Знешняя палiтыка ВКЛ у XIV—сяр. XVI ст.

Знешняя палiтыка ВКЛ не была свабоднай ад уплыву на яе ўнутрыпалiтычных працэсаў у дзяржаве. Унiя з Польшчай (1385), нягледзячы на складаныя ўнутраныя вынiкi, умацавала мiжнародныя пазiцыi княства. Галоўным ворагам, з якiм ВКЛ даводзiлася весцi напружаную барацьбу, былi Тэўтонскi i Лiвонскi ордэны. У 1409 г. пачалася «вялiкая вайна» памiж Польшчай, ВКЛ, з аднаго боку, i Тэўтонскiм ордэнам – з другога. Вырашальны ўдар быў нанесены крыжакам у бiтве пад Грунвальдам (1410), i нямецкая агрэсiя была спынена.

У XIV—XV стст. працягвалiся набегi татар на тэрыторыю ВКЛ. Значнай падзеяй у барацьбе з iмi быў разгром Альгердам мангола-татар на р. Сiнiя Воды (1362), далучэнне да ВКЛ Кiеўшчыны, Падолii. У 1455 г. атрады мангола-татар былi разбiты войскамi кiеўскага князя Сямена Алелькавiча. На гэтым набегi Арды на тэрыторыю ВКЛ практычна спынiлiся.

З другой паловы XV ст. у знешняй палiтыцы ВКЛ паўстае пытанне ўзаемаадносiн з мацнеючым суседам на поўднi – Крымскiм ханствам. Першапачаткова адносiны былi добрыя, але калi ханам стаў Менглi-Гiрэй (1468), ён па дамоўленасцi з Масквой пайшоў вайной на Кiеўскiя землi, узяў Кiеў. Пад нацiскам крымскiх татар паўднёвыя межы ВКЛ адступiлi на поўнач. Толькi за перыяд з 1500 па 1569 г. татары зрабiлi на Беларускiя землi 45 набегаў, у 1505 г. дайшлi да Мiнска i Новагародка, у 1521 г. спустошылi землi памiж Слуцкам i Мiнскам. У 1527 г. лiтоўскiмi, беларускiмi i ўкраiнскiмi атрадамi было нанесена паражэнне крымскiм татарам пад Каневам на Ўкраiне. З гэтага моманту яны ўжо не пагражалi ВКЛ. Пазней татарскiя ханствы выкарыстоўвалiся ВКЛ як iнтрумент усходняй палiтыкi.

З канца XV ст. абвастрылiся адносiны памiж ВКЛ i Рускай дзяржавай. Прычыны – завяршэнне палiтычнага аб`яднання Паўночна-Усходняй Русi пад уладай Масквы (вылучылiся два цэнтры аб`яднання зямель былой Старажытнаруская дзяржавы – ВКЛ i Маскоўская дзяржава), -- асаблiвасцi вырашэння канфесiйнага пытання ў ВКЛ, наступ каталiцызму падштурхнулi беларускiх феадалаў да пераходу пад уладу Масквы. Канфрантацыя памiж маскоўскай дзяржавай i ВКЛ неаднаразова прыводзiла да войн (1492—1494, 1500—1503, 1507—1508, 1512—1522, 1534—1537).

Такiм чынам, знешняя палiтыка ВКЛ была складанай i супярэчлiвай, прыярытэты ў ей мянялiся. У XIV—XV стст. – гэта барацьба супраць крыжакоў (Тэўтонскi ордэн) i татарскiмi ханствамi (Залатой Ардой, Вялiкай Ардой, Крымскiм ханствам) i пашырэнне сваей тэрыторыi, у канцы XV—XVI стст. – галоўным напрамкам знешнепалiтычнай дзейнасцi ВКЛ сталi адносiны, а па сутнасцi канкурэнтная барацьба з мацнеючай маскоўскай дзяржавай. Страта 1/4 тэрыторыi ВКЛ у гэтай барацьбе сведчыла пра значнае аслабленне ВКЛ i вымушала яго да больш цеснага саюза з Польшчай.