ІЯЎЛЕВІЧ

ІСАЕЎ

Рыгор Пракопавіч (22.1.1857—6.4.1886)

Рэвалюцыянер-народнік. Нарадзіўся ў Магілёве ў сям'і паштовага служачага. Неў-забаве памёр бацька, i маці вымушана была аддаць сына у сірочы дом, дзе ён знахо-дзіўся да 12 гадоў. У 1868 здольнага хдоп-чыка прынялі на казённы кошт у Магілёў-скую гімназію. Вучыўся ён выдатна i лі-чыўся ў гімназіі першым вучнем, шмат чы-таў. Адчуўшы на сабе цяжар беднасці i ca-цыяльнай несправядлівасці, ён імкнуўся зразумець вытокі зла i адшукаць шляхі i спосабы яго выкаранення. У ліку забароне-ных для гімназістаў кніг I. пазнаёміўся з творамі М.Г.Чарнышэўскага, П.Лаўрова i інш., якія сталі першапачатковай школай яго светапогляду i прывялі ў шэрагі рэва-люцыйнага народніцтва. Ён стаў удзельні-кам аднаго з магілёўскіх гурткоў, які вёў прапаганду народніцкіх ідэй. У сакавіку 1875 паліцыі стала вядома пра дзейнасць I. i інш. гімназістаў. Пасля следства справу спынілі з-за недахопу доказаў, але I. i яго таварышаў выключылі з гімназіі. Прымаю-чы пад увагу поспехі I. ў навуках, праз не-каторы час педагагічны савет гімназіі даз-воліў яму здаць выпускныя экзамены. Пас-пяхова скончыўшы гімназію, у 1876 ён пае-хаў у Пецярбург i паступіў на прыродазнаў-чы факультэт універсітэта. Каб існаваць i вучыцца, займаўся рэпетытарствам, пера-піскай папер, даваў урокі. Народніцкія погляды зблізілі яго з радыкальнымі коламі пецярбургскай моладзі i некаторымі кіраў-нікамі тайнага таварыства «Зямля i воля». Улетку 1877 у час канікул ён прыехаў да сястры ў Горацкі пав. Магілёўскай губ., дзе з дапамогай інш. студэнтаў i настаўнікаў сельскіх школ стварыў пункт рэвалюцый-най прапаганды сярод сялян. Даведаўшыся пра дзейнасць I., улады ўстанавілі за ім па-ліцэйскі нагляд. Вярнуўшыся ў Пецярбург, I. перайшоў з універсітэта ў медыка-хірур-гічную акадэмію, бо лічыў, што прафесія ўрача дазволіць яму быць бліжэй да про-стага народа, прынясе яму большую ка-рысць.

Тут ён працягваў рэвалюцыйную работу, удзельнічаў у студэнцкіх хваляваннях, суп-рацоўнічаў з землявольцамі. У сувязі з паг-розай высылкі з Пецярбурга I. перайшоў на нелегальнае становішча. Пасля расколу ў народніцкім руху стаў на пазіцыі пры-хільнікаў палітычнай барацьбы. Ён лічыў, што сацыяльнай перабудовы ў Расіі можна дамагчыся толькі праз тэрор, таму ўступіў у тайную тэрарыстычную групу «Свабода або смерць». У жніўні 1879 яго выбралі членам Выканаўчага камітэта «Народнай волі» i ён пачаў рыхтаваць тэрарыстычныя акты, сам удзельнічаў у замахах на цара i яго саноўні-каў, у т.л. 1.3.1881, калі быў здзейснены прысуд «Народнай волі» Аляксандру II. На следстве I. не выдаў тайнаў таварыства, a ў сваім апошнім слове на судзе спрабаваў выказаць мэты i задачы «Народнай волі», але суддзі забаранілі яму гаварыць. Тэкст яго выступления, аднак, змаглі перадаць на волю, i «Прамова Ісаева» стала шырока вя­дома ў рэвалюцыйных колах Расіі. 15.2.1882 I. у ліку іншых быў асуджаны да пакарання смерцю, але прашэння аб памі-лаванні не падаў. Праз месяц пакаранне бьгло заменена Аляксандрам III на пажыц-цёвуто катаргу. У Петрапаўлаўскай крэпасці I. у хуткім часе захварэў на сухоты. У 1884 яго перавялі ў Шлісельбургскую крэпасць, дзе ён i памёр.

 

ІЯЎЛЕВІЧ (Яўлевіч)

Ігнацій (26.9.1619 —каля 1686)

Педагог-асветнік, пісьменнік, грамадскі i царкоўны дзеяч. Нарадзіўся ў сям'і неба-гатага магілёўскага мешчаніна. Першапа-чатковую адукацыю атрымаў у г.Шклоў. Потым вучыўся ў розных бакалаўраў Магі-лёўскай брацкай школы, тры гады вывучаў тэалогію i медьшыну ў Замойскай акадэміі (Польшча). Пасля вучобы працаваў вык-ладчыкам у Кіева-Магілянскай калегіі, быў прафесарам свабодных навук. Разам з рэк-тарам гэтай калегіі С.Пачаскім удзельнічаў

 

 

у арганізацыі ў Ясах (цяпер Румынія) сла-вяна-грэка-лацінскай акадэміі — першай буйной малдаўскай навучальнай установы, якая адкрылася ў 1640. Калі быў студэнтам 2-га курса філасофіі, 31.8.1647 пастрыгся ў Кіеве ў манахі. Пэўны час жыў у Львове, Яраслаўлі (у Галіцыі), Кракаве, Скіце, Ка-мянцы, Сочаве (у Валахіі), Оршы i інш. месцах. 3 1655 жыў у Полацку, быў ігуме-нам Богаяўленскага манастыра, пры якім адкрыў школу i бібліятэку. У 1660 стаў так-сама архімандрытам Полацкага Барысаг-лебскага манастыра. Жывучы ў Полацку, апекаваў мясцовых паэтаў i Філарэта Ут-чьшкага, Сімяона Полацкага, падтрымліваў прыязныя адносіны з тагачаснымі рускімі дзяржаўнымі i культурнымі дзеячамі Ф.Рці-шчавым i Л.Ардын-Нашчокіным. У час прыезду ў Полацк цара Аляксея Міхайлаві-ча (1656) выступіў з прамовай. Прымаў ак-тыўны ўдзел у Маскоўскім царкоўным са-боры 1660 па справе патрыярха Нікана. Апошнія звесткі пра I. ўтрымліваюцца ў перапісцы з маскоўскім патрыярхам Іаакі-мам за студзень-сакавік 1686.

3 літаратурнай спадчыны I. да нашага часу дайшла яго аўтабіяграфічная запіска на польскай мове (апублікавана ў 1886 С.Голубевым), у якой прыведзены важныя матэрыялы па гісторыіі гарадской адукацыі 2-й чвэрці 17 ст. i пра цесныя культурныя i педагагічныя ўзаемасувязі беларускага i ўкраінскага народаў. Захавшііся яго прамо-вы з нагоды розных рэлігійных i палітыч-ных падзей таго часу i некалькі лістоў да Сімяона Полацкага. Вядомы таксама яго дэкламацыя на прыезд у Магілёў віцебска-га, аршанскага, мсціслаўскага i магілёўска-га епіскапа Іосіфа Гарбацкага (4.8.1650) i некалькі элегічных вершаў, створаных на ўзор элегій Авідзія. У паэзіі I. яскрава выя­вился рысы сілабізму.

Тв.: [Творы] // Древняя российская вивлио-фика... 2-е изд. М, 1788. Ч. 3.

Ліпі:. Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры. Мн., 1968. Т. 1. С. 363—364.

А.Ф. Коршун аў.

Фама

Беларускі пісьменнік i педагог 1-й пало-вы 17 ст. Нарадзіўся ў Магілёве. Вучыўся ў Магілёўскай брацкай школе, у сярэдзіне 1620-х гадоў — у Ягелонскім універсітэце ў Кракаве. 3 канца 1620 — пачатку 1630-х гадоў рэктар Кіеўскай брацкай школы, з 1632 займаўся педагагічнай дзейнасцю ў Магі-лёўскім, a ў 1640-я гады ў Слуцкім брац-твах. Аўтар кнігі «Лабірынт, або Заблыта-ная сцежка, у якой прыгожая Мудрасць паказвае найкарацейшы шлях магіляўчанам i іншым ва ўсіх ix пачатках» (Кракаў, 1625, на польскай мове). Гэта маналог Мудрасці, звернуты да малодшага Магілёўскага брац-тва i наогул да ўсяго беларускага мяшчан-ства i славян, якія насялялі Беларусь i Ук­рашу. Твор вылучаецца свецкай, дэмакра-тычнай накіраванасцю, пазбаўлены тэала-гічнага пакрыцця, прасякнуты ідэямі сацы-яльнай павагі. На першым плане ў ім ак-тыўнасць асабістага i грамадскага быцця. Мудрасць, на яго думку, даецца не дзеля боскіх адкрыццяў ісцін, а для разумения ўсяго існуючага, пазнання самога сябе. прыроды, грамадства. Яна дазваляе адка-заць i на самыя складаныя філасофскія, і на простыя пытанні, практычныя патрэбы людзей. Галоўнай ідэяй твора з'яўляецца патрыятычная ідэя адраджэння «славянска-га народа», духоўнай асветы моладзі. Аўтар заклікаў аб'яднаць намаганні ў ратаванні краіны, вывесці яе са складанага i заблыта-нага шляху нягод i ўзрушэнняў.

Ліш.: Голенченко Г.Я. Новые материа­лы истории культурных связей Белоруссии с Ук­раиной и Россией в конце XVI — первой поло­вине XVII в. // Книга в Белоруссии: Книговедение, источники, библиогр. Мн., 1983. Вып. 2.