МАСКЕВІЧ

МАСКЕВІЧ

Багуслаў Казімір (1625—83)

Грамадскі дзеяч і пісьменнік-мемуарыст. Сын CI.Маскевіча. Нарадзіўся ў в. Сэрвач на Навагрудчыне. Адукацыю атрымаў у На-вагрудку. Служыў пры дварах харунжага Вялікага княства Літоўскага Б.Радзівіла, потым Ф.Забжыдоўскага на Пружаншчыне (1644—46), у 1946—48 у войску І.Вішня-вецкага, з якім у 1647 пабываў у Запарож-скай Сечы. У 1650 пакінуў вайсковую службу. Быў ашмянскім маршалкам. Аўтар двух «Дыярыушаў» (дзённікаў), напісаных на польскай мове. Першы з ix ахоплівае падзеі 1643—49, ваенныя дзеянні Вішня-вецкага ва ўкраінскіх стэпах, М.Каліноў-скага, М.Патоцкага супраць Б.Хмяльніцка-га на Украіне i Я.Радзівіла на Беларусі (Мазыр, Бабруйск, Лоеў). Значнае месца адведзена падзеям, што адбываліся напярэ-дадні паўстання Хмяльніцкага у ходзе на-цыянальна-вызваленчай вайны, паказу жыцця магнатаў. У гэтым «Дыярыушы» шмат партрэтных i пейзажных замалёвак, тонкіх назіранняў, праўдзівых апісанняў з'яў i паводзін людзей ва ўмовах вайны, ix узаемаадносін. Вайна адлюстравана з усёй яе жорсткасцю, разбурэннямі i незлічонымі ахвярамі. Асабліва праўдзіва намаляваны карціны злачынстваў у Мазыры, Бабруй-ску, пад Рэчыцай. Безумоўна, палітычныя сімпатыі аўтара на баку Рэчы Паспалітай, а не паўстаўшых казакоў, якія, паводле М., падрывалі адзінства дзяржавы. У другім «Дыярыушы» апісаны трыумфальнае шэсце рускага ваяводы І.Хаванскага па Беларусі ў пач. 1660 i разгром яго войскаў аб'яднаны-мі сіламі гетмана літоўскага П.Сапегі i вая­воды С.Чарнецкага ў Палонцы (каля Сло-німа). Дыярыушы М. даюць аб'ектыўнае ўяўленне пра тагачасныя падзеі i факты ва-еннага, палітычнага i грамадскага жыцця.

Літ.: История белорусской дооктябрьской литературы. Мн.. 1977. С. 215—216.

В.В.Краснова.

Самуіл Іванавіч (15807—1642)

Грамадскі дзеяч i пісьменнік-мемуарыст. Нарадзіўся ў в. Сэрвач на Навагрудчыне ў шляхецкай сям'і. Адукацыю атрымаў, ві-даць, у Навагрудку. У перапынках паміж вайсковай службай (1601—21) служыў пры дварах магнатаў А.Вішнявецкага i Радзіві-лаў. У 1617—18 дэпутат трыбунальскага су­да ад Навагрудскага пав., потым навагруд-скі земскі пісар. Аб'ехаў Прыбалтыку, Ра-сію, Украіну. Багатыя ваенна-палітычныя ўражанні ляглі ў аснову яго «Дыярыуша» (дзённіка i мемуараў), які ахоплівае падзеі з 1594 па 1621. Аднак толькі падзеі 1594— 1604 маюць характар дзённікавых запісаў. Алісанне фактаў пазнейшага часу больш разгорнутае, эмацыяльна насычанае. Хра-налагічная непаслядоўнасць паведамленняў сведчыць пра тое, што твор напісаны па ўспамінах, а не па свежых слядах падзей. Ён аднолькава праўдзіва характарызуе i сваіх сяброў, i ворагаў. Падрабязна апісва-ючы аблогу Смаленска, М. адначасова адзначае мужнасць i стойкасць абаронцаў горада, паказвае рускага ваяводу М.Шэйна як доблеснага воіна i вопытнага военачаль-ніка. Аналізуючы складанасць ваенна-палі-тычнай сітуацыі ў Расіі, М. тлумачыць дзе-янні розных баярскіх груповак, ix узаема-адносіны паміж сабой i ix дзеянні супраць каралеўскага войска. I на гэтым фоне ў не-гатыўным плане пададзены дзеянні воена-чальнікаў Рэчы Паспалітай. М. падрабязна апісвае побыт баяр, майстэрства маскоўскіх рамеснікаў. Яму імпанавалі цвярозыя мер

 

 

каванні масквшян, якія яны выказвалі на-конт польскай шляхецкай вольнасці, бо лі-чылі гэта не вольнасшю, а самавольствам, дзе моцны прыгнятае слабага. Ён можа адабраць у слабага маёнтак i забіць самога, a калі шукаць справядлівасці, то «справа можа заиягнуцца на некалькі гадоў, а з ін-шага i нічога не спагоніш». Значнае места ў «Дыярыушы» адведзена паказу некаторых рыс жыцця рускага сялянства i яго адносін да інтэрвентаў. Аўтар справядліва падкрэс-лівае, што менавіта войны зрабілі жорсткім просты народ i вымусілі яго ўключыцца ў бараиьбу. Народная помета ў паказе М. хоць i страшная, але заканамерная, бо гэта рэакцыя ў адказ на прычыненае наро­ду зло. Падрабязна апісваючы ўсё перажы-тае i ўбачанае, М. адкрыта выказвае сімпа-тыі i антыпатыі, пры гэтым не шкадуе ні дзяржаўных мужоў, ні сяброў, ні родзічаў. Самакрытычным ён быў i ў адносінах да самога сябе. Абмежаваны вузкасаслоўнымі каставымі ўяўленнямі засцянковай шляхты, ён пераважна турбаваўся пра свой матэры-яльны дабрабыт, а вырашэнне пытанняў вялікай палітыкі аддаваў магнатам. М. быў індыферэнтным i ў адносінах да рэлігіі. Ві-даць, таму ўсе падзеі апісаны ім аб'ектыўна без патітычный i рэлігійнай прадузятасці.

Te.: Pamiętniki Samuela i Bogusława Kazimierza Maskiewiczów. Wrocław, 1961; рус. пер. — Ска­зания современников о Дмитрии Самозванце. Ч. 5. Записки Маскевича. СПб., 1834.

Л/т.: История белорусской дооктябрьской литературы. Мн., 1977. С. 212—215.

В.В.Краснова.