СЛАВІНЕЦКІ

СКРАБЕЦКІ

Леан

Музыкант, педагог, дырьгжор, кампазі-тар 19 ст. 3 сярэдзіны 1850-х гадоў жыў i працаваў у Магілёве. Выступаў у канцэртах як выканаўца на фартэпіяна i фісгармоніі, дырыжыраваў аркестрам мясцовых амата-раў музыкі, навучаў ігры на розных інстру-ментах. У канцы 1868 пераехаў у Віцебск, у 1869 — у Мінск, дзе дырыжыраваў Мін-скім гарадскім аркестрам. У 1876—80 адзін з дырыжораў музыкальнага таварыства ў Растове-на-Доне. Стваральнік фартэпіян-ных i вакальных твораў, якія друкаваліся ў Вільні i Варшаве; аўтар артыкулаў пра му-зычнае жыццё Магілёва ў часопісе «Ruch muzyczny» («Музычны рух»). Супрацоўні-чаў з рэдакцыямі газет «Могилёвские гу­бернские ведомости» и «Донская пчела».

Епіфаній (7—20.11.1657)

Усходнеславянскі пісьменнік, пераклад-чык, багаслоў, філосаф i вучоны. Яго літара-турная i навуковая спадчына — агульны здабытак культурнай спадчыны беларуска-га, украінскага і рускага народаў. Пра мес­ца яго нараджэння няма агульнай думкі. У прадмовах да выданняў твораў айцоў цар-квы, перакладзеных ім, С. пісаў, што яны

 

 

складзены «тщанием... во философии и бо­гословии изящнаго дидаскала и искусней-шаго во еллинском и славенском диалектах пречестного отца господина иеромонаха Епифания, Кіевскйя страны» (Киевская старина, 1890. Т. 21, 10. С. 3). У каталогу бібліятэкі Сімяона Полацкага пад назваю кнігі С. паслядоўнік Сімяона паэт Сіль-вестр Мядзведзеў напісаў: «от Малыя Рос-сій». Аднак найбольш кампетэнтны ў бія-графіі С. яго любімы вучань-паслушнік Яў-фімій запісаў у рукапісным перакладзе Но-вага запавету: «... преводу и стяжания много­мудрого мужа в философии и Богословій иеромонаха Епифания Славинецкаго ро­дом Белорусца». Супастаўляючы розныя факты з біяграфіі пісьменніка, у т.л. яго за-вяшчанне значнай часткі маёмасці Пінска-му манастыру, І.Ротар зрабіў выснову, што радзімай Епіфанія быў горад Шнск. Выхоў-ваўся пісьменнік у Кіеўскай брацкай школе (пазней — Кіева-Магілянская акадэмія), вучыўся за мяжой, як мяркуюць даследчы-кі, у Кракаўскім універсітэце.

У 1649 на запрашэнне расійскага ўрада прыехаў у Маскву на чале групы адукава-ных манахаў для выпраўлення, рэдагавання i перакладу з грэчаскай мовы кніг, аргані-зацыі школы i царкоўна-асветніцкай дзей-насці. У Расіі ён стаў адным з «любамуд-раў», прыбліжаных да патрыярха Нікана, кіраўніком i выкладчыкам «сямі вызвале-ных навук» у школе пры Чудаўскім манас-тыры i галоўным «спраўшчыкам» (фактыч-на — рэдактарам) перакладных царкоўных кніг, тэарэтыкам ніканаўскай царкоўнай рэформы. Паводле свайго светапогляду С. — адукаваны i аўтарытэтны прадстаўнік «грэка-фільскай» партыі, праціўнік заходнееўра-пейскага лаціна-каталіцкага ўплыву на пра-васлаўную царкву i ў гэтым плане — апа-нент Сімяона Полацкага. Аднак адносіны паміж імі былі неадназначныя, нярэдка сяброўскія. 3 прадмовы да рукапіснага збо-ру твораў С вынікае, што ідэолаг «лацін-скай» (беларускай) партыі Сімяон ставіўся да свайго апанента-грэкафіла як вучань да настаўніка: «Егда они купно случахуся, всегда и везде бываше вопрошати честному Симеону мудрейшаго отца Епифания и многих неудоборазумеваемых вещех» (Тр. Киевской духовной академии. 1861. Вып. 8. С. 400). У адрозненне ад яркага палеміс-та Сімяона Полацкага, які моцна ўплываў на развіццё літаратуры, кнігадрукавання і грамадскай думкі Расіі, С. быў тыповым «акадэмічным» пісьменнікам. Толькі ад-нойчы ён уступіў у палеміку, каб даказаць нелегітымнасць пазбаўлення былога патры­ярха Нікана епіскапскага сану.

Апрача «выпраўлення» царкоўных кніг, у т.л. Астрожскай Бібліі, ён перакладаў творы айцоў усходняй царквы (Грыгорыя Багаслова, Васіля Вялікага, Іаана Златавус-та i інш.), прапагандаваў ix філасофскія i эстэтычныя ідэі. На рускую царкоўна-мас-тацкую свядомасць моцна паўплываў пера-кладзены ім трактат Іаана Дамаскіна пра абразы як сімвалічныя вобразы, што ад-люстроўваюць першавобразы трансцэндэнт-най божай рэальнасці. Высока цаніў С. i свецкую навуку, сведчаннем чаго з'яўля-юцца яго пераклады падручніка па геагра-фіі з пераказам геліяцэнтрычнай тэорыі М.Каперніка, кніг А.Везалія па анатоміі, трактата Эразма Ратэрдамскага па педагогі-цы («Грамадзянства звычаяў дзіцячых»), а таксама складзены ім славяна-грэка-лацін-скі слоўнік. Аднак ён выступаў супраць уп­лыву свецкай навукі, філасофіі i рэалістыч-нага мастацтва на рэлігію i царкоўную тра-дыцыю, даказваў, што найвышэйшым аўта-рытэтам у духоўным жыцці застаецца Свя­тое Пісьмо i вучэнне грэчаскіх айцоў цар­квы. У прыватнасці, быў супраць, каб мас­так! пісалі з лацінскіх i лютэранскіх узораў Спаса, Багародзіцу i святых апосталаў, аба-раняў традыцыйны візантыйскі стыль у іканапісе. У запісцы цару пра незаконнасць пазбаўлення Нікана архірэйства С. закра-нуў i філасофскую праблематыку. На яго думку, у свеце матэрыяльных з'яў нішто не вечнае, усё мяняецца, затое ў свеце духоў-ным, божым дзейнічае закон пастаянства, стабільнасці. Адсюль схільнасць яго да праваслаўнай артадоксіі, непрыманне сха-ластычнай логікі і «вонкавай» мудрасці ў сферы багаслоўя i веры. Ён прызнаваўся, што сілагізмамі, асабліва лацінскімі, не ка-рыстаецца, таму што Васіль Вялікі патраба-ваў пазбягаць ix, а Грыгорый Багаслоў наз-ваў сілагізмы «веры развращением и тайне истощением». У гэтым С. разыходзіўся з больш рацыяналістычным «лацінікам» Сі-мяонам Полацкім. Скрытая палеміка па-між імі ўзнікла i адносна еўхарыстыі. Заха-ваўся запіс «разглагольства» двух іерамана-хаў у форме пытанняў Сімяона Полацкаш i адказаў С. (1673). Паводле «лацінскай» тэа-логіі i філасофіі, што сфарміравалася пад уплывам сярэдневяковага «наміналізму» i філасофіі Арыстоцеля, усе падзеі рэальнай

 

 

гісторыі, у т.л. царкоўнае мастацтва i рэлі-гійныя абрады, толькі сімвалічна далуча-юць веруючага да пазачасавага i пазапрас-торавага божага свету.

Іншая канцэпцыя склалася, відаць, не без уплываў платонаўскага i сярэдневяко-вага «рэалізму» ў праваслаўным, славяна-віэянтыйскім багяслоўі Пяводле айцоў ус-ходняй царквы, ператварэнне святых дароў адбываецца спачатку сімвалічна (хлеб i ві-но становяцца «правобразам» цела i крыві Хрыста), а пасля (па малітве святара да Бо­га Айца i Духа Святога) — субстанцыя-нальна. Адсюль прызнанне рэальнасці цу-ду, што «адмяняе» законы матэрыяльнай прыроды, логікі (у гэтым выпадку закон тоеснасці). Такая канцэпцыя абумовіла i адпаведную аксіялогію, паводле якой Свя­тое Пісьмо — божае адкрыццё вышэй за навуку, багаслоўе айцоў царквы пераўзыхо-дзіць філасофію i логіку, а непарушнасць іканапіснага канона вышэй за законы раз-віцця мастацтва. Такая была багаслоўская, філасофская і эстэтычная ўстаноўка С, добрага знаўцы свецкай навукі і філасофіі.

Адносна пакланення абразам погляды С. i Сімяона Полацкага ў асноўным супа-далі, бо яны аднолькава грунтаваліся на размежаванні вобразаў i правобразаў, мас­тацтва i рэальнасці. У маральна-тэалагіч-ным слове «Пра міласэрнасць» С гаварыў: «Поклоняйся начертанию телесно; умом же твоим поклоняйся первообразному, его же образ видиши начертан, самого же на-чертаннаго веждь быти на небеси... Елицы же противно хотят поклонятися святым или образам яко богам, сии достойны суть вечнаго огня» (Тр. Киевской духовной ака­демии. 1861. Вып. 10. С. 138). Такую ж тэо-рыю святасці абразоў развіваў і «лацініст» Сімяон Полацкі. Адукаваныя i ўсебакова адораныя людзі, яны моцна паўплывалі на станаўленне асветніцкага светапогляду на Украіне, Беларусі i ў Расіі. Абодва былі та-ленавітымі майстрамі маральна-дыдактыч-най аратарскай прозы ў жанры царкоўных «слоў» i «казанняў» з характэрнымі для стылю барока вобразнасцю, сімвалізмам, аналогіямі з антычнай міфалогіі, філасофіі, паэзіі. С. адрадзіў сімвалічна-алегарычнае красамоўства, заснаванае ў 12 ст. Кірылам Тураўскім. Шматлікія аналогіі з антычнай літаратурай, спасылкі на «Адысею», Плу­тарха, Плінія, Дэмакрыта i інш. антычных аўтараў, якія пазней напоўняць кнігі аратарскай прозы Сімяона Полацкага, свед-чаць пра ўплыў на С. гуманістычнай філа-логіі i красамоўства эпохі Адраджэння. За-хав&тася яго рукапісная паэтычная спадчы-на — каля 40 сілабічных песняў эпічнага зместу. Паэзія асветніка адметная багатым гукапісам, вытанчанасцю выяўленчых срод-каў, лексічным багаццем. С. i Сімяон По-лацкі былі заснавальнікамі дзвюх школ пе-ракладчыцкага майстэрства: першы — пас-лядоўнік літаральнага, другі — адносна вольнага, сэнсавага перакладу. Сімяон По-лацкі напісаў 5 варыянтаў эпітафіі на смерць свайго настаўніка.

Лігп:. Певницкий В. Епифаний Слави-нецкий, один из главных деятелей русской духов­ной литературы в XVII в. // Тр. Киевской духовной академии. 1861. Вып. 8, 10; Рот ар И. Епифаний Славинецкий, литературный деятель XVII в. // Киевская старина. 1890. Т. 21, 10—12.

У.М.Конан.