў газ. «Наша ніва» i кален-дарах, 1920-я г. — у заходне-беларускай перыёдыцы. Рабіў вершаваныя апрацоўкі народных легенд i паданняў («Сватаўство», «Кумоўскія могілкі», «Палянка», «Цікавы» i інш). Сацыяльным i антыклерыкальным пафасам прасякнута яго парадыйна-саты-рычнае вершаванае апавяданне «Тры зла-дзеі», у якім з'едліва высмейваюцца пан-ваявода i ксёндз. Паэма «Год беларуса» (1911) — своеасаблівы, па-мастацку кала-рытны летапіс працы i побыту сяляніна. Пісаў пра жыццё беззямельных сялян. Творчасць С.У. складвалася пад уплывам фальклорных традыцый, у некаторых ён наследаваў вуснай народнай творчасці, вы-карыстоўваў прыказкі, прымаўкі.

Те.: У кн. Анталогія беларускай паэзіі. Мн., 1961; у кн.: Беларуская дакастрычніцкая паэзія. Мн., 1967.

Ліш:. Г р ы н ч а к М.М. Фальклорныя тра-дыцыі ў беларускай дакастрычніцкай паэзіі. Мн., 1968; Каханоўскі Г. Адчыніся таямніца ча­су. М., 1984. С 149—157; Я г о ж. Новыя матэ-рыялы пра Старого Уласа // Беларусь. 1968. № 1.

Г. К. Каханоўскі.

(Batory Istwan; 27.9.1533—12.12.1586)

Кароль Рэчы Паспалітай (выбраны ў снежні 1575, каранаваны 1.5.1576), вялікі князь Вялікага княства Літоўскага (з чэрве-ня 1576). Нарадзіўся на тэрыторыі Румыніі. Паходзіў ca знатнага румынскага роду Ба-торыяў Шомліа. 3 15 гадоў на ваеннай службе ў караля Чэхіі i Венгрыі Фердынан-да I. Разам з ім быў у Італіі, вучыўся ў Па-дуанскім універсітэце. Пазней служыў у трансільванскага князя Іаана Сігізмунда Запольскага, быў паслом пры нямецкім ка­рал! Максіміліяне II. Пасля разрыву зносін паміж гэтымі краінамі немцы 3 гады тры-малі яго заложнікам. Час вымушанага бяз-дзеяння выкарыстаў для самаадукацыі:

шмат чытаў, асабліва творы па гісторыі, а запіскі Юлія Цэзара вывучыў на памяць. Пасля смерці І.С.Запольскага стаў князем Трансільваніі (1571—76). Калі польскі ка­роль Генрых Валуа ўцёк у Францыю (1574), С.Б. выставіў сваю кандыдатуру на трон Рэчы Паспалітай. Нягледзячы на тое, што сенат абвясціў каралём Максіміліяна II, на элекцыйным сойме 15.12.1575 дробная шляхта выбрала каралём С.Б. з умовай, што ён ажэніцца з Ганнай Ягелонкай, 54-га-довай сястрой Жыгімонта II Аўгуста. На-пярэдадні каранацыі ён пацвердзіў умовы кантракта (pacta coiwenta), паводле якога не меў права прызначаць пасля сябе нас-леднікаў ні пры жыцці, ні пасмяротна, ка-рыстацца тытуламі «пан» i «дзедзіч», без згоды сойма i сената ні пачынаць, ні спы-няиь вайны, абкладаць дадатковымі падат-камі, накіроўваць паслоў у іншыя дзяржа-вы, браць новы шлюб, прымушаць інша-верцаў прымаць каталіцтва. Калі ж кароль не стрымае свайго слова, падданыя вызва-ляюцца ад прысягі яму на вернасць i пас-лушэнства. Больш таго, СБ. абавязаўся заплаціць даўгі Рэчы Паспалітай, вярнуць землі, захопленыя Масквой, узмацніць ме-жы дзяржавы ад набегаў крымскіх татараў і выкупіць у ix палонных. На каранацыйным сойме кароль прысягнуў рэспубліцы, а рэс-публіка — каралю. Абвяшчэнню яго вялі-кім князем Беларуска-Літоўскай дзяржавы папярэднічалі працяглыя перагаворы i вы-данне спецыяльнай фаматы ад 29.7.1576, у якой пацвярджалася, што Польшча i Вялі-кае княства Літоўскае з'яўляюцца раўнап-раўнымі і незалежнымі ў складзе федэра-тыўнай дзяржавы. Ён абавязваўся захоў-ваць самастойнасць Вялікага княства Лі

 

 

тоўскага, пашыраць яго межы, не прызна-чаць у Беларуска-Літоўскай дзяржаве вое-начшіьнікамі палякаў, агульныя соймы склікаць па чарзе то ў Польшчы (Кароне), то ў Вялікім княстве Літоўскім (Княстве). У далейшым кожны 3-і сойм Рэчы Паспа-літай адбываўся ў Гародні. На працягу 1579—82 С.Б. удзельнічаў у Лівонскай вай-не, пасля шэрага паспяховых аперацый вярнуў Вялікаму княству Літоўскаму По-лайк i Вялікія Лукі. Хоць аблога Пскова скончылася безвынікова, але яна паскоры-ла заканчэнне вайны i заключэнне 10-гадо-вага Ям-Запольскага перамір'я (1582).

Ва ўнутранай палітыцы С.Б. імкнуўся да ўмацавання каралеўскай улады, устанаў-лення ў Польшчы наследнага прастола, ра­зам з тым падтрымліваў шляхту. У выра-шэнні ідэалагічных канфліктаў аддаваў пе-равагу мірнаму шляху, разумнаму кампра-місу. Выбраны каралём намаганнямі дроб-намаянтковай шляхты, С.Б. у знак удзяч-насці даў ёй многія прывілеі. У пытаннях правасуддзя прытрымліваўся прынцыпаў высокай справядлівасці. Псторыя яго праўлення ведае прыклады, калі кароль ка-раў злачынцаў, нягледзячы на ix мінулыя заслугі, вяльможнасць i нават жаданне сой­ма. Пры С.Б. рэарганізавана судовая сістэ-ма дзяржавы. Замест каралеўскага суда як вышэйшай судовай інстанцыі былі зацвер-джаны шляхеіжія выбарныя трыбуналы (для шляхты Польшчы ў 1578, Вялікага княства Літоўскага ў 1581). У 1584 афіцый-на абяцаў зацвердзінь папраўкі да Статута Вялікага княства Літоўскага 1566. Ёсць падставы лічыць, што тэкст Статута Вялі-кага княства Літоўскага 1588, прынятага Жыгімонтам III, складзены ад імя С.Б.

Афіцыйна С.Б. вымушаны быў пад-трымліваць каталіцкую царкву i езуітаў, якія выступалі супраць Рэфармацыі i маг-натаў-рэфарматараў. Віленскі езуіцкі кале-гіум ён ператварыў у 1579 у акадэмію (паз-ней Віленскі універсітэт), дазволіў засна-ванне езуіцкіх калегіумаў у Рызе (1580), Полацку (1581), Дэрпце (Тарту, 1584). Па яго ініцыятыве створаны езуіцкі калегіум у Гародні. Але СБ. не змог прадбачыць, што ордэн езуітаў з цягам часу, разам з пашы-рэннем асветы, распачне актыўнае прасле-даванне іншаверцаў. Сам ён не толькі не праследаваў, але яшчэ i апекаваў ix. Свед-чаннем таму з'яўляецца вьщадзены ім кара-леўскі прывілей на штогадовую грашовую дапамогу на ўтрыманне гродзенскай праваслаўнай Прачысценскай царквы. Сваю рэзідэнцыю С.Б. трымаў у Гародні ў Ста­рым замку. Тут ён прымаў пасольствы, вы-рашаў дзяржаўныя справы, правёў раду се-натараў па разглядзе дамаганняў Швецыі (1582) i інш. Жыхарам Гародні ім былі да-дзены пэўныя льготы. Калі яго папракалі за патуранне іншаверцам, ён звычайна ад-казваў: «Я пастаўлены каралём над людзь-мі, а не над ix сумленнем». Ён падтрымлі-ваў сяброўскія адносіны з вальнадумцам К.Бекешам.

Мудры палітык, выдатны дзяржаўны дзеяч i здольны военачальнік, С.Б. зрабіў значны уклад ва ўмацаванне Рэчы Паспалі-тай, спрыяў падняццю яе аўтарытэту ў Еў-ропе. Вялікае значэнне ён надаваў развіц-цю навукі i асветы, у кнізе бачыў крыніцу культуры i ведаў. Нездарма, як сведчыць пра гэта гісторык Р.Гердэнштэйн, верну-тыя ў час Лівонскай вайны кніжныя зборы Полацкага Сафійскага сабора С.Б. лічыў амаль самай каштоўнай ваеннай здабычай. Наступную характарыстыку даў яму гісто-рык І.Пасторый: «Баторый быў у касцёле больш чым святар, у рэспубліцы больш чым сенатар, у судзе больш чым адвакат, у войску больш чым гетман, у баі больш чым салдат, a ў перанясенні непрыемнасцей, у цярплівасці, дабраце і ў прабачэнні асабіс-тых абраз — больш чым чалавек».

Памёр у Гародні. У сувязі з тым што па-між прыдворнымі медыкамі ўзнікла спрэч-ка аб прычынах яго смерці, 15.12.1586 у Гародні было праведзена першае на тэры-торыі Усходняй Еўропы анатаміраванне яго трупа.

Літ:. Кулжинский И. История Поль­ши: (Очерк). Киев, 1864. С. 106—112;
Wójcie howski J. Stary zamek w Grodnie. Warszawa, 1938. Г.А.Мааіыка.